Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс Лясовіч С.М. (1).pdf
Скачиваний:
552
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

ПРАДМОВА

Курс «Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы» займае адно з важных месцаў у цыкле лінгвістычных дысцыплін, якія цалкам складаюць сістэму сучаснай беларускай мовы, і адыгрывае істотную ролю ў падрыхтоўцы сту- дэнтаў-філолагаў.

Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы» падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі тыпавой праграмы1 і прызначаны для студэнтаў-філолагаў, што вывучаюць беларускую і замежную мовы.

Мэта вывучэння курса – паглыбленне і сістэматызацыя ведаў па сінтаксісе, атрыманых у школе і на папярэдніх курсах у ВНУ, фарміраванне навыкаў самастойнай працы, разумення функцыянавання сінтаксічных адзінак як сістэмы і прымяненне тэарэтычных ведаў на практыцы, пашырэнне мовазнаўчай дасведчанасці студэнтаў, фарміраванне іх лінгвістычнага светапогляду.

Вучэбна-метадычны комплекс утрымлівае лекцыйны матэрыял па праграмных тэмах, пытанні для яго паспяховага замацавання, матэрыял да практычных заняткаў, тэсты і заданні для прамежкавага кантролю, слоўнік паняццяў да кожнага модуля; пытанні і заданні да самастойнай працы, а таксама спіс літаратуры для аналізу.

Згодна з вучэбным планам на выкладанне курса сінтаксіса беларускай мовы адводзіцца 24 гадзіны (12 лекцыйных і 12 практычных заняткаў). Тэарэтычны матэрыял не толькі апісвае сінтаксічны лад мовы ў агульнапрынятым аспекце школьнага выкладання, але і ілюструе дыскусійныя моманты сучаснай сінтаксічнай навукі, што таксама пасадзейнічае пашырэнню філалагічнага кругагляду студэнтаў. Абмежаваная колькасць аўдыторных заняткаў не дазваляе ў поўным аб’ёме разгледзець на лекцыях усе тэарэтычныя пытанні, прадугледжаныя праграмай і замацаваць іх на практыцы. Таму значную ролю ў авалоданні праграмным зместам павінна адыграць самастойная работа студэнтаў з матэрыяламі вучэбна-метадычнага комплекса і навуковай літаратурай. Многія заданні разлічаны на лепшае засваенне пунктуацыі, што паспрыяе і павышэнню пісьменнасці.

1 Сучасная беларуская мова. Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-02 03 04 – «Руская мова і літаратура» з дадатковай спецыяльнасцю 1-02 03 04-01 – «Беларуская мова і літаратура»; 1-03 07 – «Замежная мова (англійская або нямецкая) з дадатковай спецыяльнасцю 1- 02 03 07-01 – «Беларуская мова і літаратура»; 1-02 04 05 – «Геаграфія» з дадатковай спецыяльнасцю 1- 02 04 05-02 – «Беларуская мова і літаратура». БДПУ. 2003.

11

Пры падборы лекцыйнага матэрыялу і матэрыялу да практычных заняткаў для модуляў былі выкарыстаны наступныя дапаможнікі:

Рамза Т.Р. Сінтаксіс: Тэарэтычны курс: вучэб. дапаможнік / Т.Р. Рамза. – 2-е выд., дапрац. і. дапоўн. – Мн.: БДУ, 2006. – 214 с.

Чалюк Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ: Вучэб. дапам. / Н.М. Чалюк; пад рэд. Г.М. Малажай. – Мн.: ТетраСістемс, 2004. – 208 с.

Яўневіч М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы: падруч. для студэнтаў філіл. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / М.С. Яўневіч, П.У. Сцяцко. – Мн.: Аверсэв, 2006. – 286 с.

Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994. – 655 с.

12

МОДУЛЬ 1 «СІНТАКСІС ЯК УЗРОВЕНЬ МОВЫ І РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ.

СЛОВАЗЛУЧЭННЕ»

1. СХЕМА БЛОК-СІСТЭМЫ ВЫВУЧЭННЯ МАТЭРЫЯЛУ

Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Форма

Колькасць

 

 

 

заняткаў

гадзін

 

 

 

 

 

1.

Сінтаксіс як раздзел граматыкі

Вывучэнне новага

Лекцыя

1

 

 

матэрыялу

 

 

 

 

 

 

 

2.

Словазлучэнне як сінтаксічная

Вывучэнне новага

Лекцыя

1

 

адзінка.

матэрыялу

 

 

 

 

 

 

 

3.

Віды сінтаксічнай сувязі слоў.

Паглыбленне і

Практыкум

2

 

 

сістэматызацыя ведаў,

 

 

 

 

папярэдні кантроль

 

 

 

 

 

 

 

2.АСНОВЫ НАВУКОВА-ТЭАРЭТЫЧНЫХ ВЕДАЎ ПА МОДУЛІ

2.1Сінтаксіс як узровень мовы і раздзел граматыкі

За аснову раздзела ўзяты матэрыял вучэбнага дапаможніка Н. Чалюк «Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ».

Тэрмін сінтаксіс прадугледжвае два яго разуменні. Сінтаксіс мовы – гэта адзін з яе ўзроўняў, на якім паводле пэўных заканамернасцей арганізуюцца сінтаксічныя адзінкі для перадачы паведамленняў, выяўляюцца функцыі розных граматычных адзінак. Сінтаксіс – гэта і раздзел навукі пра мову (раздзел граматыкі), які вывучае пабудову і значэнне сінтаксічных адзінак (словазлучэнні, сказы, звышфразавыя адзінствы, фрагменты, закончаныя тэксты), сінтаксічныя адносіны і сінтаксічныя сродкі.

На працягу развіцця лінгвістыкі вылучыліся розныя падыходы да вывучэння сінтаксічных адзінак. Апісальны сінтаксіс выяўляе і апісвае ў сінхронным плане тыпы словазлучэнняў і сказаў, іх агульныя функцыі і значэнне. Гістарычны сінтаксіс аналізуе змены ў сінтаксічным ладзе мовы ў працэсе яе развіцця. Канструкцыйны (статычны, структурны, фармальны) сінтаксіс вылучае і апісвае сінтаксічныя адзінкі (сказ, словазлучэнне) без сувязі з кантэкстам і маўленчай сітуацыяй. Камунікацыйны (дынамічны) сінтаксіс даследуе актуальны і сінтагматычны падзел сказа, яго камунікацыйную парадыгму, тыпалогію выказванняў. Семантычны сінтаксіс разглядае семантычную арганізацыю сінтаксічных адзінак – іх інфармацыйны змест і тыпавое,

13

абагульненае значэнне. Функцыянальны сінтаксіс разглядае прызначэнне, ролю (функцыі) сінтаксічных сродкаў (канструкцый) у арганізацыі звязнага маўлення. Паколькі функцыя моўных адзінак залежыць ад іх семантыкі, функцыянальны і семантычны аспекты іх вывучэння цесна звязаны. Яны ўтвараюць функцыянальна-семантычны сінтаксіс. Сінтаксіс тэксту аналізуе заканамернасці арганізацыі большых за сказ напісаных, надрукаваных або выказаных вусна паведамленняў, якія характарызуюцца сэнсавым адзінствам, паслядоўным разгортваннем агульнай тэмы, звязнасцю і структурнай завершанасцю. Стылістычны сінтаксіс даследуе выяўленчыя магчымасці сінтаксічных адзінак, іх сінаніміку, магчымасць узаемазамен і ўжыванне ў розных стылях. Паэтычны сінтаксіс апісвае разнастайныя сінтаксічныя фігуры (параўнанне, градацыя, паралелізм, перыяд, анафара, эпіфара, антытэза). Аўтарскі сінтаксіс выяўляе заканамернасці (агульнае і адметнае) арганізацыі выказванняў і тэкстаў пэўнымі асобамі (прамоўцамі, лектарамі, летапісцамі, пісьменнікамі). Стылістычны, паэтычны, аўтарскі сінтаксіс і сінтаксіс тэксту актыўна распрацоўваюцца пры лінгвістычным аналізе мастацкіх твораў.

Сінтаксіс – самы высокі ўзровень у сістэме мовы, асноўная адзінка якога (сказ) выконвае выключна важную ролю – выступае сродкам фармавання і перадачы звязных паведамленняў, сродкам ажыццяўлення зносін паміж людзьмі. Аднак сказ як адзінка найвышэйшага сінтаксічнага ўзроўню мовы выконвае сваю асноўную камунікацыйную функцыю толькі ў цеснай сувязі з адзінкамі ніжэйшых узроўняў. Так, фармальна сказы будуюцца з улікам граматычнай (марфалагічнай) спалучальнасці словаформ. Інфармацыйны змест сказаў фармуецца іх граматычнай структурай і лексічным напаўненнем. Спалучальнасць слоў (а часам сінтаксічная роля словаформы і тып сказа) залежаць і ад іх лексічнага значэння.

Такім чынам, сінтаксіс цесна звязаны з марфалогіяй і лексікалогіяй і абапіраецца на лексічны і граматычны (марфалагічны) узроўні мовы. Сувязь марфалогіі і сінтаксісу абумовіла адну з лінгва-метадычных ідэй школьнай практыкі – вывучэнне марфалогіі на сінтаксічнай аснове і вывучэнне сінтаксісу на марфалагічнай базе, на лексіка-марфалагічных уласцівасцях сінтаксічных адзінак. Менавіта ў сінтаксісе складаецца сістэма часцін мовы, праводзіцца іх падзел на знамянальныя і службовыя. Сінтаксіс мае сувязь таксама з фанетыкай, бо і фанетычныя сродкі, а найперш інтанацыя, афармляюць сінтаксічныя канструкцыі.

Сінтаксіс як раздзел навукі пра мову ўключае сістэму паняццяў, якія адлюстроўваюць агульныя ўласцівасці, адносіны і сувязі сінтаксічных адзі-

14

нак. Асноўнымі паняццямі сінтаксісу з’яўляюцца: сінтаксема, сінтаксічная канструкцыя, cінтаксічныя адносіны, сінтаксічная сувязь, сродкі сінтаксічнай сувязі, сінтаксічнае значэнне, сінтаксічная функцыя, сінтаксічныя адзінкі.

Сінтаксічная канструкцыя – гэта сінтаксічнае цэлае, у якім моўныя адзінкі (словы, словазлучэнні, сказы) аб’ядноўваюцца паводле сваіх граматычных уласцівасцей: канструкцыя словазлучэння, канструкцыя простага сказа, канструкцыя складанага сказа, а таксама канструкцыя беспрыназоўнікавая і прыназоўнікава-іменная, пасіўная і актыўная, адасобленая, параўнальная, пабочная, устаўная, далучальная, парцэляваная.

Сінтаксічныя адносіны – гэта адносіны паміж сінтаксічнымі адзінкамі або іх кампанентамі, якія адлюстроўваюць характар структурна-сэн- савых залежнасцей паміж імі. Гэта адносіны паміж кампанентамі словазлучэння, паміж членамі сказа, паміж часткамі складаных сказаў, паміж сказамі як кампанентамі звышфразавых адзінстваў. Вылучаюцца два асноўныя віды сінтаксічных адносін; прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя. Прэдыкатыўныя адносіны выяўляюцца паміж дзейнікам і выказнікам як суб’ектам і прэдыкатам суджэння. Непрэдыкатыўныя адносіны складваюцца паміж кампанентамі словазлучэння, паміж членамі простага і часткамі складанага сказаў, паміж сказамі ў звышфразавых адзінствах. Непрэдыкатыўныя адносіны маюць паратаксісны (паміж раўназначнымі кампанентамі) і гіпатаксісны (паміж нераўназначнымі кампанентамі) характар і падзяляюцца на спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя, атрыбутыўныя і апазіцыйныя (адносіны паміж прыдаткам і паяснёным словам), аб’ектныя і акалічнасныя. У прамежкавы від адносін паміж прэдыкатыўнымі і непрэдыкатыўнымі атрыбутыўнымі або акалічнаснымі вылучаюцца паўпрэдыкатыўныя адносіны паміж адасобленым членам сказа і паяснёным ім словам. Яны выдзяляюцца на аснове магчымасці замены адасобленых членаў даданай часткай або аднародным ці дадатковым выказнікам, параўн. пары сказаў: Палеткі, выгінаючыся на ўзгорках, упіраюцца ў сінь, у лясы, у сёлы (Скр.) і Палеткі выгінаюцца на ўзгорках і ўпіраюцца ў сінь, у лясы, у сёлы.

Формай выражэння розных сінтаксічных адносін або іх фармальным паказчыкам з’яўляецца сінтаксічная сувязь. Сінтаксічная сувязь – гэта фармальнае выражэнне адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі або іх кампанентамі. Асноўныя віды сувязі адпавядаюць характару адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі: граматычна раўназначныя адзінкі або кампаненты звязваюцца паратаксіснай, ці злучальнай, сувяззю, а граматычна нераўназначныя адзінкі або кампаненты – гіпатаксіснай, ці падпарадкавальнай,

15

сувяззю. Паратаксісная сувязь рэалізуецца пры аб’яднанні аднародных членаў і частак складаназлучанага сказа, гіпатаксісная – у словазлучэннях і складаназалежных сказах.

Сінтаксічныя адносіны і сінтаксічная сувязь маюць у мове сродкі выражэння. Сродкамі сінтаксічнай сувязі служаць канчаткі зменных часцін мовы, прыназоўнікі, злучнікі і займеннікі, прыслоўі, часціцы, мадальныя словы, парадак слоў і інтанацыя. Канчаткі звязваюць нераўназначныя кампаненты словазлучэнняў: мая сястра, сачыць глушцоў; дзейнік і выказнік: Заліваліся салаўі; непасрэдна выражаюць граматычныя значэнні сінтаксічных адзінак: Дажджы ідуць і ідуць – канчатак -уць каардынуе формы дзейніка і выказніка, выяўляе прэдыкатыўныя адносіны, афармляе катэгорыі сінтаксічнай мадальнасці і сінтаксічнага часу, паказваючы лад і час. Прыназоўнікі, разам з канчаткамі, звязваючы нераўназначныя кампаненты словазлучэнняў, выражаюць пэўныя сінтаксічныя адносіны: ішоў узбоч дарогі, стаміўся пасля (доўгай) дарогі, непакоіўся перад дарогай. Злучнікі (займеннікі, прыслоўі, часціцы, мадальныя словы ў іх ролі) звязваюць раўназначныя кампаненты словазлучэнняў (тут і там), раўназначныя і нераўназначныя часткі складаных сказаў: Спакон вякоў пяе народ, і песні б’юць жывой крыніцай (С.К.). Часціцы могуць выконваць пэўныя сінтаксічныя функцыі і самастойна. Напрыклад, у сказе Але дачка не слухала маці часціца не афармляе адмоўны сказ, а ў сказе Дачакацца б лепшых часоў часціца

б выражае мадальнасць. Займеннікі і прыслоўі, а таксама паўторы слоў у

складаных сказах і звышфразавых адзінствах могуць выступаць тыпізаванымі лексічна-граматычнымі сродкамі сувязі: Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны – гэта хмаркі ладзяць сонцу і дзяньку кароны (К-с); Загадуем сад навокал, там зязюля закукуе (Бр.); Чытаць мяне навучылі па-рус- ку да школы. А школа ў нашым Загоры была тады польская, з рэдкімі беларускімі ўрокамі (Б.); Я люблю назіраць за воблакамі. Яны супакойваюць і настройваюць на філасофскі лад. Парадак слоў і інтанацыя лічацца дапаможнымі сродкамі сувязі пры наяўнасці флексійных паказчыкаў і злучнікаў, а могуць быць асноўнымі паказчыкамі сінтаксічных адносін пры адсутнасці граматычных сродкаў, напрыклад, пры размежаванні галоўных членаў і тыпаў сказа: Працаваць – дабрабыт мацаваць; Чалавек малады (параўн.: малады чалавек).

Сінтаксічнае значэнне – функцыянальны змест. 1) Унутраны бок, змест сінтаксічных катэгорый і сродкаў (значэнне дзейніка, значэнне дапаўнення). 2) Змест, які перадаецца выказванню асаблівасцямі сітуацыі (сінтаксічнае значэнне часу ў сказе).

16

Сінтаксічная функцыя – асаблівасці ўжывання ў словазлучэнні і сказе, прызначэнне і ўласцівасці дадзенай адзінкі як часткі больш складанага сінтаксічнага цэлага.

Сінтаксічныя адзінкі – гэта структуры (элементы) сінтаксічнага ўзроўню мовы, якія адрозніваюцца паводле прызначэння і будовы. Яны выдзяляюцца па двух асноўных крытэрыях – функцыянальным і структурным. Паводле функцыянальнага прынцыпу вылучаюцца сказ як асноўная камунікацыйная адзінка і словазлучэнне як намінацыйная адзінка (хоць пытанне пра намінацыйную функцыю словазлучэнняў неадназначнае). Паводле структурнага крытэрыю вылучаюцца: сінтаксічная словаформа, ці сінтаксема, словазлучэнне, сказ (просты і складаны), звышфразавае адзінства.

Сінтаксема – гэта найменшая сінтаксічная адзінка, сінтаксічная форма слова. Паводле Г. Золатавай, сінтаксема – гэта мінімальная, далей непадзельная семантыка-сінтаксічная адзінка мовы, якая адначасова выступае як носьбіт элементарнага сэнсу і як канструкцыйны кампанент больш складаных сінтаксічных пабудоў (словазлучэння, сказа, тэксту). Напрыклад, словаформы са злосці, спрасоння маюць значэнне прычыны, для шчасця, сумыслу – значэнне мэты і г.д.

Словазлучэнне – гэта сэнсава-граматычнае аб’яднанне дзвюх і болей сінтаксем у ланцужку выказвання, што ўзнікае толькі ў яго складзе ў адпаведнасці з пэўнымі задачамі камунікацыі і служыць для перадачы семан- тыка-сінтаксічных адносінаў паміж паняццямі пазамоўнай сітуацыі. (Т. Рамза). Паводле Н. Чалюк, словазлучэнне – спалучэнне двух ці некалькіх самастойных слоў, звязаных сэнсава і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі.

Сказ – асноўная адзінка мовы, сэнсава і граматычна арганізаваная са словаформ (слова) для выражэння паведамлення, волевыяўлення, эмоцый і аформленая закончанай інтанацыяй. Сказ – гэта складаная шматаспектная адзінка, якая мае паказчыкі зместу і формы. З боку зместу вылучаюцца: граматычныя значэнні (іх выяўляе структурны аспект), канкрэтны інфармацыйны змест (семантычны аспект), характар камунікацыйнай нагрузкі яго частак (камунікацыйны аспект), формы думак-суджэнняў (лагічны аспект). Фармальны бок сказа складаюць: структурная схема, паказчыкі граматычных значэнняў, інтанацыйная арганізацыя. Існуе таксама разуменне сказа як адцягненага структурнага ўзору. Пры такім падыходзе сказ вызначаецца як адзінка мовы, а яго інфармацыйны змест адносіцца да выказвання як адзінкі маўлення.

17