Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Voprosy_k_ekzamenu_po_Arheologii (1).doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
559.62 Кб
Скачать

Пытанне 22: Бронзавы век лясной паласы Еуропы.

Бронзавы век: вызначэнне паняцця: Бронзавы век – гэта другі за каменным векам перыяд у развіцці чалавецтва. Названы так з-за бронзавых прылад працы, якія пачынаюць актыуна выкарыстоувацца у гэты час. Даціроука: 3-2 тысячагоддзе да нашай эры. Бронзавы век, як гістарычны перыяд уласцівы амаль усім краінам свету за выключэннем Амерыкі, Аустраліі і некаторых краін Азіі. Бронза – гэта сплау медзі з волавам. У некаторых месцах, дзе не было волава, яго замянялі свінцом. Аптымальныя суадносіны6 90% медзі і 10% дамешак (лігатуры). Бронза у параунанні з медзю мае больш нізкую тэмпературу плаулення – 700-900 градусау цэльсія. Бронза у параунанні з медзю цвярдзейшая у паутара разы. Нізкая тэмпература плаулення бронзы давала магчымасць плавіць яе на вогнішчы, а цвердасць давала магчымасць вырабляць прылады працы і узбраення. Асноуны кампанент сплава: медзь (на той час здабывалі на Кауказе, Урале, Данбасе, Паволжы, Францыі, Балканах і на востраве Кіпр). У альпах выяулены самыя старажытныя у Еуропе шахты. Асобныя маюць глыбіню каля 20 метрау пры ухіле ствала шахты 20-30 градусау. На адным такім рудніку магло працаваць 150 чалавек. Як адшуквалі радовішча медзі: На тым месцы, дзе былі радовішча медзі быу менш тоусты слой снега, чым у другіх месцах, атаксама вельмі слабая расліннасць. На тым месцы, дзе былі радовішча медзі разводзілі вогнішча , потым гэтае месца палівалі вадою, у трышчыну устаулялі драуляны клін, потым яго убівалі і палівалі вадой, кління набухалі і разбуралі пароду. На ой час волава і свінец здабывалі у Арменіі, а таксама яе здабывалі на брытанскіх Астравах. Усе гэта спрыяла наладжванню гандлеваабменных сувязей паміж пляменамі. Таму там, дзе была медзь, волава, свінец ствараліся шахты па іх здабычы. Адным з такіх месцау было паселішча Брундізе у Італіі. Менавіта па назве гэтага паселішча атрымала назву бронза. Гэтае паселішча дало таксама назву шматлікім упрыгожванням: бранзалеты. З бронзы выраблялі: На пачатку бронзавага веку у асноуным упрыгожванні: шпількі, фібулы, засцежкі, дэадэмы, падвескі. Менавіта з бронзыпачалі вырабляць самыя старажытныя люстэркі. Пазней з бронзы пачалі вырабляць прылады працы: сякеры, цеслы і многія іншыя прылады працы. Сякеры пальштаб. Затым пачалі вырабляць сякеры, дзе у верхняй частцы сякеры выраблядася адтуліна для таго, каб устауляць драуляную ручку. Назва такіх сякер – кельт. З бронзы пачалі вырабляць і узбраенне: наканечнікі стрэл, коп’яу, кінжалы і нажы, мячы і іншае, якія працягвалі свае існаванне і у жалезным веку. Тэхналогія вытворчасці: выраблялася састауная форма з гліны або мяккага каменю. У адтуліну залівалі бронзу. Пасля таго, як бронза застывала, састауную форму разбіралі і займаліся шліфоукай адлітай загатоукі. На поунач ад высокаразвітых цывілізацыя : ад Ла – манша і да Урала была распаусюджана культура, якая мела свае яскравыя асаблівасці. Агульная назва усіх гэтых культур – культура баявых сякер. Асноуныя паказчыкі гэтай культуры: каменныя сякеры, гладкія, свідраваныя, нагадваючыя па форме лодку. Для гэтых культур была характэрна спецыфічная шнуравая кераміка. З-за чаго гэтую культуру часта называюць шнуравікамі. Бронзавы век лясной паласы Еуропы мае сваю спецыфіку. Тут з бронзы сустракаюцца у асноуным упрыгожванні, а прылад працы вельмі мала. Значная частка прыладау працы выраблялася да гэтага часу з каменю. Паселішчы на той час у асноуным неумацаваныя, печы былі складзены з камянеу (печы каменкі), на гэтых пячах варылі ежу. Этнас: індаеурапейцы. У перыяд бронзавагавеку з’яуляецца курганны абрад пахавання. Усходняя Еуропа: Фацьянауская археалагічная культура, катакомбная культура. На беларусі: Прыбалтыйская, сярэднедняпроуская, штрыхаванай керамікі – Палесская, соснецкая, тшынецкая. Для заходняй Еуропы: мегалітычная культура (канструкцыі з вялізных камянеу): Дальмен, Менгель, Кромлех.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]