Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.16 Кб
Скачать

1744 Г., студзень.

Баі каля Крычава і вёскі Царковішча паміж атрадамі паўстаўшых сялян на чале з В.Вашчылам і карным войскам Радзівілаў.

1746 Г., 4 лютага — 1817 г., 15 кастрычніка.

Жыццё і дзейнасць Андрэя Тадэвуша Касцюшкі — палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай беларускага паходжання, кіраўніка вызваленчага паўстання 1794 г.

1749—1800г.

Жыццё і дзейнасць Мацея Радзівіла — драматурга, кампазітара, удзельніка вызваленчага паўстання 1794 г.

1750—1791 г.

Дзейнасць другой нясвіжскай друкарні (у замку Радзівілаў).

Да 1751 г.

У Гродне пабудаваны Каралеўскі палац (Новы замак) — помнік архітэктуры позняга барока.

1753 г.

Заснаванне Віленскай астранамічнай абсерваторыі (пры Віленскім універсітэце) — адной з найстарэйшых у Еўропе.

1754 г.

Выданне у Нясвіжы кнігі «Артыкулы ваенныя» — першага сістэматызаванага збору юрыдычных актаў па ваенным праве Беларусі і Літвы.

1756—1811 г.

Жыццё і дзейнасць Іосіфа Яленскага — аднаго з першых на Беларусі прадстаўнікоў утапічнага камунізму.

1757 Г., 16 лютага — 1841 г., 21 мая.

Жыццё і дзейнасць польскага пісьменніка беларускага паходжання Юльяна Нямцэвіча.

1760 г.

Пабудаваны Быстрыцкі Крыжаўзвіжанскі касцёл (в. Быстрыца Астравецкага раёна) — помнік архітэктуры позняга барока.

1762 г.

Атрыманне мястэчкам Бобр самакіравання паводле магдэбургскага права.

1762—1785 г.

Дзейнасць у Гродне балетнага вучылішча.

1763 г.

Заснаванне расійскіх гандлёвых консульстваў у Віцебску і Шклове.

1764 Г., 7 верасня.

Каралём польскім і вялікім князем літоўскім выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

1764 г.

Утварэнне ў Вялікім княстве Літоўскім Генеральная канфедэрацыі, якая выступіла на баку расійскіх войск супраць груповак Радзівілаў і Патоцкіх.

1764 г.

Другое выгнанне так званых раскольнікаў; расійскія войскі выгналі з раёна Веткі ў Сібір 20 тыс. старавераў.

1764, 1768г.

Пастановы соймаў Рэчы Паспалітай пра забарону самавольнага збірання пошлін з расійскіх купцоў.

1765 Г., 25 верасня — 1833 г., 15 кастрычніка.

Жыццё і дзейнасць Міхала Клеафаса Агінскага — дзяржаўнага дзеяча, дыпламата і кампазітара.

1765 г.

Увядзенне ў Расіі новага мытнага статута, паводле якога жыхарам Рэчы Паспалітай дазвалялася бяспошлінна правозіць тавары у Рыгу.

1765—1775 г.

Будаўніцтва Агінскага канала, які злучыў басейны Немана і Дняпра.

1766 г.

Пастанова сойма пра ўвядзенне ў Вялікім княстве Літоўскім адзінай сістэмы мер і вагі.

1767 Г., 20 сакавіка.

Утварэнне Слуцкай канфедэрацыі пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты, якую ўзначальваў кальвініст граф Грабоўскі і праваслаўны епіскап Георгій Каніскі; створана пры падтрымцы расійскага пасла ў Рэчы Паспалітай М.В.Рапніна; Кацярына II прыслала ім і іншым канфедэратам на «дапамогу» 40-тысячную армію.

1767 г.

Пастанова сойма Рэчы Паспалітай пра ўраўнаванне ў палітычных правах усіх дысідэнтаў щляхецкага паходжання, у тым ліку праваслаўных, пратэстантаў і католікаў.

1768 Г., 29 лютага.

Утварэнне шляхтай Рэчы Паспалітай Барскай канфедэрацыі (у г. Бар, Украіна), якая выступіла за цэласнасць і незалежнасць дзяржавы; у ліку кіраўнікоў гэтай патрыятычнай канфедэрацыі ў розны час былі К.Радзівіл, вялікі гетман літоўскі М.Агінскі, маршалак літоўскі М.Пац, арміяй канфедэратаў камандаваў Ю.Сапега.