Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замкі, палацы і сядзібы ў кантэксце еўрапейскай культуры. Мінск, 2013

.pdf
Скачиваний:
114
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.4 Mб
Скачать

А. І. Шаланда

Нягледзячы на разнастайнасць у выкарыстанні каронаў і мітраў гербам Радзівілаў, якія выразаліся на іх пячатках у XVI–XVII стст., была ўласціва і поўная іх адсутнасць. Апошняя кампенсавалася або інцыяламі, або атаковымі надпісамі, дзе падавалася княжацкая тытулатура: «D[ei] G[ratia]

Іл. 12-13. Фота гербавай пячаткі і малюнак герба (маст. А. Леўчык) Людовікі Караліны Радзівіл, 1693 г.

D[ux]», «Dux In Birze et Dubinki», «S[acri]:R[omani]:I[mperi]: Princ[eps]», «in Olyka ac Nieswisz Dux»і г.д.36

Кляйнот

Кляйноты ў гербах Радзівілаў былі агавораны і вымалёваны ў прывілеях на княжацкі тытул С.Р.І. 1518 і 1547 г. (іл. 1–2). У першым выпадку гэта быў чорны імперскі арол з залатой галавой, дзюбай у правы бок, на гала- ве ў яго залатая шляхецкая карона37. Наколькі можна меркаваць, арол у кляйноце герба з пячаткі Мікалая Радзівіла Чорнага 1546 г. (іл. 7) быў за- пазычаны ім з імперскага прывілея 1518 г. У 1547 г. былі наданыя аж тры кляйноты: у цэнтры чорны арол з залатой галавой, дзюбай у анфас, з зала- той шляхецкай каронай на галаве, справа – залаты леў, скіраваны ў левы бок, злева – залаты грыф, скіраваны ў правы бок38. Магчыма, леў у кляй- ноце герба з пячаткі Мікалая Радзівіла Рудога 1550–1551 гг. меў таксама «імперскае» паходжанне (іл. 8). Не выключана, аднак, што гэта быў пер- шапачатковы кляйнот герба «Трубы» Радзівілаў. Так ці інакш, але пасля 1547 г. пераважная колькасць кляйнотаў у гербах Радзівілаў паўтарала нададзены імператарам С.Р.І. узор. Выключэнне складае гербавая пячат- ка Альбрэхта Станіслава Станіслававіча Радзівіла з 1633 г., дзе ў кляйно- це былі змешчаны тры пёры стравуса39. Падобнае ігнараванне статусных

36Однороженко О. Руські королівські, господарські та князівські печатки ХІІІ–ХVI ст.

С. 154–156, 162–166.

37Górzyński S. Rodzina Radziwiłłów i ich tytuły. S. 46; Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. S. 22.

38Górzyński S. Rodzina Radziwiłłów i ich tytuły. S. 47; Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. S. 64–65.

39Однороженко О. Руські королівські, господарські та князівські печатки ХІІІ–ХVI ст.

Геральдыка Радзівілаў

кляйнотаў, у спалучэнні са шляхецкай каронай і гелмам, дазваляе бачыць ва ўладальніку такога герба прыхільніка шляхецкай роўнасці.

Намёт

Апісанні і каляровыя характарыстыкі намётаў змешчаны ў прывілеях на княжацкія тытулы С.Р.І. 1518 і 1547 г. Паводле іх, намёт з лісця ў пер- шым выпадку верх павінен быў мець чорны колер, а ніз – залаты, у другім наадварот – верх – залаты, ніз – чорны40. Найраней намёты фіксуюцца ў гербах на пячатках Мікалая Радзівіла Чорнага (1546 г.) і Мікалая Радзівіла Рудога (1550 г.) (іл. 7–8). Пазней, намёт з лісця, на ўзор наданага прывілеем 1547 г., становіцца ў геральдыцы Радзівілаў амаль абавязковым у ком- плексе з княжацкім складаным шматчастковым гербам, гелмам, каронамі і кляйнотамі, падобна гербу князя Крыштафа Радзівіла, старосты жыж- морскага, сяйвенскага і быстрыцкага з пячаткі, якую ён ужываў у 1606– 1614 гг.41 (іл. 9). Толькі ў самым канцы ХVII ст. замест намёта з’яўляецца княжацкі аксамітны плашч з падбоем з гарнастаевага футра, як у гербе з пячаткі канцлера ВКЛ Дамініка Мікалая Радзівіла (1690 г.) (іл. 15). У дад- зеным выпадку плашч, нягледзячы на дзівосную канфігурацыю, пасаваў

Іл. 14–15. Фота гербавай пячаткі гетмана польнага ВКЛ, віленскага ваяводы Януша Крыштафавіча Радзівіла, 1654 г. і малюнак герба канцлера ВКЛ Дамініка Мікалая Радзівіла (маст. А. Леўчык), 1690 г.

да княжацкай мітры, што было цалкам згодна з геральдычнымі правіламі. Аднак далучаныя зверх таго дзве галінкі, перавязаныя ўнізе пад гербам, былі зусім недарэчы.

Тарчатрымальнікі

Упершыню тарчатрымальнікі ў гербах Радзівілаў з’яўляюцца ў сярэдзіне ХVI ст. – на пячатцы 1554 г. канцлера ВКЛ і віленскага ваяводы Мікалая

С. 166, 305. Мал. 625.

40Górzyński S. Rodzina Radziwiłłów i ich tytuły. S. 46, 47; Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. S. 22, 65.

41НГАБ, ф. 694, воп. 4, спр. 1027, арк. 39 адв. (1606 г.), 44 адв. (1611 г.), 55 (1614 г.).

276

277

А. І. Шаланда

Радзівіла Чорнага. Тут у якасці тарчатрымальнікаў былі ўжыты дзве ча- лавечыя асобы (іл. 3–4). Фактычна гэта – адзін з самых ранніх прыкладаў іх выкарыстання ў шляхецкай геральдыцы ВКЛ. Але нават у геральды- цы Радзівілаў XVI–XVII стст. гэты геральдычны элемент – адзін з самых рэдкіх. Толькі сын Чорнага – віленскі біскуп Юры Радзівіл – на сваёй гер- бавай пячатцы з 1584 г. меў у якасці тарчатрымальнікаў двух анёлаў, якія недвухсэнсоўна сведчылі пра духоўны сан уладальніка42. У сярэдзіне ХVII ст. тарчатрымальнікі з’яўляюцца ў гербе польнага гетмана ВКЛ і віленскага ваяводы Януша Радзівіла. Як вынікае з яго пячаткі, вырабленай у 1654 г., княжацкі герб Радзівілаў пад мітрай падтрымлівалі справа – леў, злева – грыф, якія стаялі на пастаменце з датай43 (іл. 14). Наколькі можна мерка- ваць, згаданыя прадстаўнікі геральдычнай фаўны ў тарчатрымальніках былі падказаны ўладальніку траістым радзівілаўскім кляйнотам 1547 г. Выкарыстанне княжацкай мітры рабіла іх непатрэбнымі, у сувязі з чым леў і грыф апынуліся ў такой нязвыклай для сябе ролі.

Фактычна да канца ХVII cт. тарчатрымальнікі больш не ўжываюцца ў радзівілаўскай геральдыцы на пячатках, калі не лічыць яўна дэкаратыўныя галовы львоў і арлоў у гербах Багуслава (1649 г.) і Людовікі Караліны Радзівілаў (1693 г.).

Такім чынам, геральдыка Радзівілаў на пячатках прадстаўнікоў роду ў XVI–XVII cтст. з аднаго боку дэманструе вернасць гербавым узорам, на- дадзеным разам з княжацкім тытулам імператарамі С.Р.І. у 1518 і 1547 г., што дазваляе адзначыць моцны заходнееўрапейскі ўплыў на яе. Галоўным чынам гэта праявілася ў выкарыстанні такіх геральдычных элементаў, як тарча («нямецкая», картуш), гелм, карона (шляхецкая), кляйнот, намёт, тарчатрымальнікі. Іх выкарыстанне значна адрознівала гербы Радзівілаў ад гербаў іншай шляхты ВКЛ, у пэўным сэнсе яны былі нават узорам «правільнай» геральдыкі для апошняй. З другога боку, увядзенне ў па- чатку ХVII ст. княжацкай мітры, характэрнай для геральдыкі ВКЛ, свед- чыла не толькі пра вернасць мясцовай геральдычнай традыцыі, але і аб жаданні князёў С.Р.І. Радзівілаў зраўняцца з князямі «крыві» – у першую чаргу Гедымінавічамі. Невыпадкова амаль адначасова са з’яўленнем гэта- га гербавага атрыбута пачынаюцца актыўныя працы Радзівілаў па ства- рэнню сабе больш старажытных і ганаровых, але значна міфалагізаваных радаводаў44.

42AGAD. Zb. dok. perg. Nr 7903.

43НГАБ, ф. 694, воп. 4, спр. 1961, арк. 56.

44Пра радаводныя міфы Радзівілаў, гл.: Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. S. 228–261, 262–292.

278

Звесткі пра аўтараў

Бажэнава Вольга Дзмітрыеўна, кандыдат мастацтвазнаўства, да- цэнт кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяль-

ных тэхналогій БДУ.

Бубенька Таццяна Станіславаўна, кандыдат гістарычных навук, да-

цэнт кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя

П. Машэрава.

Дзярновіч Алег Іванавіч, кандыдат гістарычных навук, навуковы

супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

ЕгарэйчанкаСяргейАляксандравіч,начальнікнавукова-асветніцкага аддзела Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Няс-

віж».

Загідулін Аляксей Мікалаевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, намеснік дэкана па навуковай рабоце факультэта гісторыі і сацыялогіі

Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Ігнацьева Алёна Віктараўна, аспірант кафедры гісторыі народаў СНД Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, навуковы супрацоўнік філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі горада Санкт-Пецярбурга «Крэпасць

Арэшак».

Кавалевіч Наталля Аляксандраўна, навуковы супрацоўнік сектара па

навуковай рабоце ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір».

Каласоўская Вольга Уладзіміраўна, навуковы супрацоўнік сектара па

навуковай рабоце ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір».

КаськунСоф’яУладзіміраўна,навуковысупрацоўнікмузея«Жоўкаўскі

замак» Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў (Украіна).

Кібалюк Мікалай Уладзіміравіч, навуковы супрацоўнік Нацыяналь-

нага запаведніка «Замкі Цярнопаля» (Украіна).

Коршунава Наталля Генадзьеўна, начальнік аддзела навуковай

літаратуры і бібліяграфіі Дзяржаўнага музея-запаведніка.

Кулявічус Сальвіюс, доктар гуманітарных навук, супрацоўнік ка- федры тэорыі і гісторыі культуры Вільнюскага ўніверсітэта (Літоўская

Рэспубліка).

Лёцін Вячаслаў Аляксандравіч, кандыдат культуралогіі, дацэнт ка- федры агульных гуманітарных навук і тэатразнаўства Яраслаўскага тэа-

тральнага інстытута (Расія).

Лук’ян Вольга Віктараўна, навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-

мастацкага музея.

Мяцельскі Андрэй Анатольевіч, кандыдат гістарычных навук, стар-

шы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навіцкая Вольга Васільеўна, загадчык сектара па навуковай рабоце ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір».

279

Нікіфарава Ларыса Віктараўна, доктар культуралогіі, прафесар ка- федры тэорыі і гісторыі культуры Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. А. І. Герцэна (РДПУ ім. А. І. Герцэна), член Саюза мастакоў

Расіі (секцыя крытыкі), Санкт-Пецярбург.

Папко Вольга Мікалаеўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, ды-

рэктар установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір».

Піваварчык Сяргей Аркадзьевіч, доктар гістарычных навук, загад-

чык кафедры археалогіі і этналогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта

імя Я. Купалы.

Підстаўка Руслан Уладзіміравіч, старэйшы навуковы супрацоўнік

Нацыянальнага запаведніка «Замкі Цярнопаля» (Украіна).

Трэмбіцкі Анатоль Міхайлавіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага гісторыка-культурнага запаведніка «Меджыбож»

(Украіна).

Фаменка Ігар Канстанцінавіч, кандыдат гістарычных навук, старшы

навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага гістарычнага музея (Расія). Федарук Анатоль Тарасавіч, доктар біялагічных навук, прафесар Бе-

ларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Чайка Уладзімір Іванавіч, начальнік навукова-даследчага аддзела На-

цыянальнага запаведніка «Замкі Цярнопаля» (Украіна).

Чухманава Ганна Віктараўна, намеснік дырэктара па навуковай ра-

боце гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе».

Чыбісава Святлана Паўлаўна, загадчык аддзела «Атаманскі палац»

Навачаркаскага музея гісторыі данскога казацтва (Расія).

Шаланда Аляксей Іванавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-

аналітычнай работы Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Шчарбакова Кацярына Ігараўна, кандыдат гістарычных навук, да-

цэнт Маскоўскай школы эканомікі МДУ ім. М. Ламаносава.

280