Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МСМК (белорусский). Горбач, Хромченко

.pdf
Скачиваний:
263
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.23 Mб
Скачать

З а д а н н е 20. Адзначце гістарычныя і пазіцыйныя чаргаванні галос ных гукаў.

Бабёр – бабры, вецер – вятры, кубак – кубкі, бегчы – бяжыць, бег, гром – грымоты, дровы – дрывотня, суха – сушыць, везці – вязуць, везці – вёз, пень – пня, плыць – плывец – плаваць, замок – замка, ро сы – раса, сёстры – сястра.

З а д а н н е 21. Змяніце формы слоў і адзначце гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў. Патлумачце гістарычныя змены гукаў у гэтых словах.

У з о р : Рубель рубля – беглы галосны [е], чаргаванне [е] з нулём гука як вынік страты рэдукаваных (рубъль – рубля).

Д а в е д к а: У адной і той жа аснове рэдукаваны мог быць то ў моцнай, то ў слабой пазіцыі. Моцны праясніўся ў галосны поўнага ўтварэння, слабы страціў ся. Такім чынам, на змену чаргаванню моцнага рэдукаванага са слабым прый шло чаргаванне галоснага з нулём гука.

Рубель, пень, сон, замок, званок, цёр, дровы, бровы, глотка, кроў; вага, рака, гарох, магу, пяку, брахаць, доўгі, лёгкі, сухі, дарога, страх, рог, вуха, глухі, верх, хадзіць, плаціць, вазіць, касіць, раздрабіць, пасту піць, скрывіць, задрамаць, разграфіць.

З а д а н н е 22. Запішыце словы ў транскрыпцыі і адзначце вынікі фа нетычных працэсаў у іх.

Анекдот, мароз, заробкі, завадзь, ляж, мядзведзь, насміхаешся, у крынічцы, сфера, скінуць, з вёскі, без смеху.

З а д а н н е 23. Вызначце, у якіх словах не праяўляюцца фанетычныя законы беларускай мовы.

Фёдар, ордэн, эгаіст, фіранка, каўбой, дырэктар, легенда, бюро, трыа, сеанс, кефір.

З а д а н н е 24. Растлумачце, чым абумоўлена чаргаванне гукаў пры змяненні формы прапанаваных слоў.

Кроў – крыві; гром – грымець – грымоты; брод – брыду – брысці; трава – траве – травінка – траў; чытала – чытаў; віць – ую – уеш; адаб раць – адбяру; дзёран – удзірванець; збажына – збожжа; рубель – руб ля; зямля – землі – зямельны; дзень – дня; агонь – агню – вогненны; мёд – мядовы – медавуха.

21

З а д а н н е 25. Выпішыце з тэксту словы, у якіх назіраюцца наступныя фанетычныя з’явы: падаўжэнне зычных гукаў, спрашчэнне зычных гукаў, асіміляцыйная мяккасць свісцячых, аканне і інш.

Нічога, што позна у свет мы выходзім, нічога, што ўчора пакінулі плуг, – нам крыўду стагоддзяў ліхіх нагародзіць гарачым уздымам акрылены дух.

Калі для нас волі жаданай світанне цудоўнаю блісне над краем зарой, – ад Угры па Буг мы спаткаць яго ўстанем

ўсёй дружнай, вялікай, Крывіцкай Сям’ёй.

Л. Геніюш

З а д а н н е 26. Прачытайце ўрывак з газетнага тэксту, знайдзіце ў ім прыклады фанетычных працэсаў і законаў, уласцівых беларускай мове.

Каб выйсці замуж (ажаніцца), у народнай культуры на працягу шматлікіх стагоддзяў існаваў шэраг забаронаў і перасцярог, а таксама рэгламентацый, якія тычыліся магчымасці выйсці ў будучым замуж ці ажаніцца.

Незамужнім дзяўчатам забаранялася плесці косы іншым дзяўчатам або жанчынам – сваты не прыйдуць.

Калі дзяўчыну ці хлопца прасілі прынесці вады (ці іншую рэч), не льга было перадаваць яе праз парог.

Па правілах народнай культуры ў паўсядзённым жыцці смецце трэ ба было месці ад дальняй сцяны да дзвярэй, г. зн. са “сваёй” прасторы ў чужую. У адваротным выпадку лічылася, што дачка не выйдзе замуж, а сын не ажэніцца (“Народная газета”).

З а д а н н е 27. Адзначце фанетычныя працэсы (дыярэзу, пратэзу, ме татэзу, кантракцыю, эпентэзу, гаплалогію) у прапанаваных словах.

Сэрца, міласэрны, стадыён, мінералогія, сардэчны, далонь, бела рускі, аржаны, таварыскі, вуліца, Тадэвуш, капусны, заводскі, гэта, франк, метр, марфаналогія, Лявон, футляр, бліснуць, Аляксандр, талер ка, Індыя, імгла, брацкі, вугаль, навука, тэатр, восень, таварыскі, трагі камедыя, французскі, гэй, брэсцкі.

З а д а н н е 28. Перакладзіце словы на беларускую мову і пастаўце ў іх націск.

Одиннадцать, некоторые, ремень, каталог, крапива, четверо, на землю, нести, верба, смешно, доверху, ворота, глиняный, худенький, знахарка, ольха, ласковый, порванный, ненависть, случай.

22

З а д а н н е 29. Вызначце гукі, якімі адрозніваюцца аднакаранёвыя сло вы ў беларускай, рускай і польскай мовах.

Лета – лето – lato, лес – лес – las, рэчы – вещи – rzeczy, Мінск – Минск – Mińsk, горы – горы – góry, клас – класс – klasa, голас – го лос – głos, дзяўчынка – девочка – dziewczynka, сігнал – сигнал – sygnał, толькі – только – tylko, жыццё – жизнь – życie, верасень – сентябрь – wrzesień, ціха – тихо – cicho, месца – место – miejce, легенда – леген да – legenda, галава – голова – głowa, сэрца – сердце – serce, мука – мука – mąnka, дождж – дождь – deszcz, восень – осень – jesień, зола та – золото – złoto, сонца – солнце – słońce, пэндзаль – кисточка – pędzel, дрэва – дерево – drzewo, снег – снег – śnieg, срэбра – серебро – srebro, ноч – ночь – noc, секунда – секунда – sekunda, імгла – мгла – mgła, гісторыя – история – historia.

За д а н н е 30. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне ў публіцыстыч

ным стылі пра мовазнаўчую дзейнасць С. Некрашэвіча, Я. Лёсіка, М. Бай кова, В. Ластоўскага і інш.1

За д а н н е 31. Прачытайце тэкст. Адзначце моцную і слабую пазіцыі зычных гукаў у выдзеленых курсівам словах.

Новы Божы Храм, што ўсімі сваімі купаламі ярка зіхаціць у промнях сонца і далёка відзён у наваколлі, за кароткі час стаў галоўнай славутас% цю Ганцавіч. Мала сказаць, гэта сама прыгажосць – такую дасканаласць не сустрэнеш і ў вялікім горадзе. Паводле досведу спецыялістаў, пяціку пальны храм са званіцай вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Фасады прарэзаны вузкімі, вертыкальна выцяг% нутымі арачнымі аконнымі праёмамі, купалы маюць форму розных па велічыне цыбулін і ўстаноўлены таксама на неаднолькавых па вышыні светлавых барабанах. Увесь царкоўны комплекс прываблівае зграбнасцю архітэктурных форм, маляўнічым “візантыйскім” сілуэтам, вертыкаль най імклівасцю, дык заканамерна, што колькасць прыхажан, якія з ра дасцю наведваюць сваю святыню, з кожным разам у Ганцавічах павяліч ваецца (“Літаратура і мастацтва”).

З а д а н н е 32. Адзначце моцныя і слабыя пазіцыі для свісцячых і шы пячых. Вызначце, якую фанему прадстаўляе гук у слабай пазіцыі. Як пера даюцца на пісьме гукі гэтых пазіцый?

Мы ходзім па гэтай зямлі, удыхаем гэтае паветра і ўзіраемся ў чыс тае, бязвоблачнае неба… Калісьці ў далёкім 1941 м не кожнаму так

1Гісторыя беларускага мовазнаўства : у 2 ч. / аўт. уклад. С. М. Запрудскі,

Г.І. Кулеш. – Мінск, 2005. – Ч. 1. – 259 с.

23

пашчасціла. Мы ведаем, праз якія цяжкасці і выпрабаванні лёсу прайш лі нашы дзяды і прадзеды, як ваявалі да апошняга – за жыццё. Схіляем галаву перад ветэранамі. Словы павагі і ўдзячнасці ім напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны выказалі вучні мінскай гімназіі № 9 (“Настаўніцкая газета”).

З а д а н н е 33. Ахарактарызуйце фанетычныя змены ў сістэме галос ных гукаў на прыкладах наступных слоў.

Лад – лады – уладкаваць; сябра – сябраваць; мыць – вымыць – вы мываць; зімы – зіма – зімаваць; стол – сталы; горад – гарады; голас – галасаваць; рэчка – рака; сэрца – сардэчны; вёска – вясковы.

З а д а н н е 34. Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Асноўныя пала жэнні вучэння пра фанему”1.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Гукі беларускай мовы – гэта:

а) найменшыя непадзельныя адзінкі маўлення; б) элементарныя адзінкі; в) адзінкі, якія не маюць ніякіх значэнняў;

г) матэрыяльная абалонка слова.

2. Фанетыка беларускай мовы вывучае:

а) фанетычнае слова;

г) фразы;

б) склад;

д) сказ.

в) маўленчы такт;

 

3.Фанетыка даследуе гукі ў аспектах:

а) апісальным; б) супастаўляльным; в) дыяхронным; г) сінхронным.

4.Гукі мовы вывучаюцца з гледжання:

а) акустычнага; б) артыкуляцыйнага;

в) функцыянальнага.

1Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск, 1994. –

С.582–583.

24

5. Зычныя гукі ў фанетыцы разглядаюцца паводле:

а) пад’ёму языка;

в) месца ўтварэння;

б) удзелу голасу і шуму;

г) спосабу ўтварэння.

6.Да санорных гукаў адносяцца:

а) в; б) ў; в) л; г) м; д) н; е) р; ё) й; ж) ж; з) дж; і) дз.

7.Заднеязычнымі гукамі з’яўляюцца:

а) г; б) к; в) х; г) з; д) g; е) ц.

8.Адзначце словы з фрыкатыўным гукам [г]:

а) ганак;

д) гузік;

б) мегабайтавы;

е) газета;

в) Ганна;

ё) графік;

г) гвалт;

ж) мазгі.

9.Гукі [дз] і [дж] на пісьме могуць перадавацца:

а) адной літарай; б) дзвюма літарамі; в) трыма літарамі.

10.Лабіялізаванымі галоснымі гукамі з’яўляюцца:

а) і; б) ы; в) о; г) у.

11.Адзначце прыклады пазіцыйных чаргаванняў зычных гукаў:

а) магу – магчыма; б) два – дзве; в) язда – езджу; г) цётка – цёткі.

12.Адзначце гістарычныя чаргаванні зычных гукаў:

а) берагам – беражок; б) страх – страшыць; в) горад – горадзе; г) скрывіць – скрыўлю; д) страха – на страсе.

13. Фанетычнае падаўжэнне назіраецца ў словах:

а) дваццаць;

г) каменны;

б) збожжа;

д) Палессе;

в) палоззе;

е) аддаць.

25

14. Перакладзіце на беларускую мову словы:

а) мгновение;

в) мшистый;

б) рожь;

г) юмор.

15.Фанему вывучае:

а) фанетыка; б) фаналогія; в) марфалогія.

16.Дыферэнцыяльныя прыкметы фанемы – гэта:

а) сэнсаадрознівальныя прыкметы; б) агульныя прыкметы.

17.Пазіцыя найменшай залежнасці фанемы – гэта:

а) моцная пазіцыя; б) слабая пазіцыя.

18.Варыянты фанем узнікаюць, калі:

а) фанема супадае паводле гучання з іншай; б) у фанеме назіраюцца неістотныя для фаналагічнага зместу змены; в) фанема рэалізуецца ў канкрэтных гуках.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Што з’яўляецца прадметам вывучэння фанетыкі? Як суадносіцца фанетыка як раздзел мовазнаўства з арфаэпіяй, акцэнталогіяй, графі кай, арфаграфіяй, марфалогіяй і лексікалогіяй?

2.Што такое гук?

3.Што ўяўляе сабой трохаспектны аналіз гукаў беларускай мовы?

4.Якія фанетычныя адзінкі мовы адносяцца да сегментных і якія да суперсегментных?

5.Паводле якіх акустыка артыкуляцыйных характарыстык право дзіцца класіфікацыя зычных і галосных гукаў?

6.Што такое фанетычны закон і фанетычны працэс?

7.Што такое пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў?

8.У чым асаблівасці фанетычнай транскрыпцыі беларускай мовы?

9.Што вывучае фаналогія?

10.Што такое фанема?

11.Якія пазіцыі называюцца слабымі, а якія моцнымі?

12.Чым вызначаюцца інтэгральныя прыкметы фанемы?

13.Што такое дыферэнцыяльныя прыкметы фанемы?

14.Якія гукі з’яўляюцца фанемамі, а якія варыянтамі фанемы?

СКЛАДАПАДЗЕЛ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Склад як фанетычная адзінка.

2.Складовыя і нескладовыя гукі. Характарыстыка складоў.

3.Прынцыпы складападзелу. Закон узрастаючай гучнасці.

4.Фанетычны, графічны складападзелы і іх адрозненне ад марфемнага па дзелу слоў. Перанос слова паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфагра фіі і пунктуацыі”.

Ключавыя паняцці: склад, складовыя і нескладовыя гукі; адкрытыя, закры тыя, прыкрытыя, непрыкрытыя склады; закон узрастаючай гучнасці; прынцы пы складападзелу.

З а д а н н е 1. Вызначце будову адкрытых і закрытых складоў у словах.

Абнядужаць, вентыляцыя, дэзінфекцыя, каласы, кволасць, краёчак, ушморгнуты, цырульня, экспансіянізм.

З а д а н н е 2. Адзначце словы, якія пачынаюцца з непрыкрытых складоў.

Заручыны, абгорнуты, енчыць, жвірысты, занядбаны, каласавік, лес нічоўка, незачэпа, ордэн, паголены, пасівелы, узбадзёрыць.

З а д а н н е 3. Назавіце словы з прыкрытымі складамі.

Апендыкс, бубненне, валачыцца, гіпербала, дэсерт, закуродыміць, інтраспекцыя, капельмайстар, камплемент, марцыпан, опера, паруша льнік, суверэнітэт, тугавухі, уваскрэсенне, цеплаход, ялавіна.

З а д а н н е 4. Ахарактарызуйце адметнасці складападзелу ў корані слоў.

Ірдзець, камлі, падбухторваць, раўнаваць, усцерагацца, хударлявы, цыбуліна, шчымлівы, эксплуатаванне, яблыневы.

27

Ірдзець, камлі, падбухторваць, раўнаваць, усцерагацца, хударлявы, цыбуліна, шчымлівы, эксплуатаванне, яблыневы.

З а д а н н е 5. Падзяліце словы ў тэксце на склады ў адпаведнасці з правіламі складападзелу.

За апошнія стагоддзі чалавек зрабіў велізарныя крокі ў сваім цывілі зацыйным развіцці, але так да канца і не пазбавіўся глупства, якім ёсць вера ў астралагічныя гараскопы, бессэнсоўныя забабоны ды варажбу…

Шматлікія астролагі, экстрасэнсы называюць сваю дзейнасць наву коваю працай, засноўваючы нават школы ды цэнтры па падрыхтоўцы будучых нашчадкаў свайго рамяства… (“Каталіцкі веснік”).

З а д а н н е 6. Абгрунтуйце, зыходзячы з прынцыпаў складападзелу і арфаграфічных правіл, магчымы перанос частак слоў і цэласных спалу чэнняў.

Сястра, раскрыць, дзяцінства, калоссе, паабапал, ураджай, паджа ры, бульба, бур’ян, ЮНЭСКА, К. М. Міцкевіч, 1992 г., 56 га.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Склад – гэта:

а) частка слова, якая ўтвараецца з некалькіх гукаў; б) нефункцыянальная адзінка; в) суперсегментная адзінка.

2.Паводле правіл складападзелу спалучэнне шумных зычных адно

сіцца:

а) да наступнага склада; б) розных складоў.

3.Спалучэнне санорных у інтэрвакальным становішчы падзяляецца на склады наступным чынам:

а) першы санорны адносіцца да папярэдняга склада; б) два санорныя адносяцца да наступнага склада.

4.Падзяліце на склады наступнныя словы:

а) воблака;

г) наўмысна;

б) паскрыпець;

д) насаджэнне;

в) зберагчы;

е) безуладдзе.

5. Адкрытымі называюцца склады, якія:

28

а) заканчваюцца на галосны гук; б) складаюцца з аднаго галоснага гука; в) заканчваюцца на зычны гук.

6. Адзначце словы, якія пачынаюцца непрыкрытым складам:

а) алтар;

г) анлайн;

б) вугал;

д) гарэзлівы;

в) карма;

е) запыхкаць.

7. Адзначце словы, правільна падзеленыя на склады:

а) стра ва;

в) дзе даўс кі;

б) пал ка;

г) а э рад ром.

8. Канцавыя склады са спалучэннямі зычных (трактарыст, знатнасць)

будуюцца па прынцыпе:

а) узрастаючай гучнасці; б) узрастаюча падаючай гучнасці.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Што такое склад? Дайце азначэнне.

2.Чаму склад адносяць да сегментных адзінак фанетыкі?

3.Што ўяўляюць сабой адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непрык рытыя склады? Якое значэнне яны маюць пры апісанні якасцей галос ных і зычных гукаў?

4.Якія ёсць правілы складападзелу?

5.У чым праяўляецца закон узрастаючай гучнасці?

ПРАСОДЫКА

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Прасодыка сучаснай беларускай мовы.

2.Роля націску і інтанацыі ў арганізацыі маўленчай плыні.

3.Адметнасці беларускага націску.

4.Інтанацыйная сістэма беларускай мовы.

Ключавыя паняцці: інтанацыя, націск (рухомы і нерухомы); клітыкі, фане тычнае чляненне маўлення, функцыі інтанацыі.

З а д а н н е 1. Пакажыце на прыкладах з тэксту, што беларускі націск свабодны.

ВАРАВА

Натоўп, гарачы на расправу, На помач не падасць і кста, Сцяною стане за Вараву І падпіхне на крыж Хрыста.

Натоўпу боль чужы нясвежы, Для цёмнай злосці мала джал. Хацежы замінаюць межы.

Руйнуе ўсё аслеплы шал.

Чым болей глотак – болей права. З грахамі доўга едзе воз.

У кожным з нас жыве Варава, І рэдкім госцем – Пан Хрыстос.

Р. Барадулін

30