Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс Лясовіч С.М. (1).pdf
Скачиваний:
552
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

[самалёт] над астраўкамі палёў, над лясамі і шчодра залітымі сёлета балотамі Піншчыны (Б.). 9. Сонца зайграла на мокрых лістах дуба (Шам.). 10. Зноў мора Мінскага ўдыхаю прэсны вецер і кожнай прыдарожнай рад сасне (Панч.). 11. Шэмет не мог адарваць вачэй ад кавалачка чорнага хлеба на газеціне (М.Л.). 12. Марфачка абтыкала вушакі акон дробнымі галінкамі маладога бярэзніку (Бр.). 13. Па-веснавому молада і па-святочнаму ўрачыста выглядае сёння наш працавіты Мінск. У маладую зеляніну ліпаў, насычаную яркім святлом вячэрняга сонца, вясёлай песняй дыхаюць рэпрадуктары. Па новым асфальце цэнтральнай вуліцы з нейкім адменным шыкам шуршаць пакрышкі ўтульных аўтобусаў (Б.). 14. Грымнула песня, падхопленая мільёнамі галасоў Гэта была песня барацьбы, песня шчасця, песня вялікага подзвігу (Гам.). 15. Потым падумала, што яна разумее рухі гэтага дзівоснага чалавека на сцэне (Шам.). 16. Беларусь! Зямля нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Мы ганарымся табою, мы любім цябе бясконца (Гам.). 17. Ён меў пры сабе нарад на фурманку з суседняга хутара (К.Ч.). 18. Тады дазвольце мне, як сакратару нашага бюро па скліканні на з’езд, абвясціць наш першы арганізацыйны настаўніцкі з’езд адчыненым (К-с). 19. Салдаты разыходзяцца з песняю. Алесь застаецца. Песня салдатаў аддаляецца (К-с). 20. У студзені 1904 года пачалася вайна з Японіяй (К-с). 21. Мой край, ты ад снегу белы – завея квецені ў садах (Вяр.). 22. Перад вечарам у той дзень паліў цёплы, майскі дождж. Марат ехаў на сваім Орліку па лясной дарозе, а следам цокаў капытамі па сплеценых сухіх каранях конь начальніка разведкі У. Ларывонава («Звязда»). 23. Плывуць у сэрцы пералівы дзівоснай песні ў сем кален (К-с).

17. Спісаць верш М. Васілька «На рамонкавай паляне». Вызначыць галоўныя і даданыя члены сказа, іх тыпы і выражэнне.

На рамонкавай паляне Захмялеў вандроўнік-вецер I схаваўся да світання

У зялёным росным вецці. Ён падслухаў шэпты ночы, Як з бярозкай дуб гамоніць, I вясёлы смех дзявочы,

I прыпеўкі пад гармонік. Тыя ж самыя дзяўчаты, – Ён пазнаў, пазнаў па смеху, – Чые косы ў полі кратаў, Расплятаў сабе на ўцеху, Чые шчокі, разам з сонцам, Яны ў полі днём пасмелі

Цалаваць на зайздрасць хлопцам, Каб яшчэ больш ружавелі...

6.ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

6.1Галоўныя члены сказа

1. Адзначце правільнае: Дзейнік – гэта...

82

а) член сказа, які паясняе ў сказе слова са значэннем дзеяння ці прыкметы; б) член сказа, які абазначае прадмет думкі;

в) член сказа, які абазначае дзеянне, стан, якасць ці ўласцівасць, прэдыкатыўную прыкмету;

г) член сказа, які абазначае прыкмету, якасць ці ўласцівасць прадмета; д) член сказа, які выражае якасна-азначальную характарыстыку дзеяння, стану

або прыкметы.

2. Адзначце граматычныя паказчыкі дзейніка:

а) форма меснага склону імені;

г) пачатковая форма імені;

б) неазначальная форма дзеяслова;

д) форма творнага склону імені.

в) нязменнасць слова;

 

3. Адзначце правільнае: Дзейнік можа выражацца...

а) злучнікам;

г) назоўнікам;

б) займеннікам;

д) фраземай.

в) прыназоўнікам;

 

4. Адзначце правільнае: Выказнік – гэта...

а) член сказа, які выражае якасна-азначальную характарыстыку дзеяння, стану ці прыкметы;

б) член сказа, які абазначае прыкмету, якасць або ўласцівасць прадмета; в) член сказа, які абазначае прадмет думкі;

г) член сказа, які абазначае дзеянне, стан, прыкмету прадмета, адносіны тоес-

насці;

д) член сказа, які паясняе слова са значэннем дзеяння ці прыкметы.

5. Адзначце правільнае: З улікам граматычнага выражэння выказнікі падзя-

ляюцца на...

 

а) недзеяслоўныя;

г) дзеяслоўныя;

б) іменныя;

д) састаўныя.

в) простыя;

6. Адзначце тыпы выказнікаў паводле спосабу выражэння лексічнага і гра-

матычнага значэнняў:

 

а) дзеяслоўныя;

г) недзеяслоўныя;

б) састаўныя;

д) простыя.

в) іменныя;

 

7. Адзначце правільнае: Выказальнае слова ў састаўным дзеяслоўным выказні-

ку можа быць выражана

 

а) займеннікам;

г) фразеалагізмам;

б) прыслоўем;

д) супінам.

в) дзеясловам абвеснага ладу;

 

83

8. Адзначце правільнае: Выказальнае слова ў састаўным іменным выказніку мо-

жа быць выражана...

 

а) прыметнікам;

г) дзеясловам умоўнага ладу;

б) інфінітывам;

д) безасабова-прэдыкатыўным

в) назоўнікам;

словам (катэгорыяй стану).

9. Адзначце разнавіднасці звязак састаўнога іменнага выказніка:

а) тыповая;

г) паўадцягненая;

б) нетыповая;

д) знамянальная.

в) службовая;

 

10. Адзначце правільнае: У ролі звязкі састаўнога дзеяслоўнага выказніка вы-

ступаюць дзеясловы са значэннем...

 

а) руху;

г) успрыняцця;

б) пачатку дзеяння;

д) думкі і маўлення.

в) мадальнасці;

 

11. Адзначце канструкцыю, у якой дзеяслоў можа мець форму толькі множ-

нага ліку:

 

а) трое рабочых сабрал(а, і)ся;

г) усяго дзве сотні метраў раздзялял(а, і);

б) шмат стракоз лётал(а, і);

д) гора і бяда прымусіл(а, і).

в) мноства паданняў існу(е, юць);

 

12. Адзначце сказы з састаўнымі іменнымі выказнікамі:

а) Я паехаў у Мінск распытваць, куды можна паступіць вучыцца. (Пальч.)

б) Мне часамі хочацца перанесціся нейкім цудам з вялікага, шумнага горада ў наша старое гумно, якога даўно ўжо няма. (Б.)

в) У полі было куды халадней, чым у лесе. (В.Б.) г) Дзень назаўтра выдаўся ясны і пагодлівы. (Кр.)

д) Горад зараз не быў горадам, горад быў суцэльным пажарышчам. (Сіп.)

13. Адзначце сказы з састаўнымі дзеяслоўнымі выказнікамі:

а) За вёскай адразу становіцца лягчэй. (Пальч.) б) Раман пакінуў пазіраць на нас. (Б.)

в) Раніцай я вырашыў выйсці з каюты. (В.В.)

г) У бальнічнай палаце Вісарыён Гарбук пачаў пісаць свае першыя апавяданні.

(М.В.)

д) Чуваць было, што ўперадзе перакат. (Іп.)

14. Адзначце сказы са знамянальнай звязкай:

а) А хмары паўзлі цёмныя, панурыя. (І.М.)

б) Сосны стаялі стромыя, нібы то былі таўшчэзныя канаты. (Карам.) в) З валацужніка, вандроўніка чалавек рабіўся гаспадаром. (Сач.)

г) Песні спяваліся рускія, украінскія, малдаўскія, армянскія. (Б.) д) Ганна ішла строгая, непадступная. (І.М.)

84

15. Адзначце сказы з мадальнымі дзеясловамі ў ролі звязак:

а) Чытаючы новую кнігу Васіля Быкава «Сцяна», не можаш не заўважыць... (Пят.) б) Сямён Захаравіч не любіў расказваць пра вайну. (Стр.)

в) I жыць у гэты край чалавек прыплыў па вадзе. (Сач.)

г) Хочацца вось так да раніцы ляжаць у роснай траве, пазіраць у неба і марыць. (Лупс.)

д) [Бабулька:] – А ты пець умееш? (Кір.)

6.2 Даданыя члены сказа

1.Адзначце правільнае: Дапаўненне – гэта...

а) член сказа, які абазначае прадмет думкі; б) член сказа, які абазначае прыкмету, якасць або ўласцівасць прадмета;

в) член сказа, які паясняе слова са значэннем дзеяння ці прыкметы; г) член сказа, які абазначае дзеянне, стан, якасць прадмета; д) член сказа, які абазначае, пры якіх абставінах адбылося дзеянне.

2.Адзначце правільнае: Азначэнне – гэта...

а) член сказа, які абазначае абставіны дзеяння; б) член сказа, які абазначае дзеянне, стан прадмета;

в) член сказа, які абазначае якасць, прыкмету, уласцівасць прадмета; г) член сказа, які звязваецца з паяснёным словам аб'ектнымі адносінамі; д) член сказа, які абазначае прадмет думкі.

3. Адзначце правільнае: Акалічнасць – гэта ...

а) член сказа, які абазначае стан, дзеянне, якасць прадмета; б) член сказа, які абазначае прадмет думкі;

в) член сказа, які абазначае прыкмету, якасць, прыналежнасць прадмета; г) член сказа, які выражае якасна-азначальную характарыстыку дзеяння; д) член сказа, які паясняе слова са значэннем прадмета думкі.

4. Адзначце правільнае: Паводле граматычнай семантыкі і формы выражэння

дапаўненні падзяляюцца на...

 

а) прыдзеяслоўныя;

г) прыіменныя;

б) прамыя;

д) ускосныя.

в) прыадвербіяльныя;

 

5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – прыад’ектыўныя дапаўненні:

а) Кузьма Чорны не быў далёкі ад змагання народа. (Кір.) б) Хлопчык быў схільны да развагі. («ЛіМ»)

в) Я ўдзячны восені за бульбу. (Парх.)

г) Кожны з нас мае сваё дзяцінства. (Шым.)

д) Прыгожай была пушча і ў дзень, выбраны для палявання. (Кр.)

85

6.Адзначце правільнае: Прамое дапаўненне можа выражацца...

а) неазначальнай формай дзеяслова; б) назоўнікам у форме роднага склону;

в) назоўнікам у форме творнага склону; г) займеннікам у форме вінавальнага склону; д) дзеепрыслоўем.

7.Адзначце правільнае: Ускоснае дапаўненне можа выражацца...

а) назоўнікам у форме меснага склону; б) назоўнікам з прыназоўнікам у; в) назоўнікам у форме творнага склону;

г) займеннікам у форме вінавальнага склону; д) дзеепрыметнікам.

8.Адзначце правільнае: Дапасаванае азначэнне выражаецца...

а) прыметнікам;

г) дзеепрыслоўем;

б) назоўнікам;

д) дзеепрыметнікам.

в) зваротным займеннікам;

 

9. Адзначце правільнае: Недапасаванае азначэнне выражаецца...

а) дзеепрыметнікам;

г) нфінітывам;

б) прыслоўем;

д) дзеепрыслоўем.

в) дзеясловам абвеснага ладу;

 

10. Адзначце правільнае: Паводле значэння акалічнасці падзяляюцца на...

а) марфалагізаваныя;

г) меры і ступені;

б) немарфалагізаваныя;

д) часу.

в) спосабу дзеяння;

 

11. Адзначце сказы, дзе выдзеленае слова – прыдатак:

а) Успаміны пра жыццё-быццё растрывожылі душу старога. («ЛіМ») б) Група партызан-разведчыкаў апынулася ў акружэнні. (Янк.)

в) Часам з-за пагоркаў выторкваліся купчастыя вершаліны дубоў. (Хадк.)

г) Неўзабаве ўзніклі на даляглядзе контуры новых будынкаў Мазыра. (В.В.) д) Мякка слалася пад нагамі ацяжэлая ад расы атава. (Банд.)

12. Адзначце сказы з адасобленымі прыдаткамі:

а) У беларускіх лясах гняздзіцца жаўна_ або чорны дзяцел. (В.В.)

б) Памятаю, як звінеў мой голас, калі чытала верш_ «Новая восень». (Нов.) в) Як майстра_ я перад паходам сам варанога падкаваў. (Вял.)

г) Думаю пра іх_ творы Міцкевіча і Талстога_ неяк адразу, паралельна. (Б.) д) Янка Маўр_ пісьменнік і настаўнік_ вучыў весела, займальна. (Віт.)

13. Адзначце сказы з прамымі дапаўненнямі:

а) Кузьма Чорны без персанальнага разбору дапамагаў усім, вучыў усіх. (Гр.)

86