Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.16 Кб
Скачать

1623 Г., 12 лістапада

Бунт гараджан Вщебска супраць Брэсцкай царкоўнай уніі, у выніку якога забіты уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч (прылічаны уніяцкай царквой да святых Беларусі).

1626 г.

Завершана будаўніцтва Смалянскага замка («Белы ковель», в. Смаляны Аршанскага раёна).

1629 Г., 26 верасня.

Падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончана вайна 1600—-1629 г.

1629—1680 г., 25 жніўня.

Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага — беларускага і рускага грамадскага і царкоўнага дзеяча, пісьменніка, публіцыста і педагога.

1630—1654 г.,

Дзейнасць друкарні ў Куцеінскім манастыры (цяпер у межах Оршы), заснавана беларускім асветнікам Спірыдонам Собалем; друкарня вывезена у Іверскі манастыр (пад Ноўгарадам).

1631 г.

У Куцеінскай друкарні выдадзены адзін з першых на Беларусі "Буквар", падрыхтаваны С. Собалем.

1632 Г., 8 лістапада.

Выбранне польскім каралём і вялікім князем літоўскім Уладзіслава Вазы (сын Жыгімонта III Вазы, правіў да 20 мая 1648 г.).

1632 — 1634 г.

Вайна Расійскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай (Смаленская вайна).

1633Г., 11 — 13 чэрвеня.

Няўдалая аблога рускімі войскамі горада Полацка.

1633 г.

Атрыманне горадам Крычавам самакіравання паводле магдэбургскага права.

1633 г.

У Мінску заснаваны касцёл і кляштар бернардзінак — помнік архітэктуры (будынак касцёла ў 19 ст. пераабсталяваны пад праваслаўную кафедральную царкву).

1633 г.

Пабудавана Гайцюнішская кальвінская капліца (в.Гайцюнішкі у Воранаўскім раёне).

1633 г.

Выступление гараджан Магілёва супраць мясцовых улад; у выніку пажару згарэў Магілёўскі эамак.

1633 г.

Аблогі рускімі войскамі гарадоў Мсціслава (двойчы), Суража, Друі, Прапойска, Крычава.

1633,1648, 1649, 1651 (Двойчы) г.

Аблогі ўкраінскімі казакамі горада Гомеля.

1634 Г., 27 мая — 14 чэрвеня.

Палянаўскі мір паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, якім закончана вайна 1632—34 г.; пацвердзіў умовы Дэўлінскага перамір'я 1618 г.; кароль Уладзіслаў Ваза адмовіўся ад тытула расійскага цара.

1634 г.

Атрыманне горадам Чавусы і мястэчкам Бешанковічы самакіравання паводле магдэбургскага права.

Каля 1634 г. — 1689 г., 30 сакавіка

Жыццё і дзейнасць Казіміра Ляшчынскага — беларускага мысліцеля-атэіста і матэрыяліста.

1636 г.

Атрыманне горадам Мсціслаў самакіравання паводле магдэбургскага права.

1637 г.

Атрыманне мястэчкам Ружаны (цяпер у Пружанскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1641 г.

Атрыманне мястэчкамі Астрына і Чэрыкаў самакіравання паводле магдэбургскага права.

1642 г.

Атрыманне мястэчкам Дзівін (цяпер у Кобрынскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1643 г.

Атрыманне мястэчкам Лагішын (цяпер гар. пасёлак у Пінскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1645 г.

Атрыманне мястэчкам Мальча (цяпер в.Малеч у Бярозаўскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1646 г.

Выданне «Дыярыуша» Афанасія Філіповіча, якім фактычна закончана развіццё на Беларусі палемічнай літаратуры; у «Дыярыушы» змешчаны адзін з найбольш ранніх нотных запісаў беларускай музыкі.

1648 г., май.

Пачатак паўстання ўкраінскіх казакаў пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага супраць Рэчы Паспалітай.

1648 г., лета.

На поўдні Беларусі паявіліся пасланыя Б.Хмяльніцкім казацкія загоны Галавецкага, А.Нябабы, Ф.Гаркушы, Крывашапкі, Міхненкі, Паддубскага, Мікуліцкага і інш., якія рабавалі панскія маёнткі, касцёлы і манастыры; да казакаў часам далучаліся сяляне і гараджане Беларусі; паўстанцы захапілі Гомель, Лоеў, Брагін, Мазыр, Тураў, Пінск, Бабруйск, Рэчыцу, аблажылі Мінск, Слуцк, Быхаў.

1648 г., лета.

Паражэнне казацкіх загонаў Ф.Гаркушы і С.Пабадайлы пад Чачэрскам ад войск Вялікага княства Літоўскага.

1648 г., восень.

Беларуска-літоускае войска пад камандаваннем гетмана польнага Януша Радзівіла, рухаючыся ад Брэста ўздоўж Прыпяці, вызваліла ад казакаў гарады Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыцу.

1648 г., кастрычнік.

Асада ў Пінску казакаў пад кіраўніцтвам А.Нябабы войскамі Вялікага княства Літоўскага.

1648г., 20 лістапада.

Выбранне каралём польскім і вялікім князем літоўскім Яна Казіміра (брат Уладзіслава Вазы; правіў да 1668 г.).

1648 г.

Адкрыццё у Оршы брацкай школы.

1648-1651 г.

Антыфеадальная вайна на Беларусі. Пачалася ў падтрымку паўстання казакаў на Украіне.

1648—1654 г.

Тры беспаспяховыя аблогі мястэчка Ляхавічы ўкраінскімі казацкімі атрадамі.

1648—1689 г.

Пабудова у Бярозе касцёла і кляштара картэзіянцаў — помніка архітэктуры сталага барока.

1649 г., студзень — люты.

Асада казакаў у Бабруйску войскамі Вялікага княства Літоускага.

1649 г., вясна.

На поўдзень Беларусі з Украіны накіраваны новыя казацкія загоны І.Галоты, С.Пабадайлы, Ф.Гаркушы, да якіх далучаліся і мясцовыя сяляне; захоп казакамі гарадоў Чачэрск, Тураў, Рэчыца.

1649 г., ліпень.

Б.Хмяльніцкі накіраваў на Беларусь 15-тысячнае казацкае войска на чале з Міхайлам (Станілавам) Крычэўскім, каб перашкодзіць войскам Вялікага княства Літоускага на чале з Янушам Радзівілам уступіць на Украіну.

1649 г., 31 ліпеня.

Бітва пад Лоевам паміж аб'яднанымі казацкімі атрадамі на чале з М.Крычэўскім і войскамі Вялікага княства Літоускага; разбітыя казацкія загоны часткова вырваліся з аблогі; М.Крычэўскі загінуў.

1650 г.

Выйшаў у свет трактат беларускага інжынера Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі. Частка першая», у якім апісаны канструкцыі і выкарыстанне гармат і ракет, упершыню прапанавана ідэя шматступеньчатай ракеты, ракетных батарэй і стабілізатараў да ракет.

Сярэдзіна 17 ст.

На Беларусі існуе больш за 450 гарадоў і мястэчак.

Сярэдзіна 17 ст. — 1730 г.

Жыцце і дзейнасць беларускіх друкароў і гравераў па медзі і дрэве Вашчанкаў (Максім Ярмалініч —- бацька, Васіль Максімавіч —- сын)

1651 г., лета

Казацка-сялянскія выступленні у раене Мсціслава, Прапойска, Чачэрска, Горваля.

1651 г., ліпень

Беларуска-літоўскае войска на чале з Я Радзівілам накіравалася на задушэнне казацкага паўстання на Украіне Па дарозе каля лоеўскіх перапраў разграміла 15-тысячнае казацкае войска М.Нябабы (Нябаба загінуў) і вызваліла Кіеў.

1651 г., верасень.

Белацаркоўскі мірны дагавор паміж гетманам Украіны Б. Хмяльнщкім і Рэччу Паспалітай, паводле якога з Беларусі выведзены ўсе казацкія атрады.

1651—1675 г.

У Пінску пабудаваны калегіум езуітау —- помнік архітэктуры барока.

Каля 1651—1714 г.

Жыццё і дзейнасць І.Ф.Капіевіча — беларускага асветніка і кнігавыдаўца, аўтара каля 20 падручнікаў, слоўнікаў, навучальных дапаможнікаў.

1652 г.

Атрыманне мястэчкам Капыль самакіравання паводле магдэбургскага права.

1653 г.

У Куцеінскай друкарні (пад Оршай) друкар І.Труцэвіч выдаў кнігу П.Бярынды «Лексіконъ славеноросскій именъ толъкованіе».

1654 г., 18 студзеня.

Пераяслаўская рада зацвердзіла рашэнне Маскоўскага сабора пра далучэнне Украіны да Расійскай дзяржавы.

1654 г., вясна — 1667 г.

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай за Беларусь і Украіну; гэга вайна стала нацыянальнай трагедыяй беларускага народа: большасць гарадоў, мястэчак і вёсак была разрабавана і спалена, гаспадарка прыйшла у заняпад, колькасць насельніцтва скарацілася напалову.

1654 г., май.

Пачатак наступления расійскіх войск: галоўныя сілы на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам наступалі на Смаленск, армія В.П.Шарамецева — на Полацка-Віцебскі раён, армія А,М.Трубяцкога — на Рослаўль і Мсціслау, саюзныя Расіі украінскія казакі на чале з наказным гетманам І.Н.Залатарэнкам —— на Гомель, Прапойск, Стары Быхаў, атрады Л.Салтыкова і Я.Ялагіна —- на Люцын, Рэжыцу, Дзвінск.

1654 г., май—чэрвень.

80-тысячная расійская армія заняла Дарагабуж, Рослаў, Мсціслаў, Копысь, аблажыла Смаленск (узяла праз 3 месяцы) казацкія войскі (3 палкі, 20 тыс. чалавек) занялі Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў і аблажылі Стары Быхаў.

1654 г., ліпень — 12 кастрычніка

Аблога і штурм царскімі воискамі города Дуброўна.

1654 г., 24 жніўня

Ўзяцце расійскім войскам горада Магілева.

1654 г., лета.

Расійская армія на чале з В. П. Шарамецевым заняла на поўначы Беларусі гарады Полацк, Невель, Дзісну, Усвят.

1654 г., сярэдзіна жніўня — 18 лістапада

Аблога і ўзяцце 20-тысячным расійскім войскам горада Віцебска.

1654 г., жнівень — 1657 г., студзень

Беспаспяховыя аблогі ўкраінскімі казакамі і рускімі воискамі горада Стары Быхаў.

1654 г., верасень — 1655 г., сакавік.

Аблога воискамі Вялікага княства Літоўскага горада Дзісна

1654 г.

Аблога расійскімі войскамі Смаленска, Чачэрска і іншых гарадоў Беларусі.

1654, 1659, 1660 г.

Аблогі і штурмы расійскімі войскамі гарадоў Мсціслаў і Нясвіж; беспаспяховыя аблогі города Ляхавічы.

1654, 1658, 1661 г.

Аблогі і штурмы расійскімі войскамі горада Крычава.

1654—1667 г.

Існаванне і дзейнасць Беларускага казацкага палка на чале з магілёўскім шляхціцам К.Ю.Паклонскім; полк створаны расійскім урадам, але ў лютым 1655 г. перайшоў на бок беларуска-літоўскага войска.

Канец 1654 г. — пачатак 1655 г.

Беларуска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Я.Радзівіла, А.Гансеўскага, П.Сапегі, Глябовіча, Аскеркі пачалі вызваленне гарадоў, занятых расійскімі арміямі; знялі аблогу Старога Быхава, вызвалілі Копысь, Дуброўну, Оршу.

1655 г., студзень — лістапад.

Аблога расійскімі войскамі Езярышчынскага замка і горада Суража.

1655 г., 6 лютага — 1 мая.

Аблога і вызваленне войскамі Вялікага княства Літоўскага на чале з гетманам Я.Радзівілам і А.Гансеўскім горада Магілёва.

1655 г., лета.

Расійскія войскі і казакі І.Залатарэнкі распачалі новае наступление на землі Беларусі; зноў захоплены Дуброўна, Орша, Копысь, Барысаў, Мінск, у жніўні — Вільня.

1655 г., лета.

Расійская армія А.М.Трубяцкога не здолела авалодаць Старым Быхавам і Слуцкам, затое рэйдам прайшла па Беларусі, заняла і спаліла гарады і мястэчкі Клецк, Ляхавічы, Мыш, Сталавічы, Слонім, Навагрудак, Нясвіж, Капыль; атрад Валконскага абрабаваў і спаліў Тураў, Давыд-Гарадок, Столін, Пінск; дзесяткі тысяч сялян і гараджан з Беларусі выведзены ў Расію.

1655 г., лета.

Заняцце шведскімі войскамі гарадоў Браслава, Друі, крэпасці Іказнь (непадалёку ад Полацка).

1655 г., 17 жніўня і 20 кастрычніка.

Кейданскі дагавор пра ўстанаўленне уніі (саюза) Вялікага княства Літоўскага са Швецыяй (заключаны у г. Кейданы, Літва); ініцыятарамі саюза была вялікая група паноў і шляхты з Жамойціі, да якіх далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.

1655 г., 26 верасня.

Аблога і спаленне расійскімі войскамі горада Пінска.

1655 г., верасень.

Дзве беспаспяховыя аблогі расійскімі войскамі горада Слуцка.

1655 г.

Штурм і спаленне казацкімі войскамі І.Залатарэнкі горада Бабруйска.

1655, 1659 г.

Аблога казакамі І.Залатарэнкі і расійскімі войскамі князя І.А.Хаванскага Лідскага замка.

1655, 1660 г.

Аблогі і ўзяцце расійскімі войскамі Новагародскага замка.

1656 г., 24 кастрычніка.

Віленскае перамір'е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у час вайны 1654 — 1667 г.; расійскаму цару перамір'е патрэбна было для падрыхтоўкі да вайны супраць Швецыі.

Да 1656 г.

Дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік Піліп Абуховіч (?—1656 г.) у сваім «Дыярыушы» апісау падзеі грамадска-палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай за 1630—54 г.

1656—1659 г.

Існаванне Беларускага казацкага палка на чале з Іванам Нячаем; у 1658 г. полк перайшоу на бок Рэчы Паспалітай і пачаў вызваляць ад расійскіх войск гарады ўсходняй Беларусі: Быхаў, Чавусы, Мсціслаў, Рагачоў і інш., полк размяшчаўся ў г.Чавусы (адсюль яго другая назва — Чавускі беларускі полк).

1656—1664 г.

Дзейнасць Сімяона Полацкага у Полацкай брацкай школе.

1658 г., 16 верасня.

Гадзяцкі дагавор паміж Рэччу Паспалітай і ўкраінскім гетманам І.Выгоўскім, паводле якога да Рэчы Паспалітай вярталіся Чарнігаўскае, Кіеўскае і Брацлаўскае ваяводствы, казацтва абвяшчалася саюзнікам польска-беларуска-літоўскага войска.

1659 г., 14 лютага.

Расійскія войскі штурмам узялі Стары Быхаў, дзе знаходзіліся казацкія войскі, што перайшлі на бок Рэчы Паспалітай, і жорстка расправіліся з імі.

1659 г., восень.

На Беларусь накіравана расійская армія пад камандаваннем І.А.Хаванскага, якая ў снежні захапіла Гародню, 15 студзеня 1660 г. — Бярэсце.

1659 г.

Аблога расійскімі войскамі горада Чачэрска.

1660 г., 18 чэрвеня.

Паражэнне пад Ляхавічамі расійскіх войск на чале з ваяводам І.А. Хаванскім.

1660 г., 25 чэрвеня.

Аблога і штурм украінскімі казакамі горада Пінска.

1660 г., 28 чэрвеня.

Аб'яднанае беларуска-літоўскае (камандуючы П.Сапега) і польскае (камандуючы С.Чарнецкі) войска разбіла каля в. Палонка (Слонімскі павет) армію І.А.Хаванскага; 3 ліпеня вызваліла Мінск і тэрыторыю Беларусі да р. Бярэзіна.

1660 г., 8 кастрычніка.

Беларуска-літоўскія і польскія войскі адбілі каля г.Чавусы наступление расійскай арміі і вымусілі яе адступаць да Смаленска.

1661 г., 12 лютага.

Паўстанне ў Магілёве; гараджане знішчылі 3-тысячны гарнізон расійскіх стральцоў, узялі ў палон салдат гарнізона і трох ваявод.

1661 г., красавік.

Антырасійскія паўстанні ў Дзісне, Себежы, Гомелі і інш. акупіраваных гарадах Беларусі.

1661 г., 3 лістапада.

Паражэнне групы расійскіх войск на чале з І.А. Хаванскім і Ордын-Нашчокіным каля в. Кушлікі (пад Вільняй); 2 снежня 1661 г. вызвалена Вільня.

1661 г., 6 лістапада.

Войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з С.Чарнецкім разбілі каля г. Глыбокае расійскае войска (больш за 18 тыс. чалавек) на чале з І.А.Хаванскім.

1664 г.

Аблога казацкімі і расійскімі войскамі гарадоў Пінск і Магілёў; у Магілёве спалены замак.

1664—1666 г.

Дзейнасць у Бярэсці манетнага двара, дзе чаканіліся медныя соліды з гербам «Пагоня».

1667 г., 30 студзеня.

Андросаўскае перамір'е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, якім закончылася вайна 1654—1667 г.; у выніку да Расіі перайшлі Смаленскае ваяводства і Левабярэжная Украіна з Кіевам. Скончыўся перыяд, які ўвайшоў у гісторыю Беларусі пад назваю «20-гадовая смута».

1667 г.

Адкрыццё першага міждзяржаўнага паштовага маршруту праз Беларусь: Вільня-Мінск—Магілёў—Смаленск—Масква.

1667—1681 г.

Беларускі разьбяр па дрэве, майстра «беларускай рэзі» Арсеній (Старац) кіраваў арцелямі 20 беларускіх майстроў і Палатай разьбярных і сталярных спраў, якія афармлялі царскі палац у Каломне і Маскоўскім крамлі; гэта спрыяла развіццю мастацкай разьбы у Расіі.