Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс Лясовіч С.М. (1).pdf
Скачиваний:
550
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
1.36 Mб
Скачать

было б цалкам аддацца сузіранню таго як хораша шугала ў прасторах маладая вясна (Саб.). 16. Яму хацелася пагутарыць але было цяжка беглі мы надзвычай шпарка вецер біў у твар і Сеня задыхаўся (Шам.). 17. Дырэктар шкадаваў што прыходзіцца развітвацца з добрай настаўніцай да якой прывык за доўгія гады сумеснай работы настаўнікі ж не тоячы цікаўнасці глядзелі на Святлану Мікалаеўну як на госця а некаторыя нават спачувалі ёй як чалавеку што трапіў у бяду (Шах.).

6.ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

6.1Складаназлучаныя сказы

1.Адзначце правільнае: Складаны сказ характарызуецца тым, што...

а) з’яўляецца поліпрэдыкатыўнай сінтаксічнай адзінкай; б) яго часткі аналагічны па будове простаму сказу; в) паміж часткамі выражаюцца пэўныя сэнсавыя адносіны;

г) прэдыкатыўныя часткі граматычна і сэнсава незалежныя; д) прэдыкатыўныя часткі сэнсава і граматычна ўзаемазвязаны.

2.Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачаць на гэтых днях і да якой ён [Лабановіч] так доўга гатаваўся, – усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра, бо так многа новага і цікавага спадзяваўся ён спаткаць на пер-

шай сваёй дарозе незалежнай грамадскай працы. (К-с).

 

а) 1;

б) 2;

в) 3;

г) 4;

д) 5.

3.Адзначце складаныя сказы, якія адносяцца да пераходных з’яў паміж злучэннем і падпарадкаваннем:

а) Хоць вада ў рэчцы была вельмі чыстая, але з-за глыбіні дно не праглядвалася.

(Чар.);

б) Сям-там пракідаліся высокія пышныя алешыны, а па суседству з імі красаваліся дзве прыўдалыя хвоі... (К-с);

в) Там, дзе гулі пшаніцы і жыты, стаяць снапы, як рыжыя браты. (Панч.); г) Як у надвор’і бывае змена, так і ў жыцці яна павінна быць. (Бр.);

д) Пасля поля тут было ад гушчыні маўклівых, нібы прытоеных, хмурных хваін цемнавата і сыра, хоць лясок і рос на пясчаніку. (І.М.).

4.Адзначце асноўныя сродкі сувязі прэдыкатыўных частак у складаных ска-

зах:

а) суадносіны трывальна-часавых формаў дзеясловаў-выказнікаў; б) злучнікі і злучальныя словы; в) інтанацыя;

г) парадак размяшчэння прэдыкатыўных частак; д) структурная непаўната адной з прэдыкатыўных частак.

193

5. Дапоўніце адказ: Граматычнае значэнне складанага сказа – гэта...

а) сукупнасць значэнняў прэдыкатыўных частак; б) тыпізаваныя сінтаксічныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі (супас-

таўляльныя, размеркавальныя, часавыя, прычынныя і інш.); в) значэнне, якое ўласціва асобнаму сказу;

г) канкрэтнае лексічнае напаўненне прэдыкатыўных частак; д) індывідуальны змест адной прэдыкатыўнай часткі.

6. Адзначце складаныя злучнікавыя сказы:

а) Седзячы за сталом, засланым чырвоным бляклым паркалем, ён [Башлыкоў] запытаў, хто хоча пачаць, узяць першае слова. (І.М.);

б) Канчалася вуліца, і далей вяла праз лугавіну сцежка, размытая веснавой вадой, яшчэ не вытаптаная, з падсохлай ужо дзе-нідзе і патрэсканай гразёю. (Стр.);

в) У той самы вечар, гадзін каля дзесяці, я ляжаў, схаваўшыся ў здзічэлым невысокім бэзе і высокай траве якраз каля паваленай агароджы. (Каратк.);

г) Неўзабаве вазок нырнуў у гэту зацятую маўклівасць, ва ўладанні лесу, якому, ведаў Башлыкоў, тут канца-краю не было. (І.М.);

д) Калючае голле нізка звісала долу, абцяжаранае безліччу дробных празрыстых кропель, і ён добра намок, пакуль выбраўся з-пад хвойкі. (В.Б.).

7. Адзначце складаназлучаныя сказы:

а) Сонца смаліць дзень пры дні, у небе ні аблачынкі, а вецер набяжыць – абдасць сухменню, быццам з пустыні, і зноў не аддыхаешся, не астынеш. (Карам.);

б) Старыя вербы каля хаты гудуць і гнуцца ва ўсе бокі, над долам сцелюць верх шырокі, і круціць бура ім галіны, кудлаціць, крышыць верхавіны. (К-с);

в) Дзяцінства бераг васільковы, дзівосны кут маіх надзей, ты не забудзешся ніколі, хоць я з табой усё радзей. (Шаб.);

г) Ідзеш і адною рукою лёгенька вядзеш па рабрыстай сцяне жыта, і табе чамусьці робіцца вельмі радасна і спакойна. (Сіп.);

д) Гэтаму дрэўцу радаваўся не толькі я, але і мой сын, радавалася і жонка. (Руб.).

8. Адзначце разрад злучніка, пры дапамозе якога звязваюцца часткі ў прыведзеным складаназлучаным сказе:

Шэўчык хадзіў і чакаў жаданай сустрэчы на новым месцы, аднак і туды ніхто не

прыйшоў. (Кул.)

 

а) спалучальны;

г) паясняльны;

б) размеркавальны;

д) далучальны.

в) супраціўны;

 

9. Адзначце правільнае: Паводле характару злучнікаў і сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі вылучаюць складаназлучаныя сказы...

а) са спалучальнымі адносінамі; б) з азначальнымі адносінамі; в) з супастаўляльнымі адносінамі;

г) з пералічальна-размеркавальнымі адносінамі; д) з далучальнымі адносінамі.

194

10. Адзначце сродкі сувязі прэдыкатыўных частак у сказе:

У вадзе паволі пагойдваўся маўклівы цень і адсвечвалася цёмная бясконцасць неба. (Скр.)

а) злучнік; б) займеннікі і прыслоўі ў другой прэдыкатыўнай частцы;

в) агульны даданы член сказа; г) суадносіны трывальна-часавых формаў дзеяслова-выказніка;

д) непаўната адной з прэдыкатыўных частак.

11.Адзначце адметныя рысы складаназлучаных сказаў адкрытай структуры:

а) прэдыкатыўныя часткі аднатыпна пабудаваныя; б) прэдыкатыўныя часткі маюць значэнне адначасовасці; в) колькасць частак можа быць неабмежаваная;

г) прэдыкатыўныя часткі нераўнапраўныя ў сэнсавых адносінах; д) састаўныя часткі нагадваюць сабой незамкнуты рад.

12.Адзначце складаназлучаныя сказы адкрытай структуры:

а) Дужым і лёгкім быў Лаўрэн, і зараз хутка ішоў ён па рэчышчы, і снег, сыпкі ад марозу, абсыпаў яго ногі. (Сам.);

б) Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло, а ўлагоджаная і сагрэтая яго ласкай зямля адказвае хмельным буяннем жыцця. (І.Н.);

в) Баліць галава, і не знікае знямога, і чаканне поўніць грудзі. (Каратк.); г) Сашы было не да гэтага хараства, аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд пры-

роды. (Шам.); д) Над вадой ля берага ціха спіць асока, ды лаза зялёная жаліцца-шуміць. (Багд.).

13. Адзначце складаназлучаныя сказы са значэннем адначасовасці:

а) Расла, шумела медуніца, і ззяла сонейка кругом. (Агн.); б) Празвінеў званок, і ў настаўніцкую пачалі заходзіць настаўнікі. (Шах.); в) У Міхала губы дрыганулі, і вочы іскры сыпанулі. (К-с);

г) Перайшлі горы, і перад вачыма раскінуліся бязмежныя травяністыя лугі. (Хадк.); д) Сонца заходзіла, і залатое яго святло яшчэ ляжала на самых вяршынах ялін.

(А.Ж.).

14. Адзначце складаназлучаныя сказы з прычынна-выніковымі адносінамі:

а) Рука яго цяжкая, і слова яго жорсткае. (К-с); б) Дажджоў яшчэ не было, і цераз падсохлую за лета дарогу за няскончанай

грэбляй прабраліся без асаблівага страху. (І.М.); в) Узяўся чытаць – і не чыталася. (Гар.);

г) Скажы яна адно слова Сцяпану – і ён, здаецца, пойдзе за яе ў агонь і ў ваду.

(І.М.);

д) У твары коннікаў ударыў пругкі вільготны вецер, і яны спыніліся. (В.Б.).

195

15. Адзначце сказы з уласна супастаўляльнымі адносінамі:

а) Вые ноч, а вецер белагрывы б’ецца ў шыбы лапай снегавой. (Ал.); б) Яна злуецца, а мне смешна. (Б.); в) Падарунак аддаць не змагла ты, я ж не здолеў любоў зберагчы. (Зв.); г) Граў Сымонка, а дзед слухаў. (К-с);

д) Ой, даўно б я ўсё пакінуў, толькі ж многа слёз я лінуў. (К-с).

16. Адзначце сказ, у якім абазначаецца чаргаванне з’яў, падзей:

а) Ці, можа, голлі дуба ёй узняцца не далі, ці, можа, дзятлы дзюбамі сасёнку падзяўблі? (Прых.);

б) Ён то быў маўклівы вельмі і пануры, то раптам ім апаноўвала як бы беспрычынная весялосць. (К.Ч.);

в) Або ён не ведае аб арышце Панаса, або штось тоіцца ў яго думках. (К-с); г) Над полем не то пыл курэў, не то трапяткая імгла ўзнялася аж да самага лесу.

(Лыньк.); д) Ці то раса за гэты час паападала, ці то сонца павярнулася так, што промні ўжо

не выкрасалі з празрыстых пацерак ярка святочнага агню. (Сіп.).

17. Адзначце злучнікі, пры дапамозе якіх у складана-злучаных сказах выра-

жаецца значэнне ўзаемавыключэння:

 

а) то – то;

г) ні – ні;

б) ці – ці;

д) не то – не то.

в) або – або;

 

18. Адзначце складаназлучаныя сказы з далучальнымі адносінамі:

а) З палеткаў павеяла свежым ветрам, і гэты вецер прынёс духмяны водар канюшыны і палявых кветак. (Чарн.);

б) Эх, дажыў ты свой век, жоўты ліст-бедачок, а на весну цябе скіне новы лісток.

(К-с);

в) Прыходзяць людзі па сваіх справах, а спраў гэтых у воласці многа. (К-с); г) Ведаючы добра сваіх вучняў і ступень іх ведаў, настаўнік закідаў іх пытання-

мі, прычым гэтыя пытанні далёка выходзілі за рамкі пачатковай школы. (К-с); д) Гэта была праўда, але ў гэту праўду не хацелася верыць. (К.Ч.).

19. Адзначце складаназлучаныя сказы з трыма і больш прэдыкатыўнымі часткамі, паміж якімі выражаюцца розныя семантыка-сінтаксічныя адносіны:

а) Ён [Лабановіч] даваў кругу, ідучы па сцежцы каля ветракоў, але часу ў яго было многа, а спяшацца яму некуды было. (К-с);

б) Гэта слова Лабановіч прамовіў з націскам, прычым выраз яго твару змяніўся, а ў вачах загарэўся агеньчык нейкай злосці. (К-с);

в) Вогнішчы гарэлі за ракою, а ў рацэ адбівалася вячэрняя заранка, куды больш яркая і барвяная, чым на небе. (Каратк.);

г) Потым адразу наляцеў вецер, шугануў калючай снежнай сечкай – і разгулялася ў полі завіруха. (Асіп.);

196