Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістоыя Беларусі шпоркі .docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
22.07.2019
Размер:
110.43 Кб
Скачать

Сацыяльна-эканамічнае развіцце у 16 ст.

Развіццё феадальных адносін. Уплыў сацыяльна-гаспадарчых працэсаў у заходнееўрапейскім рэгіёне на эканамічнае развіццё краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Аграрны характар гаспа-даркі Вялікага княства Літоўскага і асаблівасці яе развіцця. Дзяр-жаўнае, свецкае і царкоўнае землеўладанне. Прывілеі феадалаў. Землекарыстанне і павіннасці сялян. Формы феадальнай залеж-насці. Пачатак юрыдычнага афармлення прыгонніцтва.

Гарады і мястэчкі Беларусі Склад і становішча гарадскога насельніцтва. Рамёствы і промыслы. Роля Магдэбургскага права ў грамадска-палітычным жыцці гарадоў. Схема гарадскога сама-кіравання. Вызначэнне статуса мястэчак. Умацаванне ўнутрыгандлёвых і знешнеэканамічных сувязей.

Саслоўі феадальнага грамадства. Змены ў саслоўна-класа-вай структуры грамадстваў заходнееўрапейскіх дзяржаў. Фармі-раванне асноўных саслоўяў феадальнага грамадства Вялікага кня-ства Літоўскага: шляхты, сялянства, мяшчанства і іх узаемастасункі.

Урок-практыкум : Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у XIV—XV стст.

Адраджэнне, культура 13-16 ст.

Перадумовамі станаўлення і развіцця культуры Адраджэння на беларускіх землях сталі ўзаемасувязі ВКЛ з краінамі Заходняй Еўропы, адносна дэмакратычны лад жыцця, рост гарадоў, завяршэнне працэсу фармавання беларускага этнасу і старабеларускай мовы. Тыповыя рысы рэнесанснай культуры (гуманізм, свабодалюбства, патрыятызм, антыдагматычнасць) выразна праявіліся ў культурна-асветніцкай, творчай дзейнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Гусоўскага, Сімяона Полацкага і інш. Расквітнела летапісанне, заняпала жыційная літаратура, былі створаны хронікі, гістарыяграфічныя творы, на старабеларускую мову перакладаліся ўзоры свецкай прозы. Пашырэнню рэнесансных ідэй паспрыяла ўзнікненне і хуткае развіццё мясцовага кнігадрукавання.Літаратура пераставала быць ананімнай, цэлая плеяда літаратараў, публіцыстаў (М. Сматрыцкі,А. Волан, А. Філіповіч, А. Рымша, Л. і С. Зізаній, І. Пацей і інш.) гучна заявіла пра сябе творамі высокага мастацкага і эстэтычнага ўзроўню, напісанымі на старабеларускай, лацінскай іпольскай мовах. З’явіліся прафесійныя паэты, атрымала развіццё мемуарная літаратура.Паспяхова развівалася архітэктура, што знайшло адлюстраванне ў будаўніцтве шматлікіх ратуш, храмаў, палацаў, шпіталяў, дамоў цэхавых брацтваў і інш. Спачатку рэнесансныя рысы спалучаліся з элементамі готыкі (Мірскі замак, Мураванкаўская царква-крэпасць). У 16 ст. – сярэдзіне 17 ст. рысы Адраджэння праявіліся і ў выяўленчым мастацтве, якое спалучала заходнееўрапейскія традыцыі, асаблівасці візантыйскай мастацкай спадчыны і адметныя рысы творчасці мясцовых мастакоў. Пашырыўся жанр партрэта, у якім праявілася рэнесансавае разуменне асобы чалавека. Фармаваўся жанравы і батальны жывапіс. У беларускім іканапісе ўзнікла наватарская плынь, што выявілася ва ўвядзенні ў сюжэтную канву бытавых і этнаграфічных дэталяў. У беларускім мастацтве першай паловы 17 ст. формы Адраджэння суіснавалі з рысамі маньерызму, але паступова пачалі саступаць вядучае месца стылістыцыбарока.