Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекс. сіст. бел. літ. м.doc
Скачиваний:
190
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
447.49 Кб
Скачать

1. Агульная характарыстыка.

Паводле сферы ўжывання адрозніваюцца словы, якімі карыстаюцца ўсе носьбіты мовы, і словы, якія ўжываюцца толькі асобнымі групамі насельніцтва. Адпаведна ўся лексіка беларускай мовы дзелІцца на лексіку а г у л ь н а ў ж ы в а л ь н у ю і лексіку а б м е ж а в а н а г а ў ж ы в а н н я.

Слоў агульнаўжывальных у мове найбольш, яны пераважаюць у межах кожнай часціны мовы: чалавек, дрэва, радасць, прыгожы, дарагі, хадзіць, спяваць, адзін, сто, я, наш, старанна, весела, але, ды, ага і інш.

Да спецыяльнай лексікі адносяць тэрміны, ці прафесіяналізмы, наменклатурныя назвы.

2. Дыялектная лексіка.

Д ы я л е к т н ы м і называюцца словы, якія ўжываюцца ў адной гаворцы, групе гаворак ці дыялекце і адрозніваюцца ад агульнаўжывальных лексічнымі, фанетычнымі або граматычнымі асаблівасцямі. Калі дыялектныя словы пераносяцца ў літаратурную мову (пераважна мову мастацкага, публІцыстычнага твора), іх называюць д ы я л е к т ы з м а м і. Адрозніваюць лексічныя, фанетычныя, граматычныя і словаўтваральныя дыялектызмы.

Сярод л е к с і ч н ы х вылучаюцца ўласналексічныя, семантычныя і этнаграфічныя дыялектызмы. У л а с н а л е к с і ч н ы я дыялектызмы – мясцовыя назвы агульнавядомых прадметаў. Яны маюць сінонімы ў літаратурнай мове: змецены венік, дзяркач (літ.) – галень, карачун, драч, раскол (дыял.); галавешка (літ.) – курснатка, галуза, махнытка (дыял.); квашаніна (літ.) – студня, застуда, застудзіна, дрыгва, халадзец, юха, поліўка (дыял.). С е м а н т ы ч н ы я дыялектызмы – гэта амонімы да агульнаўжывальных слоў; напрыклад, вар ‘кіпень’ (літ.) – вар ‘згатаваная ежа’ (дыял.), суткі ‘мера часу’ (літ.) – суткі ‘праход пад стрэшкаю паміж двума будынкам’ (дыял.), кабан ‘свойская жывёла’ (літ.) – кабан ‘певень’ (дыял.). Э т н а г р а ф і ч н ы я дыялектызмы – мясцовыя назвы прадметаў, паняццяў, характэрных для побыту носьбітаў толькі пэўнай гаворкі (назвы адзення, абутку, начыння, ежы, мясцовых звычаяў); яны не маюць сінонімаў у літаратурнай мове. Так, у некаторых паўднёвых раёнах Беларусі выгароджваюць у полі ці ў лесе месца для свойскай жывёлы, якое называецца кашара, выгарадзь, загарадзь, пастаўнік, загон. На Палессі ўжываецца старажытная драўляная прылада для накідвання гною – мач. На Гомельшчыне карыстаюцца вялікай лыжкай, зробленай з дубовага кораня, якой зачэрпваюць муку ці зерне, называюць яе каўган. Там, дзе няма такіх пабудоў, прадметаў, не ведаюць і слоў кашара, мач, каўган.

Ф а н е т ы ч н ы я дыялектызмы – словы з асаблівасцямі гукавой сістэмы пэўнай гаворкі: быў – буў, гэтага – етаго, каб – кеб, мабыць – мабуць, узяў – узёў, штраф – штрап.

С л о в а ў т в а р а л ь н ы я – словы, якія маюць адзін корань з адпаведнымі словамі літаратурнай мовы, але розныя афіксы: бервяно – бярно; грабільна – грабяльнішча; дзялянка – дзялка; іржышча – ржышча, ржонне, іржэўнік, іржынішча, іржынне, аржонішча, аржышча; услон – слон, заслон.

Г р а м а т ы ч н ы я дыялектызмы – словы, якія маюць асаблівасці ў родзе, скланенні, спражэнні, формаўтварэнні: пасаг – пасага, табак – табака, боль вялікі – боль вялікая, пыл густы – пыль густая, павязаць кажушок – павязаць кажушка, дзве рукі – дзве руцэ, чатыры шахты – чатыры шахце, малады – маладый, маладэй; везці – везць, меле – мелець, пойдзем – пойдам.

Дыялектныя словы выконваюць намінатыўную ролю ў мове насельніцтва пэўнай мясцовасці, яны стылістычна нейтральныя. У мастацкім, публіцыстычным творы дыялектныя словы ажыццяўляюць і стылістычную функцыю – з’яўляюцца сродкам, які дазваляе перадаць асаблівасці мясцовага побыту.