Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МСМК (белорусский). Горбач, Хромченко

.pdf
Скачиваний:
263
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.23 Mб
Скачать

сам праблем, якія тычацца як яе месца і ролі ў сучасным грамадстве, так і стану яе літаратурных норм, ацэнак перспектыў далейшага развіцця яе сістэмы і існавання ў грамадстве… Каб правільна зразумець складанае становішча беларускай мовы ў сучасным грамадстве, трэба ясна ўсве дамляць, што на працягу ўсяго мінулага стагоддзя беларуская мова фун кцыянавала і развівалася выключна ва ўмовах блізкароднаснага двух моўя, ва ўмовах канкурэнцыі з другой больш магутнай у камунікатыў ных адносінах мовай. Больш таго, сам працэс станаўлення і замацаван ня літаратурных норм беларускай мовы ў XX стагоддзі адбыўся пад моц ным уздзеяннем сістэм суседніх рускай і польскай моў. Апошняе, у сваю чаргу, надзвычай абвастрыла менавіта пурыстычныя памкненні, звяза ныя з тэндэнцыямі адштурхоўвання і збліжэння, якія ў розныя перыя ды па рознаму праяўляліся ў адносінах да рускай і польскай моў. Усё гэта наклала адбітак не толькі на характар і асаблівасці саміх моўных працэсаў, але і на іх грамадскую ацэнку. У выніку ў шэрагу выпадкаў пад уплывам фактараў галоўным чынам нелінгвістычнага парадку сёння назіраюцца дыяметральна процілеглыя ацэнкі адных і тых жа аб’ектыў ных моўных фактаў, розныя погляды на літаратурную норму і яе межы.

З а д а н н е 12. Пазнаёмцеся з урыўкам з артыкула В. І. Іўчанкава “СМІ ў сітуацыі білінгвізму”1. Якую праблему ўздымае аўтар? Выкажыце

свае меркаванні.

Мова сродкаў масавай інфармацыі з’яўляецца наглядным адлюстра ваннем функцыянавання роднай і рускай моў на тэрыторыі нашай рэс публікі. Таму надзвычай важна сёння вызначыць дывергентныя харак тарыстыкі бліскароднасных моў, праяўленне іх у маўленчых канструк цыях публіцыстычных тэкстаў, паказаць гістарычную абумоўленасць канвергентнасці моўных фактаў. З гэтага выходзіць неабходнасць стро гай дыферэнцыяцыі перыядаў існавання літаратурных, унармаваных моў беларускага і рускага народаў. Дзве формы існавання мовы – вус ная і пісьмовая – заключаюць у функцыянаванні абавязковае ўзаема дзеянне. Бо нельга ўявіць сабе паўнацэнную рэалізацыю асноўнай, ка мунікатыўнай функцыі мовы, якая фарміруецца і развіваецца натураль ным ходам, без такога ўзаемадзеяння. Вусная форма існавання мовы мае сваю спецыфіку ў перадачы інфармацыі, звязаную не толькі з інтра лінгвістычнымі ўласцівасцямі і заканамернасцямі, але і з праяўленнем у

1 Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. – Мінск,

2003. – С. 44–55.

11

маўленні паралінгвістычных параметраў. Разам з тым на кожным моў ным узроўні адчувальна выглядае выразнасць вуснага маўлення, якое больш інтэнсіўна падпарадкоўваецца так званай тэорыі эканоміі маў ленчых намаганняў.

Экстралінгвістычны ўплыў на беларускую мову яскрава выражаўся ў заняпадныя часы яе існавання. Такім чынам была парушана ўзаемасу вязь паміж вуснай формай існавання мовы і пісьмовай, якая падлягала амаль на працягу двух стагоддзяў забароне. З гэтым звязана тое, што вусная форма існавання беларускай мовы не мела стрымліваючага фак тару (як гэта вынікае з натуральнага і абавязковага ўзаемадзеяння дзвюх формаў існавання моў) для свайго паступовага развіцця. Вось чаму тра дыцыя канструявання маўленчых сітуацый у беларускіх тэкстах (публі цыстычных) значна адрозніваецца набліжанасцю да вуснага маўлення (адсюль маюць месца дыскусіі сучаснікаў пра перакладныя антыноміі і калькаванне ў першую чаргу афіцыйна справавых тэкстаў, якія на га зетнай паласе займаюць значнае месца). Такі стан – выразная адмет насць функцыянавання сучаснай беларускай літаратурнай мовы, што павінны добра ўсведамляць яе носьбіты. Выражэнне такой спецыфікі знаходзім у мастацкіх і публіцыстычных тэкстах.

Ва ўмовах функцыянавання дзвюх блізкароднасных моў маецца ві давочная небяспека ўзаемапранікненняў у маўленчай і, у меншай сту пені, моўнай сістэмах. Інтэрферэнцыя стала распаўсюджанай з’явай у рускамоўных беларускіх выданнях, праяўленне якой зніжае маўленчую культуру. Пераадоленне інтэрферэнтных уплываў патрабуе ведання і за хоўвання імператыўных нормаў беларускай і рускай моў. Часта гэта за кранае не толькі лексічныя ці граматычныя рэсурсы, але і словаўтвара льныя, накшталт вызначэння семантыкі марфем.

Словаўтваральнае значэнне марфемы – адзін са структурных кам панентаў сігніфікацыі слова. Яно абстрагавана і патрабуе для свайго вызначэння шматлікіх аналогій, дзе выступае ў якасці “канструктарска га матэрыялу”. Наяўнасць у адной з моў у рамках граматычнай формы некалькіх марфем прыводзіць да кантамініравання іх з марфемамі дру гой мовы. Так, у сінтагматычным размяшчэнні канструкцыі справаздач% на%выбарная кампанія (“Звязда”) відавочнай з’яўляецца кантамінацыя марфем н і ч , якія існуюць у беларускай мове, і толькі адна з іх нар матыўна адпавядае маўленчай сітуацыі – справаздачна%выбарчая кампа% нія (параўн.: отчетно%выборная кампания и выборный орган, выборная должность – выбарчы орган, выбарчая пасада).

12

Са з’яўленнем двухмоўных газет (“Народная газета”, “Рэспубліка”) мяняецца псіхалогія ўспрымання інфармацыі, што залежыць ад моўнай арыентацыі, лінгвастылістычнай кампетэнтнасці рэцыпіента. Таму важным уяўляецца не толькі захаванне імператыўных нормаў, але і ары ентацыя (скіраваная на вызначаныя тэндэнцыі, заканамернасці мовы) на прэвалюючы варыянт, які дапускае дыспазітыўная норма. Выбар ва рыянта ў норме – праблема надзвычай складаная. Вырашэнне яе патра буе шырокага аналітычнага апісання ў дыяхраніі моўнай тэндэнцыі, якая можа стаць прадвеснікам пэўнай заканамернасці. На старонках га зет і часопісаў сёння заўважаюцца варыянты, якія могуць сустракацца ў адной газетнай калонцы, што прыводзіць не да ўсталявання “перамогі” аднаго з іх, як гэта патрабуе натуральны ход развіцця мовы, а да далей шага іх суіснавання.

У рэспубліканскім друку паўстала і пашыраецца праблема выкарыс тання запазычаных слоў, у тым ліку некаторых ужо ўсталяваных у моў ную практыку русізмаў. Каб паспяхова пазбегнуць інтэрферэнтнага ўплыву, распаўсюджвання запазычанняў лексем, важна прыкласці на маганні па аднаўленні скарбніцы, што ўкладзена ў слоўніках І. Насові ча, В. Ластоўскага, М. Байкова, С. Некрашэвіча, М. Гарэцкага. Аднаў ляць не навобмацак, а творча перапрацоўваючы здабыткі, шукаючы шляхі аптымальнага выбару слова.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Да індаеўрапейскай моўнай сям’і належаць групы:

а) балтыйская;

д) іранская;

б) славянская;

е) венгерская;

в) германская;

ё) цюркская.

г) раманская;

 

2.Існаванне праіндаеўрапейскай мовы адносіцца:

а) да 4–3 га тыс. да н. э.; б) 2–1 га тыс. да н. э.; в) I–II стст. н. э.

3.Існаванне праславянскай (агульнаславянскай) мовы адносіцца:

а) да 3–1 га тыс. да н. э.; б) 2–1 га тыс. да н. э.; в) VI–VII стст. н. э.

13

4. Да заходнеславянскай моўнай падгрупы належаць мовы:

а) польская;

г) славацкая;

б) чэшская;

д) верхнелужыцкая.

в) славенская;

 

5. Да паўднёваславянскай моўнай падгрупы належаць мовы:

а) балгарская;

г) славацкая;

б) македонская;

д) ніжнелужыцкая.

в) славенская;

 

6.У чым спецыфіка выкарыстання царкоўнаславянскай мовы на Бела русі ў старажытны перыяд? (Дайце разгорнуты адказ.)

7.Дзелавая літаратура старабеларускага перыяду (Статуты ВКЛ, Ме трыка ВКЛ (XIV—XVII стст.) і інш.) напісана на мове:

а) царкоўнаславянскай; б) старабеларускай; в) польскай; г) лацінскай.

8.Беларуская літаратурная мова напрыканцы ХІХ – пачатку ХХ ст. развівалася на аснове традыцыі:

а) царкоўнаславянскай; б) чэшска польскай; в) народных гаворак.

9.Для літаратурнай мовы характэрна:

а) нарматыўнасць; б) поліфункцыянальнасць;

в) тэрытарыяльная неаднастайнасць; г) наяўнасць 2 х форм – вуснай і пісьмовай.

10. Асаблівасці паўночна ўсходняга дыялекту:

а) недысімілятыўнае аканне (вада — вадзе — вады); б) гіпермяккі гук р (буряк, дзярець, бярёза);

в) націскныя канчаткі прыметнікаў і займеннікаў эй/ ей (тэй, сля% пэй, ліхэй).

11. Асаблівасці паўднёва заходняга дыялекту:

а) недысімілятыўнае аканне (вада — вадзе — вады); б) няпоўнае аканне (бацько, мясо, гэто); в) цвёрды гук р (бурак, дзярэ, бяроза).

14

12. Асаблівасці цэнтральных гаворак:

а) дысімілятыўнае аканне (выда, гылава, вісна); б) цвёрды гук р (бурак, дзярэ, бяроза);

в) дзеяслоўныя формы 3 й асобы без канцавых гукаў іць (ходзя, но% ся, робя).

13. Дапішыце.

а) Моўная норма – гэта...; б) Кадыфікацыя – гэта...

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.У чым сутнасць вучэння аб паходжанні мовы і яе роля ў жыцці грамадства?

2.Як класіфікуюцца мовы свету паводле генетычных сувязей і будо

вы?

3.Якія мовы свету адносяцца да флектыўных і якія да аглюцына тыўных?

4.Якія асаблівасці гістарычнага развіцця і фарміравання новай бе ларускай літаратурнай мовы параўнальна з іншымі славянскімі мовамі?

5.У чым сутнасць паняццяў “нацыянальная мова”, “літаратурная мова” і “дыялектная мова”?

6.Як звязана мова з тэкставай дзейнасцю журналіста?

ФАНЕТЫКА. ФАНАЛОГІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Фанетыка як раздзел мовазнаўства.

2.Сегментныя і суперсегментныя адзінкі.

3.Гукі беларускай мовы.

4.Акустыка артыкуляцыйная характарыстыка гукаў.

5.Фанетычныя законы і фанетычныя працэсы беларускай мовы.

6.Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў.

7.Фанетычная транскрыпцыя.

8.Фаналогія. Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыкметы фанем. Сістэма фанем.

9.Моцныя і слабыя пазіцыі гукаў.

Ключавыя паняцці: фанетыка, гук, фанетычныя адзінкі, сегментныя адзінкі (фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад), суперсегментныя адзінкі (інтана цыя, націск), акустычна артыкуляцыйная характарыстыка гукаў, кансанантныя

івакальныя гукі, фанетычны закон, фанетычны працэс, пазіцыйныя і гістарыч ныя чаргаванні гукаў, фанетычная транскрыпцыя; фаналогія, фанема, пазіцыя (моцная і слабая), варыянт, варыяцыя, алафон, прыкметы фанем (інтэгральныя

ідыферэнцыяльныя), архіфанема, гіперфанема, канцэпцыя фанемы.

За д а н н е 1. Знайдзіце ў тэксце сегментныя (лінейныя) і суперсегмен тныя (прасадычныя) фанетычныя адзінкі. Падкрэсліце фанетычныя сло вы, у склад якіх уваходзяць самастойнае і службовае словы.

У з о р: Наш Край / злажыў даволі ўжо ахвяраў, // каб выпешчанай убачыць / свет зары!.. // (Л. Геніюш).

Міжфразавая паўза (//) падзяляе сказ на дзве фразы. Фразы на сінтагмы (/) падзяляюцца інтанацыяй незакончанасці. У сінтагме наш Край два фанетычныя словы, кожнае аб’яднана слоўным націскам. Фанетычнае слова наш мае адзін склад.

16

1.У Беларусі на царкоўнаславянскай мове пісалі, але яе ніколі не ўжывалі як гутарковую, бо ад самага стварэння яна мела быць моваю царквы без аніякіх камунікацыйных функцый… (П. Векслер).

2.Бадай, нічога ў прыродзе не мае такога блізкага падабенства са светам людзей, як лес. Той, хто пасадзіў дрэва на зямлі, жыве сваё жыц цё двойчы (“Полымя”).

3.Усё перажытае з гадамі згладжваецца ў памяці і здаецца не такое цяжкае і складанае, як яно было на самой справе (“Полымя”).

З а д а н н е 2. Прачытайце ўрывак з артыкула Л. Ц. Выгоннай “Функ цыі сінтагменнага члянення ў беларускай літаратурнай мове”1. Знайдзіце ў

тэксце азначэнне паняцця “чляненне маўлення на фразы і сінтагмы”. Выкажыце свае меркаванні.

Не цяжка пераканацца ў тым, што чляненне маўлення на сінтагмы дапамагае ўспрыманню сэнсу фразы. Для гэтага трэба толькі ўявіць, што фраза вымаўлена з чляненнем, неадпаведным яе сэнсу. Напрык лад, такім: Чыясьці згорбленая / маці збірае / шчаўе на лугах.

Незразумелыя межы ўнутры фразы перашкаджаюць яе цэласнаму разуменню. Калі сінтагменныя граніцы не адпавядаюць патрабаванням перадачы сэнсу і калі іх колькасць перавышае неабходную для разумен ня фразы, тады і сама фраза, як і ў выпадку граматыка сінтаксічнай не адпаведнасці яе частак, перастае быць фразай і ператвараецца ў бяссэн савы набор слоў…

Варыятыўнасць сінтагменнага члянення тлумачыцца тым, што яно ўзнікае ў маўленні як сітуацыйна абумоўленая з’ява, і таму яна ў межах аднаго выказвання вызначаецца па рознаму ў кожным канкрэтным вы падку. Рухомасць сінтагменных граніц, такім чынам, адлюстроўвае роз нае асэнсоўванне гаворачым зместу выказвання, а разбіўка на сінтагмы замацоўвае гэта асэнсоўванне.

З а д а н н е 3. Ахарактарызуйце зычныя гукі паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння і месца ўтварэння.

Князю снілася Бацькаўшчына. У снах ён вяртаўся да яе. Раніцай князь сумна паглядаў з вокнаў палат у бок літвінскай мяжы, туды, дзе ляжала зямля бацькоў. Зямля бурштынавых лясоў і крынічнай сінявы

1 Беларуская мова : хрэстаматыя : вучэб. дапам. / аўт. склад. З. І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск, 2005. – С. 5–15.

17

азёраў і рэк, старажытных міфаў і паданняў. Зямля, дзе свята верылі ў адухоўленасць нябёсаў, зямлі і водаў, дзе гарэў нязгасны агонь Зніча (В. Чаропка).

З а д а н н е 4. Назавіце зычныя паводле іх характарыстыкі:

а) шумны, заднеязычны, змычны, глухі, цвёрды; б) шумны, губна губны, глухі, цвёрды;

в) санорны, губна губны, змычна праходны, мяккі; г) шумны, шчылінны, афрыката, пярэднеязычны, глухі, цвёрды.

З а д а н н е 5. Адзначце словы з гукам [дз’]:

а) завадзь, маладзік, моладзь, адзімаваць, удзел; б) падзея, адзіны, надземны, медзь, дзядзіна;

в) надзець, падзяліць, падземны, загарадзь, наледзь; г) надзённы, рэдзька, падземка, адзіхацець, надзея; д) дзверы, удзірванець, адзвінець, супадзенне, будзьце.

З а д а н н е 6. Адзначце словы з цвёрдым гукам [с]:

а) счапіць, смелы, схіл, сцішыцца, смачны; б) свечка, счараваць, скіба, скала, сліва; в) спаць, спяваць, схітрыць, счасаць, снедаць;

г) спіца, скардзіцца, скіраваць, спецыяліст, счэрпаць.

З а д а н н е 7. Адзначце словы з гукам [дж]:

Паджылкі, дождж, нараджэнне, дрожджы, хаджу, асуджаць, заладж ваць, пэйджар, менеджмент.

З а д а н н е 8. Падкрэсліце ў словах галосныя літары, якія перадаюць два гукі.

Перыяд, аб’ява, аб’езд, здароўе, маянэз, маёр, В’етнам, без’языкі, павер’е, шмат’ярусны, янот, цырымонія, мільён, Іўе, індус, любоўю, шчаўе, салаўі.

З а д а н н е 9. Да звонкіх зычных гукаў падбярыце глухія і наадварот:

[ч] – [ ], [г] – [ ], [дз’] – [ ], [ф] – [ ], [з] – [ ], [д] – [ ], [в] – [ ], [ц] – [ ], [ў] – [ ],

[дж] – [ ], [р] – [ ], [g] – [ ].

18

З а д а н н е 10. Дайце поўную характарыстыку наступным зычным гукам:

[дз’], [ў], [р], [ф], [м’], [ц], [дж], [д], [т], [в].

З а д а н н е 11. Назавіце галосныя гукі паводле наступных характа рыстык:

а) задняга рада, сярэдняга пад’ёму, лабіялізаваны; б) пярэдняга рада, верхняга пад’ёму, нелабіялізаваны;

в) сярэдняга рада, верхняга пад’ёму, нелабіялізаваны; г) задняга рада, верхняга пад’ёму, лабіялізаваны; д) сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму, нелабіялізаваны.

З а д а н н е 12. Дайце артыкуляцыйную характарыстыку галосным гу кам.

Краявід змяняецца імгненна: замест шырокай роўнядзі “беларус кага мора” – вузкая сцяжынка паміж зарослых берагоў (“Мінская праў% да”).

За д а н н е 13. Выпішыце з газет (“Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета”, “Народная газета”) па 2 сказы з прыкладамі асімі ляцыі, дысіміляцыі, пратэзы, дыярэзы, эпентэзы, метатэзы, гаплалогіі. Аб грунтуйце кожны прыклад.

За д а н н е 14. Затранскрыбіруйце тэкст на выбар.

1.Груша цвіла апошні год. Усе галіны яе, усе вялізныя расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны бурным бела ружовым цветам. Яна кіпела, млела і раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца ста лыя лапы і распасцірала ў яго ззянні маленькія, кволыя пальцы новых парасткаў. І была яшчэ такая магутная і свежая, так утрапёна спрачаліся

ўяе ружовым раі пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу і не будзе канца (У. Караткевіч).

2.Бясконцай стужкай сцелецца пад кола сучасная дарога. І адно то лькі ўражвае ў ёй: то ўздымаецца ўгару, то быццам падае са схілу. Нібы гушкае цябе ў калысцы гісторый мсціслаўская зямля. Няпроста ўявіць, але варта самкнуць вейкі, і мроіцца, нібы па гэтых гарыстых прасторах скачуць латнікі старажытных мсціслаўскіх дружын на бітву з ворагам, развіваюцца на вятры конскія грывы ды маленькія сцяжкі на вострака нечных шаломах. Блішчаць на сонцы востра адточаным лязом берды

19

шы ды коп’і, бразгае конская збруя па металу латаў. Грознае і ўмелае гэ тае войска. Неаднойчы вымушала яно да ўцёкаў варожыя дружыны. А ў Грундвальдскай бітве на чале з князем Сімяонам Лугвеніем аказала ледзьве не рашаючы ўплыў на канчатковую перамогу (“Народная газе% та”).

З а д а н н е 15. Перакладзіце словы на беларускую мову, растлумачце паходжанне гука [ў].

Шедевр, волчонок, вторник, долголетие, канава, скамейка, сторож, равенство, автор, в полночь, улитка (заал.), преждевременно, склевать.

З а д а н н е 16. Адзначце словы з марфалагічным падваеннем.

Кішэнны, бясстрашны, зацішша, зелле, мяккі, рассыпаць, ванна, соллю, Аўдоцця, дзесяццю, мышшу, стагоддзе, бяссэнсіца, каменны, палоззе, радавацца, расстраляць.

З а д а н н е 17. Растлумачце пазіцыйныя змены зычных гукаў у прапа наваных словах.

Адсканіраваць, бярозка, балтарэзчык, баскетбаліст, басаножкі, без журботна, будапешцкі, выгрузка, засцежка, малацьба, прыязджаць, ка сьба, дзвесце, вакзал, збожжа, пясчаны, вёска, адказчык, калоссе, гігіе на, дзьмуць, запусценне, вербалоз, бездарожжа.

З а д а н н е 18. Выпішыце прыклады гістарычных чаргаванняў гукаў у парах слоў.

Насіць – нашу, пяку – пячэш, грыбы – грыбкі, вада – вадзе, цэг ла – цагляны, дзень – дня, сон – сном, яйка – яек, лоб – ілба, ліць – ліў, плесці – плот.

З а д а н н е 19. Адзначце гістарычныя і пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў.

Бяроза – бярозка, два – дзве, пісаць – пішу, трава – траўка, хата – у хаце, графіць – графлю, правіць – праўлю, садзіць – саджу, сцяжына – сцежка, любіць – люблю, стог – стажок, дажджы – дождж, звон – зві нець, чарот – у чароце, эпіграф – у эпіграфе, лыжка – лыжкі, пасту піць – паступлю, дарога – на дарозе, пяку – пячэш, брахаць – брэшаш, бягу – бегчы, вазіць – важу, касіць – кашу, шумела – шумеў.

20