Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекс. сіст. бел. літ. м.doc
Скачиваний:
190
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
447.49 Кб
Скачать

1. Актыўная і пасіўная лексіка (агульная характарыстыка).

Кожная жывая мова няспынна развіваецца і ўдасканальваецца. Гістарычныя змены, якія адбываюцца ў грамадстве, уплываюць на развіццё мовы і адлюстроўваюцца ў ёй. Самы рухомы, адчувальны да змен узровень мовы – лексічны. Менавіта лексіка, слоўнікавы склад мовы фіксуе працэс узнікнення новых рэалій, паняццяў і слоў, знікненне і змяненне старых рэалій, паняццяў і, адпаведна, слоў.

На кожным этапе развіцця грамадства ў мове суіснуюць два пласты лексікі. Першы аб’ядноўвае словы, якія ведаюць і актыўна ўжываюць носьбіты мовы; гэта – а к т ы ў н а я лексіка. Другі пласт – словы, якія зразумелыя для большасці носьбітаў мовы, але ўжываюцца рэдка і захоўваюць адценне ўстарэласці або навізны; гэта – п а с і ў н а я лексіка.

2. Устарэлыя словы.

Неабходна адрозніваць старыя і ўстарэлыя словы. С т а р ы я – гэта спрадвечныя беларускія словы, якія ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і якімі мы карыстаемся і цяпер: галава, рука, жыта, хлеб, конь, авечка, барана, сіта, дождж і інш., у с т а р э л ы я – словы, якія ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага ўжывання.

Паводле ступені ўстарэласці вылучаюцца:

словы, незразумелыя без спецыяльных даведнікаў. напрыклад невытворныя словы, якія захаваліся ў сучаснай мове як часткі вытворных (стрый ‘дзядзька па бацьку’ – стрыечны), лепа ‘добра’ – лепшы і як кампаненты ўстойлівых спалучэнняў – фразем (кол – невялікі участак ворнай зямлі, надзел каля хаты: Ні кала ні двара), (пыталь – машына для пытлявання пшаніцы: Даць пытлю) ;

словы, якія носьбіты мовы разумеюць і выкарыстоўваюць з пэўнымі, перш за ўсё стылістычнымі, мэтамі (кальчуга, забрала, піка).

Паводле прычыны архаізацыі ўстарэлыя словы падзяляюцца на архаізмы і гістарызмы. А р х а і з м ы (ад грэч. аrchaiosстарадаўні, устарэлы) – старыя назвы сучасных рэалій (ручка – абсадка, земляроб – ратай, чарніла – атрамант, шклозавод – гута).

Адрозніваюцца лексічныя і семантычныя архаізмы. Сярод лексічных архаізмаў вылучаюцца у л а с н а л е к с і ч н ы я, якія маюць сучасны сінонім з іншым коранем: землямер – каморнік, плячо – рамень, таможня – мытня, смецце – друз, лемантар – буквар, тлумач – перакладчык; л е к с і к а-с л о в а ў т в а р а л ь н ы я, якія адрозніваюцца ад сучаснага сіноніма словаўтваральнымі марфемамі: наш – наскі, ззаду – адзаду, металіст – металёвец, тонкі – сценькі, абставы – абставіны, лятун – лётчык, матацыклет – матацыкл, прасвета – асвета, л е к с і к а-ф а н е т ы ч н ы я, якія маюць гукавое адрозненне ад сучаснага сіноніма: мінскі – менскі, міф – міт, камфара – кампара, платформа – плацформа, гімназія – гімнасія, хроніка – кроніка, філасофія – філёзофія, Еўропа – Эўропа і інш.

Сустракаюцца выпадкі, калі слова актыўна выкарыстоўваецца ў сучаснай мове, але асобнае яго значэнне (значэнні) выходзіць з ужытку, становіцца ўстарэлым. Гэта – с е м а н т ы ч н ы я архаізмы. Напрыклад, у слове дружына ўстарэлае значэнне (семантычны архаізм) – ‘група прыбліжаных князя, якая складала яго войска і прымала ўдзел у кіраванні княствам’; у слове двор – значэнне ‘маёнтак’; у слове калаўрот – ‘прылада, прыстасаванне прасці кудзелю, воўну’; у слове камора – ‘кантрольны пункт лясніцтва ў дарэвалюцыйны час’.

Архаізмы – стылістычны сродак мовы. У мастацкіх і публіцыстычных творах архаізмы дазваляюць перадаць гістарычны каларыт эпохі, стылізаваць мову персанажаў, могуць выкарыстоўвацца як сродак стварэння камічнага – іроніі, сатыры, сарказму: Многа ахвяр тут, эх, як багата! Ламалі рамёны тут хлопы (К-с). Моцна паціскаю тваю длань. Я паслаў ім у бухгалтэрыю даведку, куды трэба пасылаць належную мзду. Жыў і здраў, хацеў нават наведацца на пару дзён у Мінск. Дарагі Янка! Віншую цябе, дружыну, отрака і атракавіц з Новым годам (з пісьмаў М. Лынькова).

Г і с т а р ы з м ы (грэч. historikos – гістарычны) – словы, якія называюць рэчы, з’явы, што выйшлі з ужытку,”сталі гісторыяй”. Гэта пераважна назвы прадметаў старога побыту: лучнік (прыстасаванне трымаць лучыну), каганец; назвы старажытнага адзення: аблавуха, армяк, бурнос, каптур, намітка; словы з сацыяльна-палітычнай сферы: баярын, веча, магнат, лёкай, цівун, стражнік, ураднік, соцкі, жандар; словы з ваеннай лексікі: рэкрут, ротмістр, стралец, мушкет, шчыт, пішчаль; назвы старых мер вагі і даўжыні: фунт, асьміна, гарнец, аршын, локаць, вярста, валока, дзесяціна, капа, сажань; назвы грашовых адзінак: грыўня, грош, талер, дукат, кацярынка, керанкі і інш. Гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай мове. Некаторыя гістарызмы з’явіліся ў мове зусім нядаўна, ужо ў савецкі час: губком, камбед, нэп, лікбез, камкор і інш. Аднак зніклі паняцці, а разам з імі зніклі з актыўнага ўжытку і словы, якія іх называлі.

У мове мастацкіх твораў гістарызмы выконваюць ролю стылістычнага сродку, пры дапамозе якога пісьменнік паказвае рэальную гістарычную эпоху, стварае каларытныя вобразы даўніх часоў:

Двойчы на тыдзень ішлі да фальварка,

Тры цяпер дні на адробку лягло.

Поруб турэмны, а не гаспадарка:

Цягнеш, як вол пад’ярэмны, цягло...

3 борцяўвасковы падатак і мёдны,

Стаўшчыну – з рыбнай лускі ў невадах.

Потым – пасошны, падымны, пабродны...

А пры вяселлі – паёмшчыну здай.

(В. Зуёнак)

Устарэлыя словы, якія часта ўжываюцца ў навуковых працах і мастацкіх творах на гістарычную тэму, змяшчаюцца ў тлумачальных слоўніках з паметай уст. (устарэлае) або ў “Гістарычным слоўніку беларускай мовы”.