Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Voprosy_k_ekzamenu_po_Arheologii (1).doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
559.62 Кб
Скачать

Пытанне 44: Археалогія замкау.

Даследаванне беларускіх замкаў вядзецца ў двух накірунках: на падста-ве архітэктурных абмераў існуючых замкаў ці іх руін, а таксама вывучэння іх інвентароў, планаў, графічных выяў; на падставе археалагічных раскопак з прыцягненнем дадзеных пісьмовых і іншых крыніц. Першы накірунак мае вялікае значэнне, паколькі часта адзін інвентар можа даць значна больш дэталёвую, дакладную інфармацыю па замку (асабліва зруйнаванаму ці перабудаванаму), чым шматгадовыя раскопкі. Аднак пісьмовыя і графічныя крыніцы вядомы далека не па ўсіх замках і адносяцца яны да XVI і пераважна XVII—XVIII стст. Таму высветліць час за-снавання замка, прасачыць яго будаўнічую гісторыю, асаблівасці фар-тыфікацыйных збудаванняў без археалагічных раскопак проста немагчыма. Археалагічнае вывучэнне замкаў пачалося ў XIX ст. з апісання замкавых умацаванняў, здымкаў іх планаў было прынята рашэнне аб даследаванні найбольш цікавых замкаў на Беларусі — За-слаўскага і Нясвіжскага, але ажыццявіць яго не ўдалося. Невялікія раскопкі Мірскага замка правёў у 1912 г. Ю. Едкоўскі. У 20—30-я гады XX ст. на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ў той час уваходзіла ў склад Польскай дзяржавы, вяліся працы па кансервацыі замкаў у Гродне, Крэве, Лідзе, Навагрудку. Лідскі замак уваходзіць у лік найбольш даследаванных: раскопкамі М. А. Тка-чова, А. А. Трусава, А. К. Краўцэвіча, Я. Г. Звяругі ўскрыта каля 45% плошчы яго пляцоўкі — 3 260 кв. м. Пабудаваны замак на невялікім, штучна павялі-чаным пясчаным узвышшы ў сутоцы рэчак Лідзея і Каменка. Дату будаў-ніцтва даследчыкі называюць розную: 1323 г., пачатак XIV ст., 1330-я гады. Пад час раскопак высветлілася, што пры разбіўцы плана замка будаўнікі зрабілі памылку, таму частку закладзенага падмурка ўсходняй сцяны яны пакінулі ў зямлі і скарэктавалі яе напрамак. Замку на-далі форму няправільнага чатырохвугольніка з даўжынёй бакоў (сцен) 93,5, 63,5, 80 і 84 м. Вышыня сцен каля 12 м, таўшчыня ўнізе 2 м, уверсе 1,5 м. Падмуркі былі заглыблены, паводле Ткачова, на 1,1 м, паводле Трусава, на 0,7—0,9 м. Вонкавыя часткі сцен складзены на рошчыне з камянёў, рады якіх выраўноўваліся з дапамогай каменных або цагляных кліноў. Унутраная частка сцяны запаўнялася дроб­ным! камянямі. Цэгла выкарыстоўвалася для выкладвання вуглоў сцен І вежаў, скляпенняў, арак, байніц і дэкаратыўнага пояса. Завяршаліся сцены баявой галерэяй, бруствер якой меў таўшчыню 0,7 м. Крэўсю' замак даследавалі М. А. Ткачоў, А. А. Трусаў, I. М. Чарняўскі; звестак па ўскрытай плошчы няма. Замак пабудаваны на абалоне бліз сутокаў рэчак Крэвянка і Шляхцянка. Час будаўніцтва дакладна не вядомы. Ткачоў вызначае яго 20-мі і нават 30-мі гадамі XIV ст., Трусаў, паводле сістэмы цаглянай кладкі муроўкі і рошчыны, датуе мяжой XIII—XIV стст. (Ткачоў, 1978. С. 34; ён жа, 1987. С. 41; Трусов, 1988. С. 39). Аднак датыроўка па гэтых прыкметах не заўжды над-зейная. Напрыклад, па складу рошчыны Верхняя царква Старога замка ў Гродне прадатавана сярэдзінай — другой паловай XIII ст. (Левандаускас, 1974. С. 16,27, 33, 35), тады як стратыграфія і археалагічны матэрыял пераканаўча сведчаць аб пазнейшым яе паходжанні. Дакладна высветлена, што спачатку замак меў толькі сцены (даўжыня іх 108,5; 71,55; 97,2 і 85 м, таўшчыня 2,5—3 м, вышыня 12—13 м), якія завяршаліся баявой галерэяй. Адлегласць паміж яе байніцамі была, як і ў Лідскім замку, 2,4 м. Тэхніка муроўкі сцен тая ж, што і ў Лідскім замку, але месцамі маюцца бессістэмныя ўключэнні цаглянай муроўкі. Праз некаторы час да сцен былі прыбудаваны дзве вежы (мал. 45:3). Вялікая, Княская, вежа прымуравана звонку да паўночнай сцяны, але крыху ссунута адносна яе на поўнач, што дазваляла фланкіраваць і заходнюю сця-ну замка. Вежа перакрыла кавалак дэкаратыўнага пояса, які быў выкладзены з цэглы па вонкаваму фасаду. Мела яна не менш за тры паверхі. Лесвіца, якая захавалася на трэцім паверсе, магла весці як на чацвёрты паверх, так і на верхнюю баявую пляцоўку. Памеры вежы 18,65x17 м, вышыня больш за 25 м, таўшчыня сцен змяншалася знізу ўверх з 3 да 2,5—2,6 м. У сутарэнні бы­ла турма. Вялікія праёмы вакон другога і трэцяга ярусаў дазволілі М. Шча-каціхіну зрабіць выснову аб жылым прызначэнні гэтай часткі вежы (Шчака-ціхін, 1993. С. 147—148). Тэта пацвердзілася пазнейшымі раскопкамі, пры якіх было сабрана больш за дзве тысячы фрагментаў тынкоўкі з фрэскавым роспісам (Дзярновіч, Трусаў, Чарняўскі, 1993. С. 33). Жылыя I гаспадарчыя пабудовы XIV—XVIII стст. канцэнтраваліся на ўзвы-шанай паўночна-заходняй частцы замкавага двара. Там жа знаходзілася кузня. Драўляныя пабудовы XVI—XVII стст. мелі каменныя падмуркі. Блізка да брамы знойдзены рэшткі квадратнай у плане мураванай пабудовы даўжы-нёй 8 м з сутарэннем, падлога якога была брукаваная. Вуглы і тамбур пабу­довы цагляныя, сцены складзены ў той жа лусковай тэхніцы, што і замак. I. М. Чарняўскі датуе дом пачаткам XIV ст. І мяркуе, што ён мог быць двухпавяр-ховы (Трусов, 1988. С. 39; Дзярновіч, Трусаў, Чарняўскі, 1993. С. 35). Знойд-зена таксама брукаваная вымастка шырынёй да 8 м, якая злучала браму з малой вежай. Мірскі замак даследаваўся раскопкамі Ю. Ёдкоўскага, М. А. Ткачова, А. А. Трусава, I. М. Чарняўскага, А. К. Краўцэвіча. Вывучана плошча, крыху большая за 4 000 кв. м. Даследавалася пераважна будаўнічая гісторыя зам­ка з мэтай яго рэстаўрацыі. Даследчыкі вылучылі тры этапы будаўніцтва. У 1506—1510 гг. узводзіліся вежы і сцены. План адначасовай пабудовы палаца ўздоўж дзвюх сцен не быў тады рэалізаваны. Да паўночнай сцяны прымуравалі невялікі будынак арсенала (Ткачев, 1987. С. 146; Чарняўскі, 1993. С. 68). Другі этап вызнача-юць 20—30-мі гадамі або сярэдзінай XVI ст. (Ткачев, 1987. С. 151; Трусаў, 1993. С. 437). ён звязаны з пабудовай каля паўднёвай і ўсходняй сцен адна-павярховага жылога корпуса. На трэцім этапе (канец XVI — пачатак XVII ст.) да палаца надбудоўваюць яшчэ два паверхі, у сувязі з чым перарабляліся І адпаведныя сцены замка. У гэты ж час, мяркуюць, было пабудавана паўкруглае перадбрамнае ўмацаванне (мал. 51; 53:5), а вакол замка насы­паны прамавугольнік земляных валоў з нарожнымі бастыёнамі. Чарняўскі лічыць, што былі перабудаваныя і тры вежы замка (Ткачев, 1987. С. 152; Трусаў, 1993. С. 437; Чарняўскі, 1993. С. 69—70). Дарэчы, у публікацыях ёсць нейкае непаразуменне, магчыма, памылка, калі гаворыцца аб палацы. Трохпавярховы палац, як на прыведзеных аўта-рамі планах, так і ў натуры ўзведзены ўздоўж паўночнай і ўсходняй сцен зам­ка (Трусов, 1988. Рис. 18). Дакладна яго размяшчэнне апісаў толькі Чар-няўскі, але і ён, гаворачы пра будаўніцтва ў XVII ст. каля паўднёвай сцяны кухні, адзначае, што для апошняй была выкарыстана аснова гатычнага па­лаца (Чарняўскі, 1993. С. 69, 71). Што ж адбылося на трэцім этапе: дабудова аднапавярховага палаца ці кардынальная яго перапланіроўка? Па публіка-цыях зразумець гэта немагчыма. Пры будаўніцтве палаца ў замкавых сценах былі прабіты вокны, частка байніц была закладзена, як І праход з вежы на баявую галерэю. Да таго ж у XVII ст. прастору паміж выступамі вежаў уздоўж паўднёвай і заходніх сцен звонку замка занялі мураваныя гаспадарчыя пабудовы (мал. 53:7—9). Віда-вочна, што патрэбы абароны прыносіліся ў ахвяру стварэнню прадстаўнічага і камфортнага жылля. Пад час раскопак былі таксама знойдзены рэшткі мураваных слупоў-апо-раў для мастка, што вёў над землянымі ўмацаваннямі з палаца ў італьянскі сад, фрагменты брукоўкі замкавага двара, ганак палаца XVII ст., калодзеж (мал. 53:10—17).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]