Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекс. сіст. бел. літ. м.doc
Скачиваний:
183
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
447.49 Кб
Скачать

3. Усходнеславянская лексіка (VI ст. – да хііі – хiv ст.).

Усходнеславянская лексіка (VI ст. – да ХІІІ – XIV ст.) – пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай, рускай і ўкраінскай моў, утварэнне якога адносіцца да т.зв. перыяду выдзялення і самастойнага жыцця ўсходніх славян. Гэты пласт значна большы па колькасці слоў і больш разнастайны паводле семантыка-словаўтваральных элементаў у параўнанні з папярэднім, агульнаславянскім. У яго ўваходзяць словы, якія выйшлі з ужытку ў паўднёва- і заходнеславянскіх мовах: ганец, куст, лог, сабака, сям’я, сорак, дзевяноста, харошы; новаўтварэнні, зыходнай базай якіх быў агульнаславянскі лексічны фонд, і якія або ўзнікалі адначасова ва ўсіх усходнеславянскіх мовах, або пранікалі з адной мовы ў другую і станавіліся агульным здабыткам: вотчына, пісар, намеснік, карчма, дваранін. Да ўсходнеславянскай лексікі належаць таксама словы аднаго гукавога афармлення, але рознага значэння ў кожнай мове: бел. буйны (вялікі, значны), рус. буйный (буян), укр. буйний (пышны) або ўтвораныя ад розных каранёў, але якія існуюць ва ўсіх усходнеславянскіх мовах для выражэння адных паняццяў: бел. палохаць, рус. пугаць, укр. лякати. У тэматычным плане ўсходнеславянская лексіка багатая і разнастайная: гэта і назвы жывой і нежывой прыроды: леў, кошка, камар, корань, кара; раслін і іх сукупнасцей: асіна, вяз, сад, куст; і словы, звязаныя з гаспадарчаяй дзейнасцю чалавека, земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем: плуг, пшаніца, баран, карова, свіння, даіць, стрыгчы; назвы з часамі значэннямі: сёння, пасля цяпер, раніца; назвы колераў, якасцей, уласцівасцей: буры, карычневы, сізы, бойкі, дрымучы, зоркі, каравы, цёмны, харошы; лічэбнікі: сорак, дзевяноста.

Як мы бачым, ранейшыя лекіка-семантычныя групы слоў узбагаціліся новымі назвамі, што адлюстроўвалі рэаліі эпохі. Адначасова ўсходнеславянская лексіка значна папоўнілася новымі словамі ў выніку ўскладнення і змянення сэнсавай структуры слоў, што існавалі яшчэ ў перыяд агульнаславянскага адзінства. Напрыклад, слова зямля з першапачатковымі значэннямі, ‘глеба’, ‘дол’ набыло шэраг дадатковых значэнняў 1) ‘дзяржава’, 2) ‘народ’, 3) ‘уладанне’, 4) ‘свет’, а таксама стала базай для вытворных слоў зямлянін, земскі, зямец. Ускладнілася семантычная структура напачатку аданазначнага слова праўда ‘справядлівасць’, у якім развіліся наступныя значэнні: 1) ‘добрае імя’, 2) ‘абяцанне’, 3) ‘прысяга’, 4) ‘пастанова’, 5) ‘закон’, 6) ‘дагавор’, 7) ‘апраўданне’. Адначасова ад слова праўда ўзніклі вытворныя праведны, праведна, праведнік.

Словы, якія ўзніклі ў агульнаславянскі перыяд, мелі неаднолькавую будучыню. Адны з іх набылі розныя значэнні ў беларускай, украінскай, рускай мовах, другія маглі страціцца ў якой-небудзь з гэтых моў або змяніць сваю семантыку ці фанетычнае аблічча ў параўнанні з першапачатковым. Пераважная большасць усходнеславянскіх слоў утворана ад асновы ці кораня агульнаславянскіх з дапамогай сваіх словаўтваральных афіксаў або бязафіксным спосабам.

Усходнеславянская лексіка разам з агульнаславянскай складае самую значную і самую ўстойлівую частку слоўнікавага багацця беларускай мовы.