Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.16 Кб
Скачать

1770-Я гады.

Пабудаваны Бешанковіцкі палац —- помнік архітэктуры класіцызму; пры ім закладзены парк.

1780 г.

Заснаванне ў Магілёве тэатра.

1780 г.

Утварэнне ў Магілёве каталіцкага архіепіскапства, якому падпарадкоўваліся ўсе касцёлы у Расійскай імперыі.

1780—1870 г.

Дзейнасць у мястэчку Вішнева (Валожынскі раён) металургічнага завода, які працаваў на мясцовай сыравіне.

1783 г.

Пабудаваны Будслаўскі касцёл бернардзінцаў (в. Будслаў Мядзельскага раёна) — помнік архітэктуры позняга барока.

1784 г. 8 лістапада — 1864 г.

Жыццё і дзейнасць Тэадора Нарбута — гісторыка і археолага, аўтара 9-томнай «Гісторыі літоўскага народа», шматлікіх іншых прац па гісторыі Беларусі.

1785 г., 21 красавіка.

Даравальныя граматы дваранству (збор саслоўных прывілеяў) і гарадам (асновы самакіравання) Расійскай імперыі; пашыраліся і на ўсходнія землі Беларусі.

1785 г.

Адкрыццё суднабудаўнічай верфі у горадзе Крычаве.

1786 г., 22 сакавіка — 1861 г., 29 мая.

Жыццё і дзейнасць Іахіма Лялевеля — гісторыка, вучонага, патрыёта.

1788—1792 г.

Вялікі сойм Рэчы Паспалітай, празваны Чатырохгадовым, правёў некалькі наспелых рэформ.

1788 г., 26 верасня — 1877 г., 25 ліпеня

Жыццё і дзейнасць Івана Іванавіча Насовіча — беларускага філолага, этнографа і фалькларыста, стваральніка «Слоўніка беларускай мовы».

1789 г.

Адкрыццё ў Магілёве і Полацку галоўных народных вучылішчаў; аналагічнае вучылішча ў 1793 г. адкрыта ў Мінску.

1791 г., 3 мая.

Прыняцце Вялікім соймам Рэчы Паспалітай новай канстытуцыі, якая мела на мэце спрыяць палітычнаму і эканамічнаму развіццю краіны, гарантавала, што кіруючыя органы дзяржавы будуць складацца напалову з прадстаўнікоў польскіх зямель, напалову — з зямель Вялікага княства Літоўскага.

1791 г.

У Пінску адбылася Кангрэгацыя праваслаўнай царквы Польшчы, Літвы і Беларусі, якая прызнала яе аўтакефальнасць (самастойнасць) і стварыла сваю кансісторыю.

1792г., 27 красавіка.

Стварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі (існавала да верасня 1793 г.) саюза магнатаў і шляхты Рэчы Паспалітай, незадаволеных рашэннямі Чатырохгадовага сойма 1788—1792 г. і Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.; расійскія войскі перайшлі граніцу Рэчы Паспалітай і памаглі канфедэратам захапіць уладу.

1792 г., май—ліпень.

Расійскія войскі з баямі занялі Браслаў, Ушачы, Бабруйск, Нясвіж, Навагрудак, Слонім, Гродна; 11 чэрвеня пад Мірам разбіты корпус Ю.Юдзіцкага; 3 ліпеня адбылася бітва пад Зэльвай, 10 ліпеня — пад Мсцібавам, 23 ліпеня — пад Брэстам.

1792 г., 25 чэрвеня.

Утварэнне Літоўскай генеральнай канфедэрацыі на чале з канцлерам літоўскім А.Сапегам.

1792 г., 6 верасня — 1852 г., 13 лістапада.

Жыццё і дзейнасць І.І.Грыгаровіча —- беларускага гісторыка афіцыйнага кірунку, археографа, мовазнаўца.

1792 г., верасень.

Польская і Літоўская часткі Таргавіцкай канфедэрацыі аб'ядналіся ў Брэсце ў «Найсвятлейшую канфедэрацыю абодвух народаў».

1792 г., верасень.

Інтэрвенцыя Расійскай імперыі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай; адмена Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Рэчы Паспалітай і рэформ Чатырохгадовага сойма.

1793 г., студзень.

Другі падзел Рэчы Паспалітай (паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 23.1.1793 г.); далучэнне да Расійскай Імперыі цэнтральнай часткі Беларусі і Правабярэжнай Украіны.

1793 г., 3 красавіка.

Утварэнне Мінскай губерні (існавала да 1921 г.).

1793 г., 17 чэрвеня — 23 верасня.

Гродзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай (у горадзе Гродне; палац, у якім адбываўся сойм, быў абкружаны расійскімі войскамі), прыняў новую канстытуцыю Рэчы Паспалітай і у канцы маўкліва прыняў рашэнне аб 2-м падзеле дзяржавы.

1793 г., верасень.

Роспуск Таргавіцкай канфедэрацыі і стварэнне Гродзенскай канфедэрацыі.

1793 г., лістапад.

Сойм Рэчы Паспалітай прыняў Гродзенскую канстытуцыю, якая аднаўляла ўсе ранейшыя прывілеі шляхты і захоўвала liberum veto.

1793 г.

Утварэнне Мінскай праваслаўнай епархіі.

1793—1795 г.

Утварэнне і існаванне ў Рэчы Паспалітай Браслаўскага і Гродзенскага ваяводстваў.

1794 г., 24 сакавіка — 16 лістапада.

Вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касцюшкі.

1794 г., 23 красавіка.

Вызваленчае паўстанне пачалося ў Вялікім княстве Літоўскім; створаны паўстанцкі ўрад —- «Найвышэйшая рада літоўскага народа»; у Вільні дзейнічала паўстанцкая арганізацыя «Віленскія якабінцы»; выдавалася «Віленская народная газета» (на польскай мове).

1794 г., красавік.

Мясцовыя органы вызваленчага паўстання (камісіі парадку) створаны ў Гродне, Брэсце, Ваўкавыску, Слоніме, Навагрудку, Пінску, Ашмянах, Кобрыне, Лідзе, Браславе і шш.; штаб паўстанцкай арміі Я.Ясшскага размяшчаўся ў Ашмянах.

1794 г., 7 мая.

А. Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, якім абвясціў сялян свабоднымі ад прыгону, але без прадастаўлення зямлі.

1794 г., 23 мая.

Указ Кацярыны II пра ўвядзенне у Расійскай імперыі «мяжы яўрэйскай аселасці»; уключала ўсе беларускія губерні (скасаваны 2.4.1917 г.).

1794 г., 10 чэрвеня.

Утварэнне ў Гродне Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага — выканаўчага органа паўстання.

1794 г., 25 чэрвеня.

Паражэнне паўстанцкага войска (тры корпусы пад камандаваннем Я.Ясінскага, Ф.Сапегі, А.Хлявінскага, палкі на чале з Ю.Беляком, Кіркорам, Бараноўскім, Ахматовічам) пад мястэчкам Солы.

1794 г., 4 верасня.

Бой паміж паўстанцкімі войскамі і расійскім атрадам на чале з П.Дз.Цыцыянавым каля мястэчка Любань; атрад паўстанцаў пад кіраўніцтвам С.Грабоўскага разбіты і капітуляваў.

1794 г., 17 верасня, 19 верасня

Корпус расійскіх войск на чале з А.В.Суворавым у баях пад Крупчыцамі і Брэстам нанёс паражэнне корпусу К.Серакоўскага.

1794 г., 10 кастрычніка.

Перамога расійскіх войск над войскам паўстанцаў у баі пад Мацяёвіцамі; паранены А.Т.Касцюшка трапіў у палон; гэты бой фактычна прадвырашыў лес паўстання.

1794 г. — 1851 г., 11 сакавіка.

Жыццё і дзейнасць беларускага і польскага пісьменніка Яна Баршчэўскага.

1794—1912 г.

Існаванне Літоўскага (з 1830 г. называлася Віленскае, з 1893 г. — Віленскае, Гродзенскае і Ковенскае) генерал-губернатарства, у склад якога ўваходзіла большая частка тэрыторыі Беларусі, да 1796 г. яго цэнтр г. Гродна, потым — Вільня.

1795 г., кастрычнік.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай (паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 24.10.1795 г.) — далучэнне да Расійскай імперыі заходняй часткі Беларусі, часткі Літвы (да Коўна) і Курляндыі; паўднёва-заходняя частка Берасцейскага ваяводства была далучана да Аўстрыі, паўночна-заходняя частка Гродзеншчыны — да Прусіі.

1795 г., 25 лістапада.

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трона на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны II; федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая і абедзве краіны ў яе складзе — Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае — спынілі свае дзяржаўнае існаванне.