Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс Лясовіч С.М. (1).pdf
Скачиваний:
552
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

б) Напэўна, усё астатняе належала тут мінуламу, скоранаму тленам і небыццём. Усё, апроч непадуладнай часу, цярплівай і негаваркой чалавечай памяці. (В.Б.)

в) Каменныя царкоўныя пабудовы XII ст., апрача Полацка, існавалі і ў Віцебску, Наваградку, Тураве, Ваўкавыску, Гародні. (Шт.)

г) У гэтых кнігах самае мажлівае было адзначана, бо ўсе яны, акрамя дзвюх, былі рукапісныя копіі. (Каратк.)

д) Яны нейкі час нічога не бачылі ля сябе, апроч цьмянага снежнага поля. (В.Б.)

20. Адзначце сказ, у якім адасоблены член сказа не з’яўляецца далучаль-

ным:

а) Імя Рагвалод... пашырана ў іншых славянскіх народаў, у прыватнасці ў чэхаў.

(Ер.)

б) У беларускіх лясах гняздзіцца жаўна, або чорны дзяцел. (В.В.)

в) Два мільёны тутэйшых людзей, пераважна сялян, было сарвана ваеннай віхурай з родных мясцін. (Л.)

г) На твары яго адбіўся выраз тугі, нават болю. (В.Б.)

д) Гарадзілаў, канечне ж, адчуваў сваю адказнасць за групу як камісар, асабліва пасля гібелі Віткоўскага. (В.Б.)

6.2 Аднародныя члены сказа

1. Адзначце правільнае: Аднародныя члены сказа – гэта...

а) члены сказа, выдзеленыя сэнсава і інтанацыйна з мэтай надаць ім пэўную сінтаксічную самастойнасць;

б) члены сказа з аднолькавай сінтаксічнай функцыяй, якія адносяцца да таго самага слова ў сказе, адказваюць на аднолькавыя пытанні, характарызуюцца інтанацыяй пералічэння ці супастаўлення;

в) граматычна не звязаныя са сказам словы, якія выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі;

г) словы, інтанацыйна адасобленыя ад асноўнай структуры сказа, якія ўносяць у сказ дадатковыя заўвагі, удакладненні, папраўкі;

д) граматычныя класы слоў, якія характарызуюцца адзіным абагульненым значэннем, агульнасцю граматычных катэгорый і словазмянення, агульнай функцыяй у сказе.

2. Адзначце правільнае: Паміж аднароднымі членамі сказа ўстанаўліваюцца ад-

носіны...

 

а) пасесіўныя;

г) размеркавальныя;

б) спалучальныя;

д) супастаўляльныя.

в) тэмпаральныя;

 

3. Адзначце правільнае: Аднародныя члены сказа звязваюцца злучнікамі...

а) мэтавымі;

г) спалучальнымі;

б) пералічальнымі;

д) падпарадкавальнымі.

в) супастаўляльнымі;

 

126

4. Адзначце прыкметы аднароднасці членаў сказа:

а) падпарадкавальная сувязь;

г) узаемная сінтаксічная залежнасць;

б) аднолькавая сінтаксічная функцыя;

д) інтанацыя пералічэння.

в) лагічная аднароднасць паняццяў;

 

5. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі:

а) Вёска Перасады раскінулася на двух пагорках, як усё роўна на вялізным, двухгорбым вярблюдзе. (Вад.)

б) Непрыкметная, ціхая вёсачка Бацькавічы заснавалася ў глыбіннай лясной старане. (Кух.)

в) Чароўнымі, сардэчнымі песнямі спавіта наша звонкагалосая беларуская зямля. (Шыр.)

г) Чэрвеньскі рынак быў шумлівым, бойкім месцам. (Гр.)

д) Адцвілі і пасівелі, завязаўшы дробныя яблычкі, ружавата-белыя разложыстыя яблыні. (Адамч.)

6. Адзначце сказы з аднароднымі азначэннямі:

а) У бліжэйшы год вырас у Ляўках невялікі драўляны двухпавярховы дамок Янкі Купалы. (Бр.)

б) Ні дырэктарава ці леснікова, ні прафесарава ці пастухова дзіця не ведае сёння сундучка дарожнага. (Янк.)

в) Невысокую пасівелую жанчыну ў лёгкім асеннім паліто можна было бачыць у розных канцах Віцебска. (Нях.)

г) Крынічка бруіць сярод кустоў алешніку і вербалозу, круглая, з пясчаным дном, з чыстай, як сляза, вадою. (В.Ш.)

д) Рака шырокая, пакуль што чыстая. (Б.)

7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

а) Дзе яшчэ знойдзеш такую разнастайнасць з’яў прыроды_ бары, лясы, пералескі, гаі, азёркі, рачулкі, крыніцы, узгоркі, палі, лугі, балацявіны... (Зак.)

б) Сталі гаварыць аб усім, што траплялася на вочы_ аб новых будоўлях, аб магазінах. (Гр.)

в) Напэўна, чалавек, які першы раз падняў галаву і ўбачыў начное неба ў зорах_ якраз і стаў тым, з каго пачалося паэтычнае радаслоўе. (Віт.)

г) Па тым, як усе абыходзіліся з намі_ і афіцыянты, і музыканты, і гіды, адчувалася, што мы госці тут прыемныя. (І.М.)

д) У Паўлышскай школе дзеці вучацца рабіць усё, што ўмеюць іх настаўнікі_ ад цацкі да мадэлі такарнага вар-штата ці радыёпрыёмніка. (Віт.)

8. Адзначце сказы са злучнікамі, якія маюць далучальнае значэнне:

а) Збожжа было ў гумнах ды ў сціртах. (Шам.)

б) Абоз імчыцца па завулку, грыміць, і трубіць, і звініць. (Крап.) в) Ён рабіў, ды не зрабіў. (Бяд.)

г) Вырас засеў небывалы, ды прыгожы, ды прыўдалы. (К-с) д) Вожык зробіць сабе хатку дый будзе жыць. (Б.)

127

9. Адзначце сказы з аднароднымі выказнікамі:

а) Былі часы, калі слава пра багацце і магутнасць горада лунала-шырылася далёка ў свеце. (Хадк.)

б) Алень быў зусім свойскі, ані не баяўся людзей. (Сач.) в) Галасы чыстыя, маладыя, глыбокія. (Луж.)

г) Адразу за вёскаю цягнуўся і цягнуўся па абодва бакі дарогі на некалькі кіламетраў сад. (Сач.)

д) Мы пачалі рыхтавацца есці. (Гур.)

10. Адзначце сказы з аднароднымі акалічнасцямі:

а) I днямі і начамі ўсё стыла на роўнай шкляной халадэчы. (І.М.)

б) Шаша вяла ў Крашчанскія лясы, пад Камена, да былой пагранічнай заставы. (Пташ.)

в) Восенню, зімою і ранняй вясною ў хваёвых барах, у ельніках, у старых алешніках і дубровах мы часта бачым адзінокіх стракатых дзятлаў. (Бяс.)

г) I тут жа нейкая сіла пацягнула яго ўніз, а пасля ўверх. (Іп.)

д) У ім [Янку Брылю] таленавіта, шчасліва, зайздросна спалучаюцца актыўная, яркая чалавечая асоба і выдатны пісьменнік. (Стр.)

11. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе Анатоля Кудраўца:

а) Тоўстыя чорныя з нізкімі навіслымі галінамі ліпы раслі ўсюды: і ў дварах, за высокім частаколам, і проста на вуліцы.

б) Тоўстыя, чорныя, з нізкімі навіслымі галінамі ліпы раслі ўсюды: і ў дварах, за высокім частаколам, і проста на вуліцы.

в) Тоўстыя чорныя, з нізкімі навіслымі галінамі ліпы раслі ўсюды: і ў дварах, за высокім частаколам, і проста на вуліцы.

г) Тоўстыя, чорныя, з нізкімі навіслымі галінамі ліпы раслі ўсюды, і ў дварах, за высокім частаколам, і проста на вуліцы.

д) Тоўстыя, чорныя, з нізкімі навіслымі галінамі, ліпы раслі ўсюды: і ў дварах за высокім частаколам і проста на вуліцы.

12. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць працяжнік:

а) Вялікая паэтычная сіла твора, народнасць яго зместу і тых паэтычных сродкаў, пры дапамозе якіх створаны яркія выпуклыя вобразы, усё гэта абумовіла сабою доўгае жыццё «Слова». (Шкр.)

б) Засценак Акінчыцы, хутар Ласток, сядзіба Альбуць, урочышча Смалярня, вёска Мікалаеўшчына – гэтыя змалку любыя яго слыху назвы гучалі і бачыліся яму ўсё жыццё. (Віт.)

в) Будынак, парк і агароджа – было ўсё слаўна і прыгожа. (К-с) г) Усё было ахутана асеннім змрокам. (Гал.)

д) Вецер усё мацнеў, і хутка ўсё: неба, і дарога, і чэзлыя балотныя хмызнякі – патанула ў снежнай завірусе. (К-с)

13. Адзначце сказы з аднароднымі дзейнікамі:

128