Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістоыя Беларусі шпоркі .docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
22.07.2019
Размер:
110.43 Кб
Скачать

Грамадска- палітычнае жыцце ва ўмовах адлігі

Прыкметай таго, што палітычны рэжым стаў менш жорсткім, сведчыў і Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 сакавіка 1947 г. аб скасаванні смяротнага пакарання. У 1948-1949 гг. у СССР не было вынесена аніводнага смяротнага пакарання. Аднак такі стан быў не доўгім. У студзені 1950 г. быў новы указ, згодна якому смяротнае пакаранне зноў аднаўлялася. Верагодна, гэта было звязана з распачатымі працэсамі па так званай "ленінградскай справе". Актывізаваліся рэпрэсіі і на Беларусі. Як і ў перадваенны час, да лістапада 1951 г. іх ажыццяўляў міністр дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанава. У канцы 40-х гг. ён паспрабаваў расправіцца з С. Прытыцкім, які тады ўзначальваў Гродзенскі абкам партыі. І толькі заступніцтва ЦК КПБ, і перш за ўсе першага сакратара ЦК М. Патолічава, выратавала С. Прытыцкага. 5 сакавіка 1953 г. памёр Сталін. 6 сакавіка адбылося сумеснае пасяджэнне ЦК КПСС, Савета Міністраў і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, якое зацвердзіла Г. Малянкова на пасадзе старшыні Савета Міністраў СССР. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Хрушчоў і Малянкоў уступілі ў кампраміс з Л. Берыя, які пры Сталіне быў самай уплывовай фігурай. Як арганізатар масавых рэпрэсій, Берыя наводзіў жах на людзей, у т. л. і на іншых кіраўнікоў дзяржавы. У чэрвені 1953 г. Берыя зрабіў спробу змясціць М. Патолічава з пасады першага сакратара ЦК КПБ. Аднак на Пленуме ЦК КПБ (25-27 чэрвеня 1953 г.) беларускія камуністы не далі згоды на такую кадравую замену. Новым крокам у далейшых спробах дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця з'явіўся ХХ з'езд КПСС, які праходзіў 14-25 лютага 1956 г. 30 чэрвеня 1956 г. ЦК КПСС прыняў пастанову "Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў". У ёй была зроблена спроба выявіць сутнасць дыктатуры Сталіна, паказаны яе наступствы. Пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскага праўлення. У БССР на працягу 1956-1962 гг. было рэабілітавана больш за 29 тыс. чалавек. І хоць гэта з'яўлялася зусім нязначнай часткай ад шматлікай колькасці неабгрунтавана асуджаных і бязвінна закатаваных людзей, аднак для далейшага грамадска-палітычнага развіцця такі зрух быў вельмі важным. На аснове рашэння ХХІІ з'езда партыі, які працаваў 17-31 кастрычніка 1961 г. цела Сталіна было вынесена з Маўзалея, паўсюдна пачаўся дэмантаж яго помнікаў і замена імя ў назвах гарадоў, прадпрыемстваў, устаноў, калгасаў, саўгасаў і інш. Пасля адстаўкі М. Хрушчова ў Савецкім Саюзе паступова забываліся пра яго планы. Партыйнае кіраўніцтва на чарговым з'ездзе КПСС абвясціла што "СССР знаходзіцца на этапе развітога сацыялізму", а пра камунізм больш не ўзгадвалі. Палітыка перабудовы

У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця.Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі.Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей.Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне.Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з’явы – значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах.З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя.У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі – Беларускі народны фронт. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць.Апазіцыя робіць спробу абвяржэння тагачаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі.Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г.Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам. Набліжалася развязка. Яна наступіла ў жніўні 1991.