Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекс. сіст. бел. літ. м.doc
Скачиваний:
183
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
447.49 Кб
Скачать

Дадатковая літаратура.

1. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.

2. Беларуская энцыклапедыя. У 18-ці тамах. – Мн., 1996 – 2004.

3. Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. – Мн., 1963.

4. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. – Мн., 1993 – 1998.

5. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-ое, 1987.

І. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.

1. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка (агульная характарыстыка).

Лексіка беларускай мовы складвалася, няспынна развівалася і ўдасканальвалася на працягу многіх стагоддзяў. І таму натуральна, што яна ўбірала набыткі розных гістарычных эпох і перыядаў, адлюстоўваючы ўсе змены ў грамадскім, гаспадарчым жыцці і побыце, што адбываліся ў той час. У выніку адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага моўнага адзінства, другія належаць да часоў усходнеславянскай еднасці, трэція ўзніклі ў перыяд фарміравання беларускай народнасці і нацыі, г.зн. належаць толькі беларускаму народу, з’яўляюцца ўласнабеларускімі словамі. Усе гэтыя тры пласты лексікі нашай мовы прынята ў мовазнаўстве лічыць спрадвечна беларускімі словамі.

Але не адна мова не існуе ізалявана, кожная з іх па розных прычынах судакранаецца з іншымі мовамі. Таму ў лексічным запасе пэўнай мовы, у тым ліку і беларускай, апрача спрадвечна беларускай лексікі, выкарыстоўваюцца запазычаныя словы, што прыйшлі ў нашу мову з блізкароднасных славянскіх і неславянскіх моў.

2. Агульнаславянская лексіка (пачатак ііі тыс. Да н.Э. – сярэдзіна і тыс. Н.Э.).

Агульнаславянская лексіка (пачатак ІІІ тыс. да н.э. – сярэдзіна І тыс. н.э.) – пэўны пласт слоўнікавага складу сучасных славянскіх, у тым ліку і беларускай моў, атрыманы ў спадчыну ад праславянскай мовы. У яго ўваходзяць словы агульнаславянскага паходжання: маці, сын, брат, нос, дом, птушка, дзверы, парог, белы, я, тры. У тэматычным плане агульнаславянская лексіка (прыкладна 2000 слоў) ахоплівае разнастайныя сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця: назвы асоб, у тым ліку роднасці і сваяцтва: чалавек, дзед, свёкар, сястра, унук; частак цела: рука, вока, нос, галава, шыя; жывой і нежывой прыроды: бык, рыба, заяц, пчала, мароз, вада, снег, вецер; раслін і іх сукупнасцей: лес, мох, трава, гарох; пораў года і адрэзкаў часу: зіма, лета, дзень, ноч, раніца; геаграфічных аб’ектаў: зямля, возера, рака; прылад: нож, барана, каса, серп; прадметаў зброі: лук, страла; прадуктаў харчавання: хлеб, мёд, піва; адцягненых паняццеў: воля, жыццё, радасць, бяда; дзеянняў: ісці, несці, плесці, спяваць; лікаў: сем, два, дзесяць, сто; колераў і якасцей: белы, малады, хітры. Многія з прыведзеных слоў і хараз ужываюцца ва ўсіх славянскіх мовах (або ў большасці з іх), параўн.: бел. галава, рус. голова, укр. голова, пол. głowa, чэш. hlavа, балг. глава. Да агульнаславянскай лексікі адносяцца займеннікі (я, ты, мы, вы, яны, хто, сам, мой, наш) і невытворныя прыназоўнікі і злучнікі (ад, пад, над, за, да, перад, у, і, а, бо). Агульнаславянская мова, апрача гэтага, ужо мела ў сваёй спадчыне, многія індаеўрапейскія словы (гл. лекцыю “Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей”), якія абазначалі жыццёва важныя і агульнавядомыя прадметы і паняцці: маці, брат, сястра, гара, вада, новы. Да індаеўрапейскіх па паходжанню адносяцца словы, блізкія паводле гукавога складу, аднолькавымі ці блізкімі значэннямі, якія ўжываюцца не толькі ў славянскіх мовах, але і заходнееўрапейскіх і індыйскіх мовах, напрыклад, дом (балг. домът, пол. dom, ст.-інд. dómas, грэч. domos, лац. domus) і інш. Рамежаваць індаеўрапейскія і агульнаславянскія словы паводле паходжання даволі цяжка.

У беларускай мове агульнаславянскія словы набылі нацыянальнае гукавое афармленне, у прыватнасці, яны захавалі, паўнагалоссе, чаргаванне заднеязычных [г], [к], [х] з заднеязычнымі са свісцячымі [з’], [ц’], [с’], дзеканне, цеканне, яканне, наяўнасць прыстаўных гукаў, спецыфічныя зычныя [ž], [z’] ([дж], [дз’]): галава, дарога – на дарозе, вышка – на вышцы, верх – на версе, дзед, несці, пячы, восень, дзеці, дажджы і інш.

Па колькасці гэты гістарычны пласт даволі невялікі (прыкладна чвэрць слоў (25 %), якімі мы карыстаемся, а па частотнасці ўжывання агульнаславянскія словы найбольш актыўныя ў мове (агульнаславянскія словы складаюць 50 % з тысячы найбольш частых слоў у беларускай мове).