Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.16 Кб
Скачать

1595 Г., снежань.

Захоп казацкімі атрадамі С.Налівайкі гарадоў Петрыкава і Слуцка, спа ленне імі Магілёва; захоп казакамі на чале з Шавулам горада Прапойска (цяпер Слаўгарад).

1595 Г., снежань.

Разгром казацкіх загонаў С.Налівайкі войскам Вялікага княства Літоўскага каля в. Буйнічы (пад Магілёвам).

1595—1618 г.

У Гародні пабудаваны комплекс кляштара і касцёла бернардзінцаў — помнік архітэктуры ранняга барока.

1596 Г., 6 кастрычніка.

Берасцейская царкоўная унія — пагадненне пра аб'яднанне на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай царквы з каталіцкай на ўмовах прызнання вяршэнства папы рымскага і асноўных догматаў каталіцкай царквы, за захаванне праваслаўных абрадаў, богаслужэння на роднай мове; утварэнне на Беларусі уніяцкай царквы.

1596 г.

Выданне у Вільні «Буквара» і «Грамматіки словенской...» Лаўрэнція Зізанія.

1596 г.

Перанясенне сталіцы Рэчы Паспалітай з Кракава у Варшаву.

1597 г.

Атрыманне горадам Віцебскам самакіравання паводле магдэбургскага права.

Каля 1597 г. — 1648 г., 15 верасня

Жыццё і дзейнасць Афанасія Філіповіча —- пісьменніка-палеміста, грамадскага і царкоўнага дзеяча Вялікага княства ЛІтоўскага; у 1649 г. кананізаваны праваслаўнай царквой у святыя.

1598 г.

Выданне на старабеларускай мове палемічнага твора Філалета Хрыстафора «Апокрысіс», скіраванага супраць брэсцкай уніі і яе абаронцаў П.Скаргі і І.Пацея.

1599 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Вілейкі як цэнтра староства.

1600 г.

Падпісана мірнае пагадненне на 20 гадоў паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (падпісалі расійскі цар Барыс Гадуноў і канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега).

1600—1629 г.

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй.

1600(?)—1651(?) г.

Жыццё і навуковая дзейнасць Казіміра Семяновіча — тэарэтыка артылерыі, які ўпершыню прапанаваў ідэю шматступеньчатай ракеты; трымаўся гуманістычнага светапогляду і лічыў вайну найвялікшым няшчасцем для чалавецтва.

16 ст.

Пачатак развіцця на Беларусі вотчыннай прамысловасці.

16 ст.

Заснаванне у мястэчку Жыровічы (Слонімскі раён) праваслаўнага манастыра (з 1613 г. належаў базыльянам) — комплекс помнікаў архітэктуры 17—19 ст.

2-я палова 16 ст.

Дзейнасць першых на Беларусі бібліятэк: у Полацку, Слуцку, Менску,Магілёве.

2-я палова 16 ст.

Узнікненне і пашырэнне сатырычнага твора «Прамова Мялешкі», аўтарства якога прыпісваюць дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Івану Мялешку.

2-я палова 16 ст. — пачатак 17 ст.

Стварэнне Баркулабаўскага летапісу.

2-я палова 16 ст. —пачатак 17 ст.

Дзейнасць на Беларусі арыянскіх школ: у Іўі (называлася акадэмія; у 1585—1593 г. яе рэктар Ян Ліцыній Намыслоўскі), Клецку, Любчы, Лоску, Нясвіжы, Навагрудку і інш.

Канец 16 —пачатак 17 ст.

Створаны «Дзённік» Ф.Еўлашэўскага — помнік беларускай мемуарной літаратуры.

17 Стагоддзе

1601 г.

Атрыманне мястэчкам Масты самакіравання паводле магдэбургскага права.

1603 г.

Надрукавана першая дакладная карта Вялікага княства Літоўскага, награвіраваная Тамашам Макоўскім (захавалася 2-е яе выданне 1613 г.).

1604—1618 г.

Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у межы Расійскай дзяржавы.