Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замкі, палацы і сядзібы ў кантэксце еўрапейскай культуры. Мінск, 2013

.pdf
Скачиваний:
114
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.4 Mб
Скачать

Замкі, палацы і сядзібы ў кантэксце еўрапейскай культуры: Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 2013.

В. У. Каласоўская

СядзібаГародзейуканцыXIX–пачаткуXXст.: да пытання аб уладаннях князёў СвятаполкМірскіх

Старажытныя сядзібы з’яўляюцца найкаштоўнейшай культурна-гіста- рычнай спадчынай нашай краіны. Кожная з іх навучала і выхоўвала, патрабавала быць годным свайго статусу. У сядзібах была адмысловая земляробчая і жывёлагадоўчая культура: севазвароты, элітнае насенневодства, пародзістая жывёла, пладовыя сады, зарыбленыя сажалкі, пчальнікі, агароды. Адным з яскравых прыкладаў таму быў Гародзей. Ён знаходзіўся ў баку ад паштовага шляху Слуцк – Нясвіж – Мір – Навагрудак. А калі рабіць прывязку да сучаснага гарадскога пасёлка Гарадзея – на адлегласці 4 км у накірунку да г. п. Мір.

Уладанні пад назваю «Гародзей» згадваюцца ў пісьмовых крыніцах ў XVI ст. У 1530 г. Васіль і Леў Чыжы разам з Бейнаровічамі і Пратасовічамі скардзіліся на пана Станіслава Іллініча, які чыніў разбой на тэрыторыі Гародзеі і Астроўка. У прысутнасці сведкаў былі ўдакладнены межы гэтых уладанняў.

У1551 г. Гародзей фіксуецца як уладанне П. А. Ганусовіча. Праз чатыры гады ён прадаў трэцюю частку маёнтка Б. В. Пратасовічу, а дзве астатнія аддаў яму ў заставу. У 1571 г. Б. В. Пратасовіч купіў увесь маёнтак, а ў 1575 г. прадаў яго Радзівілам. Пад 1603 г. Гародзей згадваецца

ўпрыходна-расходнай кнізе земляў, што належалі Радзівілам. У гэты час Гародзей з’яўляўся фальваркам у Наваградскім ваяводстве, у якім мелася 15,3 валокі зямлі (валока складала 21,36 га) – гэта каля 327 га. На той час гэта было не вельмі шмат, але трэба ўлічваць, што зямля ў гэтых мясцінах вызначалася добрай урадлівасцю і высокімі ўраджаямі збожжа. Сяляне з наваколля павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць пана: у асноўным чынш (грашовы аброк) і паншчыну (апрацоўка панскай зямлі)1.

Уканцы XVIII ст. Гародзей купілі ў Радзівілаў прадстаўнікі невялікага

1Гарадзея. Мінск, 2005. С. 154.

©В. У. Каласоўская

Сядзіба Гародзей

польскага роду Мітарнаўскіх. Але яны з’яўляліся гаспадарамі нядоўга, перапрадаўшы яго Брахоцкім (гербу Праўдзіц), якія таксама паходзілі з Польшчы (Мазовія).

У1795 г. Гародзей набывае Эразм-Антоні Брахоцкі (хр. 04.07.1750)2. Акрамя гэтага маёнтка, ён валодаў Маляўшчынай і Ушой у Наваградскім павеце. Быў у шлюбе з Брыгідай Мержаеўскай. Пасля гаспадаром Гародзея стаў яго пляменнік Адам Юзаф Брахоцкі3 (1796–1858), спадчыннік праз бацьку Роха4 (хр. 17.08.1771), стольніка добжыньскага, які быў у шлюбе

зАляксандрай Алендскай. Пасля смерці Адама Юзафа маёнтак Гародзей перайшоў ва ўласнасць яго дачок – Эміліі і Марыі5. А ў канцы XIX ст. гэтыя ўладанні былі набытыя разам з Цэтраю, Пясочным, Аюцавічамі і іншымі землямі князем Мікалаем Іванавічам Святаполк-Мірскім6. Пасля адпісаны яго сыну – князю Міхаілу Святаполк-Мірскаму.

Улітаратуры згадваецца некалькі населеных пунктаў пад адной назвай Гародзей або з дадаткам – Горні альбо Дольні. Таму, каб не было блытаніны, аб якім Гародзеі ідзе гаворка ў артыкуле, мэтазгодна зрабіць удакладненне. У 1876–1888 гг. у раёне сучаснага гарадскога пасёлка Гарадзея размяшчаліся маёнткі: Дольны Гародзей (з 69 дзесяцінамі), спадчыннае ўладанне А. В. Болтуць (з 1875 г.); Гародзей (235 дзесяцін зямлі), спадчына А. С. Марцынкевіча (з 1864 г.); фальварак Гародзей, уладанне Неслухоўскіх, якія трымалі гасцініцу для пасажыраў станцыі Гародзей (1353 дзесяціны зямлі), спадчына Э. А. Брахоцкай (з 1858 г.)7. Менавіта пра спадчыну Эміліі Брахоцкай і распавядаецца ў гэтай працы.

Сядзіба стваралася ў формах класіцызму ў першай трэці XIX ст. Адамам Брахоцкім. Яна ўключала ў сябе сядзібны дом, пабудаваны прыкладна ў 1830 г., парк, млын, дом аканома, амбар і гаспадарчы двор, асобна размешчаны з паўночна-заходняга боку.

Дзякуючы вядомаму беларускаму кампазітару і мастаку Напалеону Ордзе, які рабіў замалёўкі найбольш знакавых і славутых гістарычных мясцін былой Рэчы Паспалітай, мы можам убачыць палац Брахоцкіх. Гэта

2Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. Мінск, 2007. С. 339.

3Адам Брахоцкі (сын Роха Брахоцкага і Аляксандры Алендскай) паступіў на службу 13.07.1812 у 19-ы кавалерыйскі полк кадэтам, 11.09.1812 прызначаны паручнікам 17-га кавалерыйскага палка, са студзеня 1815 ад’ютант у брыгадзе генерала Курнатоўскага, з 12.12.1815 – капітан, прыняў удзел у кампаніі 1812–1814 гг., у тым ліку ў бітвах пад Гамбургам, Мекленбургам, Шверынам, Ростакам, Веймарам, Любекам, у аблозе Рэнсбурга, Богрэнгафта і Зэйстата, дзе быў паранены. Капітан гвардыі, пры выхадзе ў адстаўку менаваны падпалкоўнікам з правам на-

шэння сурдута (28.02.1820). Набыў ад дзядзькі маёнтак Уша з вёскамі Трошчыцы, Чэрабашчын і Ашнары, у якім у 1826 г. налічвалася 268 рэвізскіх душ.

4Aftanarzy R. Dzeje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. T. 2. Wrocław –Warszawa – Kraków, 1992. S. 215.

5НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 275. Спіс землеўладальнікаў, 1876.

6Навіцкая В., Пракапенка Л. Тэстамент княгіні Клеапатры Міхайлаўны Святаполк-

Мірскай // Мірскі замак: праблемы і шляхі рэалізацыі гістарычнага рэканструявання: навук.-практ. канф., г. п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенская вобласці, 7

чэрвеня 2008 г. Мінск, 2008. С. 159.

7Гарадзея. С.16.

52

53

В. У. Каласоўская

Іл. 1. Сядзіба «Гародзей», акварэль Напалеона Орды.

самая першая выява Гародзея. Перад вачамі паўстае прыгожы аднапавярховы будынак на высокім падмурку, з двухпавярховай цэнтральнай часткай. Ён размяшчаўся на беразе сажалкі і патанаў у зеляніне дрэў навакольнага парку, які ахопліваў палац з трох бакоў. Увесь малюнак прасякнуты духам цішыні і спакою.

Фотаздымкі, зробленыя ў пачатку XX ст., сведчаць аб тым, што галоўны сядзібны дом быў мураваным, прамавугольным у плане, стаяў на трывалым падмурку. Цокаль з квадратнымі вокнамі ўзвышаецца над паверхняй зямлі больш чым на метр. Цэнтральны рызаліт верхняга паверху мае яшчэ адзін паверх. Яго вуглы дэкараваны дарычнымі пілястрамі з каннелюрамі. Рызаліт увенчаны шырокім фрызам і мае трохвугольны франтон з карнізам на сухарыках. Аконныя і дзвярны праёмы ўзятыя ў прафіляваныя рамы з ліштвой, на ніжнім паверсе трохвугольнымі, на вышэйшым – у выглядзе карнізаў.

Будынак вылучаецца строгай сіметрычнасцю, кампактнасцю, прапарцыянальнасцю форм. Абодва фасады маюць амаль што аднолькавы выгляд. На галоўным фасадзе на вышыні другога паверха знаходзіцца прыгожы каваны балкон на кансолях. З боку паркавага фасаду па ўсёй шырыні рызаліта была зроблена манументальная трохмаршавая лесвіца (на жаль, не захавалася).

З цягам часу знешні выгляд будынка змяніўся. Пасля Другой сусветнай вайны падаўжэннем бакавых крылаў былі зменены яго прапорцыі, перад галоўным фасадам дабудавана невялікае памяшканне, з’явілася пячная труба. На сучасны момант тут размяшчаецца сярэдняя школа, у якой навучаюцца дзеці з вёсак Вялікі Двор, Новая Вёска, Асіпаўшчына і іншых.

Цэнтральнае месца ў сядзібным доме калісьці займаў салон – месца, дзе прымалі гасцей, родных, знаёмых. Злева і справа ад яго знаходзіліся пакоі, у вокнах якіх было каляровае шкло: у адным пакоі фіялетавага колеру, а ў

Сядзіба Гародзей

другім – аранжавага, дзіўная раскоша па тых часах.

У бакавых частках сядзібнага дома меліся сходы, якія вялі ў склеп з напоямі і камору, дзе захоўваліся прадукты харчавання. Там жа быў і дадатковы выхад. Ім карысталася абслуга, напрыклад, прыносіла гарачую ежу з кухні, якая знаходзілася асобна ад галоўнага дома.

Парадная частка сядзібы мела сіметрычна-восевую пабудову. На галоўнай восі, арыентаванай у напрамку поўнач – поўдзень, знаходзілася ўязная алея, абсаджаная бярозамі. Яна вяла да газона з традыцыйным кругам перад сядзібным домам, які абкружалі невысокія дрэвы і духмяныя кусты бэзу8. На цяперашні момант на яе месцы знаходзіцца школьны сад.

На другой восі, з абодвух бакоў крыху воддаль ад дома, знаходзіўся амбар і іншыя гаспадарчыя пабудовы.

Вось сіметрыі выконвалася і ў парку за сядзібным домам. Ад вялікай лесвіцы, зробленай з боку другога фасада пачыналася ліпавая алея. Яна перасякала парк і за дамбаю пераходзіла ў дарогу, што вяла да сціплай каплічкі са званіцаю, пабудаванай у 1810 г. У парку раслі клёны, белыя таполі, каштан, еўрапейская лістоўніца, ліпы. Некаторыя з іх зараз вылучаюцца сваёю вышынёю і дыяметрам ствала дрэва, напрыклад, еўрапейская лістоўніца ў вышыню дасягае 29 м, а дыяметр яе ствала – 114 см. Захаваліся дзве амерыканскія ліпы. Яны ўнесены ў спіс векавых і рэдкіх пародаў дрэў, аб’яўлены батанічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння.

Парк быў закладзены такім чынам, каб можна было цешыцца краявідам на штучныя вадаёмы з млынам. Трэба ўдакладніць, што гэты будынак толькі знешне быў падобны на млын. Ён выкарыстоўваўся як гаспадарчае памяшканне, у якім выраблялі ільняное масла. Вадаёмаў было два: стары і новы. Першы не захаваўся, зараз існуе толькі адзін, які называюць новым. Дно ў ім было высыпана пяском з мясцовага кар’ера.

Брахоцкія былі выдатнымі гаспадарамі. У маёнтку меліся дом аканома (пабудаваны ў 1795 г.), саладоўня, бровар, склеп, птушнік, памяшканні для быдла, стайня, кузня, шорная майстэрня, вяндлярня, млын, вялікі амбар. Тут вырошчвалі садавіну, гародніну, выраблялі каўбасы. У спе-

цыяльных

цэхах

ра-

білі

дахоўку і

цэглу.

У

маёнтак

уваходзілі

вёскі: Малы Гародзей (2 гаспадаркі), Вялікі Гародзей (14 гаспадарак) і

Абібайкі (Ібібайкі). Каля Іл. 2. Сядзібны дом, пачатак XX ст.

8Федорук А. Т. Старинные усадьбы Минского края. Минск, 2000. С. 202–203.

54

55

В. У. Каласоўская

кожнай з іх была карчма.

Для абслугоўвання свайго двара Брахоцкія наймалі людзей розных спецыяльнасцей за мяжой і ў заходніх губернях Расіі, выдзялялі ім зямельныя надзелы для будаўніцтва жылля і ўладкавання гаспадаркі. Так у маёнтку з’явілася яшчэ адна вёска пад назвай Новая Вёска (зараз у складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці)9.

У сярэдзіне XIX ст. ў Гародзеі пабываў паэт, фалькларыст і краязнаўца Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч). Яго ўражанні, змешчаныя ў кнізе «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах», настолькі каштоўныя, што варта прывесці іх поўнасцю: «…Па выездзе з лесу перад вачамі адкрываюцца прыгожыя разлогі палёў, штораз больш ураджайныя. Направа, не нашмат вузейшая, чым паштовы гасцінец, бярозавая алея вядзе да мураванага маёнтка, які велічна выглядае з зялёнага вянка саду. Побач з памешчыцкім дваром відаць акуратна збудаваная вёска, кожная хата ў ёй абсаджана таполямі, высяцца там-сям ветракі, што замяняюць вадзяныя млыны, бо тут няма ніякай ракі. Нібы дываны, квітнеюць добра дагледжаныя палі канюшыны. Пры дарозе ладны заезджы двор. Словам, усюды адчуваецца заможная і гаспадарлівая рука – сведчанне большага прагрэсу краю. Тут – Гародзей, уладанне палкоўніка Брахоцкага, сапраўдны аазіс у гэтым краі. Шкада толькі, што гэты двор і гэтая акуратная вёска адбегліся ад дарогі і іх нельга добра разгледзець: можа, тыя, хто іх убачыў бы, шмат чаму навучыліся. Мы, зазірнуўшы ў людскія вочы, і з аднаго позірку селяніна дазналіся б пра многае: напрыклад, колькі прыбытку… прыносяць тутэйшыя ўладанні, ці нельга было б знайсці тут тып сельскага настаўніка для мясцовай карціны і г.д. Толькі здалёку кінуўшы вокам на тую прыгожую гаспадарку, мы шлём да неба просьбу, каб у гэтым краі паболей з’явілася такіх ваколіц.

І чаму ж не спадзявацца на такое? Урадлівая навакольная зямля дае гарантыю заможнага жыцця. Люд моцны, выглядае пачціва, тут мае дзе, як кажуць, прыкласці рукі грамадзянін, які добра адчувае, што абавязаны людзям, духу часу і добра зразумеламу ўласнаму інтарэсу».

Адам Іосіф Брахоцкі памёр у 1858 г., не пакінуўшы нашчадкаў мужчынскага полу. У яго былі толькі дзве дачкі: Эмілія і Марыя. Але яны прадоўжылі справу свайго бацькі не горш за мужчын. Пры іх сядзіба Гародзей адкрыла новую, не менш цікавую старонку сваёй гісторыі. Тут пачалі вырабляць сычужныя сыры. У Гародзеі быў спецыяльна запрошаны сыравар. Ён прынёс у наднёманскі край тэхніку вырабу сыроў накшталт традыцыйнага галандскага сыру эдамер10. Ён у спецыяльна пабудаваным памяшканні – сыраварні, стаў рабіць сычужны даспяваючы сыр. Гэты новы ў тутэйшым краі прадукт так і называўся – «брахоцкі». Вельмі хутка ён пераадолеў лакальныя межы і за ім замацавалася больш шырокая назва «сыр літоўскі». Яго ахвотна бралі на продаж гандляры самых вядомых крамаў і лавак у Варшаве, Вільні, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве. Ён быў значна тан-

9Гарадзея. С. 99.

10 Галоўка С. Ці смачным быў «брахоцкі» сыр? // Прамень. 2003. № 51. С. 3.

Сядзіба Гародзей

нейшы па цане,

але

нічым – ні

смакам, ні сваім

выглядам

– не

саступаў

га-

ландскаму «эда-

меру».

 

Алесь

Белы,

гісторык

і

антраполаг

культуры

хар-

чавання,

свяр-

джае,

што сыр

Брахоцкіх

быў

першым

ма-

савым

 

гатун-

кам

фермента-

ванага

сыру ў

Беларусі і Літве.

Сапраўды, Іл. 3. Рэшткі дома ўпраўляючага, здымак 2006 г.

вытворчасць сычужнага сыру спрабавалі наладзіць па швейцарскіх узорах з 1815 г.

у гомельскім маёнтку графа Румянцава і Шчорсах, якія належалі Храптовічам. Але гэтыя спробы не мелі камерцыйнага поспеху. Самымі ўдалымі

ўгэтай справе аказаліся сёстры Брахоцкія. Пазней шматлікія іншыя землеўладальнікі Мінскага і Навагрудскага паветаў, а затым Гродзенскай і Віленскай губерняў сталі вырабляць сыр, які на дзесяцігоддзі зрабіўся самым характэрным гатункам сычужнага сыру беларускай вытворчасці. Ён паспяхова прадаваўся ў буйных гарадах Расійскай імперыі.

На жаль, поўнасцю аддаючы сябе гаспадарчым справам, сёстры Брахоцкія не ўладкавалі сваё асабістае жыццё. Магчыма, з гэтай прычыны ў старэйшай сястры Эміліі пад старасць паявілася памутненне розуму.

Эмілія Брахоцкая памерла і была пахаваная там жа, дзе яе бацька – у каплічцы. Некаторы час маёнтак трымала яе малодшая сястра Марыя. Але

ўхуткім часе яна пераехала ў Вільню, забраўшы з сабою труны бацькі і сястры.

У1891 г. маёнтак Гародзей быў праданы. Набыў яго разам з іншымі землямі і замкам у Міры князь Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі11. Прыязджаў ён ў Гародзей вельмі рэдка, як казалі старыя людзі, шмат падарожнічаў. На самой справе, з 1881 г. князь Мікалай як генерал, які ў баях падцвердзіў вернасць расійскаму прастолу, быў на пасадзе Наказнога казацкага атамана Войска Данскога. Жыў з сям’ёю ў Навачаркаску. На той час яму было каля 60 гадоў. Здароўе быо не найлепшым, абавязкі наказнога атамана рабіліся з кожным годам усё цяжэйшымі. Яго інтарэсы ўсё больш звярталіся да Мірскага маёнтка, які ён набыў, верагодна, з-за

11 Навіцкая В., Пракапенка Л. Тэстамент княгіні Клеапатры... С. 160.

56

57

В. У. Каласоўская

Іл. 4. Сядзібны дом, сучасны выгляд.

супадзення назвы мястэчка і прыстаўкі да прозвішча. Пад кіраўніцтвам князя ў Міры была выкапана сажалка, закладзены вінакурны завод, узведзены двухпавярховы палац у парку.

За заслугі і прызнанне аўтарытэту князя Мікалая Іванавіча СвятаполкМірскага імператар Мікалай II у 1898 г. уключыў яго ў склад Дзяржаўнага Савета. Гэтая высокая пасада азначала ганаровую адстаўку з пасады атамана. Ён пакінуў яе ў год сваёй смерці12.

Усе яго ўладанні, у тым ліку і Гародзей, перайшлі да жонкі – Клеапатры Міхайлаўны, а пасля яе смерці да старэйшага сына, князя Міхаіла Святаполк-Мірскага.

У 1914 г. пачалася Першая сусветная вайна. Расійскае войска заняло сядзібны дом маёнтка Гародзей пад шпіталь. З лініі фронту, якая ўсталявалася па р. Сэрвач, што ў 30 км на захад ад Вялікага Двара, на фурманках прывозілі параненых. Пасля ў Вялікім Двары былі германскае, польскае, бальшавіцкае войска.

Палац быў спалены ў Першую сусветную вайну. З часам занядбаная капліца ператварылася ў руіны. З мастком, які ляжаў на дарозе да тракту Мір – Нясвіж, сталася тое ж самае. Была спалена стадола і вяндлярня, ад

12Усова Н. Наказной атаман Войска Донского князь Николай Святополк-Мирский (1833–1898) – первый владелец Мира из рода Святополк-Мирских. Материалы к биографии // Мірскі замак: праблемы і шляхі рэалізацыі гістарычнага рэканструявання: навук.-практ. канф., г. п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл., 7 чэр-

веня 2008 г. Нясвіж, 2012. С. 147.

Сядзіба Гародзей

алейні («млынка») засталіся рэшткі сцен.

У 20-я гг. XX ст., пасля заканчэння савецка-польскай вайны, калі частка Заходняй Беларусі адышла да Польшчы, князь Міхаіл вярнуўся ў маёнтак, дзе апошнія гады жылі яго бацькі. Але вырашыў аднаўляць не палац, а замак13. Працы ішлі павольна. Будаўнікі аднаўлялі па адным пакоі ў год. Адчувалася эканамічная дэпрэсія, выкліканая вайной. Таму на Гародзей князь не звяртаў патрэбнай увагі. Аднаўляць два будынкі адначасова было немагчыма. Мясцовыя жыхары ўспаміналі, што пасля заканчэння вайны ў былой аранжэрэі маёнтка Гародзей зрабілі крухмальню. Гэта была невялікая і даволі прымітыўная фабрыка, якая працавала толькі 2–3 месяцы ў год, восенню, калі капалі бульбу. Гатовыя вырабы прадавалі перакупшчыку, які прыязджаў з мясцовым гандляром.

Перабудаваныя пад жытло стары бровар, кухня мелі дзіравыя дахі. У час дажджу трэба было падстаўляць розныя вёдры і іншы посуд. Цяжка было дамовіцца з гаспадаром наконт рамонту.

З той прычыны, што князь Міхаіл Святаполк-Мірскі ўхіляўся плаціць падаткі, польскія ўлады канфіскавалі сядзібны дом і абавязалі яго на ўласныя сродкі адрамантаваць пад школу. Пяцікласавая пачатковая польская школа распачала сваю дзейнасць у 1934 г.

Навакольныя землі і гаспадарчыя пабудовы заставаліся некаторы час уласнасцю князя. Праз тры гады пасля таго, як стала працаваць школа, зімой у парку пачалі высякаць дрэвы. Тоўстыя ствалы дрэў перавозілі ў Мір на санях. Былі выпадкі, калі яны не вытрымлівалі цяжару стваліны і ламаліся або перакульваліся. Падняць ствалы дрэў ужо нельга было без адмысловых прылад – «дамкратаў». Яны ляжалі на ўскрайку дарогі аж да лета.

Сыраварня працавала да 1939 г. Галандскія сыры скупляў гандляр Рэсаль з Міра. Прадаваў іх у Вільні і Варшаве. Былі яны даволі дарагія і таму на месцы пакупнікоў не знаходзілася14.

Восенню 1939 г адбылася змена ўлады – аб’яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі. З гэтага часу пачалася новая старонка ў гісторыі гэтай мясцовасці.

Аўтар выказвае словы падзякі за прадастаўленую інфармацыю Н. Ф. Ацэцкай, У. А. Цвірка, А. А. Станкевіч.

13Калнін В. В. Мірскі замак. Мінск, 2002. С. 116.

14Вялікі Двор (Гародзей). Краявіды [Электронны рэсурс ]. Рэжым доступа: http: // radzima.org. Дата доступа:15.04.2013.

58

59

Замкі, палацы і сядзібы ў кантэксце еўрапейскай культуры: Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 2013.

С. У. Каськун

Палац Жоўкаўскага замка ў музейным кантэксце ХХІ ст.

Сярод малых гарадоў Украіны Жоўква ў пераліку найбольш цікавых. Збудаваны пад уплывам ідэй эпохі Адраджэння, горад быў адной з першых рэалізацый канцэпцыі «ідэальнага горада»1 ва Украіне і адзіным украінскім, які да цяперашняга часу захаваў сваю рэнесансную планіровачную струк- туру.

Жоўква з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна ў Львоўскай вобласці, размешчана на адлегласці 25 км на поўнач ад г. Львова і 35 км ад украінска-польскай мяжы, на скрыжаванні міжнародных аўтадарог у Польшчу і Прыбалтыку. Горад знаходзіцца на мяжы прыродных абласцей: узгорыстага Разточча і раўніны Малога Палесся. Гэта таксама старажыт- ная мяжа зямель і княстваў Чырвонай Русі – Галічыны і Валыні.

Жоўква ўзнікла ў канцы XVI ст. як прыватны ўмацаваны горадрэзідэнцыя. Яе заснавальнікам быў гетман Рэчы Паспалітай Станіслаў Жалкеўскі герба «Любіч». Магдэбургскае права паселішча атрымала ў 1603 г. прывілеем польскага караля Жыгімонта III Вазы, ім жа была зацверджа- на назва Żólkiew – Жоўква2.

Перадумовай з’яўлення горада на гістарычнай карце заходняй Украіны стала супрацьстаянне паміж тагачаснымі еўрапейскімі дзяржавамі, што прывяло да пастаяннай ваеннай пагрозы і зрабіла гэтую тэрыторыю зонай актыўнага ў Еўропе будаўніцтва гарадоў-крэпасцяў3.

Замак у Жоўкве будаваўся ў канцы XVI ст. як абарончы аб’ект – непры- ступная крэпасць на беразе ракі. Строгі вонкавы выгляд адлюстроўваў

1Бевз М. Архітектурно-просторовий уклад міста Жовкви в контексті європейської урбаністики // Історична, мистецька, архітектурна спадщина Жовкви. Проблеми

охорони, реставрації, використання. Жовква – Львів, 1998. С. 36–43.

2Baracz S. Pamiatki miasta Zolkwi. Lwow, 1852. С. 12.

3Бевз М. Архітектурно-просторовий уклад міста Жовкви в контексті європейської урбаністики // Галицька брама. Львів. № 4 (28). 1997. С. 6–7.

©С. У. Каськун

Палац Жоўкаўскага замка

спартанскі лад жыцця, характар і эпоху заснавальніка і яго нашчадкаў – Жалкеўскага, Даніловічаў, Сабескіх. Пазнейшыя яго экстэр’ер і інтэр’еры адпавядалі духу эпохі і ролі, якую замак выконваў, як рэзідэнцыя кара- ля Польшчы Яна III Сабескага. У XVIII ст. Жоўква стала ўласнасцю князя Міхала Казіміра Радзівіла, які перабудаваў яго у стылі барока. У XIX ст. за- мак прыйшоў у заняпад4. Да нашых дзён дайшлі толькі апісанні і абломкі старажытнай велічы ў выглядзе моцна перабудаванага і пашкоджанага замка і двух тэрас пры ім, якія былі калісьці паркам5.

У канцы ХХ – пачатку XXI стст. ва ўмовах незалежнай Украінскай дзяр- жавы актывізавалася даследаванне і вывучэнне навукоўцамі гісторыі, архітэктуры, мастацтва, культуры сваёй малой радзімы. Жоўква ста- ла прадметам даследавання спецыялістаў розных галін6. Святкаванне ў 2003 г. на дзяржаўным узроўні 400-годдзя прадастаўлення гораду магдэ- бургскага права з’явілася пачаткам актыўнай рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў, прыцягнула ўвагу да праблем рэгенерацыі і ревіталізацыі гістарычнага асяроддзя. У новым святле паўстала пытанне будучага Жоўкаўскага замка.

Агульнавядома,штокультурнаяспадчынафарміруесамаідэнтыфікацыю нацыі,яесвядомасцьпрыналежнасцідапакаленняўмінулыхстваральнікаў, бесперапыннасць традыцыі. У цывілізаваным свеце крэпасці, замкі, пала- цы беражліва захоўваюць і адраджаюць, не шкадуючы ні грошай, ні сіл. Інвестыцыя ў мінулае мае свае вынікі – мільёны турыстаў з усяго свету пры- язджаюць, каб агледзець помнікі архітэктуры, пазнаёміцца з музейнымі экспазіцыямі, пераначаваць у гістарычным гатэлі, паабедаць у замкавым рэстаране7. Помнікі архітэктуры функцыянуюць у новых умовах, працую- чы на культурны імідж краіны.

Сусветнаяпрактыкадэманструенекалькідзейсныхпадыходаўдапытан- ня захавання архітэктурнай спадчыны – помнікі знаходзяцца не толькі ва ўласнасці дзяржавы, але ёсць і ў прыватнай уласнасці, іх выкарыстоўваюць з рознымі функцыямі, і пры гэтым яны не губляюць свайго выгляду, не руй- нуюцца. Як прыклад, адзін з самых вядомых англійскіх замкаў – злавес- ны лонданскі Таўэр, афіцыйная каралеўская рэзідэнцыя, у асноўным бу- дынку якога знаходзяцца музей, «збройніца», тут жа захоўваюцца багацця брытанскай кароны. Французскія Луўр і Версаль – найбольш знакамітыя музеі свету. Швейцарскі замак XII ст. Хальвіль адкрыты як музей гісторыі рэгіёну часоў Сярэднявечча, у Шільёнскім замку-крэпасці IX ст. экспану- юцца гістарычныя інтэр’еры, у замку Габсбург, які стаў месцам нарад-

4Osinski M. Zamek w Zolkwi. Lwow, 1933.

5Бернатович Т. Резиденція Собєських і Радивилів у Жовкві в світлі невідомого пла-

ну Антонія Кастелло // Вісник Інституту Укрзахідпроектреставрація. Львів. № 10. 1999. С. 78.

6Історична, мистецька, архітектурна спадщина Жовкви. Проблеми охорони, реставрації, використання. Жовква, Львів, 1998. ; Жовква крізь століття – науко-

вий збірник. Випуск І. Жовква, 2010.; Жовква крізь століття – науковий збірник. Випуск ІІ. Жовква, 2012.; Галицька брама. Львів. № 4 (28). 1997.

7Czuma M. Tylko w Krakowie – czyli 21 powodów dlia których warto odwiedzić to miasto. M., 2009.

60

61

С. У. Каськун
жэння дынастыі Габсбургаў, мож- на не толькі аглед- зець экспазіцыю, але тут таксама размешчаны рэ- старан, таверна, вінны склеп. Для наведвальнікаў адкрыты інтэр’еры чэшскіх замкаў, сярод якіх адзін з самых вядо- мых Кршываклат,
Іл. 1. Жоўква з вышыні птушынага палёту. у якім размяш-
http://www.istpravda.com.ua/artefacts/2011/01/5/12163/#15. чаюцца некалькі музеяў і адкры-
та знакамітая каралеўская бібліятэка-музей. Нямецкі палац XII ст. Варт- бург, адзін з нешматлікіх захаваных раманскіх палацаў Еўропы, экспануе гістарычныя інтэр’еры, музей мастацкіх каштоўнасцяў, фарфору, посу- ду, шкла, габеленаў, музычных інструментаў, а таксама служыць канцэр- тнай пляцоўкай. У фінляндскім замку Турку, а таксама крэпасці XIII ст. Хямеэнлінна наведвальнік можа ўбачыць жыццё ў Сярэднявеччы. Раз- ам з гэтым замак XV ст. Олавінлінна дзівіць адрэстаўраванымі заламі і з’яўляецца месцам правядзення міжнароднага опернага фестывалю8. Ся- род замкаў і палацаў Польшчы гатычны комплекс Мальбарк. Музей пра- пануе зменныя выстаўкі, тут праходзяць тэатралізаваныя прадстаўленні, канцэрты, гістарычныя рэканструкцыі9. Адноўленыя Мірскі і Нясвіжскі замкі Беларусі выконваюць функцыі культурных комплексаў10. Нароўні з музейныміэкспазіцыямішматеўрапейскіхзамкаў,адрэстаўраваныхіпры- стасаваных да сучасных умоў, прапануюць гатэльныя нумары. Сярод іх за- мак XI ст. у французскай Ніцы, замак XII ст. у англійскім Лідсе, у польскім Красічыне, у арэнду здаюцца пакоі замка ў Сконе, былой рэзідэнцыі швед- скага караля, прыватныя кватэры таксама існуюць у лонданскім Таўэры. Шэраг еўрапейскіх замкаў дайшлі да нас у руінах. Сярод іх – нямецкія замкі Франкенштэйна X ст. і Хайдельбергскі XIV ст., французскі Баражэм XVII ст. Гістарычныя руіны ўключаныя ў турыстычныя маршруты і выкон- ваюць адукацыйную і пазнавальную функцыі11.
8 Достопримечательности Европы [Электронный ресурс]. Режим доступа: http:// allcastle.info.
9 The Malbork Castle Museum [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www. zamek.malbork. pl/index.php.
10 Нясвіж. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік [Электронный ре-
сурс]. Режим доступа: http://niasvizh.by/by.
11 Достопримечательности Европы [Электронный ресурс]. Режим доступа: http:// allcastle.info/europe.
62

Палац Жоўкаўскага замка

Украіна мае багатую спадчыну абарончай і палацавай архітэктуры, але яевыкарыстаннеўсучасныхрэаліяхсустракаеццазсур’ёзныміпраблемамі. Архітэктурныя помнікі – не музейны экспанат, які можна адрэстаўраваць і выставіць ў экспазіцыі, а можна схаваць у фонды, забяспечыўшы неаб- ходныя ўмовы захоўвання. Архітэктура мае патрэбу разумнага падыхо- ду, а заадно вялікіх капіталаўкладанняў. У апошнія гады на Украіне раз- ам з дзяржаўнай уласнасцю помнікаў архітэктуры з’явілася практыка іх продажу і здачы ў канцэсію прыватным асобам. Станоўчым прыкладам з’яўляецца дзейнасць жыхара г. Львова Ігара Скальскага, які выкупіў кал- гасную ферму ў вёсцы Атрокіў на Хмяльніччыне, якая ў XIX ст. была па- лацам графа Мархоцкага, рэстаўруе і аднаўляе будынак12 і стварэнне ў Радомыcлі на Жытоміршчыне гісторыка-культурнага комплексу Вольгай Багамолец13. Іншыя прыклады не выклікаюць аптымізму.

Шматлікія замкі на Украіне – гэта руіны, рэстаўрацыя і рэканструк- цыя якіх немагчымая. Лёс большасці з іх – далейшае разбурэнне. Толькі ў нешматлікіх абарончых комплексах створаны запаведнікі і музеі. Пера- важная большасць украінскіх музеяў, якія на сённяшні дзень існуюць у замках і крэпасцях, не характарызуюць архітэктурныя помнікі як абарон- чыя аб’екты і не спрыяюць раскрыццю іх асноўных функцый, такія музеі маглі б быць у любым памяшканні. Ні адзін замак і палац на Украіне, за выключэннем крымскіх, не захаваў свайго інтэр’еру, мэблі, посуду, прадметаў побыту. Вельмі мала прадметаў з былых палацаў і рэзідэнцый патрапілі ў музейны фонд Украіны. Пры стварэнні музеямі палацавых экспазіцый адчуваецца востры недахоп экспанатаў. Сур’ёзныя цяжкасці, абумоўленыя недахопам ведаў аб сусветных музейных тэндэнцыях і сучас- ных тэхналогіях стварэння экспазіцый, абмежаванасць бюджэту і г.д. аб- цяжарваюць працу музейшчыкаў.

У кантэксце ўкаранення ў музейны абарот помнікаў абарончай архітэктуры заслугоўвае асаблівай павагі вопыт дырэктара Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў Героя Украіны Барыса Рыгоравіча Вазніцкага, які першым на Ўкраіне адважыўся ў 1975 г. адкрыць музей у Алескім замку. Львоўская галерэя мастацтваў імя Б. Р. Вазніцкага – гэта адзін з самых вялікіх музеяў Украіны, збор якога налічвае больш за 62 тыс. твораў сусветнага і нацыянальнага мастацтва ад антычных часоў да нашых дзён. Музеі галерэі размешчаны ў 16 аб’ектах. Алескі і Залачэўскі замкі, Пятнічанская вежа служаць прыкладам, дзе архітэктура і гісторыя помніка сталі часткай экспазіцыі. Тут створаны музеі, якія на праця- гу некалькіх дзесяцігоддзяў штогод стабільна наведваюць дзесяткі тысяч наведвальнікаў14.

12Захар'єв В. А. Приватні музеї як органічна складова відродження «Миньковецької держави» на Хмельниччині // Жовківські читання – 2011: Збірник статей першої наукової конференції «Музей в сучасному світі». Львів, 2011. С. 106–108.

13Замок Радомысль [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www.radozamok. com.ua/uk.

14Львівська галерея мистецтв. Колектив та його директор /Автор ідеї, вступної статті та упорядник Н. Філевич. Львів, 2011.

63

С. У. Каськун

Іл. 2. Палацавы корпус замка ў Жоўкве. Канец XVIII ст. Мал. М. Яварскага.

Публ.: Osiński M. Zamek w Żołkwi. Lwów, 1933.

Сектар Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў музей «Жоўкаўскі замак» быў створаны ў Жоўкве ў 2001 г. Музей стаў цэнтрам пазітыўнага мыслення, цэнтрам вяртання мясцовым жыхарам усведамлення каштоўнасці гістарычнай спадчыны, якая ім засталася. Па стане на красавік 2013 г. у музеі адбылося 63 выставы: персанальныя, абласныя, рэспубліканскія, міжнародныя, дакументальныя, мастацкія. Створаны тры экспазіцыі. Традыцыйным стаў прымеркаваны да Дня Незалежнасці Украіны Жоўкаўскі мастацкі вернісаж «Жнівеньскія сустрэчы» і спадарож- нае з ім «Танга на Рынку». Музей стаў месцам аднаўлення старажытных рамесных і мастацкіх традыцый – для дзяцей тут праходзяць майстар-кла- сы маляванак, фларыстыкі. Гэта месца зносін мастакоў з прыхільнікамі мастацтва, падарожнікаў і аматараў даўніны з задакументаванай ў ар- тэфактах гісторыяй. Новым этапам у адраджэнні Жоўквы, як цэнтра навукі, мастацтва і культуры стаў пачатак правядзення музейных навуко- вых канферэнцый пад агульнай назвай «Жоўкаўскія чытанні» ў 2011 г. Ва- кол музея стварылася супольнасць неабыякавых да мінулага, сучаснасці і будучыні горада.

Аднак сёння музей у Жоўкаўскім замку – гэта толькі правобраз таго, што плануецца зрабіць. Замак знаходзіцца ў стане рэстаўрацыі, музей – на стадыі прапрацоўкі канцэпцыі. Каб зразумець, якім павінен быць музей у гістарычным будынку і адпавядаць патрабаванням XXI ст., для забеспя- чэння яму паспяховага функцыянавання неабходна адказаць на некалькі пытанняў:

якой павінна быць місія музея ў Жоўкаўскім замку;

на якую катэгорыю наведвальнікаў музей павінен быць арыентава- ны;

як павінна адбывацца камунікацыя паміж музеем і помнікам архітэктуры.

Палац Жоўкаўскага замка

Кожны музей павінен быць унікальным. Фарміруючы місію15, трэба вы- значыць:

якімі сродкамі валодаем;

якое асяроддзе функцыянавання музея;

на якія групы наведвальнікаў музей павінен арыентавацца;

якія патрэбы музей можа задавальняць;

што павінна стаць «разыначкай» будучай экспазіцыі;

якіяметадыаботэхналогіімогуцьзадаволіцьпатрэбынаведвальнікаў. Аналізуючы запыты і пажаданні наведвальнікаў за час існавання музея

ўЖоўкаўскім замку, была вызначана асноўная мэта музея – быць плат- формай зносін паміж:

мінулым і будучыняй;

горадам і турыстамі;

мастацтвам і грамадствам.

Музей бачыць сябе месцам сустрэч, дэтанатарам, які служыць пераўтварэнню музейнай прасторы ў прастор стварэння культурнага кан- тэксту актыўнага дзеяння. Актуальным з’яўляецца сцвярджэнне Гійс ван Туйла (музей мастацтваў у Вольфсбурге, Германія) аб тым, што «музей вы- конвае функцыю камунікацыі мастацтва праз мастацтва камунікацыі. Гэта жывы адкрыты дом для сустрэч людзей з мастацтвам і адзін з адным...

Музей – мост паміж мастацтвам і публікай. Такую грамадскую задачу му- зей як мага лепей выконвае з дапамогай актуальных і жывых праграм, прагрэсіўных метадаў маркетынгу, камунікацыйных тэхналогій і сучас- нага менеджменту. Музеем трэба кіраваць не як бюракратычнай устано- вай, а як сучасным прадпрыемствам...»16. Музейныя экспазіцыі павінны забяспечваць бесперапынную камунікацыю паміж наведвальнікамі і музейнымі прадметамі, адпавядаць высокаму мастацкаму ўзроўню.

Па вопыту функцыянавання музея быў сфарміраваны музейны сло- ган, які гучыць заклікам: «З мінулага ў будучыню!» і ўтрымлівае ў сабе заахвочванне да дзейнасці. Душой музея павінна стаць «багатая зменамі біпалярнасць выстаў і калекцый, прычым мінулае, сучаснасць і будучыня знаходзяцца ў пастаянным дыялогу паміж сабой. Прапануецца змешваць візуалізацыю сучаснага, актуалізацыю мінулага і гістарыязацыю будучыні. І ўсё гэта тут і цяпер. Мінулае, сучаснасць і будучыня павінны знаходзіцца ў пастаянным дыялогу паміж сабой»17.

Ствараючы музей у замку, неабходна ўлічваць тое, што помнік архітэктуры з’яўляецца каштоўнасцю сам па сабе – ён належыць пэўнай эпосе, звязаны з гістарычнымі падзеямі і персаналіямі, мае сваю лакаль- ную гісторыю. Трэба максімальна выкарыстоўваць мінулае аб’екта, зы- ходзячы з таго, што «музеі – гэта калектыўная памяць, а творы – доля калектыўнай біяграфіі» (праф. Жан-Крыстоф Аман (Музей сучаснага ма-

15Котлер Н., Котлер Ф., Котлер В. Музейний маркетинг і стратегія: формування місії, залучення публіки, збільшення доходів і ресурсів. Київ, 2010. С. 99–106.

16Мазурик З. В. Музеї майбутнього (огляд) // Вісник Львівського Університету. 2003. № 3. С. 252.

17Там жа. С. 252.

64

65

С. У. Каськун

стацтва ў Франкфурце-на-Майне, Германія)18.

Лагічна, што экспазіцыя музея ў Жоўкаўскім замку павінна быць прадыктавана гісторыяй яго функцыянавання. Неабходна таксама прааналізаваць тэндэнцыі сусветнага музейнага вопыту, вывучыць леп- шыя прыклады выкарыстання абарончай архітэктуры ў музейнай прак- тыцы. Відавочна, што ва ўмацаваным замку немэтазгодна ствараць музей этнаграфіі краю – такія размешчаны паўсюдна і не ўяўляюць цікавасці менавіта ў ідэальным горадзе Жоўкве. Гісторыя будаўніцтва і функцыя- навання замка дыктуе тэматыку экспазіцый – тут лагічна стварыць му- зей шляхецкага побыту XVII–XVIII стст. ва ўсіх яго аспектах. У зам- ку жылі ўладальнікі горада, знаходзіўся вайсковы атрад, размяшчаліся госці, абслугоўвала ўвесь побыт чэлядзь, жыццё ў замку забяспечвала- ся шматлікімі службамі і памяшканнямі, якія спалучаліся паміж сабой, але былі выразна падзеленыя на зоны. Аднаўленне ў экспазіцыях струк- туры жыццядзейнасці замка будзе спрыяць больш глыбокаму разуменню экспазіцыі праз памяшкання, а гісторыі памяшканняў праз экспазіцыю. Зыходзячы з гэтага прынцыпу трэба фарміраваць тэматыку асобных вы- ставачных зон.

З логікі вышэй сказанага вынікае, што на першым паверсе, для яко- га характэрны скляпенні і які мае строгі выгляд, варта прадставіць по- быт і аскетычныя жылыя інтэр’еры XVII ст., а на другім – інтэр’еры, якія выконвалі прэзентацыйныя функцыі ў XVIII ст.

На жаль, у сучасных умовах аднавіць усё хараство Гетманска- га і Каралеўскага залаў, княскіх пакояў даволі цяжка. Вярнуць у па- лац усе рарытэты, якія ў свой час былі вывезены адсюль, прададзеныя і знішчаныя, немагчыма. Таму трэба зыходзіць з рэальных магчымасцяў, выкарыстоўваючы наяўную фондавую базу і мультымедыйныя тэхналогіі XXI ст. На думку праф. Петэра Вайбеля (Цэнтр мастацтва і медыйных тэхналогій у Карлсруэ, Германія) «музей будучыні – гэта музей ўсіх відаў і тэхналогій, гэта выклік сучаснасці як рэакцыя на тэхнічныя рэвалюцыі. Намаляванае з палатна сёння перайшло на экран, і калі музей паказвае карціны, то ён не можа абмяжоўвацца адной тэхналогіяй, вынайдзенай 500 гадоў таму. Музей павінен пашыраць візуальную культуру, улічваючы тое, што ідэя візуальнай выявы выйшла за межы плоскасці і выкарыстоўвае новыя спосабы, развіваючы візуальны вобраз да інтэрактыўнага стану»19.

У ідэале музей у замку павінен змяшчаць экспазіцыю, прысвечаную ва- еннаму мастацтву. На аснове жывапісных партрэтаў і батальных карцін у такім музеі можна было б даведацца пра спосабы вядзення войнаў, выраб даспехаў, аб прызначэнні кожнай дэталі рыцарскага адзення, пераапра- нуцца ў рэканструяваную вопратку і адчуць на сабе асаблівасці рыцарска- га ладу жыцця. А лічбавыя тэхналогіі прапаноўваюць шырокія магчымасці ўваходжання ў мінулае з выкарыстаннем візуалізацыі малюнкаў старых майстроў.

18Там жа. С. 254.

19Там жа. С. 254–255.

Палац Жоўкаўскага замка

Мае перспектыву экспазіцыя сярэднявечнай моды. Наведвальнікам цікава будзе ўбачыць партрэты XVII–XVIII стст. з тлумачэннем модных тэн- дэнцый канкрэтнага гістарычнага перыяду, прадстаўленнем спосабаў вы- рабу тканін і пашыву адзення, моды асобных сацыяльных груп, спосабы нашэння пэўных дэталяў адзення. Стварэнне ўмоў, у якіх наведвальнікі маглі б прыняць удзел у пераўвасабленні ў жыхара замка XVII–XVIII стст. – часоў нялёгкіх і суровых, павялічыць прыцягальнасць музея і зацікавіць розныя грамадскія і ўзроставыя групы наведвальнікаў.

У галерэях, якія спалучаюць корпусы паміж сабой, мэтазгодна было б разгарнуць экспазіцыю, якая распавядала аб падрыхтоўцы ежы, з экспа- наваннем печаў, у якіх варылі ежу і пяклі хлеб, «халадзільнікаў» таго часу, посуду. Перспектыўна стварыць экспазіцыю рэцэптаў падрыхтоўкі штодзённых і святочных страў і напояў – аналагі на Украіне невядомыя.

Іл. 3. Жоўкаўскі замак з Рынкавай плошчы. Фота аўтара, 2012 г.

Замак абслугоўваў драўляны вадаправод. Рэканструкцыя жоўкаўскага вадаправода з рэальнай магчымасцю пакаштаваць вады, была б такса- ма цікава наведвальнікам. У Жоўкве з XVII ст. функцыянаваў бровар – экспазіцыя спосабу і сродкаў сярэднявечнага піваварства магла б стаць асаблівасцю музея ў замку.

Аднаўленне капліцы ў двары замка дазволіць зрабіць экспазіцыю ікон і сакральнай разьбы Жоўкаўскай мастацкай школы. З’явіцца магчымасць адпраўкі экуменічных малітваў, правядзення абраду вянчання, хрышчэн- ня і г.д.

Вежы ў абодвух ярусах з трэцяй чверці XVII ст. выкарыстоўваліся для захоўвання старой зброі, а таксама трафейных турэцкіх намётаў. У су- часных умовах паўднёвую вежу варта прыстасаваць пад выставачныя залы, навучальныя памяшканні, стварыць памяшканне для музейных заняткаў, майстар-класаў. Заходнюю вежу, можна было б арандаваць для абслугоўвання кулінарных патрэбаў наведвальнікаў замка, паслугі такога кшталту выконваюць шмат музеяў свету.

66

67

С. У. Каськун

У музейны комплекс варта ўключыць парк20, адноўлены ў французскім стылі, а таксама ўсходні ўнутраны дворык, выкарыстаўшы зоны ў дадзе- най прасторы для адпачынку наведвальнікаў і засваення інфармацыі.

Зыходзячы з вышэйсказанага, неабходна вызначыць, як буд- зе ажыццяўляцца камунікацыя паміж музеем і яго гледачом. Інстытут «Укрзахадпраектрэстаўрацыя» распрацаваў праектныя прапановы пры- стасавання палаца Жоўкаўскага замка да патрэбаў музея21. Але застаецца шмат пытанняў, якія патрабуюць свайго вырашэння.

Помнікі, гісторыя якіх налічвае некалькі стагоддзяў, як замак у Жоўкве, будаваліся, перабудоўваліся і мелі рознае прызначэнне ў залежнасці ад умоў, патрэбаў іх гаспадароў. Мяняліся ўмовы і ўладальнікі, прызначэн- не і функцыі, а таму рэстаўрыраваны помнік не будзе мець такі выгляд, як у перыяд выканання першапачатковай функцыі. Праектуючы музей у замку, неабходна ацаніць існуючы стан архітэктурнага помніка, даследа- ваць гісторыю, прааналізаваць функцыі, якія ён выконваў ў мінулым, ад- чуць «дух», зразумець сутнасць, «прачытаць» мінулае і толькі тады магчы- ма прадказаць яго будучыню, зрабіць прыстасаванне пад новыя задачы, тым самым забяспечыўшы яго паспяховае будучае. Аналіз украінскага і замежнага вопыту прыводзіць да думкі, што толькі цэласнае рашэнне пра- блемы выкарыстання помніка гарантуе захаванне архітэктурнага ансам- бля. Ад гэтага залежыць будучыня гістарычнай спадчыны, яго папуляры- зацыя. Не трэба ставіцца да помніка архітэктуры, як муміі. Гэта жывы арганізм, які будаваўся, мяняўся і састарэў, але ўвесь час быў адным і тым жа арганізмам, яго рэстаўрацыя і прыстасаванне сёння – гэта яшчэ адзін этап у яго жыцці. Праводзячы рэстаўрацыю архітэктурнага помніка з прыстасаваннем яго пад музей трэба ўлічваць тое, што будынак музея павiнен выконваць наступныя функцыі22:

адпавядаць патрабаванням захоўвання і прэзентацыі музейных прадметаў;

быць зручным для прыёму наведвальнікаў;

забяспечваць працоўныя месцы для персаналу.

Усе гэтыя функцыі павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

для захоўвання розных музейных аб’ектаў трэба прадугледзець улад- каванне экспазіцыйных залаў з магчымасцю падтрымання належ- ных вільготна-тэмпературных умоў, асвятлення, вентыляцыі, аця- плення, таксама абарону ад пажараў і крадзяжоў;

для наведвальнікаў важныя выразныя арыенціры для перамяш- чэння і іншыя неабходныя паслугі, якія ўключаюць арганізацыю

20Каськун С. Замковий парк в Жовкві: проблеми регенерації // Маєток: Науко- вокраєзнавчий збірник державного історико-культурного заповідника «Сам- чики». Вип. ІІІ: Матеріали Міжнародної наукової конференції «Палацово-паркові ансамблі: простір життя і культури» 20–21 травня 2011 р. Самчики, 2011. С. 73–77.

21Ескізний проект реставрації та пристосування палацового корпусу, південної та західної веж та прилеглих до них галерей для потреб музею // УРСНРІ «Укрзахідпроектреставрація». Т. ІІІ. Кн. 1. Вип.4. Львів, 2007.

22Музей: менеджмент і освітня діяльність. Львів, 2009.

Палац Жоўкаўскага замка

ўваходнага вузла, які змяшчае гардэроб, прыбіральні, сувенірныя крамы, кавярню, стварэнне ўмоў для наведвання музея інвалідамі;

для персаналу патрэбныя службовыя пакоі – офісы, архіў, бібліятэка, майстэрні, падсобныя і сацыяльныя пакоі;

для забеспячэння выканання музеем папулярызатарскіх функцый неабходныя канферэнц-зала, лекторый, навучальныя залы.

Ад таго, наколькі прафесійна і добрасумленна будзе праведзена рэстаўрацыя замка, наколькі будзе прадумана стратэгія існавання замку ў новых умовах, залежыць будучыня помніка. Ідэальна ўзноўлены замак ці палац сам па сабе, без уліку патрэбаў для выканання новых функцый, асуджаны на смерць. Але, уносячы змены, рэстаўратары павінны добра ўзважваць мэтазгоднасць пераробак і кіравацца медычнай запаведдзю «не нашкодзь».

XXI стагоддзе кардынальна адрозніваецца ад папярэдніх дынамікай зменаў. Музей, мэта якога быць карысным грамадству, павінен улічваць зменлівасць свету, уключаючы яе ва ўнутраны механізм сваіх структур, у стратэгію кіравання і тэхніку камунікацыі. Сучасны музей не можа быць сховішчам для запыленых экспанатаў, музейная прапанова павінна зада- вальняць самыя разнастайныя патрэбы наведвальнікаў. Каб пацвердзіць сваю ідэнтычнасць, музей павінен дзейнічаць гібка і быць адкрытым на змены. Музей сённяшняга дня, выконваючы ролю духоўна-культурнага цэнтра, павінен супрацоўнічаць з грамадствам, уздзейнічаючы на яго, і сам мяняцца пад яго ўплывам. Праектуючы музей у Жоўкаўскім замку, трэба ўлічваць усе гэтыя фактары. Тады музей не будзе рудыментам гра- мадскага арганізма.

Паколькі функцыі музея новыя для самога Жоўкаўскага замка, то прыстасаванне да іх – гэта забеспячэнне яго далейшага жыцця. Аналіз украінскага і замежнага вопыту прыводзіць да думкі, што толькі цэ- ласнае рашэнне праблемы выкарыстання помніка гарантуе захаванне архітэктурнага ансамбля. Ад гэтага залежыць будучыня Жоўкаўскага зам- ка, яго папулярызацыя.

68

69

Замкі, палацы і сядзібы ў кантэксце еўрапейскай культуры:

Вишневецкий дворец

Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 2013.

 

 

 

 

Н. В. Кибалюк

Вишневецкий дворец. Особенности архитек- туры и роль в развитии культуры на терри- тории Восточной Европы

Вишневецкий дворец, который сегодня находится на территории Тер- нопольской области (Украина), является едва ли не единственным сохра- нившимся из когда-то огромного наследия князей Вишневецких. Ему уда- лось выстоять на протяжении нескольких столетий и не потерять свой величественный вид. Наверное, символическим является и тот факт, что как раз это небольшое волынское поселение стало родовой колыбелью мо- гущественной княжеской династии, от которого они взяли свое название.

Первое оборонительное сооружение согласно летописи появилось на территории современного Старого Вишневца в конце XIV в.1, когда Дми- трий Корибут получил эти земли от Витовта взамен Новгород-Северского княжества. С этого момента благодаря наследникам Корибута Вишневец пережил все стадии оборонительного строительства – начиная от ограж- денного частоколом замка и заканчивая роскошным дворцом, который мало в чем уступал лучшим примерам дворцового строительства на терри- тории Восточной Европы. Он по праву может считаться образцом замко- вого, а позднее дворцового строительства на землях бывшей Речи Поспо- литой.

В начале XVII в. последний из Вишневецких князь Михал Серваций на- чинает строительство нового дворца П-образной формы2. Он был построен на развалинах старого замка, который в 1672 г. был разрушен татарами3. В связи с тем, что в этот раз сама архитектура сооружения была полно- стью изменена, исследователи, описывая ту роль, которую cыграл Михал Серваций в судьбе своей вишневецкой резиденции, употребляют именно термин «построил», а не «отстроил» или «перестроил». Да и трудно сегодня

1Stryjkowski М. Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiéj Rusi… T. 2. Warszawa, 1846. S. 101.

2Czamańska I. Wiśniowieccy. Monografia rodu. Poznań, 2007. S. 427.

3Mazurkiewicz J. Krótki zarys dziejów Wiśniowca. Wiśniowiec na Wołyniu, 1936. S. 2.

©Н. В. Кибалюк

Илл. 1. Вишневецкая библиотека. Фото конца ХІХ в.

представить, какая часть старого замка после татарской атаки сохрани- лась, и сохранилась ли она вообще.

Исходя из известных на сегодняшний день документов, дату строитель- ства Вишневецкого дворца можно отнести к периоду между 1720 и 1727 гг. Вместе с тем, стоит отметить, что в будущем как внутренний, так и внешний вид здания очень часто менялся. И причиной тому была не толь- ко смена собственника, но также новые тенденции в архитектуре, кото- рые очень быстро распространялись из Западной Европы.

Приведем несколько аргументов в пользу именно этой даты строитель- ства. Во-первых, в 1725 г. князь вместе со своей второй женой Магдале- ной Чарторыйской некоторое время проживал в Вишневецком дворце4, из чего следует, что условия для пребывания там должны были уже быть. Во-вторых, известно, что долгое время во дворце жил венгерский дисси- дент граф Симон Форгач, которого после неудачного восстания у себя на родине приютил Михал Серваций5. Граф Форгач занимал отдельные апар- таменты, которые сохранялись до начала ХХ в. Умер он в 1730 г., следова- тельно, до этого года дворец уже был построен. С помощью этого аргумен- та можно категорически отбросить утверждение многих исследователей, которые обозначают 1732–1733 гг., как дату строительства Вишневецко- го дворца. Они ссылаются на главный фронтон дворца, где изображены гербы Вишневецких и Радзивиллов, поскольку свадьба Михала Сервация и Текли Розы Радзивилл состоялась в 1730 г. Этот факт не может быть весо-

4 Czamańska I. Wiśniowieccy. S. 424.

5Щурат В. Г. Воспоминания о Тарасе Шевченко. Киев, 1988. С. 196.

70

71