Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры вов.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
136.63 Кб
Скачать

8.Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны

Комплекс мерапрыемстваў Савецкага ўрада з мэтай умацавання абароназдольнасці меў наступныя накірункі: мерапрыемствы ў гаспадарчай палітыцы, ваенная рэформа і ваенныя прыгатаванні да вайны, а так сама ўнутраная сацыяльныя палітыка і ідэалагічныя мерапрыемствы. Важнай складаючай была так сама дыпламатычная гульня на супярэчнасцях унутры траістага пакту.

У сярэдзіне 1920-х гг. у СССР пачалася індустрыялізацыя, у выніку якой была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць, праўда, за кошт сельскай гаспадаркі. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт. Пераважнае развіццё атрымала цяжкая. Хутка развівалася каляровая металургія.. Па-сутнасці, да 1940 г. СССР забяспечыў сябе неабходнымі прамысловымі вытворчасцямі для належнага статусу краіны ўзмацнення ваенна-эканамічнага патэнцыялу і існавання развітага ваенна-прамысловага комплексу.

Магутнасці савецкіх танкавых і авіяцыйных заводаў вясной 1941 г. у 1,5 разы перавышалі германскую прамысловасць.

Наглядаўся востры дэфіцыт сыравіны, што адмоўна адбівалася на развіцці савецкай абарончай прамысловасці.

За гады індустрыялізацыі (1928-1940 гг.) СССР павялічыў нацыянальны даход больш чым у пяць разоў. Па некаторых паказчыках эканамічнага развіцця СССР перагнаў вядучыя краіны капіталістычнага свету – Англію і Францыю.

Пагроза вайны патрабавала выдаткаваць з бюджэту значныя сродкі на абарону.

Згодна загаду Вярхоўнага савета СССР ад 26 чэрвеня 1940г. ycе працоўныя пераходзілі на 8-гадзінны рабочы дзень i 7-дзённы рабочы тыдзень.

Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны

За гады індустрыялізацыі Беларусь ператварылася ў індустрыяльна-сельскагаспадарчую рэспубліку.

БССР знаходзілася ў вельмі небяспечнай прыгранічнай зоне – побач з верагоднымі ваеннымі праціўнікамі – Польшчай, а потым і Германіяй. Развіваць цяжкую прамысловасць такім чынам тут не мела аніякай рацыі, да таго, на Беларусі не было ніводнага радовішча прыроднай сыравіны, прыгоднай для развіцця цяжкай прамысловасці. А ў індустрыялізацыі савецкай краіны галоўны акцэнт быў зроблены менавіта на развіцці цяжкай прамысловасці. Тым не менш, гаварыць аб заняпадзе беларускай прамысловасці так сама няправільна, яна хутка развівалася, але гэта датычыцца галін, традыцыйных для рэгіёну – ільноапрацоўкі, дрэваапрацоўкі, харчовай і швейнай прамысловасці.

Важную гаспадарчую і ваенна-стратэгічную значнасць мела развіццё транспартнай сістэмы. За кароткі час была рэканструявана ўся чыгуначная гаспадарка. Яе грузаабарот у параўнанні з 1913 г. павялічыўся ў 4 разы.

У сельскай гаспадарке праводзілася усеагульная калектывізацыя. Уводзілася грашовая ці натуральная аплата за адпрацаваныя працадні, умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў i саўгасаў, павышаўся ўзровень механізацыі сельскагаспадарчых работ. Сялянам дазволілі мець асабістыя прысядзібныя гаспадаркі і нават жывёлу. Аднак у калгаснай сельскай гаспадарцы назіраліся нізкая ўраджайнасць, адставанне развіцця жывёлагадоўлі.

ў 1940 г. пачалі стварацца навучальныя ўстановы па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых. Былі створаны тры тыпы прафесійна-тэхнічных устаноў – рамесныя вучылішчы, чыгуначныя вучылішчы і школы фабрычна-заводскага навучання.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]