Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
156.16 Кб
Скачать

1605 Г., 27 верасня.

Кірхгольмская бітва — польскае і літоўска-беларускае войска на чале з Янам Хадкевічам разграміла шведскія войскі.

1606—1608 г.

Выступленні гараджан Магілёва пад кірауніцтвам Стахора Мітковіча супраць магістрацкіх улад.

1609 г.

Беларуска-літоўскія войскі на чале з гетманам польным Я.К.Хадкевічам разбілі войскі шведау пад Рыгай, занялі Пярну, што на 8 гадоў прыпыніла ваенныя дэеянні са Швецыяй.

1609—1618 г.

Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй. Польскае і літоўска-беларускае войска разбіла рускія войскі пад Смаленскам і падышло да Масквы, дзе адбыўся пераварот (схінуты з трона Васіль Шуйскі), у выніку якога каралевіч Уладзіслаў (сын караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы) абвешчаны расійскім царом.

1609—1726г.

Дзейнасць Літоўскага скарбовага трыбунала — установы, якая ажыццяўляла кантроль за даходамі і расходамі у Вялікім княстве Літоўскім.

1610 Г., верасень.

Польскае і літоўска-беларускае войскі занялі Маскву.

1611—1613 г.

Будаўніцтва ў Мінску Петрапаўлаўскай царквы — помнік архітэктуры барока.

1612 Г., 22—26 кастрычніка.

2-е апалчэнне расійскіх войск пад кірауніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага вызваліла Маскву ад войск Рэчы Паспалітай.

1612—1649 г.

Створаны абраз Маці Боскай Будслаўскай (мастак невядомы), які сярод католікаў Беларусі лічыцца цудадзейнай святыняй; цяпер абраз захоўваецца у Будслаўскім касцёле (Мядзельскі раен), пабудаваным у 1783 г.

1613 г.

Пабудаваны Гайцюнішскі дом-крэпасць, вядомы пад назвай «Замэчак» (в.Гайцюнішкі Воранаўскага раёна).

1615 г.

Выданне сацыяльна-палітычнага трактата беларускага гуманіста і мысліцеля Міхалона Літвіна «Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян».

1616 г.

Выступление гараджан Мінска і Мазыра супраць Брэсцкай царкоўнай уніі.

1616—1773 г.

Дзейнасць у Магілёве брацкай друкарні.

1617 г.

Заснаванне ліцэя ў Слуцку — адной са старэйшых сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі (з 1788 г. — публічнае евангелісцкае вучылішча, з 1809 г. — павятовае вучылішча, з 1827 г. -— гімназія, у 1868—1918 г. —- класічная гімназія).

1617—1618 г.

Паход на Маскву войск каралевіча Уладзіслава Жыгімонтавіча, які меў тытул «цара маскоўскага і ўсяе Русі»: расійскія ваяводы здавалі гарады «на імя царскае»; паход скончыўся Дэўлінскім перамір'ем.

1618 Г., 1 снежня.

Дэўлінскае перамір'е (заключана ў в. Дэўліна пад Масквой) паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, паводле якога да Вялікага княства Літоўскага адышло 29 гарадоў, у тым ліку землі Смаленшчыны з гарадамі Белы, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб, Трубчэўск, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Глухаў і інш. , каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул «цара маскоўскага і ўсяе Русі»

1619 г.

Атрыманне мястэчкам Друя (цяпер гарадскі паселак у Браслаўскім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права

1619г.

Надрукавана «Грамматики словенския правильная синтагма» Мялеція Сматрыцкага

1620 г.

Атрыманне горадам Оршай самакіравання паводле магдэбургскага права

1620 г.

Пабудаваны Бераставіцкі касцел кармелітаў (гар. паселак Бераставіца) — помнік архітэктуры ранняга барока (з 1866 г. праваслаўная царква)

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.