Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры вов.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
136.63 Кб
Скачать
  1. Мижнароднае становишча у свеце

У 30-я гады міжнародныя адносіны прайшлі складаны перыяд у сваім развіцці. У іх выдзяляецца некалькі этапаў ў цэнтры якіх знаходзілася Германія. Яе роля вызначалася найбольш уплывовым у Еўропе, эканамічным і ваенна-палітычным патэнцыялам. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне краіны Антанты і ЗША аказаліся ў няроўным становішчы. За гады вайны ЗША ўмацавалі сваё становішча, развіваючы гандаль з абедзьвюмі ваяваўшымі групоўкамі, што дазволіла ёй з краіны-даўжніка ператварыцца ў краіну-крэдытора. Рост эканамічнай моцы дазволіў ЗША прэтэндаваць на сусветнае лідэрства.

Стабілізацыя ў галіне міжнародных адносін пачалася ў сувязі з заканчэннем так званага Рурскага крызісу 1923 г., які быў выкліканы ўвядзеннем Францыяй сваіх войск у важнейшы прамысловы раён Германіі з мэтай прымусіць яе выплочваць рэпарацыі. Крызіс паказаў, што эканамічнае адраджэнне Германіі адпавядае інтарэсам пераможцаў, інакш немагчыма было атрымліваць кампенсацыю за страты, якія панеслі краіны Антанты ў Першай сусветнай вайне. Для вырашэння пытання аб рэпарацыях летам 1924 г. у Лондане адбылася канферэнцыя краін-пераможцаў. Яна зацвердзіла план камітэта спецыялістаў пад кіраўніцтвам амерыканскага банкіра Ч. Даўэса, які выходзіў з прапановай аб неабходнасці аказаць Германіі дапамогу ў аднаўленні эканомікі, каб яна змагла выплачваць рэпарацыі. Восенню 1925 г. у Лакарна (Швейцарыя) адбылася міжнародная канферэнцыя, на якой быў падпісаны так званы “Рэйнскі гарантыйны пакт”. Дагавор гарантаваў недатыкальнасць германа-французскай і германа-бельгійскай межаў, прычым, ніяк не гарантавалася граніца Германіі з Чэхаславакіяй і Польшчай. Францыя і Бельгія абавязваліся паважаць устаноўленную ў Версале заходнюю мяжу Германіі і дэмілітарызаваны (неваенны) характар Рэйнскай зоны.

Ужо на наступны год пасля падпісання пагадненняў у Лакарна Германія была прынята ў Лігу Нацый. Такім чынам, лакарнскія пагадненні сталі важным дыпламатычным поспехам Германіі. Адначасова ў 1926 г. у Берліне быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні і нейтралітэце. СССР заручыўся падтрымкай Германіі ў тым, што апошняя не будзе ўдзельнічаць у прыняцці Лігай Нацый рашэнняў, якія будуць накіраваны супраць СССР.

Прыход нацыстаў да ўлады стаў паваротным момантам не толькі ў палітычным жыцці Германіі, але і еўрапейскіх краін. нацысты паставілі сваёй мэтай пашырыць жыццёвую прастору для германцаў і дасягнуць сусветнага панавання. Для гэтага неабходна было на першым этапе забяспечыць эканамічную аўтаркію. Насельніцтву абяцалася вырашэнне праблемы беспрацоўя, сацыяльнай няроўнасці, значнага павышэнняў зроўню жыцця. З гэтай мэтай германскі фюрэр патрабаваў, кааб ваенная прамысловасць выкарыстоўвала тыя рэчывы, якія ў выпадку вайны неабходна будзе прымяняць замест каштоўных металаў. У прынятым у 1936 г. мемарандуме была выкладзена праграма эканамічнай падрыхтоўкі да вайны. Праграма была распрацавана з улікам прыроднасыравінных магчымасцей рэйха.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]