Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
SKD_Metodicheskoe_posobie_dlya_FZO.docx
Скачиваний:
491
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
217.74 Кб
Скачать

41.Технологии празднично-зрелищной деятельности

42.Технологии празднично-обрядовой деятельности

ТРАДИЦИИ – исторически сложившиеся, наиболее устойчивые, передающиеся из поколения в поколение обычаи, ритуалы, взгляды, чувства людей.

Беларуская каляндарная звычаёвасць і абраднасць ― арганічная частка абраднасці еўрапейскіх народаў. Звычаі і абрады ў складанай комплекснай форме адлюстравалі светаўспрыманне старажытнага чалавека, уключалі цэлую сістэму дзеянняў, урачыстых рытуалаў, абрадаваў варажбы, скіраваных на забеспячэнне будучыні чалавека, працяг яго жыцця ў пакаленнях.

Роля звычаяў і абрадаў у гісторыі чалавецтва, у захаванні асобных этнасаў назвычай вялікая. У працэсе гістарычнага развіцця беларускі этнас набыў свае асаблівасці, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і існуюць у такіх адносна ўстойлівых формах, як мова, традыцыі, абрад, народная творчасць, этнічная самасвядомасць, тапаніміка, культура, лад паўсядзённага жыцця і г.д. .

Абрады – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабою, іх паводзіны ў жыццёва важных сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання, і ўзніклі яны на агульнай усходнеславянскай глебе ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся ўздзейнічаць на незранумелыя ім з’явы прыроды заклінаннямі, танцамі, песнямі і г.д. Так, старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, Масленіцы, Купалля; многія абрады звязаны з культум продкаў – Дзяды, Радаўніца. Асаблівасцю беларускіх абрадаў з’яўляецца перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Каляндарныя абрады звязаны з рухам сонца па небасхіле. Яны носяць цыклічны характар.

Традыцыйныя народныя абрады, іх структурныя кампаненты характарызуюцца разнастайнасцю, у розных рэгіёнах Беларусі маюць варыянтныя асаблівасці. Каляндарныя звычаі і абрады рэгламентуюць жыццё чалавека, спрыяюць перадачы сацыяльнага вопыту новым членам грамадства, надаюць цэласнасць яго сацыяльнай арганізацыі.

Беларускія святы і абрады падзяляюцца на некалькі груп:

  1. каляндарна-вытворчыя (зімовыя – Каляды, Масленіца; вясновыя – Гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія- Купалле, зажынкі, дажынкі; восеньскія – Багач, Пакровы і інш.);

  2. сямейна-бытавыя: радзінныя, вясельныя, пахавальныя;

  3. грамадскія: дзяржаўныя, мясцовыя, міжнародныя;

  4. рэлігійныя (напрыклад, хрысціяне адзначаюць Раство Хрыстова, Вялікдзень, Вадохрышча, Благавешчанне і інш.)

Каляды

Тэрмін “каляды” паходзіць ад лацінскага слова Calendae (календы) ― назва першага месяца. Свята адзначалася з 24 снежня да 6 студзеня уключна (ст. ст.). Праваслаўнае насельніцтва адзначае Каляды па старым стылі, а каталіцкае ― па новым.

Грамніцы

Грамніцы адзначаліся 2 лютага па ст. ст. Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) ― бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. Другая назва Грамніц ― стрэчанне ― тлумачыцца як сустрэча зімы з летам “Грамніцы ― зімы палавіца (палавіна)”. Па стану надвор’я ў гэты дзень прадказвалі надвор’е надыходзячых зімы і лета.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]