Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекс. сіст. бел. літ. м.doc
Скачиваний:
190
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
447.49 Кб
Скачать

4. Уласнабеларуская лексіка (хііі – хiv ст. – пачатак ххі ст.).

Уласнабеларуская лексіка (ХІІІ ст. – XIV ст. – пачатак XXІ ст.) – пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай мовы, які ўтварае яе нацыянальную спецыфіку ў параўнанні з лексікай блізкароднасных усходнеславянскіх моў. Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць у перыяд фарміравання беларускай народнасці (ХІІІ – XIV ст. – XVII ст.) і нацыі (ХІХ – пачатак ХХІ ст.). Лексічны склад беларускай мовы ў гэты час, захаваўшы багатую агульнаславянскую і ўсходнеславянскую спадчыну, няспынна і вельмі актыўна папаўняўся новымі словамі, якія ўтварыліся на базе наяўных слоў, напрыклад, араты, асілак, вадзянік, вайсковец, берасцянка, гарлачык, пралеска, надвячорак, красавік, вясёлка, будынак, сейбіт. Апрача далейшага колькаснага павелічэння традыцыйных лексіка-семантычных груп, інтэнсіўна фарміруюцца новыя, асабліва тыя, што звязаны з разумовай, духоўнай сферай жыцця, з набыццём жыццёвага вопыту і новых ведаў, напрыклад, назвы атмасферных з’яў і паняццяў: заранка, золак, надвор’е, спёка, цемра; назвы часавых і прасторавых паняццяў: сакавік, красавік, летась, аселіца, палетак, прыгуменне, прастора; назвы абстрактных паняццяў: абавязак, абставіны, абсяг, асяроддзе, водгулле, вытрымка, замова, замець, звычай, засень, здань, мера, летуценне, пакута, помста, поспех, пяшчота, цяжар; назвы тэрміналагічнага характару: асяродак, байка, ваганні, выказнік, дзейнік, пытальнік, клічнік, прымаўка, разлік, рух, суквецце, пялёсткі, голанасенныя, павойныя; назвы дзеянняў, працэсаў, псіхічнага стану; абняславіць, адказаць, адлюстраваць, бачыць, дазволіць, жадаць, крануць, пакутаваць, сачыць, спачываць, стамляцца, спачуваць, хіліць, выхоўваць, клапаціцца.

Да ўласнабеларускіх адносяцца словы абапал, бусел, будаваць, ачуняць, гаспадар, сяліба, сейбіт, гаворка, гушчар, абрус, волат, лазня, клопат, алешнік, вясёлка, хвароба, хустка і інш.

Уласнабеларускія словы маюць выразныя фанетычныя і граматычныя прыметы: 1) наяўнасць поўнагалосся: вароты, загародка, кароткі, вораг, салодкі, серада, пасярод; 2) прыстаўныя гукі: аржаны, імгненне, імклівы, іржышча, імшарына, імжа, вудзільна, вуголле, водгулле, вокліч, вокладка, ворыва; 3) спалучэнні ры, лы: дрыжаць, крывавы, крышыць, трывога, глыток, грымоты, грымучы.

Уласнабеларускімі лічацца словы, утвораныя ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў: аўторак, варожка, вестка, авечка, сцежка, пустка, спявак, слухач, творца, красамоўства, частка і інш. Да ўласнабеларускіх слоў адносяцца калькі з рускіх словаўтваральных мадэляў: адзінкавы, аглядальнік, асветнік, безадаказнасць, выбраннік, вызначальнік, выпрабавальнік, гуртковец, першасны, другасны, невычэрпны, незалежнасць, пазнавальны, пераўтваральнік, самадзейны, супрацоўніцтва, тоесны.

Асноўнай крыніцай папаўнення лексічнага складу беларускай мовы ўласнабеларускай лексікай была і застаецца да нашых дзён агульнанародная мова беларусаў з яе шматлікімі гаворкамі. Самабытныя беларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: верас, ветразь, вясёлка, журавіны, маладзік, знічка, неруш, жнівень, лістапад, поўня, пястун. Такія словы разам з геаграфічнымі назвамі Мінск, Нясвіж, Нарач, Полацк, Прыпяць, Свіцязь, Сож адлюстроўваюць асаблівасці жыцця і быту беларускага народа, робяць яе выразнай, каларытнай і вобразнай.