Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.16 Кб
Скачать

1768 Г., кастрычнік.

Расійскія войскі разграмілі атрады Барскіх канфедэратаў пад мястэчкам Дзярэчын (Слонімскі павет), занялі Нясвіжскую і Слуцкую крэпасці.

1768 г.

Стварэнне жыхаром Віцебска С.Аверкам Віцебскага летапісу (вядомы ў гісторыі як летапіс Аверкі); складзены на аснове мясцовага летапісу М.Панцырнага, запісаў Чарноўскіх, Г.Аверкі і матэрыялаў, сабраных С.Аверкам.

1768 г.

Пабудаваны Вольнаўскі уніяцкі касцёл (цяпер Троіцкая праваслаўная царква у в. Вольна Баранавіцкага раёна) — помнік архітэктуры.

1769 г.

Заснаванне ў в. Бабоўня (Капыльскі раён) суконнай мануфактуры.

1769 г.

Атрады канфедэратаў перамаглі расійскія войскі пад Бераставіцай, Слонімам і Мышшу (каля Баранавіч).

1769 г.

Пабудова ў мястэчку Жыровічы (Слонімскі раён) Богаяўленскай і Крыжаўзвіжанскай цэркваў.

1769—1780 г.

Дзейнасць у Гродне тэатра Тызенгаўза.

1770 г.

Дзейнасць атрада канфедэратаў на чале з Ш.Касакоўскім у раёнах Мядзеля, Радашковіч, Мінска; атрады разбіты расійскімі войскамі пад Навагрудкам.

Каля 1770 г. — 1790 г.

Дзейнасць у Слоніме тэатра, створанага М.К.Агінскім.

1771 Г., 12 верасня.

Расійскія войскі на чале з А. В. Суворавым у бітве каля вескі Сталавічы (Баранавщкі раен) перамаглі войска гетмана вялікага літоўскага М. К. Агінскага

1772 г.

Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй (паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 5 8 1772 г ), далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай Імперыі.

1772 г.

Ва ўсходняй Беларусі, далучанай да Расійскай Імперыі, утворана Магілеўская губерня, Аршанская, Магілеўская, Мсціслаўская і Рагачоўская правінцыі Віцебская і Полацкая правінцыі ўключаны ў склад Пскоўскай губерні.

1772—1823 г.

Існаванне Беларускага генерал-губернатарства.

1773 г.

Заснаваны Воўчынскі Троіцкі касцел (в. Воўчын Камянецкага раена) помнік архітэктуры позняга барока.

1773—1794 г.

Дзейнасць у Рэчы Паспалітай Адукацыйнай народнай камісіі, намаганнямі якой на Беларусі адкрыта 20 акруговых і падакруговых школ.

1774 Г., люты.

Грамата расійскай Імператрыцы Кацярыны II пра заснаванне Беларускай каталіцкай епархіі.

1775 г.

Закладка у Гродне батанічнага саду — першага батанічнага саду на тэрыторыі Беларусі.

1775-1781 г.

Дзейнасць у Гродне Вышэйшай медыцынскай акадэміі — першай медыцынскай навучальнай установы на тэрыторыі Беларусі; кіраўнік Ж.Жылібер.

1776 Г., 4 верасня.

Утварэнне Полацкай губерні.

1776 Г., 2 снежня — 1835 г., 26 красавіка.

Жыццё і дзейнасць Анёла Доўгірда — беларускага філосафа, логіка і псіхолага.

1776 г.

Пазбаўленне гарадоў і мястэчак усходняй часты Беларусі, уключанай у склад Расійскай імперыі, самакіравання паводле магдэбургскага права.

1776—1783 г.

Выданне «Газеты Гродзеньскай» («Gazeta Grodzienska») — першага перыядычнага выдання на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

1777 г.

Пачата будаўніцтва Гомельскага палацава-паркавага ансамбля; палац пабудаваны да 1796 г. у стылі класіцызму.

1779 г.

Пачата будаўніцтва Днепра-Бугскага канала, які злучаў Дняпро (па рацэ Прыпяць і Мухавец) з Заходнім Бутам і Віслай.