Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс Лясовіч С.М. (1).pdf
Скачиваний:
551
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

6.ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

6.1Адасобленыя члены сказа

1. Адзначце правільнае: Адасабленне – гэта...

а) сэнсавае выдзяленне пэўнага даданага члена сказа; б) інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў у структуры сказа;

в) сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне асобных членаў сказа як носьбітаў дадатковага зместу;

г) інтанацыйнае выдзяленне членаў сказа з мэтай надання ім большай самастой-

насці;

д) удакладненне зместу асобных слоў ці словазлучэнняў у сказе шляхам параў-

нання.

2.Адзначце правільнае: Адасобленыя члены сказа, у адрозненне ад неадасоб-

леных...

а) нясуць дадатковую сэнсавую нагрузку; б) не нясуць дадатковай сэнсавай нагрузкі;

в) у вуснай мове не вызначаюцца своеасаблівай інтанацыяй і лагічным націскам; г) у некаторых выпадках збліжаюцца з прэдыкатыўнымі адзінкамі; д) утвараюць словазлучэнні са словамі, да якіх адносяцца.

3.Адзначце ўмовы (сродкі, спосабы), якія спрыяюць адасабленню членаў

сказа:

а) парадак слоў (інверсія); б) ступень развітасці члена сказа;

в) наўмысны адрыў ад паяснёнага слова; г) адсутнасць дадатковай сэнсавай нагрузкі; д) характар паяснёнага слова.

4.Адзначце правільнае: Адметнасць паўпрэдыкатыўных адасобленых членаў сказа выяўляецца ў тым, што яны...

а) утрымліваюць дадатковае паведамленне; б) удакладняюць ці паясняюць значэнні папярэдніх членаў сказа;

в) суадносяцца з даданымі часткамі складаных сказаў ці з самастойнымі простымі сказамі;

г) могуць быць толькі даданымі членамі сказа; д) могуць быць і галоўнымі, і даданымі членамі сказа.

5.Адзначце правільнае: Дапасаваныя развітыя азначэнні адасабляюцца...

а) заўсёды, калі выражаны дзеепрыметнымі зваротамі; б) калі адносяцца да асабовага займенніка;

в) у прэпазіцыі да паяснёнага слова, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне (прычыны, уступкі, умовы і інш.);

г) у прэпазіцыі да паяснёнага слова пры адсутнасці дадатковага акалічнаснага значэння;

122

д) пасля паяснёнага слова.

6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя дапасаваныя азначэнні трэба адасобіць:

а) Атуленае садамі і прысадамі яно [мястэчка] уяўляецца зялёным востравам сярод залацістага збожжавага разліву. (І. Н.)

б) Пыльная, пабітая на калдобіны вуліца ў гэтым месцы як бы разгаліноўваецца.

(І.Н.)

в) Ваенны час поўны неспакою і неспадзёвак прымушаў іх трымаць вуха востра.

(К-с)

г) Весялей зірнулі на свет вызваленыя ад холаду дрэвы. (К-с)

д) Увесь насцярожаны Хведар памалу ішоў цераз знаёмы да кожнага дрэўца лес.

(В.Б.)

7. Адзначце сказы, дзе на месцы пропуску трэба ставіць коску:

а) З самай раніцы сеяўся шэры дождж_ надакучлівы і дробненькі, як камарыны піск. (Дайн.)

б) Абцяжараныя дажджавой вадой_ галіны дрэў цяжка нахіліліся да зямлі. (Дайн.) в) Настаў дзянёк_ даўно чаканы. (К-с)

г) На дне пясочак_ жоўты, чысты, вадою згладжаны, зярністы. (К-с)

д) Малады рыбак Ясюня паказаў мне_ злоўленага ім вялікага шчупака. (В.В.)

8.Адзначце правільнае: Недапасаваныя азначэнні адасабляюцца, калі...

а) адносяцца да асабовага займенніка; б) утвараюць рад аднародных членаў з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі; в) адносяцца да ўласнага назоўніка;

г) адносяцца да назвы асобы і абазначаюць дадатковае паведамленне; д) адносяцца да агульнага назоўніка і па сэнсе цесна звязаны з ім.

9.Адзначце сказ з пунктуацыйнай памылкай:

а) Далікатны, тактоўны, з прыязнай усмешкай, ён увайшоў, як аказалася, не без прычыны. (Б.)

б) Без шапкі, у адной гімнасцёрцы, Васіль з усяе сілы працаваў вёсламі. (Шам.) в) I тут Сцёпку прыйшла ў галаву смелая думка – прыстроіцца як-небудзь на по-

ездзе і махнуць машынай! (К-с)

г) Стары, з вузкім пергаментным абліччам і сівымі, амаль да самых плячэй валасамі, у шэрай хламідзе, сядзеў на тапчане, закрыўшыся па пояс дзяружкаю і кажухом. (Коўт.)

д) У кароценькай ружовай сукенцы, з белым капронавым бантам на ўсю галаву, з гарэзлівымі чорнымі вочкамі Аленка страчае мяне цудоўнай заявай: «Я пайду да вас!». (А.В.)

10. Адзначце сказы, у якіх прыметнікі і дзеепрыметнікі не з’яўляюцца азначэннямі, а ўключаюцца ў склад выказніка:

а) Тут спрэс жылі знаёмыя людзі – старыя і маладзейшыя, працавітыя і не вельмі, добрыя, злыя, абыякавыя – яго колішнія аднавяскоўцы. (В.Б.)

123

б) Тут хвалі светлы, срэбралітны, а беражкі – ну, аксамітны... (К-с)

в) Жонка кладзе кампрэсы, ходзіць замаркочаная, сумная, як цень. (І.Н.) г) Усюды ляжаў снег, мяккі і белы. (Карам.)

д) Апейка ведаў, адкуль гэта недавер’е, заскарузлае, учэпістае, як балотнае карэнне. (І.М.)

11.Адзначце пункт правіла, у адпаведнасці з якім адасабляецца прыдатак у сказе: Мясцовы майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў для Ефрасінні свой славуты крыж – неацэнны помнік старажытнабеларускага ўжытковага мастацтва. (У.А.)

а) прыдатак адносіцца да ўласнага назоўніка і стаіць пасля яго; б) прыдатак адносіцца да займенніка;

в) прыдатак стаіць перад паяснёным словам і мае адценне акалічнаснага значэння (прычыны, умовы, уступкі);

г) развіты прыдатак адносіцца да агульнага назоўніка і стаіць пасля яго; д) у ролі адасобленага прыдатка выступае ўласны назоўнік, які мае ўдакладняль-

ны характар і стаіць пасля агульнага назоўніка.

12.Адзначце сказы, у якіх трэба адасобіць прыдатак:

а) У сваіх літаратурных творах Фёдар Янкоўскі выступае найперш як лінгвіст, які тонка і глыбока разумее сутнасць і адценні роднага слова. (Ш.)

б) Як фельчар Шабовіч добра разумеў, што большасць гэтых людзей атрымае крупознае запаленне лёгкіх. (Шам.)

в) Ігнат Дуброўскі паўстае тут як удумлівы і разважлівы вучоны-аграрнік і разам з тым як прыроджаны апавядальнік. (Ю.)

г) Асаблівая каштоўнасць Бібліі як выдатнага помніка сусветнай літаратуры ні ў кога не выклікае сумнення. (Ю.Л.)

д) Сцяпана як смелага салдата часта пасылалі ў разведку. (В.Б.)

13.Адзначце, чым могуць быць выражаны адасобленыя акалічнасці:

а) адзіночнымі дзеепрыслоўямі; б) дзеепрыслоўнымі зваротамі;

в) прыназоўнікава-склонавымі формамі; г) дзеясловамі; д) прыслоўямі.

14.Адзначце сказы, у якіх ёсць дзеепрыслоўныя звароты са значэннем спосабу дзеяння, часу або прычыны:

а) Бабка Наста не спала, гаруючы аб Панасе і аб дзеду Талашу. (К-с) б) Полымя выраўнялася, выцягнуўшыся доўгім языком угору. (Ф.Ш.) в) Не пакарміўшы каня, многа не наарэш. (Пр.)

г) Падняўшыся па мокрым асфальце на ўзгорак, Зыбін, нарэшце, убачыў у сасняку наперадзе цьмяныя, шэрыя абрысы камяніц. (І.М.)

д) Ён зайшоў у хату, намерваючыся ціха ўзяць кошык. (Дан.)

15. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска:

124

а) Гэтая яго затрымка пачала прыкметна трывожыць сяржанта, які_ стоячы на дне раўка і засунуўшы рукі ў кішэні старога шыняля_ усё пазіраў на абрыў. (В.Б.)

б) Садзілася [сонца] на хвалі велізарным чырвоным кругам, а_ сутыкнуўшыся з вадою, увачавідкі змяніла форму. (Кул.)

в) Яны павярнулі між соснаў управа і_ не выходзячы на ўзлесак, накіраваліся да чыгункі. (В.Б.)

г) Ён не гаварыў, а_ махаючы кулакамі, крычаў. (Пестр.)

д) Насустрач гасцям кінуўся сабака і ажно захліпаўся ад лютасці, баючыся_ аднак, набліжацца. (Шам.)

16. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:

а) Раз-пораз стукалі, падаючы, спілаваныя дрэвы. (Гал.) б) Сяргей ішоў не спяшаючыся. (Стр.)

в) I нечакана над самай галавою раскалоўся гром, затрашчала ломячыся дрэва. (Адамч.)

г) Радасці ў мяне вялікай не было і, ажаніўшыся. (Пташ.)

д) Азевіч прайшоў колькі крокаў у адзін бок, пасля засумняваўшыся спыніўся, павярнуў назад. (В.Б.)

17. Адзначце сказы, у якіх адасабленне выдзеленых акалічнасцей не мае абавязковага характару (залежыць ад месца акалічнасці ў адносінах да выказніка, наяўнасці дадатковай сэнсавай нагрузкі і інш.):

а) Дваццаць восьмага ліпеня, у выніку абыходнага манеўра і баявой атакі, войскі Першага Беларускага фронту авалодалі Брэстам. (Кар.)

б) Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. (І.М.)

в) Праўда, вочы яго, нягледзячы на смех, былі насцярожаныя. (Казьк.) г) Як лёг [Ягор], дык, мусіць, і заснуў – адразу і глыбока. (В.Б.)

д) Бабка Маланка, не зважаючы на свае семдзесят, была ў руху, у клопатах, уся

ўзаўтрашнім дні. (Сіп.)

18.Адзначце сказ, у якім няма ўдакладняльна-паясняльных адасобленых членаў сказа:

а) Разведчыкі ідуць ланцужком, адзін за адным. (І.Н.)

б) Дарогу зусім занясло, ехалі не па шляху, паміж прысадамі, а збоку, па полі, дзе снегу было менш. (Шам.)

в) За апошняй фурманкай, з натугай выцягваючы ногі з гразі, неахвотна плялася рудая, у шэрых плямах, кароўка. (І.М.)

г) Сцепаніда запаволіла хаду, гатовая спыніцца, але не спынілася. (В.Б.) д) Мабыць, гэта было самае небяспечнае – цяпельца. (В.Б.)

19. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя канструкцыі паказваюць на выключэнне прадмета з групы іншых:

а) Прыродзе, акрамя чалавека, ніхто і нішто не супярэчыць. (Казьк.)

125