Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МСМК (белорусский). Горбач, Хромченко

.pdf
Скачиваний:
263
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.23 Mб
Скачать

З а д а н н е 2. Перакладзіце словы на беларускую мову, пастаўце націск.

Крапива, ворота, волосы, землю, верба, шофёр, каталог, под гору, на ногу, одиннадцать, брусья, внаймы, цыгане, документ, обычай, си вой, деятель, льняной, квартал, статут, спина, сокровищница, орна мент, глиняный, усы, занятость, мышление, фартук, чихать, кишка, икать, имя, суповой, козырной.

З а д а н н е 3. Выпішыце з арфаграфічнага слоўніка беларускай мовы 10 слоў, пры змяненні якіх праяўляецца рухомасць націску.

З а д а н н е 4. Прачытайце правільна. Звярніце асаблівую ўвагу на складаныя словы, адзначце ў іх асноўны і пабочны націскі.

Звераферма, лясгас, серпадзюб, сенажаць, велікарускі, жыццеапі санне, нафтадолары, кадзіраванне, дабрабыт, землякоп, высакаразвіты.

З а д а н н е 5. Пастаўце націск у словах. Пры неабходнасці карыстай цеся слоўнікамі. Складзіце сказы з прыведзенымі ніжэй словамі.

Блендар, блюзмен, блокбастар, андэграўнд, аповед (аповяд, апа вяд), байтавы, бізнэс вумен (бізнэс вумэн), графіці, Грынпіс, гуру, напрыканцы, наступства, пілатэс, скейтборд (скейтбард), чысбургер.

З а д а н н е 6. Адзначце назоўнікі з нарматыўным варыянтам націску.

Вятры́ве– ́тры, сва́ты – сваты́тра, ́ктары – трактары́бу, ́феры – бу феры́лі, ́фты – ліфты́тума, ́ны – туманы́бры, ́ля – брыля́гару, ́ го– ́ру, ду́шу – душу́зямлю, ́зе– ́млю.

З а д а н н е 7. Адзначце функцыю націску: адрознівае лексічнае ці гра матычнае значэнні слоў.

Ка́са – каса́́, тлас – атла́с, па́мяць – памя́ць, тра́вы – травы́му, ́ка – мука́ця, ́гнуць – цягну́ць, абу́дзіць – абудзі́ць, ка́ра – кара́.

За д а н н е 8. Выпішыце з газетных тэкстаў 10 сказаў, дзе ўжываюцца энклітыкі ці праклітыкі.

За д а н н е 9. Выпішыце з газет 20 складаных слоў, абазначце ў іх ас ноўны і пабочны націскі.

За д а н н е 10. Запішыце 10 выразных загалоўкаў з беларускамоўных газет, якія адрозніваюцца апавядальнай, пытальнай і клічнай інтанацыямі.

31

З а д а н н е 11. Складзіце мастацкі ці публіцыстычны тэкст, ужываю чы прапанаваныя словы на выбар.

Выпадак, блукаць, буйны, цяжкі, ласкавы, была, дума, спіна, паве даміць, каменны, дыялог.

З а д а н н е 12. Прачытайце артыкул І. Я. Лепешава “Дзе ставіць на ціск?”1. Зрабіце канспект артыкула.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Інтанацыя адносіцца:

а) да суперсегментных адзінак; б) адзінак, якія служаць для афармлення фразы.

2. Інтанацыя з’яўляецца:

а) лагічнай асновай маўлення; б) сродкам падзелу маўлення на часткі.

3.Праклітыкамі называюць ненаціскныя словы, якія:

а) прымыкаюць спераду да націскных слоў; б) стаяць пасля націскных слоў.

4.Пазначце прыклады з энклітыкамі:

а) з за паяса;

г) сказаў бы;

б) абы што;

д) ён бы.

в) ці чулі;

 

5. Пастаўце націск у наступных словах:

а) арнамент,

д) каменны,

б) бульбяны,

е) квартал,

в) выпадак,

ё) адзінаццаць.

г) індустрыя,

 

6. Перакладзіце словы на беларускую мову, пастаўце націск:

а) выгнутый;

д) сивой;

б) документ;

е) деятель;

в) обычай;

ё) километр;

г) названный;

ж) четырнадцать.

1 Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 9. – С. 26–28.

32

7. Адзначце словы з нарматыўным варыянтам націску:

а) мяжу,

ж) межу;

б) нагу,

з) ногу;

в) бліжэй,

і) бліжай;

г) везці,

к) вязці;

д) разломаны,

л) разламаны;

е) вугал,

м) вугол;

ё) твораг,

н) тварог.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Што такое націск, у чым праяўляецца яго роля ў мове?

2.Ці маюць націск службовыя словы?

3.Ці можа мяняцца націск пры змене формы слова, яго словаўтва ральнай структуры? Якія функцыі выконвае націск у слове?

4.У якіх выпадках у складаных словах два націскі?

5.Якімі функцыямі валодае інтанацыя?

АРФАЭПІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.З гісторыі арфаэпіі.

2.Стылі літаратурнага вымаўлення.

3.Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

4.Прычыны і крыніцы адхіленняў ад норм літаратурнага вымаўлення.

5.Інтэрферэнтныя з’явы ў вымаўленні і шляхі іх пераадолення.

Ключавыя паняцці: арфаэпія, арфаэпічная норма, стылі літаратурнага вы маўлення, адхіленні ад нормы вымаўлення, інтэрферэнтныя з’явы.

З а д а н н е 1. Прачытайце выразна верш. Адзначце спецыфіку вымаў лення зычных гукаў [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ў], [дз’], [ц’], [с’].

Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець, Каб не страціць святое штосьці. Не забыць, як падвялы аер На памытай падлозе пахне, Як у студню цыбаты асвер Запускае руку па пахі.

Не забыць сцежкі той, што цябе На дарогу выводзіла з дому,

Што ў хаце там быў рубель У цане і па курсу старому. Не забыць, як марозам злым Клямка пальцы пячэ балюча І адкуль на стале тваім Бохан свежага хлеба пахучы.

Помніць свой на іжрышчы цень, Не забыць, як завуць суседа, Не забыць, як пяе пад дзень За вясёлым сталом бяседа.

Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою ты стаў чысцей

Іне страціў святое штосьці.

Р.Барадулін

34

З а д а н н е 2. Прачытайце тэкст, знайдзіце словы, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем. Растлумачце асаблівасці вымаўлення гукаў у гэ тых словах.

Агінскія – стары апалячаны беларускі род, традыцыйныя гетманы літоўскія. Бацька паэта быў троцкі ваявода, а пасля літоўскі мечнік. І, аднак, наш творца, пан, арыстакрат, магнат, нобіль адмовіўся ад свайго княскага герба, называў сябе “грамадзянінам” і хацеў вызваліць дванац цаць тысяч сваіх сялян, каб узняць іх на паўстанне. І за гэтае чалавека любства, дэмакратызм, гуманнасць – ён яшчэ бліжэйшы нам. Продкі ягоныя выдавалі беларускія кнігі, для польскай ягонай душы блізкія былі нашы беларускія напевы. І гэта беларускія ліпы Залесся, іхні веч ны напеў навеялі кампазітару мелодыю паланэза ля мінор і ўвогуле бо льшай часткі ягоных паланэзаў (У. Караткевіч).

З а д а н н е 3. Перакладзіце словы на беларускую мову і запішыце іх. Параўнайце вымаўленне губных зычных у рускай і беларускай мовах.

Семь, голубь, насыпь, восемьдесят, степь, восемь, накипь, поступь, дробь, поставьте, верфь.

З а д а н н е 4. Адзначце выпадкі, дзе падкрэсленай літары і адпавядае гук [ы].

а) дзень і ноч; б) намок і змерз; в) цвік іржавы;

г) фотаілюстрацыя; д) іскра;

е) хвала і слава; ё) мароз і снег; ж) шмат іголак; з) дэзінтэграцыя; і) контрігра;

к) перапынак і ўрок; л) спорт і здароўе; м) аўтаінспекцыя; н) дэзінфекцыя; о) палітінфармацыя.

З а д а н н е 5. Адзначце словы, вымаўленне якіх перададзена транс крыпцыяй правільна; памылковыя напісанні папраўце.

Увага! У транскрыпцыі літарай g перададзены выбухны гук г. Дождж [дошч]; у лыжцы [у лышцы]; тэатр [тэатар]; суседскі [су

с’эцк’і]; экзамен [экзам’ін]; пяцьдзясят [п’адз’дз’ас’ат]; блокбастар [блоgбастар]; знішчыць [з’н’шчыц’]; росшукі [рошшук’і]; дрожджы [дрожжы]; Аляксандр [ал’аgсандр]; прэтэнзія [прэтэн’з’ійа]; у рукавіч цы [у рукав’іццы]; скіраваць [с’к’іравац’]; блогцер [блогц’ар]; скіснуць [с’к’існуц’]; паказчык [пакасчык]; спісаць [с’п’ісац’]; прыязджаць [прыйажжац’]; схіл [сх’іл]; спёка [сп’ока]; грамадства [грамацтва]; пад чапіць [патчап’іц’]; Афганістан [аўgан’істан].

35

З а д а н н е 6. Прачытайце тэкст у адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення.

“Прылёт салаўёў у Беларусь з месцаў зімоўкі ў Паўднёва Ўсходняй Афрыцы пачынаецца ў апошнія дні красавіка – пачатку мая, – паведа міў рэдакцыі спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шай кін. – Першымі ў Мінск прылятаюць самцы. Адразу пасля прылёту яны пачынаюць спяваць. Песня для гэтых невялікіх птушак мае некалькі значэнняў. Спевамі самцы запрашаюць на выбраны ўчастак будучых сябровак, а таксама паведамляюць іншым салаўям канкурэнтам аб тым, што гэты ўчастак ужо заняты для гнездавання. Песня салаўёў складаецца з асобных цэльных куплетаў, якія арнітолагі называюць ка ленамі. Звычайна ў песні салаўя не больш за 10 кален, і па іх колькасці вызначаюць лепшых вакалістаў. Спевы салаўя ў галінках квітнеючай ча ромхі напрыканцы дня для закаханых з’яўляецца бадай самым яркім і рамантычным знакам вясны” (“Звязда”).

З а д а н н е 7. Ахарактарызуйце вымаўленне галосных гукаў у словах.

Імя, дзесяць, агеньчык, шырэйшы, не быў, тэрыторыя, каляіна, за мочак, дзейнасць, не прыйдуць, чырвоны, месяц.

З а д а н н е 8. Ахарактарызуйце вымаўленне зычных гукаў у словах.

Ганак, праграма, езджу, дрожджы, адраджэнне, нягеглы, чыжык, асцярога, бясспрэчна, жнівеньскі, подпіс, дзіўна, дзеканне, джынсы, мязга, гонта.

За д а н н е 9. Прааналізуйце з гледжання арфаэпічных норм беларус кай мовы адну з праграм беларускага радыё ці тэлебачання (на выбар). Адзначце памылкі, патлумачце прычыны адхіленняў ад норм літаратурнага вымаўлення.

За д а н н е 10. Прачытайце артыкул М. В. Бірылы “Да пытання аб фарміраванні і важнейшых нормах беларускага літаратурнага вымаўлен ня”1. Падрыхтуйце адказы на пытанні:

1. Чаму лічыцца, што вусная форма літаратурнай мовы ўзнікла паз ней за пісьмовую?

1 Беларуская мова : хрэстаматыя : вучэб. дапам. – С. 36–53.

36

2.Якое значэнне мае шырокае выкарыстанне літаратурнай мовы ў вусных зносінах?

3.Як тэатр ўплывае на станаўленне арфаэпічных норм?

4.Якія асаблівасці станаўлення і развіцця арфаэпічных норм бела рускай мовы?

5.Як вымаўляюцца ў беларускай літаратурнай мове націскныя і не націскныя галосныя гукі [э], [о], [а], [і], [ы]?

6.Як вымаўляюцца ў беларускай літаратурнай мове спалучэнні гу каў [аа], [оо], [эа], [эо], [іо], [ыо], [ыо], [іа]?

7.Якія адметнасці вымаўлення зычных гукаў [г], [ф], [ў], [дж], [дз], [дз’], [з], [с], [ц] у беларускай мове?

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1.Станаўленню беларускіх арфаэпічных норм спрыяла:

а) упарадкаванне беларускага правапісу; б) пашырэнне вуснай літаратурнай мовы ў розных сферах ужывання; в) адкрыццё беларускіх тэатраў;

г) павелічэнне колькасці навучальных і культурна асветніцкіх устаноў.

2.Няпоўны стыль літаратурнага вымаўлення праяўляецца:

а) у дакладным вымаўленні кожнага гука; б) хуткім тэмпе маўлення; в) меншай артыкуляцыі гукаў.

3.Да прычын адхіленняў ад норм літаратурнага вымаўлення адносім:

а) невалоданне нормай вымаўлення; б) уплыў дыялектнай мовы; в) уплыў суседніх моў; г) уплыў арфаграфіі; д) білінгвізм.

4.У адпаведнасці з арфаэпічнай нормай зычныя р, ж, ш, дж, ч павінны вымаўляцца:

а) мякка;

в) цвёрда.

б) цвёрда і мякка;

 

5. Запішыце ў транскрыпцыі правільнае вымаўленне наступных слоў:

а) брызент;

г) газета;

б) плісэ;

д) камп’ютар.

в) маянэз;

 

37

6. Адзначце словы з памылкамі ў вымаўленні:

а) піш [э];

г) апара [тч] ык;

б) ч [ы] го;

д) смяе[сс’]я.

в) шча[стл’]іва;

 

7. Знайдзіце словы з абазначэннем правільнага вымаўлення:

а) а [б’] іць;

г) зе [л’й] е;

б) а [д] аць;

д) жы [ц’] ё.

в) пыта [нн’] е;

 

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Якое значэнне для журналістаў мае строгае захаванне адзінства арфаэпічных, лексічных, фанетычных, і граматычных норм, правіль насць, чысціня і выразнасць маўлення?

2.Як вымаўляюцца націскныя галосныя гукі [а], [о], [ы], [і] пасля цвёрдых і мяккіх зычных?

3.Як вымаўляюцца ненаціскныя галосныя ў розных пераднаціск ных і паслянаціскных складах?

4.Якая адметнасць вымаўлення спецыфічных зычных гукаў у бела рускай мове параўнальна з іншымі мовамі?

5.Ахарактарызуйце асаблівасці вымаўлення спалучэнняў зычных на стыку марфем.

6.Што з’яўляецца прычынамі парушэння норм беларускага літара турнага вымаўлення?

7.Якія тыповыя памылкі ў маўленні журналістаў і вядучых беларус камоўных тэле і радыёперадач вы заўважылі?

ГРАФІКА

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Графіка як раздзел мовазнаўства.

2.Асноўныя этапы ў развіцці графікі.

3.Сучасны беларускі алфавіт. Суадносіны гукавой і графічнай сістэм.

4.Асноўныя прынцыпы беларускай графікі.

Ключавыя паняцці: графіка, алфавіт, піктаграфічнае пісьмо, ідэаграфічнае пісьмо, фанетычнае пісьмо, кірыліца, лацінка, арабскае пісьмо, літара, прын цыпы графікі (складовы, гукавы), адназначныя і двухзначныя літары.

З а д а н н е 1. Вызначце розныя спосабы абазначэння мяккасці зыч ных, а таксама выпадкі, калі мяккасць на пісьме не абазначана і праяўля ецца толькі пры вымаўленні.

Летнік размясціўся ў жывапісным куточку Валожыншчыны ў сасно вым бары на крутым беразе невялікай рачулкі. Раніца пачынаецца тут з разлівістых птушыных спеваў, па галінах дрэў скачуць гарэзлівыя вавёр кі, а ў рэчцы, нікога не баючыся, плюхаюцца бабры.

Прыгажосць навакольнай прыроды – толькі адна з адметнасцей “Барка”. Галоўнае ж у тым, што тут ніколі не бывае сумна…

Ёсць у “Барку” і сваё непаўторнае свята – кірмаш. За перамогу ў разнастайных конкурсах дзеці атрымліваюць лагерныя грошы – “бо рыкі” і ў дзень кірмашу могуць купіць за іх сувеніры, пачастункі, цацкі і г. д. А вартаўнік лагера “дзядзя Ваня” катае на сваёй Зорцы ўсіх жада ючых.

А калі адгарае развітальны касцёр, хлопчыкі і дзяўчынкі мараць зноў вярнуцца сюды на наступны год (“Мінская праўда”).

39

З а д а н н е 2. Выпішыце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супа дае. Чым гэта абумоўлена?

Так было ледзь не ўвесь час: амаль усюды побач з радасцю ішлі смутак, клопат, нязгода. Ішлі дома, ішлі ў лесе, прабіваліся на вячорках, дзе таксама ж, як і ва ўсіх хатах, сляпіліся пры чаднай лучыне, ледзь не ўсе прыбраныя ў зрэб’е. Асабліва ж вярэдзілі душу незадавальненне і турботы доўгімі начамі, калі лажыўся на палаці ля замаляванага марозам, з пабялелымі рамамі акна, з якога лоб, шыю, плечы студзіла холадам (І. Мележ).

З а д а н н е 3. Прачытайце тэкст. Затранскрыбіруйце словы, у якіх лі тары е, ё, я, ю, і абазначаюць два гукі і ў якіх – адзін гук і мяккасць папя рэдняга зычнага.

Абагачэнне роднай мовы запазычаннем слоў з іншых моў – гэта працэс натуральны, яго не пазбегнеш. Але натуральны ён толькі тады, калі ў запазычанні ёсць арганічная патрэба, неабходнасць, калі ўзніка юць новыя паняцці, на якія не магло быць адпаведных слоў у роднай мове.

А навошта пазычаць тады, калі ёсць не горшае сваё? Браць толькі тое, што блізка ляжыць, не агледзеўшы добра ўласнай лексічнай скар бонкі, – недаравальна. Гэта напамінае неахайнага і неразумнага гаспа дара, які гноіць уласнае дабро і ў той жа час жабрачыць па суседзях (І. Новікаў).

З а д а н н е 4. Прачытайце ўрывак з артыкула А. І. Яновіч “Станаў ленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду”1.

Падрыхтуйце адказы на пытанні:

1.Як абазначаўся лабіялізаваны гук [ў] у перакладных тэкстах Ф. Ска рыны і іншых асветнікаў і друкароў XVI ст.?

2.У якім горадзе Беларусі пастаўлены помнік літары Ў і чаму асаблі вая ўвага надаецца гэтаму графічнаму знаку?

Працяглую гісторыю станаўлення і замацавання ў беларускім алфа віце мае знак ў, уведзены як найменне ўласцівага беларускай мове паў нагалоснага лабіялізаванага гука. Абазначэнне гэтага гука пры дапамозе спецыяльнай літары адзначана ў фанетычных запісах народнай мовы,

1 Беларуская мова : хрэстаматыя : вучэб. дапам. – С. 53–62.

40