Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.16 Кб
Скачать

1668 Г., 16 верасня.

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян Казімір, расчараваны няўдачамі, адрокся ад трона (праз 4 гады памёр).

1669 Г., 19 чэрвеня.

Каралём польскім і вялікім князем літоўскім выбраны Міхал Вішнявецкі; правіў да 10 лістапада 1673 г.

1670 г.

Атрыманне горадам Гомелем самакіравання паводле магдэбургскага права.

1671—1765 г.

У Віцебску пры езуіцкім калегіуме дзейнічаў школьны тэатр.

1672 г.

Указ расійскага ўрада, якім дазвалялася купцам Рэчы Паспалітай гандляваць у гарадах Расійскай дзяржавы.

1673 г.

Пастанова сойма аб правядзенні кожнага трэцяга сойма Рэчы Паспалітай «у Вялікім княстве Літоўскім у горадзе Гродне».

1674 г., 8 мая.

Выбранне каралём польскім і вялікім князем літоўскім палкаводца Яна Сабескага; правіў у Рэчы Паспалітай да 1696 г.

1676 г. і 1683—1699 г.

Вайна Рэчы Паспалітай супраць Турцыі і яе васала — Крымскага ханства; вайна даведзена да перамогі

1681 г.

Выступленні праваслаўных жыхароў Полацка супраць уніяцкага мітрапаліта Жахоўскага.

1682 г.

Заснаванне горада Ветка стараверамі-бежанцамі з Расіі.

1686 г., 16 мая.

Заключэнне «Вечнага міру» — мірнага дагавора паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, паводле якога да Расіі адышлі Смаленскія землі і Кіеў; створаны спрыяльныя ўмовы для сумесных дзеянняў супраць Турцыі і Крымскага ханства.

1693 г.

Стварэнне Магілёўскай хронікі — помніка гарадскога летапісання, апошняга беларускага летапіснага зводу; створаны Трафімам Суртам і Юрыем Трубніцкім, пазней прадоўжаны яго сынам Аляксандрам і ўнукам Міхаілам (да 1856 г.).

1693 г.

Створаны рукапісны зборнік «Аршанскі кодэкс» (у Аршанскім езуіцкім калегіуме), у які ўключаны і 4 драмы з беларускімі інтэрмедыямі.

1695 г.

Узброенае выступление гараджан Слуцка і сялян навакольных вёсак супраць самавольства магнатаў Радзівілаў і Сапегаў.

1696 г., 29 жніўня.

Пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў (канфедэратыўнага сойма) Рэчы Паспалітай пра тое, каб у Вялікім княстве Літоўскім дзяржаўныя документы пісаліся не на беларускай, а на польский і лацінскай мовах.

1696 Г., 8 лістапада.

Выступленні сялян Крычаўскага староства супраць пастояў солдат.

1696—1700 г.

Барацьба шляхты Рэчы Паспалітай (рэспубліканцаў) пад кіраўніцтвам вялікага харунжага літоўскага Р.Апнскага супраць Сапегаў набыла характар грамадзянскай вайны; у лістападзе 1700 г. войскі Сапегаў разбіты.

1697 Г., 27 чэрвеня.

Каралём польскім і вялікім князем літоўскім выбраны курфюрст саксонскі Аўгуст II Моцны (правіў да 1733 г.).

1699—1706 г.

Беларускі кнігавыдавец і асветнік Ілья Капіевіч (Капіеўскі) склаў і выдаў у Амстэрдаме каля 20 свецкіх навуковых кніг.

1700, 1703 г.

Магілёўскі гравёр па дрэве Фёдар Ангілейка зрабіў гравюры для кніг, выдадзеных у Магілёўскай друкарні М.Вашчанкі.

1700—1721 г.

Паўночная вайна Расіі і Рэчы Паспалітай супраць Швецыі, многія падзеі якой адбываліся на тэрыторыі Беларусі; вайна прычыніла вялікія страты Беларусі, многія яе гарады былі спалены, колькасць насельніцтва значна паменшала.

17 ст.

У Полацку складзены зборнік беларускай музыкі 16—17 ст. «Полацкі сшытак».

17—18 ст.

Будаўніцтва у Гродне касцёла і кляштара езуітаў.