Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс Лясовіч С.М. (1).pdf
Скачиваний:
552
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

6.ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

6.1Пунктуацыя

1. Адзначце магчымыя варыянты пастаноўкі знака прыпынку ў сказе:

Ісці назіркам за чалавекам у лесе нядобра_ можна напалохаць да паўсмерці. (А.К.)

а) двукроп’е;

г) коска з працяжнікам;

б) коска;

д) коска з кропкай.

в) працяжнік;

 

2. Адзначце графічныя знакі, якія ўваходзяць у пунктуацыйную сістэму:

а) кропка з коскай;

г) клічнік;

б) працяжнік;

д) дэфіс.

в) знак пераносу;

 

3. Адзначце прынцыпы, якія ляжаць у аснове пунктуацыі:

а) марфалагічны;

г) графічны;

б) фанетычны;

д) дыферэнцыраваны.

в) сінтаксічны;

 

4. Адзначце правільнае: Паводле функцыі ў сказе знакі прыпынку падзяляюцца на:

а) далучальныя;

г) абмежавальныя;

б) спалучальныя;

д) выдзяляльныя.

в) раздзяляльныя;

 

5. Адзначце правільнае: Коска ставіцца пры двух аднародных членах сказа, звязаных злучнікамі:

а) спалучальнымі (і, ды); б) супастаўляльнымі (а, але, аднак і інш.);

в) адзіночнымі размеркавальнымі (ці, або і інш.); г) уступальнымі і ўмоўнымі (хоць, дарма што, калі);

д) паўторнымі размеркавальнымі (ці – ці, або – або і інш.).

6. Адзначце правільнае: Коска ў складаназлучаным сказе ставіцца, калі...

а) спалучальныя часткі выражаюць адначасовыя або паслядоўныя з’явы і падзеі; б) спалучальныя часткі маюць форму пытальных, пабуджальных або клічных

сказаў; в) спалучальныя часткі маюць агульны для іх член сказа;

г) прэдыкатыўныя часткі выражаюць прычынна-выніковае значэнне; д) прэдыкатыўныя часткі выражаюць супастаўленне.

7. Адзначце правільнае: Працяжнік у простым сказе ставіцца...

а) паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі назоўнікамі ў назоўным склоне; б) паміж дзейнікам і выказнікам, калі выказнік знаходзіцца перад дзейнікам; в) паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі колькаснымі лічэбнікамі;

225

г) паміж дзейнікам і выказнікам, калі выказнік – назоўнік у назоўным склоне, а дзейнік – інфінітыў;

д) калі выказнік апушчаны, а на месцы пропуску існуе працяглая паўза.

8. Адзначце правільнае: Працяжнік у складаным сказе ставіцца...

а) калі ў прэдыкатыўнай частцы складанага сказа прапушчаны выказнік, дзейнік ці іншыя члены сказа, якія ёсць у папярэдняй прэдыкатыўнай частцы, і на месцы пропуску працяглая паўза;

б) калі прапушчаныя словы знаходзяцца ў канцы прэдыкатыўнай часткі складанага сказа;

в) пры рэзкім супастаўленні паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназлучанага

сказа;

г) калі адна прэдыкатыўная частка складаназлучанага сказа – намінатыўны сказ, а ў самім сказе перадаецца хуткая змена з’яў ці падзей;

д) калі далучальная частка складаназлучанага сказа мае дадатковае адценне нечаканасці або раптоўнасці.

9. Адзначце правільнае: Двукроп’е ў простым сказе ставіцца...

а) калі абагульняльнае слова (займеннік ці прыслоўе) знаходзіцца перад аднароднымі членамі сказа;

б) калі паміж аднароднымі членамі і абагульняльным словам знаходзіцца часціца (вось, вот, от);

в) калі пасля аднародных членаў і перад абагульняльным словам знаходзяцца пабочныя словы (словам, адным словам);

г) калі пасля агульнага назоўніка размешчаны аднародныя члены, выражаныя ўласнымі назоўнікамі, і агульны назоўнік не з’яўляецца абагульняльным словам;

д) калі перад агульным назоўнікам, што абазначае родавую назву, размешчаны аднародныя члены – назоўнікі, што абазначаюць відавыя назвы.

10. Адзначце правільнае: Двукроп’е ў складаным сказе ставіцца...

а) калі дапаўняльная частка бяззлучнікавага сказа суправаджаецца адценнем нечаканасці;

б) калі дапаўняльная частка бяззлучнікавага сказа не мае адцення нечаканасці; в) калі паміж дапаўняльнай і другімі часткамі бяззлучнікавага сказа ёсць працяг-

лая паўза, а лагічны націск прыпадае на адзін з кампанентаў папярэдняй часткі; г) пры звычайнай інтанацыі паміж спалучальнымі часткамі бяззлучнікавага сказа;

д) калі супастаўленне прэдыкатыўных частак суправаджаецца ўмоўна-выніко- вым адценнем.

11. Адзначце правільнае: Шматкроп’е ставіцца...

а) у канцы апавядальнага сказа (простага ці складанага), які не закончаны грама-

тычна;

б) у канцы апавядальнага сказа, які закончаны граматычна, але не закончаны па сэнсе і інтанацыі;

226

в) у канцы намінатыўных сказаў і функцыянальных аналагаў сказа з «назоўным уяўлення», пасля якіх існуе працяглая паўза;

г) у канцы пытальнага сказа, які не закончаны па сэнсе і інтанацыі; д) у канцы простых сказаў, якія маюць клічную інтанацыю і змяшчаюць эмацыя-

нальна-экспрэсіўнае паведамленне.

12. Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

а) У старажытных грэкаў было цікавае міфічнае паданне пра тытанаў; герояў незвычайнай сілы і розуму, якія аднойчы паўсталі супраць саміх алімпійскіх багоў. (Чам.);

б) Калі пачынаецца пара ранішніх туманаў, ціхай зажуранасці, усё тады падуладна цішыні, журботнай, доўгай як роздум чалавека над пражытым жыццём. (А.Ж.);

в) Інжынер падняў руку, камбайны спыніліся, паднялі жаткі, і слухаючы яго рухі, павольна адышлі назад. (А.Ж.);

г) У развілцы вуліц стаяў высокі, збуцвелы крыж, убраны белымі, вышыванымі фартушкамі. (Адамч.);

д) Рэчка была нешырокая, з падмытымі ў паводку, здзірванелымі за лета берагамі і кладкай – дзвюма гнілаватымі дошкамі, прытопленымі канцамі ў ваду. (В.Б.).

13. Адзначце сказы, у якіх двукроп’е пастаўлена няправільна:

а) Вялікая ўвага надавалася гісторыі: вучні павінны былі добра ведаць радавод дынастыі Рагвалодавічаў, важныя падзеі з мінуўшчыны Полацкай зямлі і ўсяго ўсходняга славянства. (У.А.);

б) Падняў Васіля Аляксеевіча гаспадарскі клопат: даўно думаў ён зрабіць пры школе сталоўку, каб карміць дзяцей раз у дзень гарачаю страваю. (А.Ж.);

в) Сад хоць і невялікі, але дагледжаны: антонаўка, папяроўка, з якой апалі на зямлю першыя яблыкі, штрыфель, дзве грушы... (А.Ж.);

г) За хатаю: прысядзібны надзел, засаджаны бульбаю. (А.Ж.); д) У душы ў Бурава пачала расці-разрастацца сцюдзёнаватая апаска: як бы іх ча-

сам не стрэлі па той бок рэчкі, ля лазні ці на падворку. (В.Б.).

14. Адзначце сказы, у якіх працяжнік пастаўлены няправільна:

а) Толькі вуліца здавалася вузенькая, а ўспаміналася шырокаю, і хаты – вялікімі і прасторнымі. (А.Ж.);

б) Геніяльны твор дойліда Іаана – сведчанне высокай культуры старажытнай Беларусі. (У.А.);

в) Усё меншаў, аддаляючыся ў глыбокае неба, павольны бусліны круг – рабіліся малымі буслы, што ўсё плылі, не збіваючыся са сваіх пазначаных дарог у гэтым крузе. (Адамч.);

г) Вёскі ўжо няма – а гэты лужок, як калісьці, гадаваў панадную мурожную траву. (Сіп.);

д) Грабцы – дзяўчаты, маладзіцы – штораз варушацца жывей, бо чуюць голас навальніцы. (К-с).

227

15. Адзначце знакі прыпынку, якія трэба паставіць у сказе на месцы про-

пуску:

Пачатак новага стагоддзя, што ні кажыце_ незвычайная дата ў жыцці чалаве-

чым! (А.Л.)

 

а) коска;

г) коска, працяжнік;

б) двукроп’е;

д) кропка з коскай.

г) працяжнік;

 

6.2 Чужаслоўе

1. Адзначце прыкметы простай мовы:

 

а) даслоўнасць;

г) гутарковасць;

б) суаднесенасць са складаназлучаным сказам;

д) інтанацыйная незавершанасць.

в) экспрэсіўнасць;

 

2. Адзначце прыкметы ўскоснай мовы:

 

а) суаднесенасць з простым сказам;

г) стылістычная прыблізнасць;

б) эмацыянальнасць;

д) узнаўляльнасць.

в) лексічная прыблізнасць;

 

3.Адзначце прыкметы няўласна-простай мовы:

а) сінтаксічная прыблізнасць; б) суаднесенасць з рознымі тыпамі сказаў; в) эмацыянальнасць;

г) суаднесенасць з простым сказам; д) лексічная дакладнасць.

4.Адзначце ўрыўкі з простай мовай:

а) Аж падлога дрыжыць ад Міколкавага бегу. Бяда толькі, што не разбяжышся як след: і цесна, і маці ўшчувае:

– Кінь ты дурыкамі займацца – узняўся ні свет, ні зара. Шчэ брата разбудзіш. (Лыньк.);

б) Васько прыгадалася тады, як некалькі месяцаў назад прадстаўлялі да ўзнагароды настаўнікаў, усё больш з раённага цэнтра, з дзесяцігодак. Генрыеты Адамаўны ў спісе не было, а яна ж найбольш вартая ўзнагароды. (Асіп.);

в) Раптам Засмужац перад сабою крыху ўбаку ўбачыў агеньчык. Ён не паверыў, з трывогай падумаў, што гэта здалося. Засмужац працёр вочы, але агеньчык гарэў. (І.М.); г) «Чакай жа, галубачка, я цябе заманю бліжэй», – падумаў Васько і крадком

пайшоў у хмызнякі. (Асіп.); д) На кожнай вечарынцы ў Беларусі людзі спявалі: «Бывайце здаровы, жывіце

багата...». (Прых.).

5. Адзначце ўрыўкі з ускоснай мовай:

а) Пад казачным дубам, над Нёманам сінім, Хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне. I рэхам той шэпт адгукаўся між гаю: «Кахаю, кахаю...» (Біч.);

228

б) Сцёпка выйшаў на вуліцу. Цесныя, нізкія хаты пад саламянымі стрэхамі яшчэ ніжэй туліліся да зямлі. Дзесь, на другім канцы вуліцы, малады дзявочы голас, як тонкі срэбраны званочак, прарэзваў цёплую цішыню летняй ночы. (К-с);

в) А Мікола налазіў – што вечар, то больш. Нават плакаў і страшыў, што кончыць, зарэжа і яе, і сябе... Заступіцца не было каму. (Б.);

г) Настаўнік сказаў старэйшым вучням, каб яны рыхтаваліся да экзаменаў. (К-с); д) Туравец запытаўся ў камандзіра, ці добра ён ведае балота, ці зможа правесці.

(І.М.).

6. Адзначце ўрыўкі з няўласна-простай мовай:

а) Падышлі. Моўчкі спыніліся. Яны ведалі, куды і чаго ідуць. А прыйшлі – сталі, замерлі, як здранцвелыя. Адзін з іх нягучна і нясмела пазваў:

– Алена Адамаўна! (Янк.);

б) Выбух злосці да гэтага старога апанаваў Сержам. I што такое гэтая нейкая Насця?! Што яна варта перад ім, перад Сержам? Нейкая драбяза. Чым яна такая выдатная? (К.Ч.);

в) Сёння ляснічы зноў, праўда, як заўсёды, далікатна, прапанаваў яму пайсці на пенсію. I маладыя леснікі пачалі ўгаворваць, распісваючы на ўсе лады, якое гэта шчасце – адпачываць, жыць на пенсіі. Дзіўныя людзі! Далікатнічаюць, хітруюць. Навошта? Сказалі б проста: пастарэў, Ігнат Макаравіч, цяжка табе, не ўпраўляешся ты часам... (Шам.); г) Твар Кандрата Назарэўскага праясніўся ўсімі жывымі рысамі. Ён слухаў. Жывыя карціны праходзілі ў яго вачах: вось Зося наіўна пытае ў Скуратовіча, чаму ён не

запрог лепшага каня... (К.Ч.); д) Што хаваецца за заслонаю сінечы-смугі? Якія праявы, якія людзі сустрэнуцца

мне на шляху вандравання? Праз якія абшары зямлі пройдуць пуцявінкі і куды яны прывядуць? (К-с).

7. Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе:

Мамачка-галубка (П, п)росіць ён так міла (М, м)ожа б ты на рэчку пагуляць пус-

ціла. (К-с).

 

а) А: «П?»;

г) «П, – а, – П...»;

б) «П», – а і а: «П!»;

д) «П, – а, – П!».

в) «П, – а, – п?»;

 

8. Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе:

Ты доўга думаеш, якім у першым класе твой будзе першы ў жыцці ўрок, якім святлом, якім гарачым словам дарогу к сэрцу кожнаму знайсці, каб гэтым хлапчукам белагаловым патрэбнай быць заўсёды ў жыцці, каб кожны стаў і мужны і шчаслівы, каб з імі ты шчаслівая была... (Грах.)

а) [ ], (якім ), (якім ), (каб ), (каб ). б) [ ], (якім ), (каб ), (каб ), (каб ).

в) [ ], (якім ), (якім ), (каб ), (каб ), (каб ).

г) [ ], (якім ), (якім ), (якім ), (каб ), (каб ), (каб ). д) (Якім ), (якім ), [ ], (каб ), (каб ), (каб ).

229

9. Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

а) – Добры вечар, – сказала Галя, апусціўшы вочы. (Б.); б) «Божа літасцівы, чаму ж я такі нешчаслівы?»: звыкла падумалася Хведару, як

думалася бадай штодня ўсе пяць гадоў ягоных пакут. – «Жывуць людзі, спакойна ходзяць па гэтай зямельцы, і ніхто не ведае, як без яе. А я...». (В.Б.);

в) I нездарма заўсёды здзіўляецца Міколка і кажа ў роздуме – «Разумны ты, бацька!» (Лыньк.);

г) З чаго б гэта сталася? – падумаў я. (Лыньк.); д) Бацька сыходзіў з ганка і абдымаў сына: «Прыехаў, мой Віктар! Даўно чака-

ем. (Ракіт.).

10.Адзначце, якую сінтаксічную канструкцыю нагадвае сказ з простай мовай:

а) складаны сказ з рознымі відамі сувязі; б) складаназлучаны сказ; в) складаны бяззлучнікавы сказ;

г) складаназалежны сказ з некалькімі даданымі; д) складаны сказ з бяззлучнікавай сувяззю.

11.Адзначце, якой сінтаксічнай канструкцыяй з’яўляецца сказ з ускоснай

мовай:

а) просты сказ; б) складаназлучаны сказ;

в) складаназалежны сказ з адной даданай часткай; г) сказ з рознымі відамі сувязі;

д) складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі.

12.Адзначце, якой сінтаксічнай канструкцыяй можа з’яўляцца сказ з няў- ласна-простай мовай:

а) складаны сказ з рознымі відамі сувязі; б) просты сказ; в) складаназлучаны сказ;

г) складаназалежны сказ; д) прыназоўнікава-склонавая канструкцыя.

13.Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе:

Вялікі Горкі ў свой час гаварыў паэт рэха ён павінен адгукацца на ўсе гукі на ўсе

поклічы жыцця. (Зв.)

а) працяжнік, двукоссе, двукроп’е, коска, коска, двукоссе; б) кропка з коскай, двукоссе, працяжнік, працяжнік, двукоссе; в) двукроп’е, працяжнік, працяжнік, коска, коска, двукоссе; г) двукроп’е, двукоссе, працяжнік, коска, коска, двукоссе;

д) двукоссе, кропка з коскай, працяжнік, працяжнік, двукоссе.

14. Адзначце спосабы перадачы чужой мовы:

 

а) перыяд;

г) няўласна-простая мова;

230