Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс Лясовіч С.М. (1).pdf
Скачиваний:
550
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

2.4 Устаўныя канструкцыі

Устаўнымі канструкцыямі з’яўляюцца сінтаксічныя адзінкі, якія шляхам дапаўнення, паяснення, удакладнення сэнсу ўсяго сказа ці яго асобных членаў пашыраюць інфармацыйны змест выказвання.

Традыцыйна лічыцца, што такія канструкцыі не ўключаюцца ў структуру сказа і фармальна-граматычна не звязваюцца з ім, а прымацоўваюцца пры дапамозе сэнсавай (суадноснай) сувязі і вылучаюцца са сказа інтанацыйна: вымаўляюцца паніжаным тонам і паскораным тэмпам з выразнымі паўзамі на іх мяжы, што абазначаецца дужкамі або працяжнікамі пры іх афармленні на пісьме. Аднак сінтаксічная функцыя ўстаўных адзінак са сказам не адназначная. Узнікаючы ў працэсе маўлення як спадарожныя да асноўнага паведамленні, яны па-рознаму звязваюцца са сказам. Адны з іх могуць быць граматычна ўключаны ў сказ як яго члены або даданыя часткі – гэта ўстаўныя адзінкі неканструкцыйнага тыпу, або звязаныя з асноўным паведамленнем: Часта да адкрыццяў (і вялікіх і малых) падсуседжваліся змрочныя Мефістофелі (Сіп.); У шведскую вайну абедзве арміі (і шведская, і руская) <...> харчаваліся пераважна ласіным мясам (Чыгр.); Такія канструкцыі вызначаюцца дваістасцю сінтаксічнай прыроды: яны набліжаюцца па функцыі да пэўных членаў сказа ці частак сказа (пры апусканні знакаў прыпынку могуць стаць адасобленымі членамі або даданымі часткамі) і ў той жа час выяўляюць сваю структурна-сэнсавую адасобленасць. Другія ўстаўныя канструкцыі немагчыма ўключыць ў граматычную структуру сказа – гэта ўстаўныя адзінкі канструкцыйнага тыпу, або не звязаныя з асноўным паведамленнем: Ён адказаў: – Каб ты ведала што! (Урачыстая і трывожная паўза.) Толькі барані цябе божа, калі каму раскажаш або хоць адным словам... (К.Ч.)

Паводле структуры ўстаўныя канструкцыі падзяляюцца на:

а) устаўныя словы: Яблык апісаў над Кастуськом дугу (пералёт!) і мякка ўпаў на пясок (Янк.);

б) устаўныя спалучэнні слоў: Паміж хаткай і абрывам, на вялікай разлегласці ўсяго (кіламетраў паўтара), варушыліся чалавечыя постаці

(К.Ч.); в) устаўныя сказы: Прыснілася, што сею жыта (Чамусьці часта

сны такія сняцца) (М.Т.).

У функцыі ўстаўных могуць выступаць і больш аб’ёмныя канструкцыі (складаныя сказы, спалучэнні сказаў, абзацы) або, наадварот, мінімаль-

105

ныя графічныя адзінкі (пытальны, клічны знакі ці іх спалучэнне): Тут жылі – Богараўскія, Сцепуржынскія (стрыечныя браты вядомага нам Ску-

ратовічавага суседа-лесніка. Яны сюды з’явіліся год за пятнаццаць да вайны, купілі ў князя зямлю), Ярмалінскія (не Ярмаліцкія, а Ярмалінскія!

Ярмаліцкія асталіся ў вёсцы, на хутары не пайшлі, прозвішчы не абдалікатнілі, нажыналі кожны год па коп дзве жыта і сыпалі ў хлеб тоўчаную кару. Хоць на гэта не гаравалі: навокал былі лясы, кары хапала, адно еш на здароўе) (К. Ч.); Аповесць А. Кажадуба «Высока сонейка, высока...» пачынаецца сказам: Баба Зося, выйшаўшы са двара свае хаты (?!), заўсёды любіла на яе азірнуцца... (Каўр.)

У асноўны сказ устаўныя канструкцыі ўключаюцца трыма асноўнымі спосабамі:

а) без злучнікаў і злучальных слоў: У садках – іх мелі не ўсе вяскоўцы – паспелі яблыкі, грушы (Янк.);

б) злучальнымі злучнікамі і, ці, а: ...Лазовыя дровы крыва ляжаць, але вельмі добра (ці – вельмі горача, ці – вельмі хораша) гараць (Янк.);

в) падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі (што, які,

каторы, калі, хоць, як, бо, быццам і інш.): Шчыльны (хоць ты пакратай рукой) туман на колькі дзён засланяў сабой наваколле... (В.П.)

Месца ўстаўных канструкцый у сказе вызначаецца іх прызначэннем і сувяззю з усім сказам ці яго часткай (асобным словам). Пры ўдакладненні зместу ўсяго сказа ўстаўныя канструкцыі размяшчаюцца ў сярэдзіне, у канцы або за яго межамі: Вакзал ужо і гамоніць, грукае, шоргае (абцасы, сундучкі, кошыкі... на цэменце)! (Янк.); Суадноснасць устаўных канструкцый з асобнымі членамі сказа выражаецца іх кантактнай пазіцыяй: А калі ўлічыць, што цана на журавіны (афіцыйная, закупачная) павялічылася ў... сотні разоў, дык увогуле ніштавата атрымліваецца (В.П.).

Устаўныя канструкцыі выконваюць у сказах-выказваннях розныя сэнсавыя функцыі, якія можна аб'яднаць у тры асноўныя:

1)тлумачальная, калі дадаткова раскрываюцца значэнні ўстарэлых, новых ці дыялектных слоў, а таксама тэрмінаў: З удзячнасцю Жыгімонт Стары надаў нават шляхецкі герб і даверыў пасаду літоўскага падскарбія (міністра фінансаў) аднаму віленскаму гараджаніну, які ў час нападу непрыяцеля «крови и горла не пажалел» (У.К.); Нагрэлі ў бляшанцы піку –

чорнага будаўнічага гудрону – і абмазалі ім днішча (Федар.);

2)удакладняльна-паясняльная, калі канкрэтызуюцца родавыя паняцці, значэнне займеннікаў і ўласных імёнаў, удакладняюцца аб’екты дзеяння, месца, час і розныя абставіны яго ажыццяўлення, выказаная дум-

106

ка пашыраецца праз паясняльна-далучальныя, прычынна-выніковыя ці су- пастаўляльна-супраціўныя адносіны, выказванне ілюструецца прыкладамі, даведачна-адсылачнымі ўказаннямі: Жаўрук вельмі шкадаваў Жытнёвіка –

такое было імя ў коласа, – а як памагчы яму, не ведаў (Ягоў.); Па Віцебскай вобласці аказалася: ад імя Ян утворана 22 паселішчы (Яновічы, Янава, Янаўшчына, Янушова і пад.); ад імя Янка – 8 паселішчаў (Янкавічы, Янкава, Янкаўшчына і пад.) (Скр.);

3) эмацыйна-экспрэсіўная, калі выяўляюцца аўтарскія эмацыйна-ацэ- начныя тлумачэнні і характарыстыкі: Хоць – як не дзіва! – дом гэты выстаяў пад громам навальніц (М.Т.); Раптам – ну быццам нехта павярнуў чараўнічае кола! – з ночы замурзанае неба ажывілася... (Кір.)

Разнастайныя функцыі ўстаўных канструкцый спрыяюць іх выкарыстанню ва ўсіх стылях мовы.

2.5 Пабочныя канструкцыі

Пабочныя канструкцыі – гэта фармальна незалежныя ад сказа адзінкі, якія выражаюць адносіны моўцы да зместу выказвання.

Са сказам пабочныя канструкцыі звязваюцца сэнсавай (суадноснай) сувяззю, якая выражаецца пры дапамозе інтанацыі (такія адзінкі вымаўляюцца паскораным тэмпам з паніжэннем тону і аддзяленнем паўзамі ад астатняй часткі сказа) і пазіцыі гэтых адзінак (прымацаванасці ў залежнасці ад прызначэння да ўсяго сказа або да яго асобных кампанентаў). Пабочныя адзінкі, звязаныя па сэнсе з усім сказам, размяшчаюцца звычайна ў яго пачатку або ў канцы. Пры сэнсава-інтанацыйнай сувязі пабочных элементаў з асобнымі членамі сказа яны, як правіла, займаюць з гэтымі членамі кантактную пазіцыю: Калі б ён [Чэсь] толькі што не папрасіў прабачэння, ёй, напэўна ж, не захацелася б зараз крышку памучыць яго (Федар.).

Пабочныя канструкцыі могуць адносіцца да адасобленых ці ўстаўных адзінак або да прэдыкатыўных частак складанага сказа: З Ушацкага раёна (з-пад самай, як даўно і сёння кажуць там, Вушачы) прыйшоў пакет... (Янк.); Калі праціснуліся праз лазняк, убачылі крынічку, якая, відаць, выцякала з балота ў возера (Я.М.).

Пабочныя канструкцыі далучаюцца да сказа пераважна бяззлучнікавым спосабам. Злучнікі (каб, як, калі, што, хоць і інш.), якія часам ужываюцца ў пабочных адзінках, не выконваюць ролю сродкаў сувязі, функцыянальна яны набліжаюцца да часціц: Стрыманасць і ўраўнаважанасць, роздум і засяроджанасць, як правіла, пануюць у лірычных вершах многіх

107

паэтаў (Гіл.); Першым пасяленцам тут, як сцвярджаюць мясцовыя людзі, быў чалавек па прозвішчы Мікаш (Парх.).

Па структуры адзінкі, якія выражаюць суб'ектыўную ацэнку выказвання, падзяляюцца на:

а) пабочныя словы, фармальна суадносныя з назоўнікамі ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, са склонавымі формамі субстантываваных прыметнікаў і займеннікаў, з прыслоўямі і дзеясловамі: Звернемся да першых твораў I. Пташнікава, у прыватнасці, да рамана «Чакай у далёкіх Грынях» (Каўр.); Акрамя ўсяго, нечым ён прыцягваў да сябе, гэты Славік (Шам.);

б) пабочныя спалучэнні слоў, якія арганізуюцца з двух і больш знамянальных слоў і спалучэнняў пабочных слоў з прыслоўямі, займеннікамі, злучнікамі: Мастацкая літаратура, на думку Коласа, не толькі дзейсны сродак выхавання, але і найважнейшы сродак замацавання і пашырэння літаратурнай мовы (Каўр.); Як сведчаць некаторыя нашы даследчыкі, толькі ў Беларусі за час яжоўска-берыеўскіх рэпрэсій 30-х гадоў знішчана каля двух мільёнаў чалавек (В.Б.).

У мове ёсць нязменныя мадальныя словы і спалучэнні слоў, якія ўжываюцца толькі ў ролі пабочных кампанентаў сказа (уласна кажучы,

мабыць, напрыклад, па-першае, па-другое і інш.) і словы, суадносныя з пэўнымі часцінамі мовы, якія трэба адрозніваць у функцыі пабочных элементаў сказа і ў ролі членаў сказа, часціц, злучнікаў або галоўных частак складаназалежных сказаў, параўн.: Усе ж яны ў той ці іншай меры таленты, урэшце, здольныя і разумныя людзі (У.Л.) і Ён урэшце заўважыў мядзведзя... (Каратк.).

Паводле значэння (сэнсавых функцый) пабочныя канструкцыі падзяляюцца на:

1)пабочна-мадальныя, калі выражаецца верагоднасць (пэўнасць) / неверагоднасць (няпэўнасць) паведамлення (зразумела, вядома,

бясспрэчна, безумоўна, без сумнення, несумненна, праўда; магчыма, можа, здаецца, напэўна, відаць, думаецца і г. д.): Спыніўся, вядома, на парозе (Б.); I тады я, можа, упершыню так свядома задумаўся над лёсам кнігі

(У.Л.);

2)пабочна-абагульняльныя, калі падкрэсліваецца звычнасць выказанага (як правіла, як заўсёды, здараецца, бывае, як звычайна бывае): У сакавіку, здараецца, ноччу ідзе дождж... (Стр.);

3)пабочна-кантактныя, калі ўвага да паведамлення прыцягваецца праз зварот да суразмоўцы ці выяўляецца ўказанне на спосаб выражэння

108