Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры вов.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
136.63 Кб
Скачать

4.Знешняя палітыка ссср у перадваенны перыяд.

Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французкі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя міралюбівыя ініцыятывы маглі б стаць у далейшым сур’ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў і паслужыць асновай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе.

Савецкі Саюз рашуча асуджаў агрэсіўныя дзеянні Германіі і прапаноўваў правесці міжнародную канферэнцыю для арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі і абароны незалежнасці краін, якім пагражала агрэсія.

ў савецкай знешняй палітыцы разам з станоўчымі дасягненнямі нарасталі і некаторыя негатыўныя тэндэнцыі. Сярод іх былі спрошчаныя і прамалінейныя высновы УКП(б) і Камінтэрна аб хуткай “сусветнай рэвалюцыі” і краху сістэмы капіталізму. Так, у прынятай на YI кангрэсе Камінтэрна праграме у 1928 г. меўся вывад аб непазбежнасці крушэння капіталізму і хуткай перамозе сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да “камунізацыі” Еўропы. Яны з’яўляліся сур’ёзнай падставай таго неканструктыўнага дыялогу, што складваўся паміж СССР заходнімі краінамі. Адмоўную ролю адыгрывалі масавыя сталінскія рэпрэсіі, якія ўспрымаліся заходняй грамадскасцю з вялікай перасцярогай і не дабаўлялі міжнароднага аўтарытэта Савецкаму Саюзу. Правячыя колы заходніх дзяржаў не праяўлялі неабходнай зацікаўленасці ў стварэнні калектыўнай сістэмы бяспекі. Палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне савецкага кіраўніцтва ў 30- я гады ўспрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы.

Тым не менш намаганні савецкага кіраўніцтва накіроўваліся на аб’яднанне дзейнасці СССР, Англіі і Францыі супраць пашырэння агрэсіўных намераў Германіі. У 1939 г. савецкая дыпламатыя прадаўжала актыўныя захады, каб схіліць урады Англіі і Францыі да стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі на еўрапейскім кантыненце. Неабходна звярнуць увагу на той факт, што палітычнае кіраўніцтва СССР было добра інфармавана аб дзейнасці і сапраўдных намерах урадаў заходніх краін.

кіраўніцтва Савецкага Саюза выступіла 17 красавіка 1939 г. з канкрэтнай прапановай аб заключэнні паміж СССР, Англіяй і Францыяй дагавора. З 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г. перамовы праходзілі ў Маскве. Адбылося 12 паседжанняў. Аднак станоўчых рашэнняў не было знойдзена. Па ініцыятыве савецкай дэлегацыі была дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні перамоў і адначасовым падпісанні палітычнага і ваеннага пагадненняў. Перамовы зайшлі ў тупік.

А тым часам паміж прадстаўнікамі Англіі, Францыі і Германіі, на дзяржаўных і дыпламатычных узроўнях, адбываліся перамовы. Рабілася шмат, каб падштурхнуць нацысцкую Германію да ўзброенага канфлікту з СССР

7.Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам

Ужо 21 ліпеня 1940 г. галоўнакамандуючы нямецкіх сухапутных сіл фельдмаршал Браўхіч атрымаў загад распрацаваць план вайны супраць Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер падпісаў дырэктыву №21, больш вядомую пад назвай «план Барбаросса», якая была накіравана на хуткі разгром Савецкага Саюза. Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Германіі разглядала СССР як праціўніка, які пераўзыходзіць вермахт па колькасці зброі, ваеннай тэхнікі і колькасці салдат. Але ў якасных адносінах немцы былі перакананы ў значнай сваёй перавазе.

Падрыхтоўка да вайны з СССР складалася з ўдасканаленне ўзброеных сіл і ваеннай вытворчасці, актывізацыя дыпламатычнай дзейнасці, узмацненне ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва.

У лютым-чэрвені 1941 г. на Усход былі перакінуты асноўная колькасць сухапутных войск і авіяцыі, створаны наступальныя групоўкі, распрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння розных родаў войск і сілаў вермахта з арміямі саюзнікаў. Асаблівая ўвага надавалася мабільнасці войскаў – доля танкавых і матарызаваных частак павялічылася да 18%. Значна выраслі рэзервы галоўнага камандавання. На ўзбраенне вермахта прыходзіла шмат новай тэхнікі, асабліва наступальных яе відаў. Павялічвалася колькасць супрацьтанкавых сродкаў у войсках. Важная роля адводзілася разведцы – паветраныя сілы люфтвафэ на 17% былі скамплектаваныя з разведвальных самалётаў. Чырвоная Армія лічылася «роўным праціўнікам».

Бліжэйшымі мэтамі вермахта лічылася знішчэнне асноўных сілаў Чырвонай Арміі ў заходняй частцы СССР, потым хуткімі клінападобнымі прарывамі танкавых частак акружыць іншыя баяздольныя часткі – каб недапусціць іх адыходу ў глыб тэрыторыі. Канчатковай мэтай з’яўляўся выхад вермахта на лінію Архангельск-Волга-Астрахань. Пры гэтым, важны прамысловы ўральскі рэгіён хоць і быў пакінуты СССР, але яго дзейнасць паралізавалася бамбардзіроўкамі люфтвафэ. Гэтыя планы атрымалі назву – «бліцкрыг», ці маланкавая вайна. Сапраўды, тэрмін разгрому СССР вагаўся ад 8 да 16 тыдняў – і ніяк не больш.

Што датычыцца прамысловай палітыкі Германіі, то акупацыя краін Заходняй Еўропы дазволіла ёй значна ўзмацніць свой ваенна-эканамічны патэнцыял. У распараджэнні германскага ВПК аказалася вытворчыя магутнасці акупаванай часткі Францыі. Магутнасці металургічнай прамысловасці Рэйху павялічыліся на 13-15 млн тон. На прадпрыемствах Рэйху працавала больш за 1 млн. замежных рабочых і ваеннапалонных. Германія назапасіла значныя запасы стратэгічных відаў сыраві- ны – каляровых металаў і нафтапрадуктаў..

Наогул, у сістэме ВПК на маі 1941 г. колькасць працоўных дасягнула 5,5 млн. чалавек.

На плануемым тэатры баявых дзеянняў немцы стварылі шырокую разведвальную сетку. Многія агенты здолелі стварыць на тэрыторыі БССР свае дыверсійныя цэнтры.

Ужо 30 сакавіка 1941 г. працэс падрыхтоўкі нападу на СССР прыняў няўхільны характар. Былі канчаткова адобраныя планы, якія ўтрымлівалі галоўныя накірункі гаспадарчага выкарыстоўвання захопленых тэрыторый. Гэтыя планы прадугледжвалі галодную смерць дзесяткам мільёнаў савецкіх.

Актыўныя дзеянні прадпрымаліся на дыпламатычным накірунку. 27 верасня 1940 г. у Берліне быў падпісаны пакт паміж Германіяй, Італіяй і Японіяй, згодна з якім свет падзяляўся паміж гэтымі краінамі. Каб заспакоіць Маскву і замаскіраваць антысавецкі характар дамоўленасцей, у лістападзе 1940 г. Гітлер «прапановаў» СССР далучыцца да пакту, пры гэтым Маскве абяцаліся тэрыторыі Персідскага заліву, Індыя і рэгіён Бліжняга Усходу. Але сам Гітлер не лічыў гэтыя прапановы сур’ёзнымі, і Сталін так сама гэта вельмі добра разумеў. Але Маскву вельмі турбавала верагоднасць весці вайну на два франты – з Германіяй і Японіяй. Японія так сама не была падрыхтаваная да актыўных дзеянняў па некалькім накірункам. 13 красавіка 1941 г. у Маскве тэрмінам на 5 год было падпісана пагадненне аб нейтралітэце паміж СССР і Японіяй.

Вынікі: на працягу 1940 г. – пачатку 1941 г. уся дзейнасць Германіі зводзілася да падрыхтоўкі нападу на СССР. СССР быў галоўнай перашкодай нацыскай Германіі на шляху да сусветнага панавання. Дзякуючы праведзенай паскоранай індустрыялізацыі СССР становіцца адной з самых прамысловаразвітых краін свету. На прамысловай моцы базіруецца яго ваенная магутнасць. Але Савецкі Саюз – гэта яшчэ і смяротны ідэалагічны вораг, бо камуністычная ідэалогія так сама прапаноўвае варыянт будаўніцтва свету. Але прынцыпы будаўніцтва камуністычнага грамадства карэнным чынам супярэчаць нормам нацызму. Менавіта з гэтай нагоды пад час падрыхтоўкі вайны акрэсліваецца антычалавечы характар палітыкі нацызму на плануемых да захопу тэрыторыях.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]