- •Актуальнасць и неабоднасцьвывучэння Другой сусветнай. Перыядызацыя.
- •Мижнароднае становишча у свеце
- •4.Знешняя палітыка ссср у перадваенны перыяд.
- •7.Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •6. Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •3.Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •8.Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •9.Прычыны і перадумовы Вялікай Айчыннай вайны
- •11.Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •12.Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •13.Бітва за Маскву і яе наступствы.
- •Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Структура, склад і функцыяніраванне акупацыйнага апарату.
- •15.Ваенныя, эканамічныя і палітычныя мэты захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •17. Эканамічная палітыка Германіі на акупіраванай тэрыторыі.
- •18. Паўсядзённае жыццё мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •19.Партызанскі рух і падпольная барацьба ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
- •20. Мэты і значэнне «рэйкавай вайны».
- •21. Баявая дзейнасць беларускіх партызан у 1942–1943 гг.
- •22.Узаемаадносіны партызан і насельніцтва.
- •25.Супрацоўніцтва падпольшчыкаў і партызан.
- •23.Дапамога савецкага тыла партызанам і падпольшчыкам.
- •26.Беларускі калабарцыянізм: прычыны, сутнасць, дзейнасць, крах.
- •28.Сталінградская і Курскаябітвы. Карэнныпералом у вайне
- •30. Пачатак вызвалення Беларусі
- •31.Беларускаянаступальнаяаперацыя «Баграціён»
- •32. Удзелпартызан і падпольшчыкаў у вызваленніБеларусі.
- •33.Адметнасці вызвалення Беларусі.
- •34.Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. Савецкі тыл у гады вайны.
- •35.Вызваленне Чырвонай Арміяй краін Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы.
- •36.Патсдамская канферэнцыя. Капітуляцыя Германіі
- •38. Міжнароднае значэнне перамогі ссср над фашысцкімі захопнікамі.
- •39. Вклад белорусского народа в победу над фашистской Германией.
- •40.Ушанаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і яе героях у Рэспубліцы Беларусь.
35.Вызваленне Чырвонай Арміяй краін Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы.
Пасля завяршэння аперацыі «Баграціён» было праведзена 20 буйных наступальных аперацый, якія вызначылі канчатковую перамогу краін антыгітлераўскай кааліцыі над нямецка-фашысцкім блокам і мілітарысцкай Японіяй.
У ходзе летне-асенняга наступлення 1944 г. толькі ў трох ваенных аперацыях – Беларускай, Львоўска-Сандамірскай і Яска-Кішынёўскай на фронце працягласцю 2200 кіламетраў – ад Заходняй Дзвіны да Чорнага мора было разгромлена звыш 170 дывізій праціўніка. Амаль поўнасцю была вызвалена тэрыторыя СССР. Выведзены з вайны саюзнікі Германіі – Румынія, Балгарыя, Фінляндыя і Венгрыя. Вельмі напружанымі былі баі на подступах да Усходняй Прусіі ў Прыбалтыцы. Германскае кіраўніцтва, як у свой час савецкае, прымае надзвычайныя меры па ўмацаванню баявога духу салдат. Са снежня 1944 г. дэзерціры прыгаворваліся да смяротнага пакарання, а іх сем’і да канфіскацыі маёмасці і пазбаўлення свабоды. У сакавіку 1945 г. у вермахце былі ўведзены ваенна-палявыя суды. Блізілася расплата за развязаную вайну і гэта стала асновай упартага супраціўлення наступленню савецкай арміі.
12 студзеня 1945 г. войскі шасці франтоў, у тым ліку трох Беларускіх, пачалі Усходне-Прускую, Вісла-Одэрскую і Заходне-Карпацкую наступальныя аперацыі. Савецкае камандаванне змагло забяспечыць значную перавагу над праціўнікам у жывой сіле, а таксама ў тэхніцы. У выніку гэтых аперацый было знішчана і разгромлена больш за 100 дывізій, вызвалена амаль уся Польшча і частка Чэхаславакіі. Савецкія войскі прасунуліся на захад больш чым на 500 кіламетраў, выйшлі на р. Одру за 60 кіламетраў ад Берліна.
Пры вызваленні польскай сталіцы Варшавы вылучыліся салдаты і афіцэры 47-й арміі, якой камандаваў ураджэнец Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, генерал-лейтэнант Ф.І.Перхаровіч, які быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Гераічна змагаліся на польскай зямлі тысячы салдат і малодшых камандзіраў, выхадцаў з Беларусі. Радавы П.В.Касцючык, баец 218-га стралковага палка, ураджэнец Пухавіцкага раёна 15 студзеня 1945 г. у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру дзота, за што яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. А ўсяго 61 беларус за свае гераічныя ўчынкі, здзейсненыя пры вызваленні Польшчы быў удастоены зоркі Героя.
У выніку паспяховага ажыццяўлення Карпацска-Дуклінскай аперацыі савецкія войскі сумесна з 1-м чэхаславацкім армейскім корпусам, які быў сфарміраваны на тэрыторыі Савецкага Саюза, уступілі на тэрыторыю Чэхаславакіі. 5 мая ў Празе пачалося паўстанне, паўстаўшыя звярнуліся да савецкага камандавання з просьбай аб дапамозе. 9 мая 1945 г. пры актыўнай падтрымцы насельніцтва вызвалілі Прагу. 140 тыс. воінаў Чырвонай Арміі загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць чэхаславацкага народа.
Чырвоная Армія выканала сваю вызваленчую місію, вызваліўшы адзінаццаць краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 млн. чалавек.