Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МСМК (белорусский). Горбач, Хромченко

.pdf
Скачиваний:
263
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.23 Mб
Скачать

якія былі зроблены этнографамі яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя (на прыклад, П. В. Шэйнам у выданні беларускіх песень у 1869 г.). Па сваіх абрысах знак ў уяўляе у і дыякрытычны кампанент знака й, што адпавя дае фанетычнай характарыстыцы гука [ў] з уласцівымі яму прызнакамі лабіяльнасці і непаўнаты. Відавочна, гэта адпаведнасць гука і яго літар нага абазначэння была прычынай даволі паслядоўнага выкарыстання яго ў публікацыях літаратурных і публіцыстычных твораў на беларускай мове (па нашых назіраннях, з 1873 г.) і ў далейшым замацавання яго ў беларускім алфавіце.

З а д а н н е 5. У якіх выпадках падкрэсленая літара абазначае два гукі?

Галіна, іскрыцца, вераб’і, салаўі, паўімперыял, дзірка, імжа, сініца, юшка, раз’юшаны, бюлетэнь, уюн, вядро, заява, з’ява, месяц, паўядац ца, аб’ём, мёд, маёр, ёд, бабёр, елка, талерка, пад’езд, шчаўе, паездка.

З а д а н н е 6. Адзначце словы, дзе падкрэсленая літара абазначае адзін

гук.

Іўе, ціхі, міліметр, заікацца, аб’інець, сяброўка, без’языкі, мільярд, пяцёрка, пояс, аўдыенцыя, парцьеры, егер, дзеяч, медаль, раён, булён, паштальён, біёлаг, дзённік.

З а д а н н е 7. Знайдзіце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісан нем.

У крынічцы, грамадства, скіснуць, схіл, футбаліст, безгалосы, не зробіш, дажджы, пяшчота, смяешся, без голасу, заказчык, абыграць, шчасце, памяць, сшытак, кніга, партфель, грамадства, не ўбачыш, хлеб, пісьмо, пісьменнасць, непісьменны, пераплётчык.

З а д а н н е 8. Пазнаёмцеся з артыкулам А. І. Яновіч “Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду”1. Пад

рыхтуйце адказы на пытанні:

1.З якога часу вядомы першыя спробы пісьмовай фіксацыі тэкстаў на беларускай мове?

2.Як уплывала на развіццё беларускай графічнай сістэмы выкарыс танне кірыліцкага і лацінскага алфавітаў?

3.Якую гісторыю мае літара г?

1 Беларуская мова : хрэстаматыя : вучэб. дапам. – С. 53–62.

41

4.Якія прынцыпы былі пакладзены ў аснову беларускай графікі?

5.Якія цяжкасці ўзнікаюць пры перадачы на пісьме спецыфічных беларускіх гукаў [ц’], [дз’]?

За д а н н е 9. Пазнаёмцеся з артыкуламі Н. Б. Мячкоўскай “Навошта аднаму народу дзве азбукі?1 (Кірыліца і лацінка ў калізіях беларускага ад# раджэння)”; П. У. Сцяцко “Графіка і арфаграфія”; Л. М. Шакуна “Роля

Б.А. Тарашкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай мовы”2. Напішыце

разважанне па адной з прапанаваных праблем.

За д а н н е 10. Вызначце, якімі графічнымі сродкамі перадаюцца гукі [дз’], [г]#фрыкатыўны, [ў], [ш] [ч] у тэксце “Мужыцкай праўды” (№ 7) Кастуся Каліноўскага:

Podumajcie dobre, da pomoliuszysia Bohu stańmo drużno razom za naszuju wolność! Nas car uże nie podmanie – nie podwieduić Moskali! Niema dla nich u naszych siełach ni wody ni chleba – dla nich my hłuchi i niemy – niczoho nie baczyli i nie czuli. – A pokul jeszcze pora, treba naszym chłopcam spieszyć z wiłami da s kosami tam, hdzie dobiwajucsa woli da prawdy – a my ich baćki da żonki naszy, scierehci budziem dauwiedomiać odkul na nich ciahnie nieczysta maskouska siła – da od duszy pomohać usielakimi sposobami diaciukam naszym szto za nas pojduć bicsa. – A budzie u nas wolnosć jakoj nie było naszym dziedam da baćkam.

З а д а н н е 11. Пазнаёмцеся з лацінскім алфавітам, змешчаным у “Бе# ларускай граматыцы для школ” Б. Тарашкевіча (Выд. 5#е. Вільня, 1929).

A [А], B [Б], C – [Ц], Ć [Ц’], Č [Ч], D – [Д], E – [Э], F – [Ф], G – [Г])выбухны, H – [Г])фрыкатыўны, I – [І], J – [Й], K – [К], L – [Л’] , Ł – [Л], M – [М], N – [Н], Ń – [Н’], O – [О], P – [П], R – [Р], S – [С], Ś – [С’], Š – [Ш], T – [Т], U – [У], Ŭ – [Ў], W – [В], Y – [Ы], Z – [З], Ź – [З’], Ž – [Ж].

З а д а н н е 12. Запішыце тэкст лацінкай. Ці перадае лацінскі алфавіт адметнасці беларускай мовы на пісьме? Ці будзе сёння актуальнай падоб# ная перадача мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў?

Коней мы загналі бязлітасна, да дыхавіцы. Кізгайла страціў на гэ) тым не менш сотні залатых. Але гэта была не мая справа. Я, Канрад

1 Мечковская Н. Белорусский язык : Социолигвистические очерки = Spe) cimina Pilologiae Slavicae. – München : Verlag Otto Sagner, 2003.

2 Беларуская мова : хрэстаматыя : вучэб. дапам. – С. 53–62.

42

Цхакен, ураджэнец кантона Швіц, вядома, не так раскідаўся б, але я ўжо дзевяць год бачыў гэтых людзей і ведаў, што ад іх заўсёды можна чакаць самых вар’яцкіх учынкаў, за іх ніколі нельга паручыцца, таму што ў іх вецер свішча ў галаве.

Я жыў сярод іх дзевяць год, часам пачынаў нават думаць па белару сінску, а ўсё ж ведаў іх не нашмат лепей, чым у першы дзень.

Яны будуць крычаць “воўк вырваўся з логава” і ніколі не зробяць ласкі толкам растлумачыць, што здарылася, каб добры хрысціянін зра зумеў іх. Як быццам гэта наш абавязак – разумець іхнія тропы і іншас казы? Крый божа, калі сярод іх з’явіцца першы паэт – яны затопяць вершамі ўвесь свет і нікому не дадуць спакою.

Яны трацяць шалёныя грошы за цэлы табун загадзя асуджаных ко ней – і пакідаюць пад’ёмны мост апушчаным (У. Караткевіч).

З а д а н н е 13. Падрыхтуйце паведамленне (тэма на выбар).

1.Газеты “Наша Ніва” і “Наша Доля” ў станаўленні графіка арфа графічных норм беларускай мовы.

2.Дзейнасць таварыства “Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ”.

3.Выданні твораў Ф. Багушэвіча, Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа кіры ліцай і лацінкай.

4.“Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча вачыма журна ліста XXI ст.

5.З гісторыі алфавітаў.

6.Кірыліца, лацінка, арабскае пісьмо ў беларускай графічнай сістэме.

7.Лацінка ў сучасных пісьмовых тэкстах.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Графіка вывучае:

а) гукі; б) літары; в) фанемы.

2. Піктаграфічнае пісьмо перадае інфармацыю:

а) праз малюнкі; б) праз сімвалы; в) праз літары.

3. Прыкладамі іерагліфічнага пісьма з’яўляюцца:

а) лічбы; б) спецыяльныя навуковыя сімвалы;

в) хімічныя элементы; г) грэчаскае пісьмо.

43

4. Для станаўленя алфавіта беларускай мовы асаблівае значэнне мелі:

а) арамейскі алфавіт;

в) кірыліца;

б) грэчаскі алфавіт;

г) лацініца.

5.Лацінскім алфавітам у Беларусі карысталіся:

а) у часы Рэчы Паспалітай; б) у часы існавання Расійскай імперыі; в) на пачатку XX ст.;

г) на пачатку XXI ст.

6.Газета “Наша Ніва” друкавалася:

а) лацінкай; б) кірыліцай; в) кірыліцай і лацінкай.

7.Дыграфамі перадаюцца гукі:

а) [дж]; б) [дз’]; в) [ў]; г) [ц’].

8.Літары а, о, у, э, ы, і, я, е, ё, ю перадаюць на пісьме:

а) 10 галосных гукаў; б) 6 галосных гукаў.

9.Згодна са складовым прынцыпам на пісьме абазначаюцца гукі:

а) б’; б) в’; в) г’; г) дз’; д) с’; е) ф’.

10.Ужыванне графем у словах [д]эманстрацыя, [дж]эм, ся[дз’]ець, пал[я]ваць, ля[з]о, [к]асіць заснавана на прынцыпе:

а) складовым; б) гукавым.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Што з’яўляецца прадметам вывучэння графікі?

2.На базе якога пісьма развіліся кірыліца і лацінка?

3.Якая суадноснасць паміж літарамі і гукамі рэгулюецца сродкамі графікі?

4.На якіх прынцыпах заснавана беларуская графіка?

5.Якія літары двухзначныя, а якія адназначныя?

6.Якія графічныя сродкі, акрамя літар, уваходзяць у беларускую гра фічную сістэму?

АРФАГРАФІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Сінхроннае і дыяхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі.

2.Уплыў экстралінгвістычных фактараў на станаўленне арфаграфічных норм беларускай літаратурнай мовы.

3.Міжнародная акадэмічная канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі

1926 г.

4.Рэформа правапісу 1933 г. Удакладненні правапісу (Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск : Весці АН БССР,1959). Навуковая канферэн цыя “Праблемы беларускага правапісу” (19–20 лістапада 1992 г.).

5.Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008 г.). Мэта згоднасць асноўных удакладненняў і змен у новай рэдакцыі “Правіл...”.

6.Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі.

Ключавыя паняцці: арфаграфія, арфаграфічная норма, арфаграма, прынцы пы арфаграфіі (фанетычны, марфалагічны, традыцыйнае (гістарычнае) і дыфе рэнцыйнае напісанні), рэфармаванне правапісу.

З а д а н н е 1. Прачытайце ніжэйпрыведзены тэкст1. Якую ролю выкон

вае арфаграфія ў агульнай сістэме мовы і якое значэнне яна мае для канса лідацыі грамадства?

Арфаграфію прынята лічыць другаснай сістэмай у адносінах да маў лення, а арфаграфічныя правілы ў пэўным сэнсе штучнымі, умоўнымі. Аднак роля арфаграфіі ў агульнай сістэме мовы і для грамадства надз вычай вялікая, пра што сведчыць пастаянная ўвага да гэтага раздзела як мовазнаўцаў, так і грамадзян, для якіх лінгвістыка не з’яўляецца прафе сіяй.

1 Гл.: Куліковіч У. І. Новае ў беларускай арфаграфіі / пад рэд. М. Р. Прыго дзіча. – Мінск, 2010. – С. 3.

45

Па першае, пісьмо – неад’емная частка кожнай нацыянальнай ку льтуры, яно ўсеагульнае, паколькі ствараецца для ўсіх. З гэтага вынікае, што наяўнасць агульнапрынятых арфаграфічных правіл і свядомае іх выкарыстанне ўсімі носьбітамі мовы сведчыць пра кансалідацыю гра мадства і вызначае не толькі годнасць мовы, яе самастойнасць, але ад люстроўвае стан нацыянальнай культуры. Па другое, з дапамогай агу льнапрынятых арфаграфічных правіл устанаўліваюцца адзіныя пісьмо выя нормы, якія неабходны любой мове як агульнаму сродку зносін усіх людзей пэўнага грамадства ў розных сферах жыцця. Па трэцяе, сістэма агульнапрынятых арфаграфічных правіл сведчыць і аб граматычнай і арфаэпічнай унармаванасці літаратурнай мовы, паколькі яны абавязко ва вынікаюць з гэтых заканамернасцей мовы, непасрэдна з імі звязаны. Па чацвёртае, адзіныя арфаграфічныя нормы забяспечваюць не толькі аднастайную перадачу маўлення на пісьме, але і дазваляюць дакладна, выразна размяжоўваць сэнс аднолькавых ці блізкіх па гучанні слоў, іх формаў, словазлучэнняў і сказаў. Па пятае, нарматыўнае арфаграфіч нае афармленне тэкстаў сведчыць пра пэўную ступень адукаванасці ча лавека, яго культурны ўзровень, своеасаблівасць яго іміджу.

З а д а н н е 2. Вызначце, напісанне якіх галосных і зычных у вершы, надрукаваным у 1906 г. ў газеце «Наша Доля», не адпавядае сучасным ар фаграфічным нормам беларускай літаратурнай мовы.

АСЕННИ ВЕЧАР

Вые бура. Лес гамониць, Як на сходзи дзе народ. Вецер хмары так и гониць. Дошч и град и ганелёд.

На каминку корч пылае Кале печы дзет сядзиц; Бацька лапци папрауляе, Маци нитки села виць.

Вецер вые, не сцихае, Дзика у комини шумиць; То заплачэ, заспевае, То па стреси прабяжыць.

Циха у хаци. Сэрца ные Душу страх апанавау...

Чамуж вецер думки злые У душу ты мою нагнау?

Якуб Колас

З а д а н н е 3. Перапішыце, адаптаваўшы да арфаграфічных норм су часнай беларускай літаратурнай мовы, наступны публіцыстычны тэкст.

Падрыхтуйце адказы на пытанні:

1. Якія нормы дарэформеннага правапісу паслядоўна перададзены ў тэксце?

46

2.Ці існуе неабходнасць перадачы на пісьме асіміляцыйнай мяккас ці зычных гукаў з дапамогай мяккага знака?

Вайсковыя газэты тае пары, малыя і большыя, зьяўляліся адно срод кам палітычнай прапаганды, разьлічанай на самага масавага і прымі тыўнага чытача. Штодзённыя зводкі Інфармбюро – вось адзіны эле мэнт іхнай інфармацыйнасьці, у якіх, аднак, старанна шыфравалася ўся геаграфія баявых дзеяньняў, усе назовы часьцей і падразьдзяленьняў… Нашыя страты ўтойваліся. Фатаграфіяў забітых з нашага боку газэты не друкавалі да канца вайны, вайсковым карэспандэнтам здымаць целы забітых савецкіх воінаў катэгарычна забаранялася…

Чым болей часу мінае з памятнага траўня 1945 году, тым болей пыта ньняў ставіць мінулая вайна. Абясцэньваюцца шмат якія зь нядаўных каштоўнасьцяў, узьнікаюць новыя. Маладым пакаленьням здаецца, што для іх настаў час, не зьвязаны з праклятым мінулым, якое стала заслужа ным лёсам іхных бацькоў і дзядоў. Але пачакаем з высновамі. Усё ж шмат што ў сьвеце зьвязанае моцнай вяроўчынай, не разблытаўшы тугія вузлы якой, ня надта пасунесься ў шчасьлівую будучыню (В. Быкаў).

За д а н н е 4. Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Рэфармаванне бе ларускага правапісу. Гісторыя і сучаснасць”. Карыстайцеся крыніцамі:

1.Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і аз букі // Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918–1941) : хрэстаматыя для студэнтаў філал. фак. : у 2 ч. / аўт. уклад. : С. М. Запрудскі, Г. І. Ку леш. – Мінск, 2005. – Ч. 1. – С. 80–81.

2.Выступленні ў дыскусіі аб рэформе беларускай азбукі // Тамсама. –

С.86– 96.

3.Лёсік, Я. Да рэформы нашай азбукі // Тамсама. – С. 81–86; 100–112, 140– 148.

4.Некрашэвіч, С. Да пытання аб рэформе нашага правапісу // Там сама. – С. 113–119.

5.Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918–1941) : хрэстаматыя для студэнтаў філал. фак. : у 2 ч. / аўт. уклад. : С. М. Запрудскі, Г. І. Кулеш. – Мінск, 2008. – Ч. 2. – С. 151–152.

6.Іўчанкаў, В. І. Беларуская арфаграфія: апавяданні і гісторыі / В. І. Іўчанкаў. – Мінск, 2010. – С. 3–9.

7.Шакун, Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства / Л. М. Шакун. – Мінск, 1995. – С. 138–142.

8.Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск, 1994. – С. 464– 467.

47

З а д а н н е 5. Выпішыце з тэксту спачатку словы з арфаграмамі, зас наванымі на фанетычным прынцыпе, потым словы з арфаграмамі, заснава нымі на марфалагічным прынцыпе.

Назаўсёды, да апошняга дыхання пасялілася ў маю душу любоў да хлебаносных камячкоў глебы на роднай ніве, да груш на ўзмежках і пры дарогах, да крыніц і ўзгоркаў. Да хлебароба і настаўніка. Да матчынага слова. Да найвялікшай, нашай, беларускай далікатнасці – ратаваць ча лавека, калі яму цяжка, калі яму трэба спагада, кубак крынічнай вады. Супакоіць і прагнаць смагу, агледзець і загаіць рану, выратаваць (Ф. Ян% коўскі).

З а д а н н е 6. Падкрэсліце словы, якія пішуцца паводле марфалагічна га прынцыпу.

Носьбіт, дэфект, у дзежцы, вясна, у лодцы, бугскі, тэатр, тэндэн цыя, менеджар, гарадскі, без веры, звышімклівы, рэзідэнцыя, боязь, лі дар, пясчаны, французскі.

З а д а н н е 7. Устаўце мяккі знак ці апостраф у наступных словах і аб грунтуйце іх пастаноўку.

Студзен..скі, аген..чык, вішан..ка, павіл..ён, рэл..еф, Васіл..еўка, Афанас..евіч, аб..ява, вераб..і, салаў..і, нян..чыць, надзем..е, вудзіл..на, пад..есці, без..языкі, павер..е, дзес..ці, вас..мі, пяц..сот, з..нічка, п..яўка, аб..інець, кон..скі, ц..ма, дз..мухавец, двух..ярусны, парц..е, дас..е, шмат..ёмісты, канферанс..е, Альф..еры, любан..скі, познан..скі, чэр вен..скі, Пракоф..еў, ін..екцыя, інтэрв..ю, кан..юнктура, куп..ё, В..етнам, Лук..ян, Х..юстан, п..яніца, мен..ш, камен..чык, мезен..чык.

З а д а н н е 8. Падкрэсліце нарматыўны варыянт напісання прыведзе ных слоў.

Усьмешка – усмешка, вусьце – вусце, вызверыцца – вызьверыцца, злосць – злосьць, ледзьве – ледзве, шасьцёрка – шасцёрка, дзмухавец – дзьмухавец, адкройваць – адкрайваць, твораг – тварог, пінжак – піджак пружына – спружына, наперагонкі – напераганкі, барджэй – барзджэй.

З а д а н н е 9. Устаўце прапушчаныя літары.

Ж..мчужына, п..ртманет, наве..ны, пер’.., калосс.., карэнн.., ліс ц..вы, д..сыта, эфі..п, Н..ман, в..сакосны, ц..рымонія, др..васек, кан ц..лярыя, світ..р, камп’ют..р, б..тон, св..тлафор, св..таяннік, Вал…р’ян,

48

П..труся, с..мігодка, вын..ньчыць, св..тлячок, фот..сінтэз, ф..награма, с..мсот, дз..сяты, бухгалт..р, др..мота, інж..нер, кантрас..ны, балас..ны, поч..рк, п..рэдн..бакавы, аст..роід, ч..мярыца, світ..р, мец..нат, пр..снак, п..лігамія, лібрэт.., зан..пад, каракул..вы, шэсцьдз..сят, кал..ровы, дз..журны, м..тро, роўн..дзь, дз..яч, зерн..сховішча, ільн..валакно, н..ва каін, не..фашызм, ф..такалаж, м..тагонкі, сельд..рэй, гр..смайстар, ч..с нок, дв..еўладдзе, канц..нтрат, ст..гадовы, два..борства.

З а д а н н е 10. Запішыце словы ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Пра віл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008 г.).

Рады..акустычны, рады..каментар, рады..студыя, рады..эфір, ра ды..графія, рады..лячэнне, рады..логія, рады..нукліды, рады..тэхніка, аўды..зала, аўды..візуальны, аўды..апаратура, меды..бізн..с, меды..вісты ка, меды..валь, меды..холдынг, меды..індустрыя.

Куп.., рэзюм.., экз..мпляр, тун..ль, шын..ль, інтэрн..т, мен..джм..нт, парлам..нт, с..рвіс, М..рым.., Морз.., рэнам.., камюнік.., пік.., сальта мартал…

Шніц..ль, орд..р, камп’ют..р, тэнд..р, барт..р, Од..р, Юпіт..р, Він чэст..р.

З а д а н н е 11. Утварыце сказы з дзеясловамі ў форме 1 й і 2 й асобы множнага ліку загаднага ладу ад прапанаваных дзеясловаў.

Быць, кінуць, стаць, мыліць, сядзець.

За д а н н е 12. Выпішыце з газетных тэкстаў 15 сказаў, у якіх ужыты абрэвіятуры. Запішыце абрэвіятуры ў адпаведнасці з новымі патрабавання мі да іх напісання. Патлумачце ўтварэнне і напісанне абрэвіятур.

За д а н н е 13. Перакладзіце словы на беларускую мову.

Орша, радиохимия, декольте, медаль, сервиз, Женева, Ремарк, шницель, менеджер, Юпитер, добродетель, водохранилище, вагоноре монтный, зернохранилище, кредитоспособный, Херсон, кефир, вне штатный, безапелляционный, без меры, биолог, акционерный, майор, аудиенция, диапазон.

З а д а н н е 14. Запішыце правільна, выбраўшы малую ці вялікую літару.

П(п)рыпяцкая нізіна, краіны Л(л)ацінскай А(а)мерыкі, П(п)ушкін ская страфа, М(м)агдэбургскае права, К(к)аінава пячаць, К(к)рэўская У(у)нія, В(в)ялікае К(к)няства Л(л)ітоўскае, Р(р)ускае і Ж(ж)амойцкае,

49

С(с)адружнасць Н(н)езалежных Дз(дз)яржаў, З(з)ямля К(к)аралевы М(м)од, астравы К(к)аралевы Ш(ш)арлоты, М(м)іншчына.

З а д а н н е 15. Знайдзіце памылкі ў напісанні спалучэнняў слоў і па праўце іх у адпаведнасці з нормай напісання ўласных назваў.

Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, кранштацкі мяцеж, Закон Архімеда, Грыгарыянскі каляндар, Карэльскі перашыек, Лагойскі тракт, Навукова асветны цэнтр імя Францішка Скарыны, Кельцкая культура, дом друку, Новы Запавет, сіямскія блізняты, Купалавы радкі, вавілонс кая вежа, Баркулабаўскі летапіс, Залатое сячэнне, Вялікі Крамлёўскі Палац, вольтава дуга, Беларуская філармонія, лацінскі алфавіт, Бры танская імперыя, мастацтва Старажытнага Рыма, Турава Пінскае княс тва, гатычны стыль, Бермудскія астравы, Аўтазаправачная станцыя, станкевічаў слоўнік, Біблейскі герой, Дрэздэнская Карцінная Галерэя, Ганаровы грамадзянін Мінска, берталетава соль, Траянская вайна, Першая Сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна, Ордэн мечаносцаў, Зямля Франца Іосіфа, Новы Свет, Запарожская Сеч, лаўрэат Нобелеўс кай прэміі, базедава хвароба, Палац мастацтваў, Ордэн Працоўнай Сла вы, пастэраўская вакцына, палеазойская эра, Прыпяцкая нізіна, пуш кінская страфа, магдэбургскае права, каінава пячаць, Крэўская Унія, Саюз беларускіх кінематаграфістаў, Мічурынскі гатунак, Клятва Гіпак рата, дарвінаўскі музей, Кіева Пячорская лаўра, Гудзонаў заліў, Асман ская Імперыя, Шлісельбургская крэпасць, Месапатамская нізіна, Мінс кае сувораўскае ваеннае вучылішча, Другі Закон тэрмадынамікі, манго ла татарская няволя, Федэральнае бюро Расследаванняў ЗША, Тунгускі метэарыт, Салігорскі калійны камбінат “Беларуськалій”, рэнтгенаўскія прамяні, танталавы пакуты, ахілесава пята, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Купалаўскія чытанні, багдановічавы вершы, Беларускі Дзяр жаўны ўніверсітэт.

З а д а н н е 16. Перакладзіце на беларускую мову. Прапануйце споса бы ўдасканалення тэксту на моўна стылёвым узроўні.

Программой технического перевооружения и расширения произ водства предусматривается строительство трех новых производствен ных корпусов общей площадью 51,5 тысячи квадратных метров, закуп ка нового оборудования и модернизация имеющегося, полуторакратное увеличение рабочих мест. Программа нацелена на качественно новый уровень: обновление имеющегося технического парка, приобретение и установку инновационного оборудавания, широкое привлечение ин вестиций (“Народная газета”).

50