Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
vov (1).docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
39.23 Кб
Скачать

6. Савецка-германскі дагавор “Аб дружбе і граніцы” 1939 г.

28 верасня 1939 г. – закл дагавора аб дружбе і граніцы паміж СССр і Германіяй, паводле якого граніца была праведзена па “лініі Керзана”, вызначаннай яшчэ ў 1919 г.Вярхоўным саветам Антанты як усходняя граніца Польшы. Гэта была этнічная мяжа паміж беларусамі і палякаміб Да дагавора былі прыкладзены 2 сэкрэтныя пратаколы, згодна з якімі ў сферу ўплывуСССР былі уключаны дадаткова Літва і Фінляндыя.

4. Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французска-англійскія перагаворы ў Маскве летам 1939 г.

Мерапрыемствы па стварэнню сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе храналагічна можна падзяліць на два перыяды. Мяжа паміж імі праходзіць вясной 1939 г. Першы перыяд характарызуецца панаваннем палітыкі «замірэння», ігнараваннем ролі СССР у супрацьстаянні блоку агрэсіўных дзяржаў, надзеямі заходніх дэмакратый павярнуць германскую агрэсію супраць СССР. У другі перыяд прыходзіць да лонданскіх і парыжскіх палітыкаў разуменне неабходнасці цесных кантактаў з Масквой у стварэнні еўрапейскай сістэмы бяспекі.

Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з’явілася праца Жэнеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенню (1932-1935 гг.) з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. Дэлегацыя СССР прапанавала здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага разбраення, але іншыя дзяржавы не падтрымалі гэтую прапанову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя ініцыятывы маглі б стаць сур’ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі Германіі і яе саюзнікаў і паслужыць асновай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Але сур’ёзнай перашкодай для знешняй палітыкі СССР былі пастановы VI кангрэса Камінтэрна (1928 г.) дзе гаварылася аб хуткай «сусветнай рэвалюцыі» і краху сістэмы капіталізму. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да «сусветнай рэвалюцыі». Не дабаўлялі міжнароднага аўтарытэта Савецкаму Саюзу сталінскія рэпрэсіі. Палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне Масквы ў 30-я гг. успрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы. Толькі ў 1939 г. ад гэтых стэрэатыпаў пачалі адыходзіць.

8. Уступленне войск Чырвонай Арміі ў заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.

Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, сав. гіст. вызваленчы паход Чырвонай Арміі, вераснёўскі паход Чырвонай Арміі (1939) — вайсковая аперацыя СССР супраць Польшчы, праведзеная 17—28.9.1939[1], якая мела мэтай заняцце земляў Заходняй Беларусі і Украіны, у адпаведнасці з падзелам сфераў уплыву паміж СССР і Германіяй паводле дамовы ад 23.8.1939. Аперацыя праводзілася ў час, калі на тэрыторыі Польшчы адбываліся ваенныя дзеянні 2-й суcв. вайны, але фармальна СССР у вайну тады не ўступаў, а аперацыя азначалася як «мера савецкага ўраду па абароне інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў».

Вынікам аперацыі сталі хуткая і лёгкая перамога СССР над ужо аслабленай, палітычна і вайскова, Польшчай, далучэнне земляў Заходняй Беларусі і Украіны да БССР і УССР, падпісанне новага савецка-германскага дагавора (28.9.1939).

Страты савецкага боку склалі каля 1 тыс.ч. забітымі, зв. 2 тыс.ч. параненымі[2] (афіцыйна (1939): па ўсіх франтах 737 забітых і 1872 параненых). Страты польскага боку: 3,5 тыс. забітых, 20 тыс. параненых і зніклых без звестак, 454,7 тыс. палонных[3].

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР адбы-валася ў складаных знешнепалітычных умовах. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Польшчу, чым развязала Другую сусветную войну. Германскія войскі захапілі амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да меж Заход-няй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. Да 25 верасня савецкія войскі поў-насцю занялі Заходнюю Беларусь. Яе жыхары віталі чырво-наармейцаў як сваіх вызваліцеляў.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Бела-русі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. У ліста-падзе 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю значна павя-лічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла пры-кладна ў два разы і да канца 1940 г. склала больш за 10 млн чалавек. У кастрычніку 1940 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР пакончы-ла з несправядлівым падзелам яе на дзве часткі, садзейнічала ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]