Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.16 Кб
Скачать

1579 Г., ліпень.

Пачатак вызвалення арміяй Стафана Баторыя беларускіх зямель, захопленых рускімі войскамі.

1579 г., 4—30 жніўня.

Вызваленне Полацка ад рускіх войск.

1579 г.

Беларуска-літоўска-польскія войскі на чале з гетманам вялікім Мікалаем Радзівілам і яго сынам гетманам польным Крыштофам Радзівілам ад рускіх войскаў крэпасці Казяны, Сітна, Сокал, Суша.

1579 г.

Аблога войскамі Стафана Баторыя Езярышчанскага замка, захопленага рускімі войскамі.

1579 г.

Пераўтварэнне Віленскай езуіцкай акадэміі у Віленскі універсітэт першы універсітэт ва Усходняй Еўропе.

1579 г.

Атрыманне мястэчкам Мір самакіравання паводле магдэбургскага права.

1580 Г., восень.

Войскі Стафана Баторыя занялі гарады Усвят, Веліж, Невель, Завалочча, Езярышча, Вялікія Лукі, Холм, Старую Русу.

1580 г.

Спаленне горада Магілёва рускімі войскамі на чале з князем Сярэбраным.

1580 (?) г.

Выданне беларускамоўнага «Евангелля»; яго пераклаў на беларускую мову, напісаў прадмову і выдаў у друкарні, заснаванай у сваім радавым маёнтку Цяпіна, Васіль Цяпінскі.

1581 Г., 1 сакавіка.

Утварэнне Галоўнага літоўскага трыбунала — найвышэйшага судовага апеляцыйнага органа у Вялікім княстве Літоўскім.

1581 г., 26 жніўня.

Войскі Стафана Баторыя асадзілі Пскоў.

1581 г.

Заснаванне у Полацку езуіцкага калегіума (сярэдняй навучальнай установы класічнага тыпу); у 1812 г. пераўтвораны у акадэмію — першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі сучаснай Беларусі; пры калегіуме заснавана полацкая друкарня.

1581 г.

Атрыманне горадам Пінскам самакіравання паводле магдэбургскага права

1581 г.

Аблогі рускімі войскамі гарадоў Магілёва і Шклова, спусташэнне імі ваколіц Дуброўна, Оршы, Копысі, Шклова, Мсціслава.

1582 Г., 15 студзеня.

Перамір'е на 10 гадоў паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, заключанае у г. Ям-Запольскім (падпісана расійскім царом Фёдарам Іаанавічам і канцлерам Вялікага княства Літоўскага Львом Сапегам). Паводле перамір'я Расія адмаўлялася ад Лівоніі, Полацка, Невеля, Веліжа; Рэч Паспалітая вяртала занятьш ей крэпасці на расійскай тэрыторыі; фактычнае завяршэнне Лівонскай вайны.

1582 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах гарадскога пасёлка Бягомль (у Докшыцкім раёне).

1583 г.

Пачатак рэканструкцыі Нясвіжскага замка Радзівілаў у палацава-замкавы комплекс; рэканструкцыя вялася паводле праектаў славутага Італьянскага архітэктара Джавані Бернардоні.

1584 г.

Заснаванне ў Нясвіжы езуіцкага калегіума; пазней падобныя калегіумы існавалі у Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гродне, Драгічыне, Магілёве, Менску, Навагрудку, Оршы, Слуцку і інш.

1586 Г., 12 снежня.

Каралём польскім і вялікім князем літоўскім выбраны Жыгімонт III Ваза (правіў да 1632 г.).

1586 г.

Атрыманне горадам Нясвіжам самакіравання паводле магдэбургскага права.

1587 г.

Атрыманне горадам Лідай самакіравання паводле магдэбургскага права.

1587 — 1593 г.

Будаўніцтва у Нясвіжы фарнага касцёла — помнік архітэктуры барока; пабудаваны пад кіраўніцтвам Дж.Бернардоні.

1588 Г., 28 студзеня.

Зацвярджэнне каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазай 3-га Статута Вялікага княства Літоўскага — збору законаў феадальнага права; унікальны помнік беларускай мовы, пісьменнасці і юрыдычнай думкі. Дзейнічаў на Беларусі да 1840 г.

1589 г.

Атрыманне гарадамі Кобрын і Пружаны самакіравання паводле магдэбургскага права.

1589 г.

Утварэнне Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай эканомій.

1589 г.

Афіцыйнае зацвярджэнне права «Ліберум вета» («Забараняю») — звычаю у Рэчы Паспалітаи, паводле якога кожны пасол (дэпутат) сойма мог выказаць нязгоду з любой соймавай пастановай; кожная пастанова павінна была прымацца толькі пры аднагалоснай згодзе.

1590 г.

Атрыманне мястэчкам Любча (цяпер гар. пасёлак у Навагрудскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1590 г.

Захоп горада Быхава данскімі казакамі М.Федаровіча.

1590—1592 г.

Заснаванне першых на Беларусі праваслаўных брацтваў, у тл. брацкіх школ і друкарняў (у Магілёве, Менску, Вільні, Бярэсці, Гародні і інш.).

1592—1599 г.

Кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III Ваза быў адначасова і каралём Швецыі.

1593 г.

Выданне ў друкарні Л.і К.Мамонічаў «Буквара» — аднаго з першых на Беларусі.

1594—1596 г.

Казацка-сялянскае паўстанне на Украіне; дзейнасць на поўдні Беларусі казацкіх загонаў (атрадаў) пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі.