Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс Лясовіч С.М. (1).pdf
Скачиваний:
551
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

клічныя сказы:

Неспадзяваныя шляхі твае, каханне!

Што аб’ядноўвае людзей і што разлучае іх, што прымушае трымцець сэрца і што пакідае яго абыякавым, што кідае чалавека ў абдымкі і што выштурхоўвае з іх – як выштурхоўвае корак маладое, неспакойнае віно? Хто адкажа нам на гэта? (Сіп.)

Такім чынам, ЗФА – гэта адносна самастойная адзінка звязнага маўлення, сэнсава, структурна і інтанацыйна завершаная, якая адлюстроўвае адзіную пазамоўную сітуацыю ці асобныя яе аспекты. Асноўнымі крытэрыямі вылучэння ЗФА ёсць сэнсавы (ці тэматычны) і фармальны (ці лексі- ка-граматычны).

2.2 Сродкі міжфразавай сувязі ў мікратэксце

У звязным маўленні (вусным ці пісьмовым) выказванні суадносяцца адно з адным, і гэтыя адносіны (сінтаксічная сувязь) прэзентуюцца ў іх граматычнай форме. «Адзін з найбольш агульных, пашыраных спосабаў сувязі самастойных сказаў <...> заключаецца ў паўтарэнні, разгортванні часткі структуры якога-небудзь члена папярэдняга сказа ў наступным» (Г. Салганік). Сувязь гэтая, як зазначае Г. Салганік, ажыццяўляецца ці «праз суб’ект», ці «праз прэдыкат», г.зн. праз пасрэдніцтва паўтору элементаў суб’екта ці прэдыката папярэдняга выказвання.

Сэнсавая сувязь паміж выказваннямі не існуе сама па сабе: яна грунтуецца на лексіка-граматычных сродках, што матэрыяльна забяспечваюць яе ў звязным тэксце. Некаторыя даследчыкі размяжоўваюць дзве групы такіх сродкаў: а) агульныя як для спалучэння частак складанага сказа, так і для спалучэння самастойных выказванняў (злучнікі, часціцы, пабочна-мадаль- ныя словы; аднолькавыя часава-трывальныя формы дзеясловаў; займеннікавыя і сінанімічныя замены і інш.); б) уласна міжфразавыя, што выкарыстоўваюцца толькі для спалучэння самастойных выказванняў (словы і словазлучэнні, якія не раскрываюць сваёй семантыкі ў межах сказа; лексічны паўтор; простыя неразвітыя двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы; асобныя пытальныя і клічныя канструкцыі, намінатыўныя сказы) (Л. Лосева).

Класіфікацыя сродкаў міжфразавай сувязі ў ЗФА можа быць дадзена і паводле лексіка-граматычнага крытэрыю: лексічныя, лексіка-граматыч- ныя і ўласна сінтаксічныя.

238

Лексічныя сродкі міжфразавай сувязі гэта словы адной лексікасемантычнай ці тэматычнай групы, сінонімы, антонімы, словы, паміж якімі наладжваецца асацыяцыйная сувязь.

Зноў раніца.

На тэрмометры мінус трыццаць. I сонечна. Бадзёры, паэтычны

дзень. (Б.)

(У дадзеным выпадку сродкам сувязі служаць словы адной лексікасемантычнай групы.)

Цяжкасці дазваляюць ісці хутчэй. Кісцяпёрая рыба, выйшаўшы на сушу, «пайшла» хутчэй і «дайшла» да чалавека. (Раз.)

(Тут сродак сувязі – лексіка-семантычная група слоў як вынік дэрывацыі).

У маладосці жыў дробязямі, а час цягнуўся марудна...

Цяпер жыву падрабязна. а час пралятае імгненна... (Л.Г.) (Прапанаваны тэкст звязаны з дапамогай кантэкстуальных антоні-

маў: у маладосці – цяпер; цягнуўся – пралятае; марудна – імгненна; лексічных паўтораў час, жыў, а таксама паўторам адной семы ў розных словах:

дробязямі – падрабязна).

Звязнасць тэксту ажыццяўляецца і з дапамогай паўторнай намінацыі – разнастайнага абазначэння аднаго і таго ж прадмета (асобы), што ўключае не толькі літаральныя паўторы, але і метафары, назвы па адносінах да роду заняткаў, прафесіі, паводле ўзросту, ацэначнай характарыстыкі і да т.п.

Параўнайце два тэксты:

I.Ёсць такое паняцце – «імя». Пра значнага, вядомага чалавека так

ігавораць: «О гэта імя!»

Адам Мальдзіс імя і не толькі ў кантэксце айчыннай літаратуры. Гаворачы пра гэтую асобу, увесь час даводзіцца паўтараць: «стварыў», «заснаваў», «ініцыяваў», «узначальваў». Так, у свой час Адам Мальдзіс стварыў у Інстытуце літаратуры сектар узаемасувязей літаратур, ініцыяваў і ўзначаліў утварэнне біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменікаў, дзякуючы яго ж намаганням быў заснаваны Нацыянальны навуко- ва-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны, дырэктарам якога Адам Восіпавіч быў працяглы час, ім жа заснаваны часопіс «Кантакты і дыялогі»...

Цяжка пералічыць усе навуковыя, творчыя дасягненні Адама Восіпаіча. які карыстаецца вялікім аўтарытэтам у навукоўцаў усяго свету. <...>

239

Адам Восіпавіч Мальдзіс – сапраўды значны чалавек, асоба. Яго ведаюць і як цікавага субяседніка з энцыклапедычнай эрудыцыяй і беларускім досціпам, і палымянага абаронцу беларусчыны, энтузіяста сваёй справы, прынцыповага і сумленнага чалавека. (ЛіМ)

II. Вітольд Бялыніцкі-Біруля майстра лірычнага «пейзажу настрою». які ўзнік і атрымаў развіццё ў 80-90-я гг. XIX ст. У «пейзажы настрою» аўтары імкнуліся вельмі тонка, эмацыйна перадаць пачуцці і перажыванні чалавека, выказаць сваю любоў да роднай прыроды, зрабіць краявіды адухоўленымі.

Беларускі мастак здолеў адшукаць хараство і паэзію ў вельмі простых пейзажах. Непаўторнасць, своеасаблівасць яго творчай манеры выявілася перш за ўсё ў каларыстычным выражэнні: палітра жывапісца абмежаваная шэра-блакітным, зеленавата-шэрым, бэзавым адценнямі; найтанчэйшыя адценні фарбаў, мяккі каларыт надалі творам камернасць, паэтычнасць. («Роднае слова»)

Калі ў першым ЗФА найбольш ярка прысутнічае эмацыянальная характарыстыка асобы, што і перадаецца адпаведнымі лексічнымі сродкамі (Адам Мальдзіс, Адам Восіпавіч, Адам Восіпавіч Мальдзіс → імя – значны чалавек – асоба – цікавы субяседнік з энцыклапедычнай эрудыцыяй і беларускім досціпам – палымяны абаронца беларушчыны – энтузіяст сваёй справы – прынцыповы і сумленны чалавек), то ў другім – паўторная намінацыя паводле прафесійнай дзейнасці асобы (Вітольд Бялыніцкі-Біруля → майстра лірычнага «пейзажу настрою» – аўтар – беларускі мастак – жывапісец).

Лексіка-граматычныя сродкі сувязі гэта перадусім рознага кшталту анафарычныя элементы: асабовыя, указальныя займеннікі, а таксама словы, што вяртаюць да зместу папярэдніх выказванняў (прыслоўі тут, там, туды, адтуль і інш., словы і словазлучэнні з часавым і прасторавым значэннем і пад.), мадальныя словы, злучнікі, часціцы. Гэтыя сродкі выкарыстоўваюцца нароўні (адначасова ці па чарзе) з чыста лексічнымі, напр.:

На гэтым тыдні беларусам уручаны сертыфікат аб прыналежнасці нашага Мірскага замка да Спісу сусветнай спадчыны. Фігураванне гэтага помніка беларускай архітэктуры ў згаданым рэестры – без перабольшвання факт нацыянальнага гонару. Таму не. дзіўна, што мы так часта хвалімся гэтым і кажам, як гэта пачэсна.

Між тым цікава ведаць. што наогул такое Спіс сусветнай спадчыны, якія яшчэ аб'екты занесеныя ў яго разам з нашым Мірскім замкам. Спіс гэты быў створаны ў 1972 годзе згодна з Канвенцыяй па абароне су-

240

светнай культуры і прыроднай спадчыны і з тае пары на працягу ўжо 30 гадоў увесь час папаўняецца. На сёння ў ім каля сямі соцень пазіцыяў. Гэта помнікі культуры і прыроды з болей як сотні краінаў – ад статуі Свабоды да Галапагоскіх выспаў, ад Калізея да Вялікай кітайскай сцяны. Трэба сказаць, кампанія ў Мірскага замка як мае быць! («Наша свабода»)

Угэтым тэкставым фрагменце выразна прасочваюцца анафарычныя замены (чыстыя ці ў сукупнасці з паўторнай намінацыяй): Спіс – у ім, нашага Мірскага замку гэтага помніка; факт нацыянальнага гонару – хвалімся гэтым; Спіс сусветнай спадчыны – Спіс гэты: каля сямі соцень пазіцыяў – гэта помнікі культуры і прыроды, а таксама кантэкстуальныя сінонімы: Мірскі замак – помнік беларускай архітэктуры аб’ект – пазіцыя – помнік культуры і прыроды; Спіс сусветнай спадчыны – рэестр.

Устаражытных славян многія ўласныя імёны ўтвараліся ад назваў жывёл, раслін, шырока ўжываліся імёны-характарыстыкі: Заяц, Воўк, Дуб, Граб, Сокал, Косы, Рабы, Кульгавы. У пазнейшы час ім на змену прыйшлі новыя імёны, у якіх таксама адчувалася семантыка слоўхарактарыстык: Яраполк, Багалеп, Барыслава, Гарыслаў, Уладзіслаў. Страцілі актыўнасць такія імёны ва ўсходніх славян пасля прыняцця хрысціянства, аднак гэты працэс быў павольным, паступовым. Людзі высокіх саслоўяў, у асноўным князі, баяры, адразу пасля прыняцця хрысціянства мелі звычайна два імені. Пасля нараджэння дзіцяці

давалася тыповае, найчасцей складанае імя, якое характэрным і досыць ужывальным было яшчэ з часоў язычніцтва (Яраполк, Ізяслаў, Усяслаў, Брачыслаў, Святаполк, Любамір, Мсціслаў і інш.), а пазней, калі дзіця хрысцілі, яно атрымлівала яшчэ адно імя, запазычанае з царкоўнага календара-святцаў. (Ш.)

Выказванні гэтага звышфразавага адзінства звязаны перадусім словамі і спалучэннямі, што вяртаюць да зместу папярэдніх выказванняў, напр., словазлучэнні і прыслоўі з часавым значэннем: зыходнае ў старажытных славян → у пазнейшы час пасля прыняцця хрысціянства – з часоў языч-

ніцтва – пасля, таксама анафарычнымі заменамі: імёны-характарысты- кі → ім; Яраполк, Багалеп, Барыслава, Гарыслаў, Уладзіслаў – такія імёны, паўторам лексем імёны, імя і г.д.

Пасля нічога не будзе. Усё ёсць сёння. Запамінай кожную дробязь, каб было чым жыць пасля... (Л.Г.)

Мініяцюру Л. Галубовіча складаюць усяго тры выказванні, звязаныя між сабой найперш проціпастаўленнем часавых формаў дзеяслова быць: не будзе – ёсць – было, а таксама прыслоўяў пасля сёння, антонімамі нічо-

241