Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекс. сіст. бел. літ. м.doc
Скачиваний:
190
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
447.49 Кб
Скачать

3. Неалагізмы.

Мова кожнага народа няспынна папаўняецца новымі словамі, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека; такія словы называюцца неалагізмамі (ад грэч. пеоs – новы і lоgоs – слова; літаральна – новае слова). Патрэба ў стварэнні такіх слоў ад каранёў роднай мовы або ў запазычанні з іншых моў будзе заўсёды.

Асабліва многа неалагізмаў з'явілася ў беларускай мове пасля падзей кастрычніка 1917 года. Яны адлюстроўвалі тыя змены і зрухі, што адбываліся ў вытворчасці, навуцы, палітыцы, мастацтве. Наватворы таго часу называюць с а в е т ы з м а м і: калгас, саўгас, лікбез, ударнік, аднаасобнік, вылучэнец, рабфак, ваенспец і шмат іншых.

Калі наватвор адпавядае законам мовы, а з’ява, якую гэта слова называе, – жывая, то яно вельмі хутка перастае ўспрымацца як неалагізм і пераходзіць у разрад агульнаўжывальных слоў, што з цягам часу ўзаконьваюцца слоўнікамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы: аўтастоп, біяполе, гідрапоніка, джынсы, інтэрпол, лайнер, мюзікл, плазма, менеджар, хобі, урбанізацыя, брыфінг, кансэнсус, спонсар, тэлефакс.

Адрозніваюць неалагізмы л е к с і ч н ы я – новыя назвы новых прадметаў і з’яў (мікробус, касмадром, гагарыніт, цытаэкалогія) і с е м а н т ы ч н ы я – новыя значэнні вядомых слоў: спадарожнік (Зямлі), развязка (на дарогах), бамбардзір (у футболе, хакеі), морж (той, хто купаецца зімой у адкрытым вадаёме), кацёл (поўнае акружэнне вялікіх груп войска), дыпламат (плоскі партфель-чамаданчык), раўнд (адзін з этапаў перагавораў, якія працягваюцца з перапынкамі). Гэтыя семантычныя неалагізмы ў свой час сталі шырока вядомымі, агульнаўжывальнымі і таму ўжо знаходзяцца ў актыўным слоўніку. Навізной у наш час вызначаюцца, напрыклад, словы банк у значэнні ‘сукупнасць, змесціва чаго-небудзь’ (банк новых ідэй), дыялог у значэнні ‘кантакты, перагаворы паміж краінамі, грамадскімі дзеячамі і г.д.’ (дыялог паміж лідарамі партый).

“Жыццё” неалагізма не мае пэўнай часавай меры. Вялікія магчымасці і дзейснасць сродкаў масавай інфармацыі садзейнічаюць надзвычай хуткаму засваенню новых слоў, іх замацаванню ва ўсіх стылях мовы: касманаўт, лунаход, радар, лаўсан, дэдэрон. Частка беларускіх наватвораў 20 – 30-х гг. мінулага стагоддзя успрымаецца ўжо як словы ўстарэлыя, гістарызмы: стаханавец, лікбез, камбед, падкулачнік, серадняк, МТС. Адценне навізны, неасвоенасці захоўваюць у сучаснай беларускай мове адносна нешматлікія словы: газамабіль –‘аўтамабіль, які працуе на газавым паліве’, дарніт – ‘сінтэтычны матэрыял, які выкарыстоўваюць для пракладкі аўтамабільных дарог’, ювеналогія – ‘навука пра маладосць, пра тое, як прадоўжыць чалавеку самы актыўны перыяд яго жыцця’, крыпталогія – ‘галіна навукі, якая вывучае таямніцы жывёльнага свету’ і інш.

Значная роля ў словатворчай дзейнасці належыць пісьменнікам, вучоным, грамадскім і палітычным дзеячам. Часам мы ведаем “аўтара” таго або іншага слова. Так, У. Дубоўка ўвёў у беларускую мову словы адлюстроўваць, мілагучны, мэтазгодны, дабрабыт, ажыццяўленне і інш., Купалавымі лічацца скурганіць, скурганелы, неўглядзь, нязглядны, прагледзіста, скаменены, шумнацечны і інш. Такія неалагізмы называюцца а ў т а р с к і м і, і н д ы в і д у а л ь н а-с т ы л і с т ы ч н ы м і або а к а з і я н а л ь н ы м і. Частка з іх стала здабыткам літаратурнай мовы, большасць жа слоў не выйшла за межы таго твора, у якім яны былі ўжытыя. Роля такіх наватвораў у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы звычайна стылістычная: люстрадзён (М. Гарэцкі), сонцатканыя словы (А. Александровіч), бурапеністая завіруха (М. Зарэцкі), сонцакрылыя маякі (Т. Кляшторны), агняцветны прасцяг (П. Трус), буравейныя далі (У. Хадыка), асакавольтная ноч (Р. Барадулін), культвяснакампанія (В. Зуёнак), разнасцежаныя вокны (А. Вялюгін).

ІІІ. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання.