Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МСМК (белорусский). Горбач, Хромченко

.pdf
Скачиваний:
263
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.23 Mб
Скачать

УДК 811.161.3(076.5) ББК 81.2Бел 923

Г67

Р э ц э н з е н т ы:

кандыдат філалагічных навук С. К. Берднік; кандыдат філалагічных навук А. М. Пісарэнка

Горбач, В. А.

Г67 Практыкум па сучаснай беларускай мове : вучэб. метад. дапам. / В. А. Горбач, А. Р. Хромчанка. – Мінск : БДУ, 2013. – 108 с.

ISBN 978 985 518 833 0.

Выданне змяшчае практычныя заданні, тэматычныя кантрольныя і вы ніковыя тэсты, заданні для самастойнай працы і пытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове.

Для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1 23 01 10 “Літа ратурная работа (па напрамках)”.

 

УДК 811.161.3(076.5)

 

ББК 81.2Бел 923

 

© Горбач В. А.,

 

Хромчанка А. Р., 2013

ISBN 978 985 518 833 0

© БДУ, 2013

АД АЎТАРАЎ

Вучэбна метадычны дапаможнік уключае раздзелы па асноў ных тэмах курса “Сучасная беларуская мова”– фанетыцы, фа налогіі, складападзелу, прасодыцы, арфаэпіі, графіцы, арфаг рафіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, фразеалогіі, фразеаграфіі, марфеміцы, марфаналогіі, словаўтварэнню – і прызначаны для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Літаратур ная работа (па напрамках)”. Структура дапаможніка, яго аб’ём, змест практычных заданняў і тэстаў вызначаюцца ву чэбным планам і тыпавой праграмай па сучаснай беларускай мове (2008). Задачы выдання – замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў, авалоданне нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы з улікам змен паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, а таксама адпа ведна новым стандартам чатырохгадовай адукацыі.

Кожны раздзел практычнага дапаможніка пачынаецца з пераліку ключавых паняццяў і асноўных пытанняў, неабход ных для засваення тэарэтычнага курса, якія метадычна вызна чаюць кірунак працы студэнта і выкладчыка. Фармулёўка за данняў, а таксама змест практычнага матэрыялу арыентава ныя на развіццё вуснага і пісьмовага маўлення студэнтаў, вып рацоўку ў іх умення праводзіць параўнальны аналіз фанетыч ных, арфаграфічных, лексічных і іншых з’яў у славянскіх мо вах і выяўляць на гэтым фоне спецыфіку роднай мовы; на фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці носьбіта мовы, на прадуктыўную вытворчасць ім тэкстаў у адпаведнасці з каму

3

нікатыўнай зададзенасцю і жанравай спецыфікай; на ўсве дамленне мовы як базы для лінгвістычнай арганізацыі публі цыстычнага твора, што непасрэдна звязана з развіццём і ўдасканаленнем прафесійнага майстэрства. Фактычны матэ рыял для заданняў узяты з тэкстаў сучасных СМІ, мастацкай і навуковай літаратуры, лексікаграфічных прац, а таксама з фальклорных і дыялектных запісаў.

УВОДЗІНЫ. КЛАСІФІКАЦЫЯ МОЎ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Мова як найважнейшы складнік прафесійнай падрыхтоўкі журналістаў.

2.Тэндэнцыі і заканамернасці развіцця беларускай літаратурнай мовы.

3.Паняцце пра сучасную беларускую літаратурную мову як найвышэйшую форму праяўлення нацыянальнай культуры.

4.Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету.

5.Сучасная беларуская мова як прадмет вывучэння.

6.Мова і маўленне. Функцыі мовы.

Ключавыя паняцці: мова, тэкставая дзейнасць журналіста; экстра і інтра лінгвістычныя фактары развіцця мовы; літаратурная мова (вусная і пісьмовая); дыялектная мова; унармаванасць, кадыфікаванасць, поліфункцыянальнасць мовы; білінгвізм; інтэрферэнцыя; індаеўрапейская прамова, групы славянскіх моў (усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянская); мова і маў ленне; функцыі мовы.

З а д а н н е 1. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на адну з тэм.

1.Традыцыйныя і сучасныя гіпотэзы аб паходжанні мовы.

2.Погляды беларускіх вучоных на тэорыю ўзаемасувязі мовы і мыс лення, мовы і маўлення.

3.Рэалізацыя функцый мовы ў публіцыстычных тэкстах (на прык ладзе газетнага матэрыялу).

4.Беларуская мова – найважнейшы элемент беларускай нацыяна льнай культуры.

5.Праблемы білінгвізму ў Беларусі.

6.Захаванне нацыянальных моў ва ўмовах сусветнай глабалізацыі.

5

З а д а н н е 2. Прааналізуйце словы, пададзеныя ў табліцы. Знайдзіце фанетычныя і лексічныя адпаведнікі ў розных індаеўрапейскіх мовах.

Беларуская

Руская

Літоўская

Грэчаская

Француз

Англій

Нямецкая

мова

мова

мова

мова

ская мова

ская мова

мова

 

 

 

 

 

 

 

маці

мать

mot

mḗērt

мère

mother

Mutter

сястра

сестра

sesuõ

sσeur

sister

Schwester

 

 

 

 

 

 

 

дзве

две

dvì

dyo

two

zwei

сто

сто

sim˜tas

hekatón

cent

hundred

Hundert

 

 

 

 

 

 

 

я

я

aš

egō

je

i

ich

 

 

 

 

 

 

 

нос

нос

nósis

nez

nose

Nase

 

 

 

 

 

 

 

З а д а н н е 3. Вызначце, якія функцыі мовы ўвасоблены ў тэкстах.

1.Хлеб. Пшанічны, як на поўдні, у нас пякуць рэдка. Беларус лю біць чорны хлеб і сумуе па ім, трапіўшы туды, дзе яго няма. Так што хлеб у нас жытні, вельмі духмяны. Пякуць яго на паду, на капусных або кляновых лісцях, а пасля, спрыснуты вадою, астывае хлеб пад ручні ком, напаўняючы хату найлепшым у свеце пахам. Няма нічога смачней, як адрэзаць гарачую лусту, густа пасаліць яе і з’есці.

Дарэчы, ад хлеба і вылячэнне. У незапамятныя часы беларус заўва жыў, што плесня, якая ўтвараецца ў дзежцы на рошчыне летам, − у га рачую пару, калі хлеб не пякуць, − загойвае нават раны, ад якіх вось

вось пачнецца гангрэна. Колькі трэба было ісці чалавецтву, пакуль яно вынайшла пеніцылін (У. Караткевіч).

2.Дзяды – народная рытуальная вячэра і ўшанаванне памяці памер лых родзічаў. Дзядамі называлі дзень, калі адбываўся абрад, і нябожчы каў, якіх ушаноўвалі. Паходзяць Дзяды ад дахрысціянскага ўсходнесла вянскага звычаю трызны, звязанага з культам продкаў. Пазней абрад ускладніўся напластаваннем хрысціянскага культу.

Продкі нашы верылі, што нішто не сыходзіць у нябыт: памерлы ча лавек не знікае бясследна, а, скінуўшы сваё зямное аблічча, увасабляец ца ў тонкую бясцелую субстанцыю – душу, якая падпарадкоўваецца за конам іншага свету і тым не менш канчаткова не парывае сувязяў са светам жывых. Вось чаму Дзяды па сутнасці былі накіраваны на зблі жэнне зямной сферы з тагасветнай, на ўстанаўленне паміж імі добра зычлівых адносінаў (Г. Граблюк).

6

3. Мы былі ў добрым настроі: на юшку рыбы налавілі, хацелася каля агню пагаварыць, падумаць, памарыць. Патрэсквала сухое галлё, час ад часу ўзвіваліся языкі полымя, разразаючы цемень, навокал мігцелі цені.

Ну і абмялеў Нёман. Проста не пазнаць ракі, − загаварыў Ко рань. − Гэтак лясы спляжылі! Быў я сёння на сваёй радзіме. Там, дзе ра

ней шумела пушча, цяпер усё гола, хоць у бубен бі.

А вы хіба з гэтых мясцін? − спытаў я.

Родам я з вёскі Каласовічы. Недалёка ад нас і пачынаецца славу тая рака, − адказаў Мірон Андрэевіч і, крыху памаўчаўшы, дадаў: − Дзе б

яні быў, я часта з замілаваннем успамінаў сваю радзіму, тыя сцежкі, дзе вучыўся хадзіць. Па мойму, толькі той, хто па сапраўднаму любіць радзіму, свой народ, сваю культуру і мову, якой яго навучыла маці, мо жа быць сапраўдным чалавекам (І. Гурскі).

За д а н н е 4. Прачытайце верш. Знайдзіце адзінкі з агульнымі фане тычнымі, лексічнымі, марфалагічнымі рысамі ў беларускай і рускай мовах.

Няўжо – у нябыт,

І толькі ціха

І не мінуць нябыту?

З пад напластавання

Няўжо нам лёс

Стагоддзяў скамянелых

Прызначаны санскрыту?

Дзесь крынічыць

Шумела хваляй,

Жывым струменем,

Гаманіла мова –

Чыстым, таямнічым,

Сышла ў зямлю,

Знямелай мовы

Каб стаць падземным морам;

Сумнае паданне.

 

А. Русецкі

З а д а н н е 5. Прачытайце сказы, выпішыце беларускія словы, гукавая абалонка якіх адрозніваецца ад адпаведнай у рускай і ўкраінскай мовах. Растлумачце іх значэнні пры дапамозе тлумачальнага слоўніка.

Поўдзень, або Палессе, дарэмна лічаць адной суцэльнай забалоча най нізінай. Ёсць, вядома, і гэта. Некаторыя балоты цягнуцца на дзе сяткі кіламетраў, і толькі сям там вытыркаюцца з іх “выспы”, гэта зна чыць астравы, парослыя першабытным лесам. Калісьці на такія астравы можна было прайсці толькі ў люты мароз або вялікую засуш. Калі нас тупала раптоўная адліга або ішлі залевы, то чалавек, які зайшоў на выс пу, мог застацца там і на год і на два. На пачатку 19 ст. была засуш. Не калькі паляўнічых зайшлі на адну такую выспу і ўбачылі на ёй зрубы, сляды зямлянак, а на галіне дуба вялікі звон, што аж урос верхавінаю ў

7

дрэва. Выявілася, што жыхары бліжэйшай вёскі хаваліся тут ад шведаў. Пасля зарадзілі дажджы. Людзям удалося выбрацца, а маёмасць заста лася. Звон правісеў на дубе больш за сто год (У. Караткевіч).

З а д а н н е 6. Прачытайце ўрывак з працы Б. А. Плотнікава “Унутра ныя прычыны абмежаванага выкарыстання беларускай літаратурнай мо вы”1. Якую праблему ўздымае аўтар? Як трасянка ўплывае на маўленне

журналістаў? Прывядзіце прыклады з уласных назіранняў.

Літаратурная і гутарковая разнавіднасці нацыянальнай мовы, што існавалі на працягу стагоддзяў у выглядзе своеасаблівага білінгвізму, праз сістэму ўсеагульнай адукацыі, сродкі масавай камунікацыі, прыго жае пісьменства і інш. істотна зблізіліся ва ўсіх славян. Такім чынам стваралася масавая мова вусных зносін, што з’яўляецца варыянтам адзі най нацыянальнай мовы, хаця, натуральна, у кожнай славянскай краіне яна мае свае адметныя рысы, якімі ў той або іншай ступені адрозніваец ца ад літаратурнай мовы. Так, рускае гутарковае маўленне, нягледзячы на тое, што яно характарызуецца свабоднымі, нязмушанымі адносінамі да літаратурнай нормы, шырокім выкарыстаннем усемагчымых скара чэнняў слоў і сказаў, актыўнай словатворчасцю, асаблівай інтанацыяй, вялікай варыянтнасцю намінатыўных сродкаў, моцнай залежнасцю ад сітуацыі зносін і г. д., разглядаецца сучаснымі рускімі лінгвістамі нават не як асобны стыль агульнанароднай мовы, а як спецыфічная разнавід насць літаратурнай мовы.

На Беларусі сродкам вуснай камунікацыі пастаянна служылі або розныя дыялекты ў сельскай мясцовасці, або беларуска польская ці апошнія стагоддзі беларуска руская сумесь, так званая трасянка. У ад розненне ад іншых славянскіх краін, на Беларусі ўсталяваўся ў якасці агульнага вуснага камунікатыўнага сродку не варыянт літаратурнай мо вы і не разнавіднасць нацыянальнай мовы, а стыхійны гібрыд дзвюх розных моў, прычым не літаратурных, а розных беларускіх гаворак (часам толькі іх фанетычных рыс у адукаваных людзей) і рускай літара турнай мовы, колькасць якіх увесь час пашыраецца шляхам суцэльнай русіфікацыі і асіміляцыі перадусім гарадскога насельніцтва. Атрыманая трасянка не можа характарызавацца станоўчымі ацэнкамі і азначэннямі ні з боку мілагучнасці, ні з боку свайго прэстыжу. Негатыўныя якасці трасянкі аўтаматычна пераносяцца і на беларускую літаратурную мову, што не спрыяе яе паўсюднаму ўкараненню і выкарыстанню.

1 Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў. – Мінск, 1999. – С. 96–105.

8

За трасянкай, хаця і стыхійна, практычна замацоўваецца статус па шыранага сродку вусных зносін, што робіць малавыніковай барацьбу за культуру беларускага літаратурнага маўлення ці, адпаведна, рускага лі таратурнага маўлення. Больш таго, афіцыйнае выкарыстанне дзвюх моў, як паказвае вопыт Ірландыі, дзе побач з ірландскай была абвешча на дзяржаўнай і англійская мова, можа прывесці да поўнага заняпаду беларускай мовы, як гэта сталася з ірландскай мовай (адна з кельцкіх моў), якая амаль цалкам выцеснена са свайго ўжытку больш магутнай англійскай мовай.

З а д а н н е 7. Пазнаёмцеся з урыўкам з прадмовы Ф. Скарыны да Кні гі Быцця, паспрабуйце знайсці ў ім беларускія народна гутарковыя фане тычныя элементы.

Потреба теж ведати, иже со всих книг Ветхаго Закону сие книги: Бытья, и початок и конець Книг Езехииля пророка, а Пyсни песнем Саломона царя – суть трудны ко зрозумению. Прото ж и Евреи людем младым пред тридесетма леты не давали их чести. Для великих таин, еже замыкають в собy книги сие, понеже суть над розум людскый. Кто убо от филозофов могъ поразумети, абы господь бог словом своим с ни з чего сотворил вся видимая и невидимая, старейшине их Аристотелю, глаголющу: “З ни с чего ничто же бысть”.

З а д а н н е 8. Вызначце, да якіх гаворак адносяцца прапанаваныя ўрыўкі пісьмова занатаванага маўлення. Адзначце дыялектныя асаблівасці.

1.Перадавала радзіва, што будзе дождж пасля абеду, але радзіва не заўсёды гавора праўду. Вось як вол паложа хвост на сьпіну, дык дождж будзя напэўна.

2.Даўней у нас у ваднаго было пятнаццацера дзяцей, а адна – двац цаць пяць штук мела. Дзевяць раз па двое нарадзіла і сем раз па аднаму. Гэта не анегдот, а праўда.

Ухаце былі ад сцяны да сцяны зроблены шырокія полкі з дошкаў, на іх наслана саломы. І прыкрыцца, бывала, не было чым. Зложыць іх маці ў два рады – мітусь на мітусь, спаць паложыць, а сама тады стано віцца на каленкі і моліцца: “Божа высокі, падзілі іх са мной папалам, аблегчы мяне”. Во такую страшную малітву шаптала.

А ж усе павырасталі. Самаму маладзейшаму было пятнаццаць гадоў, як сталі мерці адзін за другім дзеці. У гадоў дзевятнаццаць, дваццаць

9

пяць уміралі. Засталося шасцёра – тры дачкі і тры сыны. Дочкі ўсе за муж зашлі. Два сыны з’ехалі. І астаўся толькі адзін сын, ён і пахаваў ма ці, якая ўсіх перажыла.

Запіс Ніны Гілевіч

3.На вайну ён падаўсё, ні старым здаўсё, а што сорак пяць лет. По тум прыехалі купляць ужэ іх, выбіраць, каторыя раняныя, ту да раня ных, а каторыя здаровыя… яго выбралі сінітарам.

4.Казаў Юзік Андручкаў, шту ён спаў ў гумне, кавалерам як быў. А потум нешто як насело на яго і ён ўцёк. Потум яму прас сон сказало, што ні йдзі сюды. Ні пашоў ў гумно. А потум сказаў, што да аднаго ча лавека прышоў чорт, аля ў панскум відзі, капалішэ і адзеты здатно …

Запіс А. Хромчанкі

З а д а н н е 9. Вызначце прыналежнасць слоў да пэўнай групы беларус кіх гаворак:

[ныга / выда / в’існа / з’імл’а / н’ісла / р’ат / пр’ама / бур’ак / ідз’эц’ / б’арэц’ / малый / тэй / р’ідавый / стуол / вуол / л’іэс / п’іеч / с’іэно / хл’іэп / міот / воўча / дружа / мамо / ідом / н’асом / памыўса / чытаты / нос’іты / нова хата / проўда / уз’оў / доў / ходз’а / нос’а / роб’а].

За д а н н е 10. У сучасных публіцыстычных тэкстах паспрабуйце знайсці марфалагічныя і лексічныя дыялектызмы, а таксама фразеалагізмы, у выкарыстанні якіх парушаны моўныя нормы.

За д а н н е 11. Прачытайце ўрывак з артыкула А. А. Лукашанца “Бе ларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку XXI стагоддзя. Праб лемы і перспектывы”1. Зрабіце высновы пра ролю беларускай мовы ў су

часным грамадстве.

Беларуская мова – нацыянальная мова беларусаў, мова тытульнай нацыі нашай краіны, увайшла ў XXІ стагоддзе як дзяржаўная мова неза лежнай Рэспублікі Беларусь, высокаразвітая літаратурная мова з бага тым слоўнікавым складам і сістэмай норм, якая здольна паспяхова абс лугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Яна за стаецца найважнейшым элементам беларускай нацыянальнай культуры, а таксама сімвалам нацыянальнай свядомасці і ідэнтыфікацыі. Разам з тым у новае тысячагоддзе беларуская мова ўступіла з цэлым комплек

1 Роднае слова. – 2005. – № 8. – С. 122–133.

10