Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры вов.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
136.63 Кб
Скачать

23.Дапамога савецкага тыла партызанам і падпольшчыкам.

разгортванне партызанскага руху мела дзве галоўныя мэты – якія можна прасачыць ў дакументах партыі і ўрада. Найбольш відавочная – гэта мэта ваенная. Яе сутнасць у тым, каб зрабіць як мага больш цяжкімі ўмовы існавання нямецкіх войскаў на захопленай тэрыторыі, а так сама парушаць сродкі камунікацыі, асабліва чыгунку, што значна ўскладніць пастаўкі на фронт і манёўранасць вермахту. Другая мэта – больш глабальная, палітычная. Сутнасць яе ў тым, каб надаць партызанскаму руху ўсенародны характар. Гэтага патрабавалі ўмовы ідэалагічнай вайны. І дзеля гэтага рабілася ўсё, нават знішчаліся матэрыяльныя фонды, запасы харчавання, з мэтай – прымусіць акупантаў адразу перайсці да канфіскацыі дзеля забеспячэння вермахту і Рэйху. Гэтая палітыка з поспехам была рэалізаваная на ўсходзе, але на захадзе Беларусі і ў цэнтральных раёнах былі свае асаблівасці разгортвання партызанкі – як усеагульнага руху. Менавіта ўсеагульнасць, усенароднасць партызанскага руху дазволіць гаварыць аб народнай падтрымкі камуністычнай палітыкі даваеннага часу і з’явіцца мацнейшым прапагандысцкім інструментам у камуністычнай ідэалогіі.

Для арганізацыі партызанкі і падполля кампартыя спецыяльна пакінула на Беларусі 1215 камуністаў дзеля арганізацыі кіравання падполлем і партызанкай, а ўсяго за 1941 г. на акупіраваную тэрыторыю Беларусі было накіравана больш за 8000 камуністаў і каля 5000 камсамольцаў.

Але ствараліся атрады і самастойна, без «загаду звыш». У ліку такіх быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек. На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці актыўна дзейнічаў атрад «Чырвоны Кастрычнік». Яго кіраўнікі Ц.П.Бумажкоў і Ф.I.Паўлоўскі 6 жніўня 1941 г. сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У Чашніцкім раёне ўзброеную барацьбу супраць акупантаў узначаліў Ц.Я.Ермаковіч, у Суражскім раёне быў створаны атрад, на чале якога стаў М.П.Шмыроў, якога называлі ў народзе «Бацькам Мінаем». На аснове знішчальных батальёнаў узнікаюць партызанскія атрады ў Парыцкім, Лельчыцкім, Ельскім, Лоеўскім, Рагачоўскім, Мехаўскім і іншых раёнах Беларусі. Усяго самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.

26.Беларускі калабарцыянізм: прычыны, сутнасць, дзейнасць, крах.

Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва.) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Нездарма гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г.

У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме. Да калабарацыяністаў адносяць супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў каля 100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была вымушана далучыцца да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.

Калабарацыя на Беларусі была вынікам пэўных патрэб з боку акупацыйных уладаў – як ваенных, так і цывільных, у стварэнні дадатковых апаратаў кіравання. Гэты дапаможны апарат пачаў стварацца яшчэ летам 1941 г. Вялікія надзей на пераўтварэнне гэтага апарату ў самастойныя нацыянальныя ўрады мелі як польскія нацыянальныя дзеячы, так і нешматлікія беларускія нацыяналісты, якія актыўна пайшлі на супрацоўніцтва з нацыстамі яшчэ да лета 1941 г.

Акрамя ўтылітарных патрэб ад калабарантаў, акупацыйныя ўлады мелі яшчэ і пэўныя ідэалагічныя мэты. Галоўная сярод іх – гэта пашырэнне антырускіх настрояў праз падтрымку нацыянальных рухаў на Украіне, Беларусі і ў Прыбалтыцы. Менавіта з гэтай нагоды перыядычна з’яўляліся праекты і ідэі аб стварэнні на акупіраванай тэрыторыі нацыянальных «дзяржаў».

27. Дзейнасць Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.  Польскія падпольныя арганізацыі пачалі стварацца прадстаўнікамі польскага эміграцыйнага ўрада ўжо восенню  1939 г. Самай вялікай і ўплывовай сярод іх быў Саюз узброенай барацьбы. Гэта арганізацыя стала ядром польскай ваеннай арганізацыі Арміі Краёвай (АК), утворанай у лютым 1942 г. Галоўнай мэтай АК было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы ў межах 1939 г., а не барацьба з немцамі. Разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам (Катынская справа) у Лондане ў красавіку 1943 г. прывёў да пагаршэння зносін паміж АК і партызанскім рухам у Беларусі.  22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б разаслаў падпольным партыйным цэнтрам закрытае пісьмо «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР», у якім прапанавалася ўсімі сродкамі весці барацьбу з польскімі нацыяналістычнымі групамі і ў той жа час стварыць савецкія партызанскія атрады і групы з удзелам палякаў. За асенне-летні перыяд 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Пры гэтым размова ідзе аб баявых дзеяннях, у якіх удзельнічалі сотні байцоў з абодвух бакоў. Так, 8 мая 1944 г. каля  в. Целяшэвічы Дзяржынскага раёна адбылося ўзброенае сутыкненне асноўных сіл Стаўбцоўскага злучэння АК і некалькіх атрадаў партызанскай брыгады імя I.Сталіна, у якім прымалі ўдзел 500 чалавек злучэння Арміі Краёвай і 200 беларускіх партызан. У выніку польскі бок страціў 40 чалавек забітымі і столькі ж параненымі, не абышлося без страт і ў беларускіх партызан.

Адначасова з разгортваннем барацьбы супраць беларускіх партызан па ініцыятыве польскага боку з канца 1943 г. пачалося супрацоўніцтва камандавання атрадаў АК з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Яно праявілася ў забеспячэнні зброяй і амуніцыяй злучэнняў АК. У шэрагу выпадкаў такая пазіцыя кіраўніцтва АК выклікала недавер польскага насельніцтва, якое імкнулася весці барацьбу з немцамі і, нягледзячы на забарону, ішло да савецкіх партызан. Так, вясной 1943 г. у брыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася група капітана запасу польскай арміі А.Свентаржыцкага, якая затым была пераўтворана ў роту. Патрабавалася тэрмінова ўзмацніць савецкую партызанку на захадзе Беларусі. Гэтаму садзейнічала перадыслакацыя шэрагу партызанскіх злучэнняў з усходніх у заходнія вобласці, а таксама іх перамяшчэнне ў межах асобных абласцей. Да зімы 1943-1944 г. баявымі рэйдамі на захад былі перакінуты 12 брыгад і 14 асобных атрадаў, агульнай колькасцю каля 7 тысяч чалавек. У выніку гэтай акцыі колькасць партызанскіх сіл у заходніх абласцях павялічылася да 37 тыс. чалавек, а колькасць атрадаў узрасла з 60 да 282. Разам з мясцовымі партызанамі яны ўтварылі амаль суцэльны партызанскі фронт. Напярэдадні ажыццяўлення Чырвонай Арміяй аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Арміі Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалі каля 20 тыс. салдат і афіцэраў. Найбольш буйнымі атрадамі АК на Беларусі былі фарміраванні Навагрудскай акругі, якія аб’ядноўвалі звыш  7 тыс. чалавек асабовага складу. У Лондане для іх быў распрацаваны спецыяльны план «Бура», які зацвердзіў камандуючы АК 20 лістапада 1943 г. Гэтым планам прадугледжвалася падняць паўстанне і захапіць тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі польскім падполлем і атрадамі АК у момант адступлення нямецкіх войск. Да таго, Армія Краёва вызначылася дзеяннямі, якія ставяць яе на адну ступень з атрадамі СС і айнзацгрупамі – якія займаліся генацыдам мірнага насельніцтва. Узброеныя акцыі фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі былі накіраваны супраць патрыятычна настроенага карэннага беларускага насельніцтва. Ахвярамі дзейнасці польскага нацыяналістычнага падполля на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны сталі каля 10 тыс. грамадзян БССР. У асноўным гэта былі мірныя жыхары, партызанскія сем’і, прадстаўнікі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]