Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_1.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
84.82 Кб
Скачать

31. Зберажэнне і выкарыстанне помнікаў грамадзянскага і народнага дойлідства. Індустрыяльная спадчына.

32. Праблема захавання гістарычных цэнтраў гарадоў.

Аднак сёння на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці адбываюцца адначасова два ўзаемавыключаючыя працэсы: пошук рашэнняў для ажыццяўлення гарманічнай рэгенерацыі і развіцця гістарычнага цэнтра і працэс будаўнічага асваення асобных пляцовак гісторыка-культурнай каштоўнасці, які груба супярэчыць заканадаўству і прынятым рэстаўрацыйным методыкам.

Для адэкватнай ацэнкі гэтай дзейнасці зробім кароткі агляд гісторыі развіцця метадалогіі і нарматыўнай базы, што прымяняюцца пры рабоце з аб’ектамі, якія маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Заўважым, што ўся наяўная айчынная нарматыўна-прававая база аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь — гэта вынік шматвяковай агульнаеўрапейскай традыцыі. Менавіта гэтая традыцыя стала дамінуючай у свеце і лягла ў аснову развіцця ўсяго кола пытанняў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія выпрацоўваюцца сёння наднацыянальнымі спецыялізаванымі міжнароднымі інстытуцыямі і каардынуюцца UNESCO. Прафесійна карэктнае вырашэнне асобнымі краінамі гэтых задач у кожным канкрэтным выпадку прыносіць неацэнны міжнародны прэстыж і прызнанне, з’яўляецца бездакорнай інвестыцыяй, якая шматкроць вяртаецца ў грашовым выражэнні праз развіццё турызму і агульнае павышэнне культурнага ўзроўню. А гэта заўсёды з’яўляецца чыннікам эканамічнага развіцця і спрыяе далейшаму паляпшэнню інвестыцыйнага клімату.

На тэрыторыі гістарычнага цэнтра, не зважаючы на прынятыя дакументы аб яго рэканструкцыі, у парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і нарматыўных актаў, якія рэгламентуюць горадабудаўнічую дзейнасць, вядзецца актыўнае размяшчэнне і будаўніцтва буйных гандлёвых комплексаў, офісных збудаванняў і іншых новых аб’ектаў камерцыйных арганізацый. 

33. Захаванне і выкарыстанне помнікаў культавага

за савецкім часам на Беларусі найбольш нішчыліся помнікі культавага дойлідства. першая хваля амаль татальнага знішчэння святыняў зафіксавана ў 1920–1939 гады ва Усходняй Беларусі, другая хваля іх разбурэння па ўсёй Беларусі прыпадае на гады хрушчоўскай «адлігі», пасля смерці Іосіфа Сталіна — з 5 сакавіка 1953 года па 1964 год,

улады свядома нішчылі ў БССР не шараговыя, а знакавыя, унікальныя аб’екты культавага дойлідства, такія, як помнік архітэктуры барока першай паловы XVIII стагоддзя касцёл у комплексе Полацкага езуіцкага калегіума, помнік архітэктуры барока першай траціны XVII стагоддзя касцёл у ансамблі Пінскага кляштара езуітаў і самы вялікі на Беларусі храм, гатычна-рэнесансны Гродзенскі касцёл Прачыстай Маці Боскай 2-ой паловы XVI стагоддзя

калі падчас хрушчоўскай адлігі на Беларусі нішчыліся хрысціянскія святыні, у гэтых ж самы перыяд яны ўзнаўляліся ў Расіі. Разам з тым, у 1960-я гады на Беларусі масава разбураліся не толькі вядомыя культавыя аб’екты хрысціянства, але і юдаізму, у тым ліку ўнікальныя сінагогі ў Гродне. Прычым, часцяком у так званых навуковых працах гэтыя святыні габрэйскай спадчыны лічыліся знішчанымі не савецкімі ўладамі, а нямецка-фашысцкімі захопнікамі

 Адзінай светлай плямай у справе захавання помнікаў айчыннай архітэктуры ў гады савецкай улады быў добры стан сядзібна-паркавых комплексаў, якія прыстасоўваліся пад розныя патрэбы, у тым ліку пад школы, інтэрнаты, бальніцы, санаторыі, праўленні калгасаў і дырэкцыі саўгасаў. І менавіта таму, што гэтыя ансамблі прыстасоўваліся ўладамі пад пэўныя функцыі, яны і захаваліся да нашых часоў. напрыканцы 1980-х — у пачатку 1990-х гадоў сітуацыя з сядзібна-паркавымі ансамблямі «катастрафічна пагоршылася», бо гэтыя аб’екты згубілі свае ранейшыя функцыі з пабудовай на вёсцы новых будынкаў сацыяльна-культурнага і адміністрацыйнага прызначэння. 

Да найбольш балючых кропак айчыннай сістэмы аховы аб’ектаў матэрыяльнай спадчыны Астаповіч адносіць невыкананне дзеючага заканадаўства ў галіне зберажэння помнікаў з-за адсутнасці на гэта дзяржаўнай волі. Сярод актуальных праблемаў айчыннай рэстаўрацыі Астаповіч назваў несістэмны падыход да гэтага важнага пытання. Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе пра адсутнасць навукова-даследчых інстытутаў па пытаннях рэстаўрацыі, невысокі ўзровень тэхналагічнай культуры ў справе аднаўлення помнікаў, нізкую якасць і трываласць рэстаўрацыйных матэрыялаў, а таксама недахоп рэстаўрацыйных праектных і падрадных структураў, асабліва ў рэгіёнах, і кваліфікаваных кадраў рэстаўратараў, у першую чаргу мастакоў і архітэктараў. шматлікія выпадкі ігнаравання заканадаўства, нездавальняючая якасць засваення бюджэтных сродкаў пры бескантрольнасці працэсу рэстаўрацыйных работ з боку дзяржавы і грамадства прыводзяць да мізэрных вынікаў» 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]