- •Гістоыя Беларусі- састаўная частка сусветнай гісторыі
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Рэлігія і культура 9-13 ст.
- •Фарміраванне вкл
- •Знешняя палітыка вкл у 15-16 ст.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце у 16 ст.
- •Адраджэнне, культура 13-16 ст.
- •Народнасць
- •Люблінская ўнія
- •Вайна рп с расіяй
- •Бсср на міжнароднай арэне 1940-1980
- •Рэфармацыя. Берасцейская ўнія
- •Падзелы пр
- •Вайна 1812 г.
- •Грамадска- палітычны рух 19 ст. Паўстанне 1830-1831
- •Маніфест аб зямле і буржуазныя рэформы
- •Развіцце капіталістычных адносін ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы бел. У в.П. 19 ст.
- •Паўстанне 1863-1864
- •Нашаніўскі перыяд бел нац руху
- •Рэвалюцыя 1905-1907
- •Падзеі першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя 1917г.
- •Беларускі нацыянальны рух пасля
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя
- •Праблема бел дзяржаўнасці, утварэнне бнр
- •Палітычная барацьба вакол стварэння бсср 1918-1920
- •Палітыка ваеннага камунізму
- •Савецка-польская вайна, уваходжанне зап. Бел. У склад польшчы
- •Індустрыялізацыя
- •Калектывізацыя
- •Беларусізацыя
- •Палітычныя рэпрессіі
- •Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
- •Уключэнне Заходней Бел. У клад бсср
- •Бсср у 1946-1952 . Умовы аднаўлення гаспадаркі
- •Культурнае і духоўнае жыцце бсср у пасляваенны перыяд
- •Грамадска- палітычнае жыцце ва ўмовах адлігі
- •Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Супярэчнасці ў грамадска- палітычным і эканамічным жыцці
- •Абвяшчэнне суверэннай рб
- •Русіфікатарская палітыка царскага ўлада на далучаных тэрыторыях
- •Сялянскі рабочы рух. Народнікі
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Уключэнне Заходней Бел. У клад бсср
Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.