Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістоыя Беларусі шпоркі .docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
22.07.2019
Размер:
110.43 Кб
Скачать

Маніфест аб зямле і буржуазныя рэформы

Крымская вайна 1853-1856 гг. паказала ўсю глыбіню адсталасці феадальнай Расіі ад перадавых еўрапейскіх краін, а размах нарастаючага сялянскага руху напалохаў вярхі, што вымусіла цара Аляксандра ІІ у 1856 г. канстатаваць небяспеку далейшага зацягвання з адменай прыгоннага права, бо яна магла ажыццявіцца знізу. Падрыхтоўку рэформы пачалі з беларуска-літоўскіх губерняў, улічвалі як большую гатоўнасць да гэтага мясцовых памешчыкаў, так і ўсю вастрыню тут сацыяльнай і палітычнай сітуацыі. Царскі ўрад не рашыўся вызваляць сялян зусім без зямлі, але атрымаць яе ва ўласнасць можна было толькі за выкуп, сума якога вызначалася аброкам, капіталізаваным з 6% гадавых. Паколькі такая сума значна перавышала рэальны рынкавы кошт зямлі, то памешчыкі фактычна атрымоўвалі кампенсацыю за страту ўласнасці над асобай селяніна. Ва ўсходнебеларускім рэгіёне, дзе захавалася абшчына, ўстанаўліваліся фіксаваныя памеры сялянскіх надзелаў (вышэйшы ад 4 да 5,5 дзесяцін і ніжэйшы ад 1 да 2 дзесяцін). У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне і тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Дзяржава закладвала за сялян 4/5 выкупной сумы, а вяртаць гэтую пазыку - так званыя штогадовыя выкупныя плацяжы - прыходзілася з вялікімі працэнтамі. Палажэнні" аб выхадзе на волю прыгонных сялян і маніфест, якім абвяшчалася аб гэтым насельніцтву, Аляксандр ІІ падпісаў 19 лютага 1861 г. У беларускіх губернях рэформа была афіцыйна аб'яўлена ў сакавіку - маі. Да сялян хутка дайшло, што яны падманутыя ў сваіх чаканнях. Хваля пратэстаў ахапіла імперыю і найбольш буйнымі цэнтрамі выступленняў сталі Паволжа, Літва і Заходняя Беларусь. Распаўсюджваліся чуткі аб падмене царскага маніфеста. У 1861 г. адбылося каля 400 хваляванняў беларускіх сялян. Паўстанне 1863 г. рэзка ўскладніла палітычную сітуацыю ў заходніх губернях імперыі. Урад, напалоханы аграрнымі дэкрэтамі паўстанцаў, магчымасцю масавага ўдзелу ў паўстанні сялян, каб адцягнуць іх на свой бок, вымушаны быў змяніць тут некаторыя ўмовы рэформы. Паводле спецыяльных царскіх указаў, у беларускіх рэгіёнах спыняліся часоваабавязаныя адносіны, і сяляне, незалежна ад згоды памешчыкаў, тэрмінова пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў, прычым памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20% Уступкі самадзяржаўя патрабаванням буржуазнага развіцця краіны выявіліся таксама ў правядзенні на працягу 60-70-х гг. у Расіі земскай, судовай, цэнзурнай, школьнай, гарадской і ваеннай рэформаў. Аднак праводзіліся яны паступова і не ўсюды. На Беларусі гэта залежала ад палітычнай абстаноўкі, што склалася ў сувязі з паўстаннем. Царскі ўрад пакуль не рашыўся ўвесці тут земскае самакіраванне, бо не давяраў мясцовым памешчыкам. З гэтай жа прычыны адклалася да 1872 г. судовая рэформа, паводле якой уводзіўся міравы суд. У адрозненне ад цэнтральных губерняў, дзе суддзяў выбіралі земскія сходы, у Беларусі яны прызначаліся міністрам юстыцыі. На 5 гадоў пазней, у 1875 г., была праведзена гарадская рэформа, згодна з якой у гарадах ствараліся гарадскія думы - органы самакіравання; выбары ў іх ажыццяўляліся на аснове маёмаснага цэнзу. Паводле ваеннай рэформы рэкруцкая сістэма камплектавання арміі замянялася ўсеагульнай воінскай павіннасцю. Школьная рэформа ўводзіла прынцыпы ўсесаслоўнасці адукацыі, цэнзурная - некалькі пашырала магчымасці друку, праўда, не беларускага. Паколькі сутнасць палітыкі царызму ў заходніх губернях вызначалі вялікадзяржаўныя, русіфікатарскія задачы, то буржуазны накірунак гэтых рэформаў быў больш абмежаваны, чым у цэнтральнай Расіі.