Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістоыя Беларусі шпоркі .docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
22.07.2019
Размер:
110.43 Кб
Скачать

Лютаўская рэвалюцыя 1917г.

.У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

Беларускі нацыянальны рух пасля

XX ст. - час нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння народаў Расійскай Імперыі, ix барацьбы супраць палітычнага i эканамічнага бяспраўя, прыгнечанага становішча нацыянальнай культуры i мовы. У новых палітычных абставінах, якія склаліся пасля звяржэння самаўладдзя, нацыянальныя лідэры напружана шукалі шляхі такога дзяржаўнага ўладкавання краіны, якое б гарантавала ўлік інтарэсаў ycix яе народаў. Пасля падзення самаўладдзя беларускі рух быу прадстаўлены Вялікай Беларускай Радай (ВБР), якая аб'ядноўвала усе найбольш уплывовыя беларускія партыі i арганізацыі. Беларуская Рада ўскладвала на сябе абавязак "бараніць увесь беларускі народ" i прадстаўляць яго інтарэсы у свеце2. На жаль, жаданне нацыянальна свядомай часткі грамадства засцерагчы народ ад новых выпрабаванняу, голасна заявіць аб нацыянальных інтарэсах Беларусі ў свеце не было за-патрабавана большасцю насельніцтва краю. Аўтарытэт ВБР, яе папулярнасць былі непараўнальна нізкімі. У палітычным жыцці краю непадзельна дамініравалі агульнарасійскія партыі, найболшым поспехам сярод якіх карысталіся сацыял-рэвалю-цыянеры i сацыял-дэмакраты. Аб гэтым, напрыклад, красамоўна сведчаць вьнікі выбараў ва Устаноўчы сход, на якіх беларускія партыі атрымалі толькі 0,59% галасоў выбаршчыкаў На усю паўнату улады ў Беларусі прэтэндаваў Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці i фронту (Аблвыкамзах), галоўныя пазіцыі ў якім займалі бальшавікі. Другое абвяшчэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі, нягледзячы на тое, што яно адбывалася ў новых палітычных абставінах, у многім паўтарала падзеі канца 1918 - пачатку 1919 г. Аднаўленне БССР стала магчымым толькі пасля атрымання беларускімі камуністамі адпаведнага дазволу Масквы i толькі на тэрыторыі шасці няпоўных паветаў Менскай губерні (52,4 тыс. кв. км, з насельніцтвам і,5 млн. чалавек), а да ўдзелу ў падпісанні дэкларацыі былі дапушчаны толькі тыя партыі, якія заявілі аб сваёй падтрымцы савецкай ўлады i пагадзіліся з абмежаванымі памерамі рэспублікі. Пад час рыжскіх перамоў лёс беларускіх зямель, як i ў 1918 г., вырашаўся Масквой i Bapшавай без удзелу прадстаўнікоў БССР. Такім чынам, інтарэсы i воля беларускага народа ігнарава-ліся, прыносіліся ў ахвяру інтарэсам сусветнай рэвалюцыі, якая для кіраўніцтва кампартыі заўсёды мела першараднае значэнне.