Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Voprosy_k_ekzamenu_po_Arheologii (1).doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
559.62 Кб
Скачать

Пытанне 49: Радзімічы.

Размяшчаецца у паудневаусходняй частцы Беларусі. Этымалогія: паводле летапісу ад імя заснавальніка роду – Радзімы. 9-10 стагоддзе – крымацыя. У тым месцы, дзе узводзіліся курганы, ад якога утварауся слой попелу. На гэта вогненнае кола і змяшчалі памерлага.Этнавызначальныя рэчы: сямі прамяневыя кольцы, пазалочаныя пацеркі. Даволі часта сустракаюцца бранзалеты. Жанчыны мелі вельмі шмат упрыгожванняу – пацеркі, лунніцы. Тлумачыцца уплывам балцкага субстрата. Дадзеныя археалогіі сведчаць, што канчатковая асіміляцыя адбывалася не раней 10 стагоддзя. У 11 стагоддзі – у складзе Чарнігаускага княства. Найстаражытнейшыя гарада: Гомель, Мсціславаль. Асноуныя даследчыкі: Рыбакоу, Салауцова, Багамольнікау, Макушкіна. РАДЗІМІЧЫ, усходнеславянская этничная супольнасць. Жылі ў міжрэччы Днепра і Дзясны па цячэнні Сажа і яго прытоках. Паводле ле­тапісу, назва паходзіць ад імя Радзім, на чале з якім прыйшлі з прапольскіх (ляшскіх) зямель. Папярэднікамі Р. у Пасожжы былі носьбіты калучынскай культуры. Займаліся эемляробствам, жывёлагадоўляй, рамёствамі (жалеза- і дрэваапрацоўчае, ювелірнае, ганчарнае, пвбарнае), паляваннем, рыбалоўствам, бортніцтвам, прадзеннем, ткацтвам. Найбольш даследаваныя археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі 10—12 ст. Абідавічы, Ветачка, Вішанька, Гадзіяавічы і інш. Пахавальныя абрады — трупаспаспаленне (8—10 ст), з канца 10 да пач. 12 ст. трупапалажэнне на гарызонце, у падкурганнай яме. Характерная адзнака — наяўнасць попельна-вугальнага пласта ў форме «вогненнага круга», у цэнтр якога і клалі нябожчыка. Сярод пахавальнага інвентару шмат упрыгожанняў, прадметау побыту, радзей сустракаюцца прылады працы. Для мужчынскіх пахаванняў характерны паясныя кольцы, інш. дэталі паяснога набора, зрэдку зброя. Характэрныя племянныя адзнакі Р.— бронзавыя або сярэбраныя 7-прамянёвыя i 7-лапастныя скроневыя кольцы. У 885 кіеўскі кн. Алег вызваліў Р. ад эалежнасці хазараў і абклаў іх данінай. У 907 у скла-дзе яго войска P. ўдзельнічалі ў па-ходзе на Візантыю. У пач. 970-х г. выйшлі з-пад улады кіеўскіх кня-зёў, у 984 былі разбіты на р. Пя-шчань каля Прапошаска (Слаўга-рад) ваяводам кн. Уладзіміра Свята-славіча Воўчым Хвастом, і іх землі замацаваліся ў складзе Кіеўскай Русі. 3 11 ст. тэрыторыя Р. у Чарнігаўскім княстве, з пач. 12 —яе паўн. частка пад уладай Смаленска. Да 12 ст. адносяцца пісьмовыя звест-кі пра гарады на зямлі Р.— Кры-чаў (Кречют, 1136), Слаўгарад (Прупой ці Прапошаск, 1136), Гомель (Гомий, 1142), Рагачоў (1142), Чачэрск (Чйчерск, 1159). Апошняе ўпамінанне Р. у летапісе пад 1169.

Пытанне 51: Усходнелітоускія курганы.

УСХОДНЕЛІТОУСКІЯ КУРГА НЫ, пахавальныя помнікі балцкіх плямён 4—12 ст. н. э. Сустракаюц-ца на тэрыторыі ўсх. і паўд.-ўсх. Літвы і паўн.-зах. Беларусі ад ся-рэдняга цячэння Немана на 3 да воз. Свір на У, ад вярхоўяў р. Швян тойі на Пн да басейна р. Мяркіс на Пд. Даследавалі ў 2-й пал. 19-1-й пал. 20 ст. К. П. І Я. П. Тыш кевічы, Л. Кандратовіч (У. Сыра-комля), П. С. Вільчынскі, А. К. Кір-кор, А. Плятар, В. А. Шукевіч і інш. Пасля вайны актыўна вывучаюць літоўскія археолагі А. Таў-тавічус, Р. Кулікаўскене, О. Кун-цэне і інш. Могільнікі налічваюць ад 3—4 да 200 насыпаў круглай формы, дыям. 5—15 м (зрэдку 20— 25 м), выш. 0,3—3 м. Раннія на сыпы (4—8 ст.) абкладзены камен­ным! вянкамі і часам абкружаны прадаўгаватымі ямамі, вакол па-знейшых ёсць кальцавыя раўкі. Пахавальны абрад у курганах 4— 5 ст.— трупапалажэнне ў грунтавых (падкурганных) ямах глыб. 0,5— 1,5 м. У кургане 1—2, радзей 3 па-хаванні. Нябожчыка клалі на спі-ну, мужчын галавой на 3. жанчын — на У. Пахавальны інвентар муж­чын — вузкалязовыя сякеры, нака-нечнікі коп'яў, нажы, спражкі, фібулы, бранзалеты, зрэдку ўмбоны шчытоў І шпоры. Пахавальны інвентар жанчын прадстаўлены ў асноўным упрыгожаннямі (шый ныя грыўні, бранзалеты, скроневыя кольцы, падвескі), радзей прыла-дамі працы (сякеры, нажы, праслі-цы, шылы). У 5—6 ст. пахавальны абрад — трупаспаленне за межамі могільніка. Рзпттк! крзмацыі часам ссыпалі ў неглыбокую грунтавую яму, часцей у аснове або насыпе кургана. Пераважаюць курганы з 2—4 пахаваннямі, сустракаюцца з 5—6 і нават 9—10. Інвентар муж-чынскіх пахаванняў 6—8 ст.— зброя. У пахаваннях канца 1-га — пач. 2-га тысячагоддзя н. э. прад-меты ўзбраення сустракаюцца вель-мі рэдка. У гэты час шырокае рас-паўсюджанне атрымалі пахаванні з конямі. Іх змяшчалі ў спецыяль-на насыпаных курганах і, як выклю-чэнне, у адным кургане з чалавекам. Інвентар конскіх пахаванняў бедны: цуглі, спражкі, часам страмёны. На тэр. Беларусі даследавалі У. к. Алешкі, Засвір, Чорная Лужа (Мядзельскі р-н), Андрэеўцы, Рым-шанцы (Смаргонскі р-н), Будрані, Жэлядзь, Пільвіны, Сяржанты (Астравецкі р-н), Вайшкуны, Лын-тупы (Пастаўскі р-н) і інш. Боль-шасць даследчыкаў лічыць У. к. пахавальнымі помнікамі ўсх.-літ. плямён, адны звязваюць іх з аўк-штайтамг, другія з саюзамі плямён. На думку В. В. Сядова, гэта помнікі племянной групоўкі, вядомай у летапісах пад назвай «літва».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]