Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МСМК (белорусский). Горбач, Хромченко

.pdf
Скачиваний:
263
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.23 Mб
Скачать

5. Такі (факт, фактар) не мог быць не заўважаным. 6. На (эскаватары, экскалатары) мы падняліся на другі паверх універмага “Беларусь”. 7. Кож ны год мы набываем (абаненты, абанементы) на цыкл канцэртаў.

З а д а н н е 6. Складзіце сказы з наступнымі словамі. У якіх сінтаксіч ных канструкцыях могуць назірацца памылкі ва ўжыванні паронімаў?

Пранікнёнасць – праніклівасць – пранікальнасць; пранікнёны – праніклівы – пранікальны.

З а д а н н е 7. Ці адносяцца да паронімаў наступныя словы? Карыс тайцеся слоўнікам паронімаў1.

Рыцар – рытар, прашчур – прашча, дыстанцыя – інстанцыя, комп лекс – камплект, грам – гран, апагей – апалагет, абыходак – абыход жанне – абыходлівасць, вымераны – вымерны, вынаходлівы – вына ходніцкі, падкладачны – падкладзены – падкладны.

З а д а н н е 8. Знайдзіце памылкі лексічнай спалучальнасці слоў у сло вазлучэннях, падбярыце правільны варыянт.

Скласці ўражанне ад фільма; заявіць прэтэнзіі; жыць у промысла вым раёне; інтэлігенцкія рысы твару; месяцавая ноч; адрасанту прый шоў ліст; ганчарскі выраб; зайздрослівае здароўе; слоўны запас; чала вечны сілуэт; асобы пакой; смалісты пах.

З а д а н н е 9. Знайдзіце ў тэксце сінонімы. Падбярыце да іх яшчэ не калькі сінанімічных слоў. Складзіце сінанімічны рад. Вызначце, адназнач ным ці мнагазначным словам з’яўляецца дамінанта сінанімічнага рада. Калі дамінанта шматзначная, складзіце некалькі сінанімічных радоў.

Калі мы выганялі статак у поле, мне, як падпаску, дзед даручаў на сіць торбу з хлебам. У торбе, апроч акрайчыка хлеба, часамі ляжала скварка ці яйка, зваранае ўкрутую, соль, агурок, бутэлька малака ці хлебнага квасу. Словам, харч на цэлы дзень сухім пайком, як цяпер ка жуць. Увесь гэты правіянт быў у завязанай вузлом торбе, якую мне да водзілася цягаць. Я кажу не насіць, а цягаць, бо перад абедам рука стам лялася, ноша надакучвала, і я ставіў яе дзе небудзь пад куст або вешаў на сучок бярозы (І. Грамовіч).

1 Грабчыкаў С. М. Слоўнік паронімаў беларускай мовы. – Мінск, 1994. – 478 с.

61

З а д а н н е 10. Растлумачце ўзнікненне антанімічных радоў у прыкладах.

Добры – дрэнны / кепскі / благі; смелы / храбры / адважны – баяз лівы / палахлівы.

З а д а н н е 11. Раскрыйце змест і семантычную суадпаведнасць анта німічных назваў. Вызначце іх сінтаксічную ролю ў сказе.

1.Ой, глядзі, змяняеш быка на індыка (Я. Колас). 2. Я знала, што з твайго языка капае і мёд і яд (М. Гарэцкі). 3. Хлеб не сыр, зяць – не сын. 4. Часам плачыш, часам скачыш. 5. Дзе начаваць, там не дняваць. 6. Чор нае да белага не прышываюць. 7. Хто мамкі не слухае, той пальцы дзьму хае. 8. Жаніцеся, панічы, ды ведайце скутку: тры дні вяселя, а цэлы век смутку. 9. Блізка відаць, ды далёка дыбаць. 10. Сыты галоднаму не спа гадае. 11. Новае сіта на калку вісіць, а старое пад лавай валяецца. 12. Далей паложыш – бліжэй возьмеш. 13. Не там траціш, дзе купляеш, а там, дзе прадаеш. 14. Свае бяды нікому не кажы, бо добры злякнецца, а злы па смяецца.

З а д а н н е 12. Прачытайце ўрывак з кнігі П. Сцяцко “Культура мо вы”1. Прывядзіце прыклады слоў з жывой народнай мовы, якія, на вашу

думку, маглі б адпавядаць літаратурнай норме. Словы павінны быць у кан тэксце.

Сёння нам трэба шырока ўводзіць у карыстанне выразныя значэн нем, добра матываваныя словы з жывой народнай мовы ці створаныя паводле ўласцівых беларускай нацыянальнай мове мадэляў наватворы, не забываючы пра запавет Якуба Коласа: “… Трэба смялей ствараць но выя словы і ў патрэбных выпадках звяртацца да запазычання. Але мы маем вялікі моўны запас, які незаслужана забыты намі, літаратарамі, і з поспехам ужываецца ў народзе” <> Для адлюстравання новых рэаліяў грамадска палітычнага жыцця ўзнікаюць новыя словы, аднаўляюцца лексічныя адзінкі беларускай літаратурнай мовы, рэпрасаваныя ў 30 х і наступных гадах; утвараюцца новыя лексемы, цалкам адпаведныя сістэ ме нацыянальнай беларускай мовы, і выштурхоўваюцца з маўленчай практыкі неапраўданыя пазычанні і штучныя калькі, што расхістваюць, разбураюць моўную сістэму.

1 Сцяцко П. Культура мовы. – Мінск, 2002. – 444 с.

62

З а д а н н е 13. Прааналізуйце словы калькі ў маўленчых адрэзках. Падбярыце да іх уласнабеларускія адпаведнікі.

1. Спажывецкая карзіна парадавала пакупнікоў. 2. Правячы сенат прыступіў да сваіх прамых абавязкаў. 3. Брэш у яго бюджэце была знач ная. 4. Арамат напоўніў пакой. 5. Прасёлачная дарога напоўнілася шу мам і пылам.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Адзначце амонімы:

а) каса (дзявочая; прылада працы); б) залаты (чалавек; рубель); в) забой (пазбаўленне жыцця; шахта); г) стан (унутраны; дзявочы); д) тур (бык; турыстычны).

2.Від амонімаў, да якога адносяцца словы: узорны – у зорны, умову –

умову, настане – на стане, народны – на родны, прасцяг – пра сцяг, зга ры – з гары, адкуль – ад куль, удар – у дар:

а) амафоны; б) амографы; в) амалексемы; г) амаформы.

3.Адзначце сказы, у якіх ужыты паронімы:

а) Яго словы і манера пісьма былі даходнымі; б) Ганна слухала яго з двайным пачуццём;

в) Бабуля накусіла шчыпчыкамі цукру і наліла ў кубак чаю; г) Шэрае, з паліравальнымі падлакотнікамі крэсла было мяккім; д) Стукнула брамка, і на двор убегла дзяўчынка.

4. Вызначце дамінанту ў сінанімічных радах:

а) пазіраць – аглядаць – азірацца – глядзець – утаропіцца; б) казаць – трымаць прамову – апавядаць – гаманіць – балбатаць –

гугнявіць; в) філоніць – сачкаваць – адседжвацца.

5. Від, да якога адносяцца рады сінонімаў: гепатыт – жаўтуха, спаць – кімарыць, гаварыць – мусоліць – енчыць, дапусціць памылку – даць маху:

а) дуплеты; б) семантычныя сінонімы;

в) кантэкстуальныя сінонімы; г) стылістычныя сінонімы.

63

6.Адзначце антанімічныя пары:

а) добра – кепска; б) добра – дрэнна; в) добра – блага; г) добра – някепска.

7.Адзначце сказы, у якіх выкарыстаны аксюмаран:

а) Сустракаюцца гуліверы, аб якіх нават ліліпуты невысокай думкі (“Літаратура і мастацтва”);

б) Ой, глядзі, зменіш быка на індыка (Я. Колас); в) Красамоўнае маўчанне (“Мінская праўда”);

г) У мастацкай літаратуры: ідуць нябожчыкі жывыя (Я. Купала).

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Якія шляхі ўзнікнення амонімаў?

2.Што адрознівае з’явы аманіміі і полісеміі?

3.Як вызначаюцца паронімы? Якія памылкі ва ўжыванні паронімаў назіраюцца ў мове?

4.Што такое паранамазія?

5.Што такое сінонімы? Раскрыйце паняцце сінанімічнага рада і да мінанты. Назавіце віды сінонімаў.

6.Што такое антонімы? Ці ўсе словы ў мове могуць уступаць у анта німічныя адносіны?

7.Якія антонімы з’яўляюцца лексіка семантычнымі і словаўтвара льнымі? Прывядзіце прыклады.

8.Што такое антытэза, энантыясемія, аксюмаран? Прывядзіце прык

лады.

9.Як праяўляюцца сінанімія і антанімія ў мове СМІ?

ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ДЫФЕРЭНЦЫРАВАНАЙ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Гістарычнае фарміраванне лексікі сучаснай беларускай мовы.

2.Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка. Методыка вызначэння за пазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў. Транслітэрацыя. Выкарыстан не варварызмаў і экзатызмаў у сучасных тэкстах. Запазычанні на сучасным эта пе. Барацьба за чысціню мовы.

3.Сацыяльна функцыянальная характарыстыка лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу.

4.Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку. Аказіяналіз мы. Слэнгіраванне камп’ютарнага маўлення, лексічныя працэсы ў інтэрнэт вы даннях.

Ключавыя паняцці: спрадвечна беларускія словы (агульнаславянскія, усход неславянскія, уласнабеларускія), запазычаныя словы (лацінізмы, германізмы, грэцызмы, цюркізмы, англіцызмы), словы калькі, актыўная лексіка, пасіўная лексіка (гістарызмы, архаізмы, неалагізмы), лексіка агульнаўжывальная і лексі ка абмежаванага ўжытку (дыялектная, жаргонная, аргатыўная, спецыяльная, слэнг).

З а д а н н е 1. Прачытайце тэкст. Вызначце, якія словы з’яўляюцца агульнаславянскімі, агульнаўсходнеславянскімі, уласнабеларускімі.

У нашых продкаў яшчэ да пачатку масленічнага, або сырнага, тыдня існаваў звычай “цягнуць калодку”. У час паміж Калядамі і Масленіцай было дазволена жаніцца, а калі нехта з маладых хлапцоў гэтага не пас пяваў – яму прызначалі “пакаранне”. Жанчыны з песнямі хадзілі па вёсцы і цягнулі за сабой “калодку” – абвязанае вяроўкай бервяно; калі

65

ім сустракаўся нежанаты хлопец, вяроўку накідвалі на яго і прымушалі цягнуць калодку. А за вызваленне патрабавалі выкуп. Зрэшты, і неза мужнім дзяўчатам было не лягчэй – адзін з дзён бацька саджаў дачку ў сані і вазіў па сваёй ці навакольных вёсках на агледзіны (“Звязда”).

З а д а н н е 2. Прачытайце артыкул Н. М. Даўгулевіча “Уплыў англій скай і рускай моў на засваенне англіцызмаў у сучаснай беларускай мове”1.

Падрыхтуйце адказы на пытанні:

1.Якія прычыны пранікнення англіцызмаў у беларускую мову?

2.Як адаптуюцца англіцызмы і амерыканізмы ў беларускай мове?

3.Чаму руская мова ўплывае на пранікненне запазычаных слоў у бе ларускую мову?

4.Якую небяспеку для беларускай мовы нясе актыўнае распаўсюд жанне англіцызмаў?

З а д а н н е 3. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Аргумент, сілуэт, інцыдэнт, дыстанцыя, жакей, пранонс, фантом, вердыкт, рэанімацыя.

За д а н н е 4. Выпішыце з беларускамоўных газет сказы з запазыча нымі словамі. Падбярыце запазычаныя словы паводле фанетычнага, гра фічнага, граматычнага і семантычнага засваення.

За д а н н е 5. Прыдумайце сказы з наступнымі словамі. Вызначце, з якой мовы яны запазычаны.

Фламінга, ківі, сушы, афура (від японскай лазні), барбекю, нэцке (мініяцюрная фігурка), мачо.

З а д а н н е 6. а) Пазнаёмцеся з урыўкам з артыкула В. У. Мартынава “Шляхі фарміравання беларускай мовы”2.

Слова і жыццё знітаваны спрадвечна, і калі мы гаворым, што слова – гэта гісторыя народа, то гэта не проста прыгожая фраза, – гэта сапраў ды так. Часта іменна слова, і толькі яно, здольна павесці нас у бездань мінулых стагоддзяў, куды не адважваюцца ўжо зазірнуць гісторык і ар хеолаг. Подых старадаўніх падзей даносяць да нас радкі летапісаў. Ня

1 Беларуская лінгвістыка. – 2008. – Вып. 62. – С. 98–103.

2 Жывая спадчына / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск, 1992. – С. 8–9.

66

стрымнасць думкі сучаснікаў адбіваецца ў новых словах, якім суджана ў будучым стаць сведкамі сённяшніх падзей. І як любоў чалавека да жыц ця, заўжды жыла і будзе жыць цікавасць чалавека да роднага слова. Можна з упэўненасцю сказаць, што няма чалавека, які б не рабіў спро бы хоць раз у жыцці зазірнуць у глыбіні слова, высветліць, як яно ўзнік ла, як склалася яго сучаснае значэнне. Ды адна справа паразважаць у вольную гадзіну, узводзячы і разбураючы картачныя збудаванні домыс лаў і здагадак, і зусім іншая – разабрацца ў складаных і супярэчлівых моўных законах…

б) Згадайце вядомыя вам прыклады архаізмаў, гістарызмаў і неалагіз маў. Прааналізуйце некалькі слоў, карыстаючыся “Этымалагічным слоўні кам беларускай мовы”.

З а д а н н е 7. Вызначце, якія з прыведзеных слоў знаходзяцца ў наш час у актыўным лексічным складзе, а якія ў пасіўным. Прыдумайце з імі сказы ці словазлучэнні.

Спадар, байка, прасвета, сямігодка, дашкольнік, шматтыражка, лік без, мытня, самапал, грыўна, ёгурт, паркінг, блогер, жандар, жаўнер, рада, баярын, вяльможа, мушкет, фальварак, чырвонец, даляр, талер, грош, грошы, імбрычак, вітальня.

З а д а н н е 8. Знайдзіце ў кожнай групе слова гістарызм.

Крышталь, губернатар, баярын, вястун; павет, бурштын, запавет, рызыкант; даўніна, саўнаргас, пастка, эканом, патрава; мемуары, тэра рыст, фурманка, бязмен.

З а д а н н е 9. Растлумачце значэнні слоў, якія абазначаюць даўней шую меру даўжыні, вагі і кошту.

Валока, вяршок, залатоўка, аршын, вярста, грош, талер, фунт, пуд, локаць.

З а д а н н е 10. Замест прапушчаных слоў устаўце адпаведныя па зна чэнні неалагізмы.

1. Расійскі … у 1998 годзе, як лічаць спецыялісты, моцна стукнуў і па “Атланце”. 2. У адрозненне ад замежных … сістэм беларускі блогінг структураваны, усё прыведзена ў сістэму па тэматычным прынцыпе. 3. Кацярына Чыжык перакваліфікавала сябе з повара ў … . 4. Калі га

67

ворку весці аб фундаментальных фактарах, то, па першае, гэта тэмпы росту эканомікі ЗША і … . 5. Кожны вечар з адзінаццаці да дзвюх гадзін ночы … праводзілі …, гэта значыць адбор мадэляў для сваёй дэманстра цыі. 6. Патрабаванні работадаўцаў аднолькавыя: неабходны не толькі веды, але і камунікабельнасць і … . 7. Самае галоўнае ў модзе будучага веснавога і летняга сезонаў – гэта падтрыманне стылю “вечарынкі на беразе мора”, які аб’ядноўвае марскі стыль, прыгожае і … адзенне. 8. Дру каваныя дакументы можна капіраваць і … на спецыяльным устройстве.

Для даведкі: куцюр’е, дэфолт, крэатыўнасць, блогавы, бізнэсвумен, кас тынг, еўразона, сканіраваць.

За д а н н е 11. Выпішыце з газет па 2–3 сказы, у якіх выкарыстана лексіка абмежаванага ўжытку (тэрміналагічная, жаргонная, дыялектная, прафесійная, прастамоўная).

За д а н н е 12. Пазнаёмцеся з артыкулам Л. Г. Шасцярнёвай “Жар гонная лексіка ў перыядычным друку”1.

Падрыхтуйце адказы на пытанні:

1.Чаму жаргонная лексіка пранікае на старонкі газет?

2.У якіх публіцыстычных матэрыялах з’яўляюцца жарганізмы?

3.Што ўяўляе сабой моладзевы жаргон (слэнг)?

4.Да чаго прыводзіць злоўжыванне жаргоннай лексікай у СМІ?

З а д а н н е 13. Зрабіце лексіка семантычны аналіз трох слоў з тэксту па схеме:

1)запісаць слова ў пачатковай форме;

2)растлумачыць, з якім значэннем ужываецца яно ў тэксце;

3)вызначыць адназначнасць ці мнагазначнасць слова;

4)у мнагазначным назваць усе яго значэнні;

5)устанавіць паходжанне слова: агульнаславянскае, усходнеславян скае, уласнабеларускае, запазычанае (з якой мовы);

6)падабраць да слова сінонімы, антонімы;

7)адзначыць прыналежнасць слова да актыўнай ці пасіўнай (гіста рызм, архаізм, неалагізм) лексікі;

8)акрэсліць сферу выкарыстання (агульнанароднае, прафесійнае, дыялектнае, жаргоннае).

1 Беларуская лінгвістыка . – Мінск, 2006. – Вып. 58. – С. 63–68.

68

Лексічныя працэсы ў беларускай мове канца XX– пачатку XXI ста годдзя пад уплывам шэрагу паза і ўнутрымоўных фактараў маюць не каторыя спецыфічныя рысы. Гэты час характарызуецца значнымі зме намі ў грамадскім жыцці, якія паўплывалі на развіццё і функцыянаван не мовы, таму разглядаемы перыяд можна вызначыць як своеасаблівы этап у развіцці беларускай мовы (Н. М. Даўгулевіч, В. І. Уласевіч).

 

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Адзначце словы з пасіўнага складу лексікі:

а) крама;

г) коледж;

б) арцель;

д) фірма.

в) студня;

 

2. Да кніжнай лексікі адносяцца словы:

а) ізатоп;

г) планктон;

б) сінекдаха;

д) жыццё.

в) інтэртэкст;

 

3. Вызначце гістарызмы:

а) ваяводства;

в) дума;

б) земства;

г) мэрыя.

4.Архаізмы – гэта словы, якія абазначаюць:

а) рэаліі, што вышлі з ужытку; б) навейшыя назвы вядомых прадметаў; в) новыя рэаліі.

5.Тып лексікі абмежаванага ўжытку, да якога адносяцца словы даж джуха, кулідка, блінцоўка, насевак, скавыш:

а) дыялектная;

в) прастамоўная;

б) прафесійная;

г) жаргонная.

6. Адзначце тэрміналагічныя словы:

а) клава;

в) апендыкс;

б) адаптар;

г) квант.

7. Тып жарганізмаў, да якога адносяцца словы зрэзацца, шпора, фішка, піспішнік, батанік, клёва:

а) прафесіяналізмы; б) аргатызмы; в) слэнг.

69

8. Памылковае ўжыванне слоў у прыкладах:

а) Гэта самае, сёння будзе цікавы матч.

б) І вось перад гледачамі выступіць каманда шведскіх хакеістаў.

в) Перапрацоўка яблык ў гэтым годзе – сапраўдны зялёны канвеер. г) На заводзе працягваецца ўкараненне новых тэхналогій.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Што ўяўляе сабой лексіка сучаснай беларускай мовы паводле па ходжання?

2.Якія семантычныя групы слоў ахоплівае агульнаславянская лексіка?

3.Якія запазычанні з індаеўрапейскіх і неіндаеўрапейскіх моў агуль наславянскага перыяду ёсць у беларускай мове? Прывядзіце прыклады.

4.Па якіх галоўных кірунках адбывалася фарміраванне лексікі ста рабеларускага перыяду?

5.Якія найважнейшыя пласты запазычанай старабеларускай лексікі можна вылучыць па этымалагічнай прыкмеце?

6.З якіх крыніц ішло папаўненне слоўнікавага складу беларускай літаратурнай мовы савецкага перыяду?

7.Чым абумоўлена неабходнасць лексічных запазычанняў?

8.З якой мэтай у мастацкіх, публіцыстычных тэкстах ужываюцца варварызмы і экзатызмы?

9.Што разумеецца пад актыўным і пасіўным слоўнікавым складам мовы?

10.Што такое аказіяналізмы?

11.Як падзяляецца лексіка беларускай мовы паводле сфер яе выка рыстання?

12.Як праяўляецца сёння ў СМІ ўжыванне тэрмінаў, прафесіяналіз маў, жарганізмаў?

13.Чаму трэба звяртаць увагу на слэнгіраванне камп’ютарнага маў лення, лексічныя працэсы ў інтэрнэт выданнях?