Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Voprosy_k_ekzamenu_po_Arheologii (1).doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
559.62 Кб
Скачать

Пытанне 39: Храмавае дойлідства у Старажытнай Русі.

Дойлідства Полацка, Віцебска, Мінска. Дойлідства, або архітэктуру, вызначаюць як мастацтва праектавання і ўзвядзення будынкаў. Манументальныя каменныя пабудовы былі вышэйшым дасягненнем матэ-рыяльнай культуры сярэдневякавога горада. Самы старажытным манументальным збудаваннем у Беларусі з'яўляецца полацкі Сафійскі сабор. У XI ст. ва ўсходнеславянскіх землях такое імя насілі толькі кафедральныя саборы Кіева, Ноўгарада і Полац­ка. Паколькі мураваныя сафійскія саборы Кіева і Ноўгарада мелі драўляных папярэднікаў таго ж імя, то магла мець свайго папярэдніка і Полацкая Сафія. Некаторым пацверджаннем таму служыць выяўленне пры раскопках у Полацку прыкмет велізарнага пажару, які знішчыў драўлянае збудаванне там, дзе затым была ўзведзена мураваная Сафія. У культурным пласце знойдзена кераміка X—XI стст. і вялікая колькасць фрагментаў паўднёвых амфар. Муроўка Сафіі Полацкай, як і Сафіі Кіеўскай, змяшаная, візантыйская, з радоў каменю і плінфы, якія чаргуюцца. У 1975—1980 гг. даследаванні Сафійскага сабора ў Полацку вяліся пад кіраўніцтвам Вал. А. Булкіна. У XII ст. (не пазней пачатку XIII ст.) вакол Сафійскага сабора ўзнік складаны комплекс цагельных збудаванняў. Раскапаны фундаменты будынка, ніжнія часткім сцен і рэшткі слупа, а таксама пахаванне ў мураваным саркафагу. Знойдзена мноства кавалкаў тынку з фрэскамі, вісячая пячатка 60 — 70-х гадоў XI ст. князя Усевалада Яраславіча, масіўны залаты пярсцёнак. Паводле меркавання Вал. А. Булкіна, храм з'яўляўся хрысцільняй пры Сафійскім саборы і нагадваў Пятніцкую царкву Бельчыцкага манастыра. Падсумоўваючы даныя аб Сафіі Полацкай, можна сцвярджаць, што яна мае шмат агульнага з аднайменнымі саборамі ў Кіеве і Ноўгарадзе, пабудавана амаль адначасова з Наўгародскай Сафіяй, відаць, у 50-х гадах XI ст., мае шэраг сваіх асаблівасцей. П. А. Рапапорт прыйшоў да высновы, што Полацкая Сафія пабудавана сіламі прыезджых кіеўскіх майстроў. Паводле меркавання Л. В. Аляксеева, галоўнымі будаўнікамі Полацкай Сафіі былі грэкі. Манументальнае дойлідства XII ст. у асобных землях усходніх славян адзначана своеасаблівасцю. Палітычная самастойнасць Полацкага княства садзейнічала таму, што дойліды, уключаючы прыезджых, маглі тут больш свабодна праяўляць сваю творчасць. Рысы своеасаблівасці прасочваюцца ў будынках былога Барысаглебскага (Бельчыцкага) манасты­ра ў Полацку. У 1928 г., калі сцены храма яшчэ ўзвышаліся ў Бельчыцах, даследаванне мураванага дойлідства Полацка распачаў I. М. Хозераў, які дэталёва вывучыў рэшткі фундамента Вялікага сабору пачатку XII ст. Другая манументальная пабудова Бельчыцкага архітэктурнага комп­лексу— Барысаглебскі шасцістоўпавы-храм. Ад помніка доўга захоўваліся тры сцяны. Трэцяя царква Бельчыцкага манастыра звычайна называецца Пятніцкай. У Полацку атрымала распаўсюджанне чыстацагельная муроўка са схаванымі радамі. Менавіта гэта муроўка характэрна для комплексу помнікаў Бельчыцкага манасты­ра. Руіны чацвёртага яго храма былі адкрыты выпадкова ў мінулым стагоддзі пры земляных работах, і яго дакладнае месцазнаходжанне нам невядома. Сцены храма і яго галерэй упрыгожаны фрэскамі, падлога — маёлікавымі пліткамі і мазаікай. Будынак узведзены ў тэхніцы са схаваным радам плінф. Своеасаблівыя рысы полацкай архітэктуры праяўляюцца ў сусветна вядомым Спаскім саборы Ефрасіннеўскага манастыра. Відаць, царква называлася Спаса-Праабражэнскай. Пабудаваны Спаскі сабор у сярэдзіне XII ст. выдатным полацкім дойлідам Іаанам. Важнай рысай Спаскага храма з'яўляецца тое, што тут з'явіўся першы ўзор какошнікаў на гранях пастамента ў аснове барабана. Закамары і какошнікі мелі кілепадобнае завяршэнне. Над вугламі пастамента майстар Іаан змясціў яшчэ адзін дэкаратыўны элемент — дыяганальныя какошнікі таксама кілепадобнай формы. Новая кампазіцыя і новыя архітэктурныя формы, ужытыя Іаанам у царкве Спаса, знайшлі далейшае развіццё перш за ўсё ў самім Полацку, аб чым сведчыць княжацкі храм, размешчаны ў 50 м ад Сафійскага сабора. Яго рэшткі вывучаны на Верхнім замку ў 1967 г. М. К. Каргерам. Такім чынам, можна гаварыць аб існаванні ў Полацку ў XII ст. 12 манументальных царкоўных збудаванняў і будынка грамэдзянскай архітэктуры — церама. Да цяпершняга часу захаваліся толькі дзве старажытныя пабудовы — Сафійскі сабор і Спаская царква Ефрасіннеўскага манастыра. Ёсць дастатковыя падставы лічыць полацкае мураванне дойлідства адной з наймацнейшых галін сярэдневяковай архітэктуры. Пачатак уласнага каменнага будаўніцтва ў Полацку адносіцца да 20-х гадоў XII ст. Напэўна, прыкладна ў гэты час у Полацк былі запрошаны кіеўскія майстры, якія ўзвялі будынак Бельчыцкага сабора, дзе яны перанеслі падкупальную прастору на адно чляненне да захаду. К сярэдзіне XII ст. полацкае дойлідства прайшло плённы шлях развіцця і ў Полацку склалася ўласная архітэктурная школа. У канчатковым выніку дынамічная пабудова крыжова-купальнага храма стала распаўсюджвац-ца у іншых гарадах: Смаленску, Ноўгарадзе, Разані, Пскове. У Віцебску на маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны ў наш час была разбурана і цяпер адноўлена царква Благавешчання. Па тэхніцы муроўкі і свайму выгляду Благавешчанская царква адносіцца да XII ст. П. А. Рапапорт аргументэваў вывад, што ў 20—40-я гады XII ст. на Полацкай зямлі з'явіліся дзве будаўнічыя арцелі, якія арыентаваліся на розныя архітэктурныя традыцыі. Своеасаблівыя традыцыі назіраюцца ў дойлідаў, якія будавалі царкву ў Віцебску. Магчыма, тут працавалі таксама візантыйскія майстры. Мяркуючы па тэхніцы муроўкі, у старажытным Навагрудку віцебскія майстры ўзвялі царкву, а полацкія дойлі-ды прыбудавалі да яе галерэю (Раппопорт, 1980. С. 155—159). Мураваныя помнікі XII ст. Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Турава. Археалагічныя раскопкі дазволілі вывучыць мураваныя пабудовы ў Гродне. Адна пабудова ўмоўна называецца Ніжняй царквой, бо над яе рэшткамі пазней была пабудавана другая — Верхняя царква. Ніжняя царква з'яўляецца шасцістоўпным храмам. У верхніх частках сцен ўмуравана шмат галаснікоў, гарлавіны якіх звернуты ў сярэдзіну будынка. Ад багатага яе аздаблення знойдзены медныя пласці-ны з выявамі, якія выкананы гравіроўкай і пазалотай, фрагменты паніка-дзіл, лампад, кавалкі звона з рэльефным надпісам. Напэўна, храм пабудаваны каля сярэдзіны XII ст., загінуў у вялікім пажары ў 1183 г., аб якім паведамляе Іпацьеўскі летапіс. У Гродне захавалася Барысаглебская царква на Каложы, пабудаваная ў канцы XII ст. У выніку параўнаўчага вывучэння раскапаных археолагамі рэшткаў іншых культавых збудаванняў было ўстаноўлена, што Бары­саглебская царква носіць несумненныя рысы раней невядомай мясцо-вай школы будаўнічага мастацтва. Даследчыкі абгрунтавана лічаць, што ў Гродне ў XII ст. склалася гродзенская архітэктурная школа. Адметнымі рысамі яе з'яўляюцца цагляная раўнарадавая муроўка, незвычайная планавая структура і своеасаблівая дэкарыроўка фасадаў. Для гэтай школы, паводле планавай структуры, найбольш характэрнымі былі асаблівасці Ніжняй царквы ў Гродне і недабудаваны храм у Ваўкавыску. Прачысценская царква мае абсіду прамавугольнай формы, што сведчыць аб уплыве полацкай архітэктурнай школы. Найбольш выразнай асаблівасцю будынкаў гродзенскай школы была дэкаратыўная апрацоўка фасадаў, для чаго выкарыстоўваліся розныя па колеру шліфаваныя камяні і фігурныя керамічныя пліткі. Мяркуюць, што кіраўніком гродзенскай арцелі дойлідаў з'яўляўся знакаміты Пётр Міланег. У Навагрудку археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам М. К. Кар­тера ў 1961—1962 гг. правяла раскопкі вакол існуючага будынка Бары-саглебскай царквы, пабудаванай у пачатку XVI ст. Барысаглебская царква першапачаткова ў XII ст. была, мусіць, чаты-рохстоўпным трохапсідным храмам. Лапаткі на ўнутраных сценах плоскія, а знадворку — двухуступныя. У Ваўкавыску на Замчышчы ў 1956 г. В. Р. Тарасенка І Г. 1. Пех выявілі рэшткі старажытнай пабудовы. У 1958 г. Г. I. Пех зрабіў яе раскопкі, у 1959 г. П. А. Рапапорт выканаў афмерныя работы. У 1966 г. М. К. Кар­тер вывучыў збудаванне, якое было недабудаванай старажытнай царквой. У Тураве ў 1962—1963 гг. М. К. Каргер вывучаў рэшткі храма. Муроўка яго сцен захавалася на вышыню ад 0,3 да 2 м. Храм пабудаваны ў тэхніцы раўнаслаістай муроўкі. У рошчыне прысутнічае прымесь тоўчанай цэглы. Фундамент выкананы з валуноў насуха і закладзены на глыбіню 1,2 м. Падлогу храма ўпрыгожвалі маёлікавыя пліткі. Тураўскі храм нагадвае Успенскі сабор ва Уладзіміра-Валынскім, а таксама некаторыя збудаванні Кіева, але яму ўласцівы спецыфічныя рысы. Помнік не быў распісаны фрэскамі ў ад­розненне ад многіх усходнеславянскіх храмаў таго часу. Даследаванне побач з рэшткамі тураўскага храма у 1992—1993 гг. праводзіў П. Ф. Лысенка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]