Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.16 Кб
Скачать

Федерация речь посполитая (1565 - 1795).

16 Стагоддзе

1569 Г., 1 ліпеня.

Люблінская унія — урачыстае абвяшчэнне пра аб'яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства (Карона) і Вялікага княства Літоўскага (Княства) у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль (ён жа і вялікі князь), якога выбірала шляхта «абодвух народаў», ствараўся агульны сойм з двух палат: сенат і пасольская ізба (па 2 паслы ад кожнага павета); абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, судовы апарат, свае законы і сваю мытную сістэму; кожная краіна захоўвала свае дзяржаўныя мовы: Польшча — лацінскую Вялікае княства Літоўскае — беларускую.

1569 г., 3 жніўня.

Курляндыя і Ліфляндыя абвешчаны васаламі Рэчы Паспалітай.

1569 г.

Атрыманне мястэчкамі Дзісна і Радашковічы самакіравання паводле магдэбургскага права.

1570 г.

Заснаванне у Вільні езуіцкага калегіума (у 1578 г. рэарганізавана у акадэмію, ў 1579 г. — у Віленскі універсітэт).

1572 г.

Смерць Жыгімонта II Аўгуста, апошняга вялікага князя Вялікага княства Літоўскага і караля Польшчы з роду Ягелонаў.

1572—1630 г.

Жыццё і дзейнасць Мялеція Сматрыцкага — беларускага і ўкраінскага грамадска-палітычнага і царкоўнага дзеяча, пісьменніка-палеміста, аутара першай «Грамматики словенский правильная синтагма» (1619 г.).

Пачатак 1573 г.

Выдавнне законаў, паводле якіх шляхта набывала афіцыйнае права выбіраць караля польскага і вялікага князя Вялікага княства Літоўскага; феадалам Рэчы Паспалітай дазвалялася судзіць і караць сялян у сваіх маёнтках.

1573 г., 11 мая.

На элекцыйным сойме у Варшаве каралём польскім і вялікім князем Вялікага княства Літоўскага выбраны Генрык Валезы (каранаваны 24.2.1574 г.; правіў у Рэчы Паспалітай да 19.6.1574 г.; 15.1.1575 г. выбраны каралём Францыі як Генрых Валуа).

1573 г.

Прыняты акт аб свабодзе веравызнанняў у Рэчы Паспалітай.

1574 Г., 10 снежня — 1653 г.

Жыццё і дзейнасць Мікалая Лянчыцкага — дзеяча беларускай культуры, стваральніка твораў маральна-рэлігійнага характару, прапаведніка талерантных міжканфесійных адносін.

1574 г.

Выданне Сымонам Будным Новага запавету, Бібліі (у мястэчку Лоск каля Валожына); прадмова, каментарыі і заўвагі выдання з'яўляюцца першай спробай рацыяналістычнай крытыкі евангелічных кніг.

1574—1623 г.

Дзейнасць у Вільні друкарні братоў Мамонічаў; заснаваў Пётр Мсціславец на сродкі магілёўскіх купцоў Мамонічаў; друкарня выпусціла каля 60 выданняў.

1575 Г., 15 снежня.

Выбранне каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім Стафана Баторыя (Сцяпан Батура, княжыў і быў каралём да 12 снежня 1586 г.).

1576 г.

Атрыманне мястэчкам Сураж (цяпер гарадскі пасёлак у Віцебскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1576 г.

Захоп рускімі войскамі горада Гомеля і вяртанне яго ў склад Вялікага княства Літоўскага з дапамогай войск Юрыя Радзівіла.

1576—1586 г.

Горад Гродна быў рэзідэнцыяй караля Польшчы і вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Стафана Баторыя (Сцяпана Батуры).

1577 г.

Атрыманне гарадамі Магілёў, Мазыр і мястэчкам Ула (цяпер гар. пасёлак у Полацкім раёне) поўнага магдэбургскага права.