Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс Лясовіч С.М. (1).pdf
Скачиваний:
551
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

тыўны: Мне нездаровіцца; акузатыўны: Хворага нудзіць; інструментальны:

Ударыла громам; З хворым дрэнна; лакатыўны: На акіяне штарміла.

У дадзеным выпадку, як бачна, на ролю дзейніка прапануецца семантычны суб’ект, і тым самым сумяшчаюцца фармальны і семантычны аспекты сказа (дзейнік / семантычны суб’ект і выказнік / семантычны прэдыкат).

2.3 Дзеяслоўныя аднасастаўныя сказы

Усучаснай лінгвістыцы пры вылучэнні тыпаў дзеяслоўных аднасастаўных сказаў кіруюцца структурна-семантычным прынцыпам, сутнасць якога ў тым, што пры дыферэнцыяцыі «неабходна ўлічваць семантыку сказа па ступені пэўнасці дзеяння і суадносінаў гэтай семантыкі з формай выражэння галоўнага члена» (Бандарэнка, 1986).

Пэўна-асабовыя такія аднасастаўныя сказы, якія абазначаюць дзеянне непасрэдных удзельнікаў маўлення – моўцы ці яго суразмоўцы, таму галоўны член выражаецца дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адзіночнага (радзей) множнага ліку цяперашняга або будучага часу абвеснага, а таксама загаднага ладу: Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова... (Е.Л.); Ну, дзядзька Паўлюк, бывай і ліхам не памінай (Зарэц.).

Утакіх сказах акцэнтуецца само дзеянне, а значэнне канкрэтнай асобы перадаецца асабовымі канчаткамі дзеяслова (дзейнік я, ты, мы, вы тут з’яўляецца збыткоўным). Лаканічнасць і дынамізм пэўна-асабовых сказаў спрыяе іх актыўнаму выкарыстанню ў афіцыйна-справавым стылі, эпісталярным жанры, у гутарковай мове і творах мастацкай літаратуры, асабліва ў паэзіі.

Няпэўна-асабовыя аднасастаўныя сказы, якія абазначаюць дзеянне няпэўнай або невядомай асобы, галоўны член іх выражаецца дзеясловам

уформе 3-й асобы множнага ліку цяперашняга, будучага ці прошлага часу, напр.: У хаце спявалі. Спявалі ціха (Янк.); Стварылі нам усе ўмовы, Каб адвучыць ад роднай мовы (Грах.).

Няпэўна-асабовыя сказы выкарыстоўваюцца ў трох выпадках: калі суб’ект дзеяння вядомы, але няма патрэбы яго называць (магчымыя ўдзельнікі падказваюцца характарам самога дзеяння і акалічнасцю месца); суб’ект дзеяння невядомы; суб’ект дзеяння знарок апускаецца. Такія сказы амаль не выкарыстоўваюцца ў навуковым і афіцыйна-справавым стылі (праз сваю семантыку няпэўнасці), за выключэннем аб’яў, а пашыраны ў размоўным і мастацкім.

134

Традыцыйна ў беларускім мовазнаўстве сярод групы асабовых сказаў вылучаюць абагульнена-асабовыя сказы. Аднак паводле свайго граматычнага выражэння галоўны член такіх сказаў цалкам супадае ці з формай, якую мае галоўны член аднасастаўнага пэўна-асабовага сказа (дзеяслоў у форме 2-й ці 1-й асобы адзіночнага або множнага ліку цяперашняга, будучага часу ці загаднага ладу) або (значна радзей) з формай, якую мае галоўны член няпэўна-асабовага сказа (дзеяслоў у форме 3-й асобы). Адрозненне т.зв. абагульнена-асабовых сказаў ад названых тыпаў заключаецца ў іх семантыцы: яны абазначаюць дзеянне, што ў аднолькавай ступені можа адносіцца да любой асобы, да кожнага: Добрага чалавека не перахваліш (Лыньк.); Любіце і шануйце родную мову! (К-с); Забілі зайца не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі (К-с).

Семантычная асаблівасць такіх сказаў у тым, што яны адлюстроўваюць назіранні, якія звязаны з абагульняльным характарам жыццёвых з’яў і сітуацый. Падкрэсліваюць, што гэтыя назіранні датычацца не канкрэтнага чалавека, а любога, калі ён сутыкаецца з падобнымі праявамі (гэтым абумоўленыя і граматычныя адрозненні ад пэўна-асабовых сказаў, што выражаюць аднесенасць да канкрэтнай асобы). Абагульняльны характар дзеяння і суаднесенасць яго з многімі асобамі дазваляюць перадаваць у такіх сказах паведамленні, якія ўспрымаюцца як выснова або заключэнне адносна розных з’яў і фактаў рэчаіснасці: Працуй як трэба, то будзеш спаць, хоць шылам калі (К-с); Увесь час варушымся, збіраем, канца патрэбам тым не маем (К-с).

Таму, зыходзячы з іх асноўнай семантычнай прыметы – абагульненасці, абсалютна неправамерна і немэтазгодна вылучаць іх толькі ў групе аднасастаўных асабовых сказаў, таму што такая семантыка ўласціва і інфінітыўным, і безасабовым, а таксама двухсастаўным сказам, параўн.: Справіцца з бядою можна грамадою (К-с); Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем, каб душою не ачарсцвець, каб не страціць святое штосьці (Барад.). Такім чынам, больш карэктна і мэтазгодна гаварыць пра сказы з абагульненым значэннем як у дачыненні да розных тыпаў аднасастаўных сказаў, так і ў адносінах да сказаў двухсастаўных.

Безасабовымі з’яўляюцца аднасастаўныя сказы, якія называюць працэс або дзеянне ці стан, што адбываюцца незалежна ад актыўнага дзеяча:

Прыкметна неяк развіднела (В.Б.); А на душы, бы ў склепе, сыра... (Барад.). Паводле марфалагічнай выражанасці галоўнага члена адрозніваюць

безасабовыя сказы з галоўным членам, які прадстаўлены:

135

1)безасабовым дзеясловам: Чуць марозіла (Шам.); Вечна чалавеку нечага бракуе (Кудр.);

2)асабовым дзеясловам у форме безасабовасці (форма 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага часу або ніякага роду для прошлага часу): Пахла свежаўскапанай зямлёй (Дайн.); Часу катастрафічна не хапае (Кудр.);

3)прэдыкатывам (са звязкай ці без): Пуста без цябе (Грах.); Ціха зрабілася ў наваколлі (Барад.).

Часта прэдыкатывы выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з інфінітывам:

Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем... (Барад.);

4)дзеепрыметнікам залежнага стану (са звязкай ці без): У маленькім пакойчыку было моцна накурана (Ар.);

5)фразеалагічнымі канструкцыямі: Наўсцяж ад гумна было рукой падаць да нізенькай і нейкай адзінокай пры хлеўчуку хацінкі (В.Б.).

Спецыфічна беларускамоўнымі з’яўляюцца безасабовыя сказы, галоўны член якіх:

1)выражаны адмоўным словам няма: Няма вяртання і не будзе (Гіл.);

2)утвораны на аснове ўстойлівых спалучэнняў дзеясловаў тыпу: брацца, збірацца, хіліцца, ісці і пад. з прыназоўнікава-склонавымі формамі назоўніка: Хілілася да восені. Ужо моцна хілілася. (Каратк.); На дождж верне (Іп.); Бралася на трэцюю гадзіну дня (Ягоў.); Збіраецца на дождж (Гр.);

3)арганізаваны спалучэннямі адмоўя, інфінітыва і займенніка ці прыслоўя: У нас цяпер яблыкаў няма куды дзяваць (А.Ж.); Гаварыць больш не было аб чым. I маўчанне рабілася нясцерпным... (Каратк.); Цяпер ужо не было як заставацца ў хаце. Богша выйшаў (Асіп.);

4)выражаны словамі відаць, чуваць і відно, чутно ў сцвярджальных ці адмоўных сказах: У чорных вокнах не відаць было і чырванаватых водсветаў газнічак (В.Б.).

Безасабовыя сказы ў структуры тэксту ўжываюцца тады, калі патрабуецца адлюстраваць рэальнасць, у якой адбываюцца стыхійныя, некіруемыя чалавекам працэсы і з’явы, перадаць мімавольнасць і некантралюемасць пэўнага фізічнага ці псіхалагічнага стану асобы, непазбежнасць у ажыццяўленні пэўных дзеянняў, іх магчымасць ці немагчымасць. Паводле семантыкі вылучаюць наступныя тыпы безасабовых сказаў, якія ўказваюць на:

а) змену часу сутак: Развіднялася. Чуліся людскія галасы, конскі храп... (Карам.); На вуліцы вечарэе (Гр.);

136

б) атмасферна-метэаралагічныя з’явы прыроды і змену надвор’я: Было ветрана, сцюдзёна, снег, аднак, не ішоў. Можа, нават падмарожвала, але толькі ледзь-ледзь (В.Б.); Над Гарадком грымела і бліскала (Карам.);

г) праявы стыхійных прыродных сіл: Па разбітай дарозе машыну кідала з аднае ямы ў другую (М.Л.); Страху рве з хаты (Пташ.);

д) стан чалавека: фізічны: Як касой рэзала бок (I.М.); Ва ўсіх добра круціла ў жываце ад голаду (Каратк.); псіхічны: На душы ў капітана было тужліва і роспачна, як толькі і можа быць пасля пахавання (В.Б.);

е) дзеянні міфічнай сілы: Пашчасціла ж людзям. Куды яго панесла? Яму рупіла пабачыць кветку;

ж) мадальна-валявыя значэнні: Сёння нельга жыць душою кволымі

(Зак.); Трэба змагацца за самога сябе з самім сабою (Б.); з) сцвярджэнне ці адмоўе: Коням ёсць дзе пасвіцца, воку ёсць куды

глядзець (Каратк.); Не было ні надзей, ні ратунку, ні выйсця, а пакут і разлук назаўжды – цераз край (Грах.).

Інфінітыўныя сказы аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны незалежным інфінітывам; яны абазначаюць дзеянне магчымае, немагчымае, неабходнае ці пажаданае: Старадаўняй Літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць (Багд.).

Яны вылучаныя як асобны тып (толькі ў другой палове XX ст.), бо і структурай, і семантыкай яны адрозніваюцца ад сказаў безасабовых. (Булахаў, 1959; Гурскі, 1962; Бурак, 1987; Анічэнка, 1998 і інш.). Так, у безасабовых сказах інфінітыў – складнік галоўнага члена, залежыць ад прэдыкатыва; у інфінітыўных – ён адзін займае пазіцыю галоўнага члена і не залежыць ні ад якога слова.

З дапамогай інфінітыўных сказаў перадаюцца разнастайныя сэнсавыя і эмацыянальныя адценні, якія немагчыма выразіць у сказах безасабовых, таму што ў іх дзеянне абстрагавана ад актыўнага дзеяча, а ў інфінітыўных яно скіравана да нейкай канкрэтнай асобы ці групы людзей. Семантыка інфінітыўных сказаў уключае спектр значэнняў – ад нерашучасці да грубага загаду. У залежнасці ад мадальных адценняў вылучаюць шэраг іх функцыянальных тыпаў (Булахаў, 1959). Гэта сказы, у якіх выражаецца:

павіннасць і неабходнасць, напр.: Ехаць заўтра. Ледзь свет (А.К.);

непазбежнасць або прадвызначанасць наступлення пэўнай падзеі кшталту: Быць бядзе!;

немагчымасць дзеяння (з выкарыстаннем часціц не або ці), напр.:

Каму, як не табе, паслухаць жывую музыку вясны? (Хадк.);

137