Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МСМК (белорусский). Горбач, Хромченко

.pdf
Скачиваний:
263
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.23 Mб
Скачать

ФРАЗЕАЛОГІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. З гісторыі беларускай фразеалогіі.

2.Фразеалагізм. Асноўныя прыкметы фразеалагізма. Тыпы фразеалагізмаў. Варыянтнасць фразеалагізмаў.

3.Прыказкі, крылатыя выразы, перыфразы.

4.Полісемія, сінанімія і аманімія фразеалагізмаў.

5.Крыніцы беларускай фразеалогіі.

6.Стылістычныя функцыі фразеалагізмаў.

7.Фразеалагічная норма і фразеалагічныя памылкі ў тэкстах СМІ.

Ключавыя паняцці: фразеалогія, фразеалагізм, прыфраземнае слова, фразеа лагічнае зрашчэнне, фразеалагічнае адзінства, фразеалагічнае спалучэнне, фра зеалагічная калька, парэміялогія, афарызм, прыказка, прымаўка, перыфраз.

З а д а н н е 1. Пазнаёмцеся з артыкулам Б. А. Плотнікава “Класіфіка цыя фразеалагізмаў”1. Паводле прапанаванай у артыкуле класіфікацыі

размяжуйце фразелагічныя адзінкі з ніжэйпрыведзеных сказаў.

1. А вокам як гляне на каго: відаць, самую душу бачыць і да яе пры глядаецца (А. Гарун). 2. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. (Я. Колас). 3. Каб сонца засланіць – вушэй асліных мала (К. Крапіва). 4. У маланка вы дзень хмара кідае медныя коп’і (П. Панчанка). 5. У страха вочы вялі кія. 6. Ні сена, ні салома. 7. Розуму да галавы не прыставіш. 8. У сказе трэба ставіць кропку з коскай. 9. Рупная пчала ўмее мёд сабраць і з гор кіх кветак (Ф. Янкоўскі). 10. Тутака жонка з ім нічога не зробіць. Упрэц ца, як вол каля стайні, і ні туды, ні сюды (А. Гарун).

1 Беларуская мова : хрэстаматыя : вучэб. дапам. – С. 183–186.

71

З а д а н н е 2. Выпішыце з тэксту фразеалагізмы. Растлумачце сэнс фразеалагізмаў. Вызначце тып кожнага фразеалагізма паводле семантыч най злітнасці яго кампанентаў.

Марыля – сірата з далёкай вёскі. І ліха ж яе падагнала выйсці за гэ тага Івана. Жыла яна дома пры тату і браце. Пасля тата памёр і адпісаў ёй ажно паўтары дзесяціны, бо яна была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўкасяк адважыла трыбай малатарні. Ад залатой рукі першай у вёсцы жняі і праллі засталася толькі кукса. Сваты пачалі абмі наць яе, і маладосць завяла без пары…

І вось тады падагнала Івана.

Паслухаць было, што казалі аб ім людзі, але нейкі туман найшоў на дзяўчыну, нічога не бачыла…

Пра пасаг гаварылі нямнога. Паўтары дзесяціны – гэта амаль пала віна ўсёй татавай гаспадаркі. Прасіць у Мікіты, Марылінага брата, больш можна было хіба толькі пазычыўшы вачэй у сабакі (Я. Брыль).

За д а н н е 3. Выпішыце з беларускамоўных газет 10 сказаў, у якіх ужыты фразеалагізмы. Падбярыце да іх сінонімы і антонімы. Калі фразеа лагізм мнагазначны, растлумачце яго значэнні.

За д а н н е 4. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, запішыце, падбі раючы да іх адпаведнікі з рускай мовы.

Глядзець як вока; даць у хамут; на вярбе грушы; даць дыхту, адзін другога варты; збіць з панталыку; ходырам хадзіць; ва ўсе лапаткі; на адзін капыл; на адзін зуб; як піць даць; дагары нагамі; курам на смех; кату па пяту́.

З а д а н н е 5. Пазнаёмцеся з артыкулам Г. І. Басавай “Фразеалагізм як спосаб вербалізацыі канвенцыянальнага стэрэатыпу”1. Падрыхтуйце

адказы на пытанні:

1.Якую ролю адыгрываюць фразеалагізмы ў міжкультурных зносі

нах?

2.Што ўяўляюць сабой міжмоўныя фразеалагічныя аналагі?

3.Якія адрозненні назіраюцца ў міжмоўных фразеалагізмах?

4.Якія нацыянальна культурныя асаблівасці праяўляюцца ў фразе алагізмах?

1 Журналістыка 2006 : Тэорыя. Практыка. Творчасць : матэрыялы 8 й Між нар. навук. практ. канф. – Мінск, 2006. – Вып. 8. – С. 175–177.

72

З а д а н н е 6. Да іншамоўных фразеалагічных адзінак падбярыце бела рускія адпаведнікі.

1)рус.: молчание – знак согласия; пол.: milczenie – oznaka zgody;

2)рус.: на лжи далеко не заедешь; пол.: kłamstwo nie ma nóg;

3)рус.: милые бранятся – только тешатся; лац.: amantium ire amoris integratost;

4)пол.: bogatemu wszystko uchodzi (kto ma siadło, temu łatwo); чэш.: kdo ma sádlo, temu snadno;

5)лац.: homo homini lupus est;

пол.: człowiek człowiekowi jest wilkiem;

6)лац.: homo sum, humani nihil a me alienum puto; пол.: jestem człowiekiem, nic, co ludzkie, nie jest mi obce;

7)лац.: vanitas vanitatum et omnia vanitas;

пол.: marność nad marnośćiami i wszystko marność.

З а д а н н е 7. Падбярыце да рускіх фразеалагізмаў беларускія адпа веднікі, параўнайце іх структуру, стылістычную афарбаванасць.

Брать под своё крыло, в пух и прах, плестись в хвосте, себе на уме, с глазу на глаз, валять дурака, два сапога пара, от мала до велика, спустя рукава, у черта на куличках, вверх тормашками, сесть в калошу.

З а д а н н е 8. Выпішыце асобна фразеалагізмы, якія характарызуюць: а) дзеянне; б) асобу; в) з’яву; г) прыкмету.

Арабінавая ноч, як дзве кроплі вады, на хуткую руку, плячысты на жы вот, хоць вады напіся, да сёмага поту, хоць касою касі, казка пра белага бычка, па горла, кітайская грамата, вады не замуціць, як кошка з сабакам, як перст, хоць гвалт крычы, як леташні снег, птушка высокага палёту.

З а д а н н е 9. Падбярыце сінонімы да фразеалагізмаў.

За дзедам шведам, як Піліп з канапель, узяць сябе ў рукі, табаку ва жыць, напрамілы бог, як мыш на крупы, сёмая вада на кісялі, доўгая песня, чорт ногі паломіць, крок за крокам.

З а д а н н е 10. Прачытайце артыкул А. Каўруса “Трохі пра фразеала гізмы”1. Раскрыйце погляд аўтара на праблемы.

1. Зніжэнне камунікатыўных якасцяў мастацкага і публіцыстычнага тэкстаў праз злоўжыванне фразеалагізмамі.

1Каўрус А. А. Да свайго слова. Пытанні культуры мовы. – Мінск, 2011. –

С.28–32.

73

2.Небеларускія і штучныя фразеалагічныя звароты і выразы на ста ронках перыядычных выданняў.

3.Моўна стылёвыя хібы журналістаў пры перакладзе з іншых моў афіцыйна справавой інфармацыі.

4.Спосабы ўзнаўлення і ўнармавання фразеалагізмаў на сучасным этапе.

З а д а н н е 11. Выпраўце памылкі ў выразах.

1. Не можа яна не паехаць, не дачакаўшы Сяргея, не пагаварыўшы з ім душа ў душу, не паглядзеўшы яму ў вочы. 2. Хлопцы спявалі ва ўні сон, з радасцю і разам. 3. Мацей загаварыў сам з сабой. 4. Яны сябравалі не разлі вада. 5. І што за камар цябе сёння ўкусіў? 6. На сваіх двух Свят лана неслася да школьнай пабудовы. 7. Пытанне бацькі было для Алеся як гром на галаву.

З а д а н н е 12. Прааналізуйце артыкул В. М. Філосафа “Фразеалагіз мы ў публіцыстыцы і пытанні моўнай нормы”1. Адкажыце на пытанні:

1.З якой мэтай уводзяць у публіцыстычны тэкст устойлівыя спалу чэнні?

2.Чым вызначаецца неаднароднасць ужывання фразеалагізмаў?

3.Што ўяўляе сабой фразеалагічная норма для публіцыстычнага маўлення?

4.Якія адхіленні ад нормы назіраюцца ў СМІ?

5.Якія нематываваныя віды замен фразеалагічных адзінак вылучаюц ца ў публіцыстычным тэксце?

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1.Паводле злітнасці кампанентаў фразеалагізмы збіць з панталыку, біць лынды, лезці на ражон, з’ехаць з глузду адносяцца:

а) да фразеалагічных зрашчэнняў; б) фразеалагічных адзінстваў; в) фразеалагічных спалучэнняў.

2.Адзначце фразеалагічныя варыянты:

а) за розум узяцца (за галаву узяцца); б) браць да душы (браць да сэрца); в) стаяць у вачах (стаяць уваччу); г) калом стаць – (стаць колам).

1 Беларуская лінгвістыка. – Мінск, 2006. – Вып. 57. – С. 101–108.

74

3.Фразеалагізмам уласцівы:

а) устойлівасць; б) узнаўляльнасць;

в) шматкампанентнасць; г) сэнсавая непадзельнасць;

д) сінтаксічная непадзельнасць.

4.Да фразеалагічных адзінак адносяць:

а) прыказкі, прымаўкі;

д) афарызмы;

б) крылатыя выразы;

е) уласна фразеалагізмы;

в) цытаты;

ё) рэплікі.

г) састаўныя тэрміны;

 

5. Фразеалагічныя зрашчэнні – гэта выразы:

а) лоб у лоб;

в) чортам падшыты;

б) прыкусіць язык;

г) мелка плаваць.

6.Адзначце сінанімічныя фразеалагізмы:

а) аддаць богу душу; б) даць дуба;

в) да Абрама на піва трапіць; г) зямлю зашкварыць; д) папасць у Палясціну.

7.Тыповымі адхіленнямі ад фразеалагічнай нормы з’яўляюцца пару

шэнні:

а) семантычнага характару; б) акцэнталагічнага характару;

в) стылістычнай неаднароднасці; г) нематываванай спалучальнасці; д) граматычнай неадпаведнасці.

8.Парэміялогія вывучае:

а) прыказкі, прымаўкі; б) цытаты, афарызмы; в) перыфразы.

9. Не з’яўляюцца антанімічнымі фразеалагізмы:

а) даць дыхнуць – не даць дыхнуць; б) у вочы – за вочы; в) хоць касою касі – як кот наплакаў;

г) распусціць язык – трымаць язык за зубамі.

75

10. З якой крыніцай звязана ўзнікненне фразеалагізмаў здаваць пазі цыі, залаты фонд, давесці да ведама, у цэнтры ўвагі, корань зла?

а) афіцыйна справавая літаратура; б) публіцыстычнае маўленне; в) біблейскія тэксты.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Што з’яўляецца прадметам вывучэння фразеалогіі? У чым праяў ляецца сувязь фразеалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства?

2.Якія характарыстыкі ўласцівы фразеалагізму? Што адрознівае фра зеалагізм ад свабоднага словазлучэння?

3.Якія лексіка граматычныя разрады фразеалагічных адзінак вылу чаюць у сучаснай беларускай мове?

4.Якія існуюць тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнас ці кампанентаў?

5.Што такое мнагазначнасць, сінанімія, аманімія фразеалагізмаў? Прывядзіце прыклады.

6.Якія існуюць крыніцы ўзнікнення фразеалагізмаў?

7.У чым праяўляецца варыянтнасць фразеалагізмаў?

8.Якія найбольш тыповыя адхіленні ад фразеалагічнай нормы назі раюцца ў публіцыстычным маўленні?

9.Што вывучае парэміялогія, афарыстыка?

ЛЕКСІКАГРАФІЯ. ФРАЗЕАГРАФІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя перыяды ў развіцці слоўнікавай працы на Беларусі.

2.Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця беларускай лексікаграфіі і фразеаграфіі.

3.Асноўныя паняцці лексікаграфіі. Слоўнік, рэестравае слова, слоўнікавы артыкул, ілюстрацыйны матэрыял.

4.Лексікаграфія практычная і тэарэтычная. Тыпы слоўнікаў (лінгвістыч ныя і энцыклапедычныя).

Ключавыя паняцці: лексікаграфія (практычная і тэарэтычная), фразеагра фія, слоўнік, рэестравае слова, слоўнікавы артыкул, семантызацыя, каментары да слова (вакабулы), экземплефікацыя, памета, слоўнікі лінгвістычныя (пера кладныя, тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, сінонімаў, паронімаў, міжмоўных амонімаў, этымалагічныя, гістарычныя, тэрміналагіч ныя, марфемныя, эпітэтаў, мовы пісьменніка, анамастычныя), слоўнікі энцык лапедычныя, змест слоўнікавага артыкула.

За д а н н е 1. Патлумачце, чым адрозніваюцца энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі? Параўнайце выданні: Беларуская мова : энцыкла педыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск, 1994. – 655 с.; Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. М. Р. Судніка. – Мінск, 2002. – 784 с.

За д а н н е 2. Што ўяўляе сабой лінгвістычны слоўнік? Назавіце тыпы лінгвістычных слоўнікаў. Прааналізуйце (на выбар) лінгвістычны слоўнік (назва, аўтар, месца і год выдання, колькасць слоў) і слоўнікавы артыкул у ім (рэестравае слова, стылістычныя і граматычныя паметы, ілюстрацыйны матэрыял, семантычны аналіз, этымалагічныя звесткі).

77

З а д а н н е 3. Вызначце від слоўніка па слоўнікавым артыкуле.

І. ПРАЦА, ы, ж. 1. Працэс уздзеяння чалавека на прыроду; чалаве чая дзейнасць, накіраваная на стварэнне матэрыяльных і культурных каштоўнасцей. Фізічная праца. Прадукцыйнасць працы. Прылады працы. Мірная праца і радасць шчаслівага сямейнага жыцця – вось яе светлы сён% няшні дзень (Я. Брыль).

2.Работа, якая патрабуе затраты фізічнай ці разумовай энергіі. Гану% ля была ў бацькоў адной дачкою і, яшчэ будучы дзіцем, дапамагала маці

ўцяжкай сялянскай працы (І. Гурскі).

3.Вынік творчай, разумовай дзейнасці; твор. Друкаваная праца. Ма% тэматычная праца. Лінгвістычная праца. // толькі мн. (працы, прац). Назва навуковых часопісаў, зборнікаў. Працы Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук.

4.Тое, што і р а б о т а (у 4 знач.). Хадзіць на працу.

Біржа працы гл. біржа. Герой Сацыялістычнай Працы гл. герой. Інспекцыя працы гл. інспекцыя.

Сізіфава праца – цяжкая да знясілення марная праца (ад імя мі фічнага цара Сізіфа, прыгаворанага багамі вечна каціць на гару камень, які, дасягнуўшы вяршыні, падаў назад).

ІІ. АМОНІМ // АНАНІМ Амонім. Слова, аднолькавае па гучанні з іншым словам, але рознае з

ім па значэнні.

Беларуская мова часта з дапамогай тых ці іншых сродкаў пазбаўляец% ца непажаданых амонімаў (П. Юргелевіч).

Ананім. Аўтар твора (пісьма), які ўтаіў сваё імя; твор без подпісу, не вядома кім напісаны.

Вось і ў даным выпадку: ананім правільна піша аб недахопах у рабоце вашага прадпрыемства ( М. Пянкрат).

ІІІ. АСТАТАК, АСТАЧА, РЭШТА

Прыйшоў нястатак, забраў астатак. Прыказка.

Яго пачаставалі астачаю ад абеду панскіх слуг (К. Чорны).

Гэтую рэшту сала ён палажыў у кішэню з развагаю: – А гэта я занясу Марыльцы (К. Чорны).

З а д а н н е 4. Падрыхтуйце артыкул для тлумачальнага слоўніка бела рускай мовы. Рэестравае слова РАССАДЗІЦЬ.

1. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале (М. Ваданосаў). 2. Рассадзілі нас усіх восем па адзіночках такіх велізар ных пецярбургскіх “Крыжоў” (А. Пальчэўскі). 3. Людка з Шэйдакам першы час пасля таго, як іх рассадзілі, адчувалі сябе нібы тая рыба,

78

якую выцягнулі з вады. (Р. Сабаленка). 4. І беглі ўсе на двор, дзе ляжаў сыры снег.., дзе ўжо мільгалі снежкі і цяжка гупалі ў дашчаны ганак, па куль нехта не рассадзіў акно, пакуль не выбег той самы вартаўнік, пера вярнуўшы ў руках памяло (В. Адамчык). 5. – Антоська, даражэнькі, паміраю, – заплакаў п’янаваты Сцяпан… – Во, глядзі, як рассадзіў мне галаву Рысь…(С. Александровіч).

З а д а н н е 5. Падрыхтуйце артыкул для тлумачальнага слоўніка бела рускай мовы. Рэестравае слова ПАЧАТАК.

1. Роў браў… пачатак за вёскай, з балот (М. Ткачоў). 2. У пачатку вёс кі Салаўёў адпусціў машыну… і пайшоў далей пехатою (У. Шахавец). 3. Скончылася лета. У пачатку восені паехала Аленка ў Загор’е (Я. Ко& лас). 4. У засадзе [партызаны] ляжалі дзень, ноч і пачатак другога дня (І. Навуменка). 5. [Васіль:] – Мне здаецца, што гэта пачатак нашай новай дружбы (І. Шамякін). 6. Яшчэ ў ліпені 1858 года член Дзяржаўна га савета і міністр унутраных спраў граф Сяргей Ланской падаў гасудару запіску аб асноўных пачатках будучай рэформы (У. Караткевіч). 7. У гэ тым абуджэнні крытычнае думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця (Я. Колас).

З а д а н н е 6. Падрыхтуйце слоўнікавы артыкул для гістарычнага слоў ніка беларускай мовы. Рэестравае слова ЗМЕЙ.

1.Казал чаровникомъ всим што на aдовитшых бестей и змеев гадu медведе назбирати (Зб. 752, 93). 2. Ежелh бы кого змhи, то естъ діаволъ оукuсивъ, и заразивъ его трuтизною грhховною… вs той часъ наоучитель, который маетъ aзыкъ помагаючій здравію, ничого не возsможетъ

(Зб. вып., 38). 3. …тому приказанью досыть чин¤чи вс¤кие балъваны губили. Такъ иже и ωного sмh¤ мhд¤ного, которого былъ Мωисеи по повhленію Божіему uчинилъ (Будны, 16). 4. ...коли не прешиб камен ногы твоеи. На ¤щоркоу и на василиска боудеш наступал и потопчеш лва и зме¤, бо на мене наде¤лс¤ (Пс. XVI, 93б).

За д а н н е 7. Падрыхтуйце артыкул для дыялектнага слоўніка. Рэе стравае слова ШЫШКА.

1.Ты бачыла, на елцы шышкі екіе? 2. Ек простуду нічым не зведеш, то параць шышкі сосновые. 3. Вурві мне онь ту красну шышку. 4. Як лі шай, то шышку з дуба, да почавіць, да трэ тым соком помазац. 5. Вулезе

збохана така шышка, ек у печэ не зырко. 6. Шышкі – булочкі такіе ма ленькіе на короваі, ек цепер пончыкі. 7. Шышкі пекуць пшэнічные да

79

жытніе да даюць коровайніцам. 8. Шышкі у сіто ці рэшато кладуць і на стрэху кідаюць, і дзеці хапаюць. 9. Шышкі качалі с цеста і дзецям сыпалі на свадзьбі. 10. От тобе шышка под нос! 11. Шо ты насміхаесса, поддзе ваеш, думаеш, шчо ўжэ веліка шышка. 12. Шышэчкі на олешніку навек ростуць.

З а д а н н е 8. Прачытайце тэкст, выпішыце выдзеленыя словы. Апішыце іх, карыстаючыся тлумачальным, этымалагічным, арфаграфіч

ным, марфемным слоўнікамі, а таксама слоўнікамі сінонімаў і антонімаў. Запішыце прозвішчы ўкладальнікаў слоўніка, месца выдання, выдавец

тва, год выдання, агульную колькасць слоў.

Ахоўна выхаваўчым быў абрад пераскоквання праз купальскае вог нішча хлопцаў і дзяўчат у парах, перагон праз агонь кароў. У некаторых месцах ролю Купалкі іграла прыгожая дзяўчына, якую выбіралі са свай го асяроддзя дзяўчаты вёскі і з ёю на чале ішлі да падрыхтаванага хлоп цамі вогнішча. З купальскай ноччу звязаны ўяўленні, адлюстраваныя ў народных творах: у гэты час адзін раз на год зацвітае папараць, а той, хто знойдзе яе кветку, адшукае скарбы і будзе разумець мову птушак і жывёл.

Не менш значнае месца, чым аграрна гаспадарчая тэматыка, у ку пальскіх песнях займаюць тэмы кахання, сямейна бытавых адносін. Вя лікая колькасць песень пра каханне абумоўлена распаўсюджанасцю фрывольнасці ў паводзінах удзельнікаў святкавання. Невыпадковай таму была ў купальскіх песнях тэма страты дзяўчынай вяночка, што сімвалі завала страту дзявоцкасці (“Роднае слова”).

З а д а н н е 9. Знайдзіце ў фразеалагічных слоўніках прыклады ўжы вання наступных выразаў. Звярніце ўвагу на структуру слоўнікавых арты кулаў.

1.Спусціўшы рукі, стаць на ногі, аднаго поля ягадкі, аддаць канцы, даць маху.

2.Крукам носа не дастанеш; ні мычыць ні целіцца.

3.Гора бяду знойдзе; што ў рацэ, яшчэ не ў руцэ.

Для даведкі:

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склад. Ф. М. Ян коўскі. – Мінск, 2004.

80